cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Гомельская вясна

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Show more
Advertising posts
531
Subscribers
-124 hours
-187 days
-3830 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
❗️Стаў вядомы прысуд Ягору Зенчанку з Гомеля. 30 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля яму быў вынесены прысуд па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Суддзя Шевякова Аксана пакарала Ягора 2 гадамі пазбаўлення волі ва ўмавах агульнага рэжыму.
463Loading...
02
Сёння выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, палітзняволены Міхаіл Заранкоў са Светлагорска. 14 лютага 2022 г. ён быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне адбываў у ПУАТ № 39 г. Крупкі, Мінскай вобласці. 26 траўня 2022 г. МУС унес Міхаіла Заранкова ў спіс "асоб датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
332Loading...
03
♦️У Рэчыцы суд пакараў мужчыну за паклёп і абразу прэзідента, накіраваўшы яго на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны шпіталь. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10635
983Loading...
04
Хойніцкіх міліцыянераў на семінары суддзя вучыў пісаць пратаколы без памылак Хойніцкіх міліцыянераў на семінары вучылі пісаць пратаколы без памылак. Мерапрыемства прайшло 30 красавіка. ✅ Чытаць болей
1252Loading...
05
Журналісты выйшлі пад сцены Лукішскай турмы ў Вільні з партрэтамі ўвязнёных беларускім рэжымам калег 3 траўня, у дзень свабоды прэсы праваабаронцы ды журналісты ў выгнанні правялі акцыю падтрымкі калегаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. ✅ Чытаць болей
130Loading...
06
Уладзіслаў Наважылаў прэзентаваў сінгл "Птах з перабітым крылом" Фронтмэн гомельскага гуртa Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (ён жа – Lesley Knife) прэзентаваў пад імем "N.O.Ž". сінгл "Птах з перабітым крылом". ✅ Чытаць болей
130Loading...
07
❕"Патрабуем рэабілітацыі". Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала "былымі палітвязнямі" ужо 326 чалавека. У свой час яны не былі прызнаны палітвязнямі Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы ў 8 заявах надалі ім статус "былых палітвязняў". Апошняя адпаведная заява была апублікавана літаральна ўчора, ёсць у ёй і людзі з Берасцейскай вобласці. Хто можа атрымаць статус "былога палітвязня", чаму ўзнікла неабходнасць у ім, тлумачаць праваабаронцы "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/112786 ❔ Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў? Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс былых палітвязняў, то яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў "Вясну" (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
560Loading...
08
Сёння – Дзень памяці Анатоля Сыса, сапраўднага паэта, які нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Заўчасна памёр ад хваробы пакінуты ўсімі ў Мінску 4 траўня 2005 года. Прапануем увазе артыкул пра Анатоля, дзе распавядаецца пра ягоную грамадскую дзейнасць "Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса" https://sys-s.org/2016/682 На фота: Анатоль Сыс у Гарошкаве са сваякамі і бардам Андрэем Мельнікавым. Фота Сяргея Сыса.
1050Loading...
09
🌹🌹🌹У першай палове траўня – дні нараджэння ў 2-х палітзняволеных-жанчын у гомельскай колоніі. 9 траўня - Міхалюк Алена Васільеўна. 14 траўня - Колас Таццяна Генадзьеўна. 💌 Іх можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму па адрасе: : ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035.
1551Loading...
10
Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд Планаваны тэрмін выхаду палітвязынкі — 21 траўня. Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей, асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Пасля яе двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «‎непадпарадкаванне адміністрацыі»‎. Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі інтэрв'ю з Палінай. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. Крыніца: dissedentby
1461Loading...
11
❗️Палітзняволеная Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала былая палітзняволеная. Паводле яе, нядаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку. Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дома журналістку чакае непаўнагадовы сын. 💌Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна 💻Напісаць анлайн
1220Loading...
12
Ехала ў Гомель па аліменты, а трапіла за краты на 3 гады: стала вядомая гісторыя яшчэ адной асуджанай украінкі Гэтая гісторыя адбылася ў жніўні мінулага году: дзве сястры ехалі з Чарнігава ў Гомель разам з дзецьмі, бо адна з іх хацела падаць на аліменты на былога мужа. Але да гораду яны не даехалі, бо былі затрыманыя: адна з сясцёр правяла за кратамі 5 месяцаў, а другая атрымала тры гады зняволення за шпіянаж. ✅ Чытаць болей
1893Loading...
13
Гомельская суддзя марыла пра працу ў КДБ, але яе не ўзялі Ейная гісторыя ўсплыла на паверхню дзякуючы зліву базы даносаў у КДБ, які нядаўна апублікавалі Кіберпартызаны. Завуць яе Алена Шайн. Гэтая жанчына апальна вядомая па судах над апазіцыянерамі. ✅ Чытаць болей
2205Loading...
