en
Feedback
Вясна: Палітвязні Беларусі

Вясна: Палітвязні Беларусі

Open in Telegram

Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Show more
916
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-130 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
August '25
August '25
+9
in 1 channels
July '25
+16
in 2 channels
Get PRO
June '25
+11
in 5 channels
Get PRO
May '25
+13
in 2 channels
Get PRO
April '25
+12
in 1 channels
Get PRO
March '25
+11
in 2 channels
Get PRO
February '25
+29
in 8 channels
Get PRO
January '25
+24
in 4 channels
Get PRO
December '24
+23
in 9 channels
Get PRO
November '24
+32
in 16 channels
Get PRO
October '24
+27
in 5 channels
Get PRO
September '24
+21
in 14 channels
Get PRO
August '24
+25
in 16 channels
Get PRO
July '24
+37
in 12 channels
Get PRO
June '24
+21
in 16 channels
Get PRO
May '24
+28
in 6 channels
Get PRO
April '24
+40
in 15 channels
Get PRO
March '24
+36
in 11 channels
Get PRO
February '24
+47
in 15 channels
Get PRO
January '24
+61
in 16 channels
Get PRO
December '23
+62
in 13 channels
Get PRO
November '23
+48
in 18 channels
Get PRO
October '23
+54
in 16 channels
Get PRO
September '23
+39
in 0 channels
Get PRO
August '23
+38
in 0 channels
Get PRO
July '23
+57
in 0 channels
Get PRO
June '23
+44
in 0 channels
Get PRO
May '23
+55
in 0 channels
Get PRO
April '23
+42
in 0 channels
Get PRO
March '23
+57
in 0 channels
Get PRO
February '23
+35
in 0 channels
Get PRO
January '23
+68
in 0 channels
Get PRO
December '22
+71
in 0 channels
Get PRO
November '22
+63
in 0 channels
Get PRO
October '22
+57
in 0 channels
Get PRO
September '22
+66
in 0 channels
Get PRO
August '22
+86
in 0 channels
Get PRO
July '22
+68
in 0 channels
Get PRO
June '22
+80
in 0 channels
Get PRO
May '22
+85
in 0 channels
Get PRO
April '22
+80
in 0 channels
Get PRO
March '22
+53
in 0 channels
Get PRO
February '22
+46
in 0 channels
Get PRO
January '22
+76
in 0 channels
Get PRO
December '21
+74
in 0 channels
Get PRO
November '21
+74
in 0 channels
Get PRO
October '21
+78
in 0 channels
Get PRO
September '21
+68
in 0 channels
Get PRO
August '21
+320
in 0 channels
Get PRO
July '21
+47
in 0 channels
Get PRO
June '21
+54
in 0 channels
Get PRO
May '21
+309
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
16 August+1
15 August0
14 August0
13 August0
12 August+1
11 August+2
10 August+2
09 August0
08 August0
07 August+1
06 August+1
05 August0
04 August+1
03 August0
02 August0
01 August0
Channel Posts
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ў
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. Чытаць матэрыял па спасылцы. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

2
🔗Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынн
🔗Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных. 🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 29 чалавек. 🔹8 чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі. 🔹У рэжыме інкамунікада ўтрымліваюць мінімум 8 палітвязняў. 🔹Двух палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах. 🔹Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА. 📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
4 190
3
📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвот
📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — паўтара года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію, паведаміла "Позірку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй. 27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма Урбановіча, узбуджаную паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. Але ў якую менавіта калонію, пакуль невядома. Пра яго затрыманне стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).
3 635
4
💔Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоў Журналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах.
💔Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоў Журналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі. Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць перадачы. У калоніі Ігара часта змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Дар'ю, жонку палітвязня, напачатку 2023 года асудзілі на два гады калоніі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. У красавіку 2025 году сілавікі затрымалі малодшага брата Ігара — 25-гадовага Мікіту Лосіка. Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за нібыта перасылку некалькіх фота ў "Беларускі Гаюн". Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў. На момант арышту Ігара ёй было крыху больш за год. Паводле інфармацыі "Свабоды", ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Мінску.
3 201
5
💔Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА У траўні 2021-га Антаніну Канавалаву разам з яе палітзняволены
💔Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА У траўні 2021-га Антаніну Канавалаву разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея ёсць двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. Антаніна ў снежні 2024 года выйшла на волю па памілаванні, а праз некалькі месяцаў была эвакуяваная з Беларусі. Сяргей працягвае знаходзіцца ў зняволенні, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. У 2023 годзе яму дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер маці Антаніны паведаміла ў фэйсбуку, што свой Дзень народзінаў 16 чэрвеня Сяргей адзначыў у ШІЗА.
3 092
6
❗️Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада З 13 траўня няма звестак пра пал
❗️Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада З 13 траўня няма звестак пра палітвязня Мікіту Самарына. Ад ананімных крыніцаў "Гарадзенская Праваабарона" даведалася, што ўжо больш за тры тыдні Мікіта знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Ліставанне і перадачы яму забароненыя. Таксама няма ніякай інфармацыі пра справу Мікіты і дату суда. Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь. Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118124
3 684
7
💔«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісце Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі
💔«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісце Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. У кастрычніку 2022 года Уладзіміра асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў калоніі. Праз некалькі месяцаў яго зноў асудзілі — за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па "справе Аўтуховіча". Цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў. Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым. 28 траўня Уладзіміру споўнілася 65 гадоў. Днямі ад палітвязня прыйшоў ліст сваякам, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцці, цытуе "Свабода": «Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі».
3 551
8
📍Новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА, памілаванне: агляд навінаў пра палітвязняў за травень Больш за чатыры гады ў Б
📍Новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА, памілаванне: агляд навінаў пра палітвязняў за травень Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных. 🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 28 чалавек. 🔹Чатыры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі. 🔹У зняволенні памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. 🔹Трох палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах. 🔹42 палітвязні былі памілаваныя Лукашэнкам. 📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
3 424
9
📍Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарад
📍Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка. Раней Анатолю ўжо ўзмацнялі пакаранне: год таму яго перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Верагодна, там супраць яго і ўзбудзілі новую крымінальную справу. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118020
3 418
10
❗️Палітвязня Сяргея Раманава трэці раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" Суд Ваўкавыскага раёна нядаўна р
❗️Палітвязня Сяргея Раманава трэці раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" Суд Ваўкавыскага раёна нядаўна разглядзеў ужо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) супраць палітзняволенага анархіста, піша "АЧК-Беларусь". Яго прызналі вінаватым і дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118017
3 442
11
🤬Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, зноў змясцілі ў ШІЗА Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга: "Пако
🤬Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, зноў змясцілі ў ШІЗА Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга: "Паколькі і да сёння ніякай новай карэспандэнцыі ад Дзяніса мы не атрымалі, можна з пэўнасьцю канстатаваць, што яго зноўку зьмясцілі ў ШІЗА. Калі лічыць тэрмін дадатковага катавання з моманту папярэдняга ліста Дзяніса, то сёння патэнцыйна йдуць ужо 14 содні ШІЗА. Нагадваю, падчас перабывання там вязню забаронена ліставанне, прагулкі ў дворыку, з асабістых рэчаў у камеру можна ўзяць толькі зубную шчотку, пасту і рушнік". Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. 💌Адрас утрымання палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
2 684
12
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ў
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. Чытаць матэрыял па спасылцы. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
3 775
13
📍Палітзняволенага Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА Паводле @a_partisans, ён правёў там амаль месяц. Ігар — актывіст анар
📍Палітзняволенага Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА Паводле @a_partisans, ён правёў там амаль месяц. Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Летась палітвязень трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэнне на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў 14 дзён ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8. 💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
3 596
14
🔗"Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул". Што вядома пра ціск на вайсковага аналітыка Таксама да
🔗"Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул". Што вядома пра ціск на вайсковага аналітыка Таксама да нядаўняга часу ў ПК-22 адбываў тэрмін Ягор Лебядок, якому прысудзілі 5 гадоў калоніі. У снежні 2024 года яму замянілі рэжым утрымання на турэмны. Былы палітвязень падзяліўся вядомай інфармацыяй пра Ягора: "Па апошняй інфармацыі, да майго вызвалення, яго адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул. Лебядок вельмі юрыдычна падкаваны, яго складана ім патапіць. Бо, як даходзіла інфармацыя з ШІЗА ад людзей, якія з ім сядзелі, што прыходзіць да яго Пірог (супрацоўнік ПК-22), дае анучу і кажа: "Ідзі, мый". Увогуле ў калоніі гэта праца тых, хто мае "нізкі сацыяльны статус". Гэта робіцца спецыяльна, каб прынізіць, а калі адмаўляешся выконваць наказ, табе адразу пішуць спагнанне. Але ён прыгожа з гэтага сыходзіў. Як мне перадавалі, ён казаў: "Я не адмаўляюся выконваць, але я буду выконваць іншую працу, якая не будзе шкодзіць майму гонару і сацыяльнаму статусу".
3 708
15
💔"Фактычна не бачыць на адлегласці рукі", — былы палітвязень пра актывіста Вячаслава Арэшку Былы палітвязень, які адбываў тэ
💔"Фактычна не бачыць на адлегласці рукі", — былы палітвязень пра актывіста Вячаслава Арэшку Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў пра стан здароўя палітолага і грамадскага дзеяча, актывіста прафсаюза РЭП 70-гадовага Вячаслава Арэшку, асуджанага да 8 гадоў калоніі: "Арэшку таксама памілаванне прапаноўвалі, але ён адмовіўся. Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо фактычна не бачыць на адлегласці рукі. Але, відавочна, ніхто не зрабіў". Нагадаем, палітвязня затрымалі ў красавіку 2022 года. Яго разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Спачатку ён адбываў тэрмін у шклоўскай ПК-17, але праз некалькі месяцаў яго перавялі ў Івацэвічы.
1 490
16
📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ Гродзенскі журналіст знаходзіц
📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ Гродзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо роўна чатыры гады. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. Пра тое, што Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у найбольш жорсткіх умовах зняволення ў памяшканні камернага тыпу, паведаміў  сёння тг-канал «Право имеют». Журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся. Пра гэта вядома ад былых зняволеных, якія адбывалі тэрмін прысуду разам з ім у калоніі. 💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
3 769
17
Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення Актывіста анархічнага руху ўтрымл
Палітвязню Мікіту Емяльянаву, які мусіў выйсці на волю ў гэтым годзе, дадалі год зняволення Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск. Напачатку лютага ў Гродне яго зноў асудзілі паводле арт. 411 КК. Суддзя Кірыл Ефімовіч прызначыў хлопцу яшчэ год пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення Мікіты цяпер складае сем гадоў.  Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117671
3 334
18
Віцебскаму лекару, асуджанаму да 4 гадоў калоніі, пакінулі прысуд без зменаў У Віцебскім абласным судзе 23 снежня быў вынесен
Віцебскаму лекару, асуджанаму да 4 гадоў калоніі, пакінулі прысуд без зменаў У Віцебскім абласным судзе 23 снежня быў вынесены прысуд 38-гадоваму лекару Аляксандру Рандарэнку — чатыры гады калоніі. Яго абвінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" (ч. 1 арт. 130-1 КК) і "распальванні варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў. Таксама суд прыняў рашэнне канфіскаваць яго тэлефон. Аляксандра затрымалі ў красавіку 2024 года разам з сябрам — падчас анлайн-стрыма з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у «Крокус Сіці Холе». На апублікаваным "пакаяльным" відэа бачна, як яго моцна збілі. Пасля затрымання яго мінімум пяць разоў судзіл па адміністрацыйных справах. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Таццяны Васілевіч пакінула прысуд Аляксандру без зменаў, а скаргу — без задавальнення, паведамляе Генеральная пракуратура.
3 452
19
📍Пагаршэнне здароўя, новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА: агляд навінаў пра палітвязняў за апошні месяц Больш за чат
📍Пагаршэнне здароўя, новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА: агляд навінаў пра палітвязняў за апошні месяц Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных. 🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 48 чалавек. 🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі. 🔹У палітзняволенай Вольга Маёрава выявілі катаракту — яна можа страціць зрок. 🔹Палітвязняў Эдуарда Бабарыку і Аляксандра Францкевіча другі раз асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". 🔹Журналіста Дзяніса Івашына змяшчалі ў ШІЗА на 15 сутак. 📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
3 535
20
У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі У Мінскім гарадскі
У Мінску сёння разглядалі апеляцыйную скаргу стаматалагіні Алены Елькінай. Яе асудзілі да пазбаўлення волі У Мінскім гарадскім судзе напачатку лютага асудзілі 33-гадовую Алену Елькіну. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. Палітзняволеную асудзілі да калоніі, але дакладны тэрмін зняволення пакуль невядомы. Сёння Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу стаматалагіні. Рашэнне прымала судая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова. Вынік невядомы. Нагадаем, 4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена. Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць са стаматалагіняй з Віцебску — апошнія допісы ў яе сацыяльных сетках датаваныя траўнем 2024-га году. 🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
3 356