ar
Feedback
Коміксы па-беларуску comicsby

Коміксы па-беларуску comicsby

الذهاب إلى القناة على Telegram

Афіцыйны канал comicsby. www.comicsby.live

إظهار المزيد
635
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-230 أيام
أرشيف المشاركات
Паліцэйскі Рык Граймс атрымаў раненне ў звычайнай вулічнай перастрэлцы. Калі ён прачнуўся ў шпіталі пасля комы, свет, якім мы
Паліцэйскі Рык Граймс атрымаў раненне ў звычайнай вулічнай перастрэлцы. Калі ён прачнуўся ў шпіталі пасля комы, свет, якім мы яго ведалі, змяніўся. Паўсюль валачацца жывыя трупы, прагнучы цябе пакусаць, адзіны надзейны транспарт - конь, а родны горад апусцеў. Чытайце на наступным тыдні на comicsby.live працяг легендарнага комікса Роберта Кіркмана "Хадзячыя мерцвякі" ў дэлюкс-версіі.

Спадабалася гісторыя пра Ядавітага Плюшча? Хацелі б прачытаць нешта яшчэ з яе ўдзелам? На comicsby.live ёсць комікс "Дэтэктыў
Спадабалася гісторыя пра Ядавітага Плюшча? Хацелі б прачытаць нешта яшчэ з яе ўдзелам? На comicsby.live ёсць комікс "Дэтэктыўныя коміксы" нумар 823, дзе дзяўчыну можна разглядзець з усіх бакоў. Пераклад і афармленне - Alovak.

Абсалютны Бэтмэн. Выпуск 18 Дзе: comicsby.live Снайдэр, Каньетэ. 28 старонак. Афармленне - Fey @Captain_Vax Ядавіты Плюшч пак
Абсалютны Бэтмэн. Выпуск 18 Дзе: comicsby.live Снайдэр, Каньетэ. 28 старонак. Афармленне - Fey @Captain_Vax Ядавіты Плюшч паказвае Бэтмэну свой погляд на справядлівасць у свеце і змушае яго далучыцца да яе царства. Прынятае рашэнне назаўсёды зменіць Бруса Уэйна. Тым часам Джокер пашырае свае сувязі ў Готэме. Звярынец: #01 #02 #03 #04 #05 #06 Брыдота: #07 #08 #09 #10 #11 #12 #13 #14 Майстэрня д'ябла: #15 #16 #17 #18

Галасуйце за лепшую вокладку тыдня
Anonymous voting

Неверагодныя вокладкі тыдня!
+5
Неверагодныя вокладкі тыдня!

Знаёмствы працягваюцца! Вы ўжо прачыталі 8 глаў мангі "One-piece" (спадзяемся). Час даведацца пра яе аўтара трохі больш. Эйіц
Знаёмствы працягваюцца! Вы ўжо прачыталі 8 глаў мангі "One-piece" (спадзяемся). Час даведацца пра яе аўтара трохі больш. Эйіціра Ода. Нічога лішняга - толькі факты!

One Piece. Глава 0008 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_
One Piece. Глава 0008 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_Vax 20 старонак У апошняй главе тома мы знаёмімся з загадкавай рудавалосай дзяўчынай. З аднаго позірку відаць, што Луфі і яго каманда будуць мець з ёй шмат клопату. Знаймцеся з Намі! Т1. На золку рамантыкі - світанак прыгод: Глава 0001 Глава 0002 Глава 0003 Глава 0004 Глава 0005 Глава 0006 Глава 0007 Глава 0008

Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, т
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі! У апошнім жа відэа ён як раз разглядзеў каранні такога жанру як "Сімулятар Бога". Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!

Ядавіты плюшч - дасканалая істота, у якой, здаецца, няма слабых месцаў. Змагацца з ёй, яе клонамі і яе зомбі-стварэннямі не м
Ядавіты плюшч - дасканалая істота, у якой, здаецца, няма слабых месцаў. Змагацца з ёй, яе клонамі і яе зомбі-стварэннямі не мае сэнсу. Але Бэтмэн паспрабуе! Чытайце фінальную частку супрацьстаяння Абсалютнага Бэтмэна і Ядавітага плюшча на нашым сайце на наступным тыдні!

Часам, плаваючы ў моры, можна сустрэць лодку, якой ніхто не кіруе. Сярод скарбаў на борце могуць аказацца не толькі золата, а
Часам, плаваючы ў моры, можна сустрэць лодку, якой ніхто не кіруе. Сярод скарбаў на борце могуць аказацца не толькі золата, але і прывабная дзяўчына. Хэй, піраты, не ўпусціце шанец завалодаць скарбамі акіяна! Чытайце на наступным тыдні новую главу мангі One-piece на comicsby.live

Кобі - першы сапраўдны сябар Луфі ў манзе. Спачатку ён быў баязлівым юнгам у піратаў Альвіды, але сустрэча з Луфі змяніла яго
Кобі - першы сапраўдны сябар Луфі ў манзе. Спачатку ён быў баязлівым юнгам у піратаў Альвіды, але сустрэча з Луфі змяніла яго жыццё. Кобі смелы, добры і сумленны, хоць часта сумняваецца ў сабе. У главе 0007 яму прыйшлося зрабіць выбар, і ён пайшоў за сваёй марай - стаць дазорным. Чытайце главу 0007 Ван піс, каб развітацца з гэтым хлопцам.

One Piece. Глава 0007 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_
One Piece. Глава 0007 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_Vax 20 старонак Прыйшоў час Кобі выбраць свой шлях: далучыцца да Дазору ці да піратаў. Але на што б ён ні адважыўся, Луфі назаўсёды застанецца яго сябрам. Т1. На золку рамантыкі - світанак прыгод: Глава 0001 Глава 0002 Глава 0003 Глава 0004 Глава 0005 Глава 0006 Глава 0007

Вось яны - кандыдаты на "Лепшую вокладку тыдня"
Anonymous voting

Сёння галасуем за лепшую вокладку тыдня!
+5
Сёння галасуем за лепшую вокладку тыдня!

Трэці том "Абсалютнага Бэтмэна" атрымаў назву "Майстэрня д'ябла". Ён будзе складацца з выпускаў 15-18, а таксама штогодніка і
Трэці том "Абсалютнага Бэтмэна" атрымаў назву "Майстэрня д'ябла". Ён будзе складацца з выпускаў 15-18, а таксама штогодніка і уан-шота "Ark M". У продажы зборнік з'явіцца 8 верасня. А ўсе выпускі гэтага тома будуць даступны на comicsby.live на беларускай мове ў бліжэйшыя месяцы. Абсалютны Бэтмэн. Том 3. Майстэрня д'ябла: #15. Джокер #16. Кажан з пекла #17. Сёмае царства, частка 1 #18. Сёмае царства, частка 2 Штогоднік 2025 Арк М

Абсалютны Бэтмэн. Выпуск 17 Дзе: comicsby.live Снайдэр, Каньетэ. 28 старонак. Афармленне - