cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Вясна: Палітвязні Беларусі

Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Більше
Рекламні дописи
928
Підписники
Немає даних24 години
-17 днів
-1130 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Падтрымайце палітзняволеную бібліятэкарку, асуджаную да 3 гадоў калоніі за пераводы палітвязням 55-гадовую Ірыну Пагадаеву вінаватай паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Агулам па справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына адпраўляла грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля ды іншых гарадоў краіны. У асноўным, гаворка ідзе пра сумы ў 4-5 рублёў. Яе асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд, прысуд агучыў суддзя Андрэй Сіз. У сваім апошнім слове Ірына шмат казала пра тое, што паважае законы сваёй краіны, на першае месца ставіць правы чалавека, заўсёды трымаецца прынцыпаў дапамагаць слабым і ніколі не адчувае ні да каго ніякай варожасці. 💌Падтрымаць Ірыну: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37 💻Напісаць анлайн
Показати все...
8💔 3
Фото недоступнеДивитись в Telegram
📍Прызначана дата апеляцыі па справе інжынера «Мінскэнерга», асуджанага да 9 гадоў калоніі У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру «Мінскэнерга» Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоні. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб). Артура Пядзько абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У Вярхоўным судзе 16 ліпеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Артура. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Рыбакова. 💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 💻Напісаць анлайн
Показати все...
6💔 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❗️Мастаку Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Ён падаў апеляцыйную скаргу Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі. Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. 8 траўня ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення. Мінскі абласны суд 26 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Івана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі. 💌Падрымаць Івана: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Вярбіцкаму Івану Францавічу 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 8
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❗️Хутка пачнецца суд над жанчынай, затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі У Магілёўскім абласным судзе 22 ліпеня пачнецца суд над палітзняволенай Алесяй Сяргеенкай — жонкай былога палітвязня Максіма Сяргеенка, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. Працэс будзе весці суддзя Ірына Ланчава. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У сям'і двое дзяцей, якім тры і 16 гадоў. Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо трэці суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115715 💌Падтрымайце жанчыну: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алеся Леанідаўна Сяргеенка 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 12
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚖️Актывіста Андрэя Кудзіка будуць судзіць за дыскрэдытацыю Беларусі Андрэя неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы. Палітвязня абвінавачваюць "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" паводле арт. 369-1 КК. Суд над ім распачнецца ў судзе Маладзечанскага раёна 15 ліпеня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын. 💌Падтрымайце Андрэя: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 16
Фото недоступнеДивитись в Telegram
📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Эдуардам Бабарыкам Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніілітвязнем № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ. Сёння, 9 ліпеня, у Бабруйску Эдуарда пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Палітвязню могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення. 💌Падтрымаць яго: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Эдуард Віктаравіч Бабарыка 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 14
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Як можна падтрымаць палітвязняў? Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці! 🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы: Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” "Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць Як рабіць грашовы перавод? "Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням 👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Показати все...
3🙏 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚖️Палітвязня Дзмітрыя Загалаўца зноў будуць судзіць за данаты Дзмітрыя затрымалі 20 студзеня 2023 года. Летась яго ўжо асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі. Тады яго абвінавацілі ў "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК), "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт.361-1 КК) і "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 КК). Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час мужчына ў інтэрнеце нібыта "агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі". Цяпер Дзмітрыя будуць зноў судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК. Справу будуць разглядаць 11 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў. 💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Васільевіч Загалавец 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 12👍 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Падтрымайце палітзняволеную Жанну Дашкевіч 55-гадовая Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы. Палітзняволеную затрымалі 10 кастрычніка 2023 года. Жанчыну пачалі судзіць 30 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце). Верагодна, 7 чэрвеня суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў ёй пазбаўленне волі. 💌Падтрымайце Жанну: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Жанна Мікалаеўна Дашкевіч 💻Напісаць анлайн
Показати все...
10
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚖️Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу пакінулі прысуд без зменаў Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення. Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення. У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько пакінула яму прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша @a_partisans. 💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 11
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.