14
Колькі беларусаў зазналі пераслед у першым квартале 2024 года Цэнтр новых ідэй прадставіў вынікі даследавання "Барометр рэпрэсій у Беларусі". Вось як яны выглядаюць у лічбах. ✅ Чытаць болей
2331Loading...
15
Былы жыхар Светлагорска загінуў у расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Паводле інфармацыі, непадцверджанай афіцыйнымі крыніцамі, былы жыхар Светлагорска Марат Суўханаў загінуў у складзе расійскай ПВК. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10627
28710Loading...
16
♦️Верагодна, што на мінулым тыдні быў затрыманы за "непарадкаванне службовай асобе" дырэктар КСУП "Урыцкае" Аляксандр Барсукоў. 29 красавіка ў судзе Гомельскага раёна на Аляксандра Барсукова было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па артыкуле 24.3 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП РБ. Пастанову суда выносіла суддзя Баль Жана. Што стала прычыны затрымання - невядома. Вынік адміністрацыйнага спагнання і падрабязнасці справы высвятляюцца. Вядома, што Аляксандр Барсукоў узначаліў КСУП "Урыцкае" у траўні 2023 г. Ён шматдзетны бацька - разам з жонкай выхоўвае 4 дзяцей.
2431Loading...
17
Што стаіць за біркай "экстрэміст", якую лукашэнкаўцы навешваюць на людзей? Што нельга "экстрэмістам"? Што можна? Выданне "Медиазона" распрацавала кароткі даведнік, каб вы не заблыталіся, дзе гэтыя спісы шукаць, што і хто вядзе, чым пагражае трапленне ў пералік. ✅ Чытаць болей
2571Loading...
18
У Гомельскай вобласці – 187 палітзняволеных. Гэта на 5 больш, чым месяц таму. ♦️Палітзняволеныя пакараны фактычна з тое, што ў той ці іншай форме выказвалі нязгоду з існуючым у краіне палітычным рэжымам, адсутнасцю свабодных выбараў і немагчымасцю змены улады. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10625
2593Loading...
19
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
2211Loading...
20
❗️Вядома, што 26 красавіка ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля суддзёй ♦️ разглядалася яго адміністрацыйная справа, якая была распачатая па артыкуле 24.3 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП РБ. Пастанова суда высвятляецца. ♦️Нагадаем, што ад пачатку года Васіля Палякова ўжо тройчы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Агулам ён адбыў у ізалятары часовага ўтрымання 30 сутак адміністрацыйнага арышту.
2873Loading...
21
Браўзэрны дадатак ад беларускіх сілавікоў апынуўся вірусам-траянам Прапанаваны студэнтам для выкарыстання на кампутарах браузэрны дадатак "Стоп экстрэмізм" апынуўся траянскай праграмай, здольнай сачыць за карыстальнікамі. ✅ Чытаць болей
2471Loading...
22
🎉 Сёння «Вясна» адзначае сваё 28-годдзе! 26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так і ўзнік Праваабарончы цэнтр «Вясна». Ужо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. І нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, арганізацыя працягвае дапамагаць людзям. 🌼Купі кветкі для «Вясны» ✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
1961Loading...
23
Аліна Нагорная: "Мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя". Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці. І толькі — пра той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”: мовай, культурай і спадчынай. Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай. https://www.youtube.com/watch?v=SgNMXeQcHxk
2411Loading...
24
У СІЗА-3 перавялі з Мінску палітычную зняволеную Ксенію Ходыраву. Былая супрацоўніца музея фізкультуры прызнана вінаватай у тым, што “фінансавала экстрэмісцкую дзейнасць” і “вяла падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным фарміраванні”. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10623
2591Loading...
25
Гамяльчук бяжыць праз 100 вёсак Беларусі Раману 29 гадоў – ён жыве ў Гомелі, а 30-годдзе марыць сустрэць у вёсцы Шо Віцебскай вобласці. Летась малады чалавек паставіў перад сабой незвычайную мэту – прабегчыся па 100 населеных пунктах Беларусі. Хлопец ужо пабываў у Рэкордзе, Пераможцы, Новым жыцці, а таксама ў пакінутых назаўжды пасёлках. Марыць дабегчы ў самых звычайных красоўках да Марса і Юпітэру. ✅ Чытаць болей
2742Loading...
26
Аляксандар Кабанаў: «Біцьцё ў наваполацкай калёніі — нармальная зьява» Чацьвёртая частка падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: гомельскую жаночую, наваполацкую і шклоўскую. Былы палітвязень Аляксандар Кабанаў, які адбыў трохгадовае зьняволеньне, сьведчыць, што каля 10% зьняволеных — прызнаныя палітвязьні. «Усім, хто з палітычных матываў, няважна, па якім артыкуле, ім у калёніі даюць „10 прафулік“. У іх працоўны тыдзень большы, чым у астатніх палітвязьняў. Калі людзі ходзяць на прамзону 2-3 разы на тыдзень на цяжкія працы, плюс розныя зьмены, то палітвязьні ходзяць практычна кожны дзень, акрамя нядзелі. Чапляюцца за ўсё на сьвеце, і практычна заўсёды акты неабгрунтаваныя. Практычна ўсе ідуць у ШЫЗА і сядзяць там нейкі тэрмін. І гэтыя людзі не трапляюць ні пад датэрміновае вызваленьне, ні пад амністыю». 🎥 https://www.youtube.com/watch?v=RIHA9DoBzP0&t=2s
2380Loading...
27
Ва Украіне за марадзёрства асудзілі гомельскага МНСніка Беларус атрымаў ва Украіне пяць гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады. Суд у Ірпені Кіеўскай вобласці прызнаў яго вінаватым у крадзяжы ва ўмовах ваеннага часу. ✅ Чытаць болей
2763Loading...
28
📹 Ко дню рождения Марии Колесниковой Deutsche Welle выпустило видео, в котором сестра Татьяна Хомич и соратник Иван Кравцов рассказывают, как Маша пришла в политику, есть ли от нее вести и что можно сделать для её освобождения.
2371Loading...
29
Марыя Калеснікава сустракае 42 Дзень народзінаў Гэта ўжо чацвертае запар свята Марыі за кратамі. За гэты час Марыю Калеснікаву неаднаразова кідалі ў ШЫЗА, ледзь не давялі да смерці, а таксама заблакавалі ліставанне. Такім чынам Лукашэнка помсціць Марыі за іншадумтсва і сапраўдную любоў да радзімы. ✅ Чытаць болей
2250Loading...
30
У гомельскі СІЗА № 3 перавялі з Мінска асуджаную па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса палітычную зняволеную Кацярыну Новікаву. Пачынаючы з 2 красавіка, яна ўтрымліваецца ў СІЗА № 3, дзе будзе знаходзіцца да пераводу ў гомельскую жаночую калонію № 4. 💌Зараз ёй можна напісаць на адрас: СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10619
2572Loading...
31
♦️Яшчэ 2 палітзняволеных з Гомельшчыны выйшлі на волю. Праваабаронцам стала вядома пра вызваленне Кірыла Грахоўскага са Жлобіна і Яўгена Рагуцкага з Гомеля. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10618
2545Loading...
32
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі «Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій. ✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых» 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected] 🌿Таксама, калі вы ў бяспецы, то сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» @Viasnainfo
2070Loading...
33
❗️Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Этапы і папраўчыя калёніі, прымусовая праца за кратамі Свабода запускае чацьвёрты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: гомельскую жаночую, наваполацкую і шклоўскую. 🎥 Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=RIHA9DoBzP0 ✍🏻 Пра падкаст + папярэднія эпізоды: https://smarturl.click/0emkm
1951Loading...
34
🧑‍🏭Прымусовая праца: як беларускі ўрад (не)выконвае міжнародныя абавязальніцтвы З праваабаронцам «Вясны» Алегам Мацкевічам разбіраемся, што такое прымусовая праца, чым рэгулюецца яе забарона, а таксама аналізуем, што Беларусь (не)зрабіла ў накірунку скасавання прымусовай працы. • Што такое прымусовая праца? • Як рэгулююцца пытанні прымусовай працы нацыянальным заканадаўствам? • Чым рэгулюецца забарона прымусовай працы на міжнародным узроўні? • Якія міжнародныя структуры займаюцца пытаннямі прымусовай працы? • На якія парушэнні Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязальніцтваў, датычных забароны на прымусовую працу, указвае Міжнародная арганізацыя працы? І якія змены ў Рэспубліцы Беларусь у гэтым пытанні адбыліся? Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115015
2010Loading...
35
Сілавікі затрымалі гамельчука за «цынічныя каментары» пра памерлага Берасцейскага міліцыянта Відэа з затрыманнем мужчыны з'явілася ў адным з "Тэлеграм"-каналаў, набліжаным да сілавікоў. ✅ Чытаць болей
2011Loading...
36
У Гомелі хлопец асудзілі студэнта: ён патушыў Вечны агонь сняжком За гэта на хлопца завялі крымінальную справу. ✅ Чытаць болей
2010Loading...
37
Заўтра пачынае працу Ўсебеларускі народны сход, які будзе праходзіць 24 і 25 красавіка. Яго адрозненне ад мінулых сходаў у тым, што абноўленым Асноўным законам краіны пасля рэферэндума 2022 г. Усебеларускаму народнаму сходу нададзены канстытуцыйны статус вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Узгадваем наш матэрыял пра тое, якая сапраўдная роля адводзіцца ўладамі гэтаму органу: https://gomelspring.org/be/news/10314
2090Loading...
38
♦️Грамадскі актывіст-эколаг Павел Наздра выйшаў на волю яшчэ напрыканцы студзеня, але пра гэта стала вядома толькі сёння. Павел Наздра з'яўляўся прадстаўніком ініцыятывы "Зялёны дазор" у Мазыры. Ён арганізаваў ў горадзе шэраг экалагічных акцый. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10615
2715Loading...
39
Гомельский областной суд приговорил жителя Жлобинского района к пожизненному заключению. Вот за что. https://news.zerkalo.io/world/66595.html?tg=7 Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
1500Loading...
40
Івана Саўціна з Буда-Кашалёва зноў будуць судзіць. 24 красавіка ў судзе Ваўкавыскага раёна, што ў Гродненскай вобласці, пачнецца суд над Іванам Саўціным. Мужчына родам з Буда-Кашалёва, дзе займаўся актывізмам, з'яўляўся валанцёрам "Краіны для жыцця". Іван Саўцін быў затрыманы ў красавіку 2021 г. пры спробе перасячы мяжу РФ з Польшчай. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10614
2161Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Стаў вядомы прысуд Ягору Зенчанку з Гомеля. 30 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля яму быў вынесены прысуд па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Суддзя Шевякова Аксана пакарала Ягора 2 гадамі пазбаўлення волі ва ўмавах агульнага рэжыму.
Show all...
😱 2
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, палітзняволены Міхаіл Заранкоў са Светлагорска. 14 лютага 2022 г. ён быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне адбываў у ПУАТ № 39 г. Крупкі, Мінскай вобласці. 26 траўня 2022 г. МУС унес Міхаіла Заранкова ў спіс "асоб датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Show all...
👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
♦️У Рэчыцы суд пакараў мужчыну за паклёп і абразу прэзідента, накіраваўшы яго на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны шпіталь. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10635
Show all...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
Хойніцкіх міліцыянераў на семінары суддзя вучыў пісаць пратаколы без памылак Хойніцкіх міліцыянераў на семінары вучылі пісаць пратаколы без памылак. Мерапрыемства прайшло 30 красавіка. ✅ Чытаць болей
Show all...
🤡 5🤮 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Журналісты выйшлі пад сцены Лукішскай турмы ў Вільні з партрэтамі ўвязнёных беларускім рэжымам калег 3 траўня, у дзень свабоды прэсы праваабаронцы ды журналісты ў выгнанні правялі акцыю падтрымкі калегаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. ✅ Чытаць болей
Show all...
😢 2
Photo unavailableShow in Telegram
Уладзіслаў Наважылаў прэзентаваў сінгл "Птах з перабітым крылом" Фронтмэн гомельскага гуртa Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (ён жа – Lesley Knife) прэзентаваў пад імем "N.O.Ž". сінгл "Птах з перабітым крылом". ✅ Чытаць болей
Show all...
👍 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Патрабуем рэабілітацыі". Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала "былымі палітвязнямі" ужо 326 чалавека. У свой час яны не былі прызнаны палітвязнямі Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы ў 8 заявах надалі ім статус "былых палітвязняў". Апошняя адпаведная заява была апублікавана літаральна ўчора, ёсць у ёй і людзі з Берасцейскай вобласці. Хто можа атрымаць статус "былога палітвязня", чаму ўзнікла неабходнасць у ім, тлумачаць праваабаронцы "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/112786Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў? Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс былых палітвязняў, то яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў "Вясну" (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Show all...
😢 2 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння – Дзень памяці Анатоля Сыса, сапраўднага паэта, які нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Заўчасна памёр ад хваробы пакінуты ўсімі ў Мінску 4 траўня 2005 года. Прапануем увазе артыкул пра Анатоля, дзе распавядаецца пра ягоную грамадскую дзейнасць "Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса" https://sys-s.org/2016/682 На фота: Анатоль Сыс у Гарошкаве са сваякамі і бардам Андрэем Мельнікавым. Фота Сяргея Сыса.
Show all...
7🔥 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🌹🌹🌹У першай палове траўня – дні нараджэння ў 2-х палітзняволеных-жанчын у гомельскай колоніі. 9 траўня - Міхалюк Алена Васільеўна. 14 траўня - Колас Таццяна Генадзьеўна. 💌 Іх можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму па адрасе: : ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035.
Show all...
3💔 2
Repost from Новы Час
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд Планаваны тэрмін выхаду палітвязынкі — 21 траўня. Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей, асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Пасля яе двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «‎непадпарадкаванне адміністрацыі»‎. Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі інтэрв'ю з Палінай. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. Крыніца: dissedentby
Show all...
6🤬 1