cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Вясна: Палітвязні Беларусі

Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
944
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-147 kunlar
-2230 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі. Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. 💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч 💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
😢 10🤬 2
❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма На прэмію галоўнага рэдактара Tut.by намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle. "Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm. Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава 💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
8
😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец. 💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань 💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
🤬 7
😔Падтрымайце Алену Яфрэменку, у якой пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем Алена ўжо больш за два годы ўтрымліваецца ў зняволенні. У лістападзе 2022 года ў Гродне над ёй адбыўся суд паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Справу жанчыны разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, але вынік суда пакуль невядомы. Вядома, што ў жанчыны на волі засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі. Як паведамляе @dissidentBY, у Алены ў калоніі пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і блакуюць ліставанне нават са сваякамі. 💌Падтрымайце яе лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Яфрэменка 💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
7😢 4👍 1
Падтрымайце Аляксандра Масевіча, асуджанага да 7 гадоў калоніі Аляксандра затрымалі ў Маладзечне ў сакавіку 2022 года. Тады яго арыштавалі на 12 сутак паводле арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаваны пікет надпісамі на адзенні. Пасля гэтага яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Аляксандра абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) У снежні 2022 года справу Аляксандра разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Ірына Майко прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Свой тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. 💌Падтрымайце Аляксандра: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Эдуардавіч Масевіч 💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
7💔 4
🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115157
Hammasini ko'rsatish...
6
❤️На волю выйшаў палітвязень Валянцін Музыкін 54-гадовага Валянціна абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 КК "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", а таксама па арт. 369 КК "абраза прадстаўніка ўлады". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У жніўні 2022 года суддзя Гомельскага абласнога суда Іван Котаў прызначыў палітвязню 2 гады пазбаўлення волі. Тэрмін Валянцін адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", 1 траўня Валянцін выйшаў на волю.
Hammasini ko'rsatish...
12
💜Берасцейцы Данііл Хабавец і Марк Антонаў — на волі Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Даніілу прызначылі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Марку — 4 гады. Паводле @viasna_brest, палітвязні выйшлі на волю 2 траўня.
Hammasini ko'rsatish...
10🔥 2🥰 1
Як можна падтрымаць палітвязняў? Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці! 🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы: Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” "Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць Як рабіць грашовы перавод? "Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням 👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Hammasini ko'rsatish...
4👍 1
Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына. Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль  💻Напісаць анлайн
Hammasini ko'rsatish...
8