en
Feedback
Коміксы па-беларуску comicsby

Коміксы па-беларуску comicsby

Open in Telegram

Афіцыйны канал comicsby. www.comicsby.live

Show more
648
Subscribers
+124 hours
-57 days
-830 days
Posts Archive
Вынікі чэрвеня на comicsby.live. Комікс месяца - "Вату" Пераклад - Savavožyk, Прышпільныя коміксы https://t.me/pryshpilnyacom
Вынікі чэрвеня на comicsby.live. Комікс месяца - "Вату" Пераклад - Savavožyk, Прышпільныя коміксы https://t.me/pryshpilnyacomiksy Апавяданне месяца - "Суседка" (18+) Аўтар - Эмма Хіль Топ-5: "Скот Пілігрым" (пераклад Прышпільныя коміксы https://t.me/pryshpilnyacomiksy) "Ван піс" (пераклад Cerasmus https://t.me/cerasumgarden) "Гун хо" (пераклад Fey @Captain_Vax) "Eminem/Punisher"

Часопіс Pamyłka zin 05 ужо даступны на нашым сайце! Дзе: comicsby.live У выпуску: навуковыя артыкулы па фізіцы, матэматыцы, б
Часопіс Pamyłka zin 05 ужо даступны на нашым сайце! Дзе: comicsby.live У выпуску: навуковыя артыкулы па фізіцы, матэматыцы, біялогіі, медыцыне і геаграфіі, комікс і іншае. Публікуецца з дазволу рэдакцыі часопіса Pamyłka. zin 01 zin 02 zin 03 zin 04 zin 05

І яшчэ некалькі...
І яшчэ некалькі...

Таксама у распрацоўцы - анімацыйны серыял пра Джокера.
Таксама у распрацоўцы - анімацыйны серыял пра Джокера.

І ўжо паказалі цізер вокладкі #2.
І ўжо паказалі цізер вокладкі #2.

DC Studios афіцыйна запускае анімацыйны серыял Absolute Batman! Навіну абвясцілі на фестывалі Annecy 2026, а шоуранэрам стане
DC Studios афіцыйна запускае анімацыйны серыял Absolute Batman! Навіну абвясцілі на фестывалі Annecy 2026, а шоуранэрам стане сам Скот Снайдар - аўтар комікса.

Якая, на ваш погляд, вокладка найбольш арыгінальная?
Anonymous voting

Нават летам працягваюць выходзіць коміксы з дзіўнымі вокладкамі.
+5
Нават летам працягваюць выходзіць коміксы з дзіўнымі вокладкамі.

Дзівосныя Людзі Ікс. 2024. Выпуск 3 Дзе: comicsby.live Гэйл Сімон, Дэвід Маркес, Мэт Уілсан. Афармленне - Fey @Captain_Vax 22
Дзівосныя Людзі Ікс. 2024. Выпуск 3 Дзе: comicsby.live Гэйл Сімон, Дэвід Маркес, Мэт Уілсан. Афармленне - Fey @Captain_Vax 22 старонкі Схапіце Эльфа! Калі на парозе Роўг з'яўляюцца новыя маладыя мутанты - неверагодна магутныя, смяротна небяспечныя і зусім не навучаныя кантраляваць свае здольнасці, - яна вырашае заняць месца Ксаўе і стаць для іх правадніком у жыцці. Але ў той час, як яна спрабуе дапамагчы новаму пакаленню мутантаў, з цемры мінулага вяртаецца старая пагроза, каб знішчыць Людзей Ікс - аднаго за адным. Выпускі: #01 - #02 - #03 - #04

Трансформеры (2023). Выпуск 12 Дзе: comicsby.live Дэніэл Уорэн Джонсан, Хорхе Карона, Майк Спайсер. Афармленне - Fey @Captain
Трансформеры (2023). Выпуск 12 Дзе: comicsby.live Дэніэл Уорэн Джонсан, Хорхе Карона, Майк Спайсер. Афармленне - Fey @Captain_Vax 24 старонкі Фінальны бой. Оптымус Прайм супраць Шоквэйва! Але ці не прыйдзецца лідару аўтаботаў супрацьстаяць камусьці са сваіх паплечнікаў? Хто здрадзіць і зробіць усё па-свойму? Выпускі: 1 < 2 < 3 < 4 < 5 < 6 < 7 < 8 < 9 < 10 < 11 < 12

Цікава, што ўсе тры комікса Midnight-сусвета выйдуць у адзін дзень - 7 кастрычніка. І ніякіх іншых коміксаў у гэты дзень Marv
Цікава, што ўсе тры комікса Midnight-сусвета выйдуць у адзін дзень - 7 кастрычніка. І ніякіх іншых коміксаў у гэты дзень Marvel не выпусціць. Відаць, каб падзею заўважылі нават тыя, хто не сочыць за навінамі. Цікавы маркетынгавы ход, як лічыце?

«Midnight Spider-Man» — Філіп Кенэдзі Джонсан і ScieTronc Малады чалавек становіцца ахвярай бязлітаснай карпарацыі «Оскарп»,
+1
«Midnight Spider-Man» — Філіп Кенэдзі Джонсан і ScieTronc Малады чалавек становіцца ахвярай бязлітаснай карпарацыі «Оскарп», якая ў пагоні за вечным жыццём ператварае яго ў жахлівы гібрыд чалавека і павука. Калі «Оскарп» пачынае выкарыстоўваць таямніцы яго мутацыі для стварэння новых чалавека-падобных істот з жывёльнымі рысамі, ён вымушаны прыняць сваю пачварную новую сутнасць і выступіць супраць тых, хто зрабіў яго монстрам.

Marvel рассакрэцілі вокладкі першы выпускаў надыходзячай падзеі Midnight. «Midnight Fantastic Four» — Бенджамін Персі і Кев У
+1
Marvel рассакрэцілі вокладкі першы выпускаў надыходзячай падзеі Midnight. «Midnight Fantastic Four» — Бенджамін Персі і Кев Уокер Апантаны навуковец паглыбляецца ў таямніцы Сусвету, якія, магчыма, чалавецтву ніколі не варта было раскрываць. Яго небяспечныя даследаванні назаўсёды змяняюць яго самога і яшчэ трох людзей, скажыўшы іх целы і лёсы жудаснымі, незразумелымі спосабамі. Якія кашмарныя сакрэты хаваюць новыя вымярэнні, да якіх яны адчынілі браму? І ці зможа чалавецтва перажыць наступствы гэтага адкрыцця?

Tommaso Bennato вядомы перш за ўсё як адзін з аўтараў серыі Monster Allergy - папулярнага італьянскага комікса пра хлопчыка,
+2
Tommaso Bennato вядомы перш за ўсё як адзін з аўтараў серыі Monster Allergy - папулярнага італьянскага комікса пра хлопчыка, які можа бачыць монстраў, схаваных ад вачэй звычайных людзей. Акрамя таго, Bennato працаваў над іншымі італьянскімі праектамі і добра ведае спецыфіку еўрапейскага рынку коміксаў, які часта застаецца ў цені амерыканскіх Marvel і DC. А польскім фанам ён блізкі працай над коміксам "Cyberpunk 2077". Anna Krztoń - адна з найбольш прыкметных аўтарак сучаснага польскага аўтарскага комікса. Найбольш вядомая яе кніга - «Weź się w garść», у якой яна вельмі адкрыта расказвае пра ўласны досвед барацьбы з дэпрэсіяй. За гэты комікс аўтарка атрымала некалькі польскіх узнагарод і шырокую вядомасць нават па-за комікснай супольнасцю. Яе працы - добры прыклад таго, што коміксы могуць быць не толькі забаўляльнымі гісторыямі пра герояў і прыгоды, але і сур'ёзным спосабам размаўляць пра рэальныя жыццёвыя праблемы.

Для фаната коміксаў галоўнай зоркай сёлетняга Pyrkon, напэўна, стаў Kieron Gillen. Калі вы хоць крыху сочыце за сучаснымі анг
+1
Для фаната коміксаў галоўнай зоркай сёлетняга Pyrkon, напэўна, стаў Kieron Gillen. Калі вы хоць крыху сочыце за сучаснымі англамоўнымі коміксамі, то напэўна сустракалі ягонае імя. Ён паспеў папрацаваць і са Star Wars, і з Marvel, але найбольшую любоў чытачоў яму прынеслі аўтарскія серыі The Wicked + The Divine і The Power Fantasy. Гэта якраз той выпадак, калі на фэст прыязджае не проста чалавек з вялікім спісам праектаў, а аўтар, чые коміксы ўжо некалькі гадоў актыўна абмяркоўваюць у супольнасці. Не менш цікавы госць - харвацкі мастак Goran Sudžuka. Ягоны малюнак можна пабачыць у Y: The Last Man, Hellblazer, Wonder Woman і дзясятках іншых вядомых серый. На фэсце ён расказаў пра кухню індустрыі праз малюнак комікса.

Pyrkon 2026 З 19 па 21 чэрвеня ў Познані зноў праходзіць Pyrkon - самы буйны фэст фантастыкі ў Польшчы. Калі коратка, то гэта
+2
Pyrkon 2026 З 19 па 21 чэрвеня ў Познані зноў праходзіць Pyrkon - самы буйны фэст фантастыкі ў Польшчы. Калі коратка, то гэта тры дні, калі ў адным месцы збіраюцца аматары коміксаў, фантастыкі, фэнтэзі, анімэ, настолак і відэагульняў. Праграма, як заўсёды, велізарная: больш за дзве тысячы розных падзей. Можна бегаць паміж лекцыямі, гуляць у настолкі, слухаць канцэрты, фатаграфавацца з касплэерамі і выпадкова сустрэць чалавека ў касцюме, пра існаванне якога ты нават не падазраваў. Для аматараў коміксаў сёлета таксама ёсць на што паглядзець. На фэст прыехаў Kieron Gillen - аўтар The Wicked + The Divine, The Power Fantasy і некалькіх серый Star Wars. З іншых вядомых гасцей можна адзначыць Giancarlo Esposito, Kevin J. Anderson і польскага астранаўта Sławosz Uznański-Wiśniewski. Pyrkon ужо даўно вырас з невялікага канвенту ў падзею, куды з'язджаюцца людзі не толькі з усёй Польшчы, але і з іншых краін. І калі судзіць па фотаздымках і чэргах, жадаючых трапіць туды менш не становіцца.

Дзівосны Чалавек-павук (2025). Выпуск 6 (970) Дзе: comicsby.live Джо Келлі, Джон Раміта-мал. Афармленне - Fey @Captain_Vax 21
Дзівосны Чалавек-павук (2025). Выпуск 6 (970) Дзе: comicsby.live Джо Келлі, Джон Раміта-мал. Афармленне - Fey @Captain_Vax 21 старонка Брама Пекла адчыняецца... і гэта моцны ўдар! У жыцці Пітара Паркера бывалі і горшыя часы. Цяпер у яго ёсць стабільная праца. Чорная Котка зноў звяртае на яго ўвагу. Як Чалавек-Павук, Пітар вытрымліваў удары ад суперзлодзеяў, але з тым пеклам, якое чакае яго наперадзе, ён яшчэ ніколі не сутыкаўся... #001 #002 #003 #004 #005 #006

Гун Хо. Выпуск 5 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax Прыбыц
Гун Хо. Выпуск 5 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax Прыбыццё Танакі і яго прыгожай (але смяротна небяспечнай) дачкі Юкі ў Форт Апачы адкрывае новую главу ў "Гун Хо". Небяспека звонку з кожным днём становіцца ўсё больш сур'ёзнай, а ўнутраныя суперніцтвы яшчэ мацней распальваюць страсці, ставячы пад пагрозу здольнасць супольнасці абараніць сваіх людзей. 1. Белая варона 2. Белая варона 3. Белая варона 4. Белая варона 5. Кароткае замыканне

Дэніз Кэмп пераходзіць у DC на сталы час Паводле інфармацыі выдання Bleeding Cool, сцэнарыст Дэніз Кэмп, вядомы па серыях The
Дэніз Кэмп пераходзіць у DC на сталы час Паводле інфармацыі выдання Bleeding Cool, сцэнарыст Дэніз Кэмп, вядомы па серыях The Ultimates, Ultimate Endgame і Absolute Martian Manhunter, нібыта падпісаў эксклюзіўны кантракт з DC Comics. Аднак на момант публікацыі гэта не было афіцыйна пацверджана ні самім аўтарам, ні выдавецтвам. Калі чуткі акажуцца праўдзівымі, Кэмп можа стаць адным з ключавых сцэнарыстаў лінейкі Absolute Universe. Паводле Bleeding Cool, ён ужо працуе над пакуль неанансаваным праектам, які павінен выйсці пасля завяршэння Absolute Martian Manhunter. У 2026 годзе Дэніз Кэмп таксама намінаваны адразу ў пяці катэгорыях прэміі Eisner Awards.

Хутка на comicsby.live - пятая частка "Гун Хо" - комікса пра постапакаліпсіс у Еўропе.
Хутка на comicsby.live - пятая частка "Гун Хо" - комікса пра постапакаліпсіс у Еўропе.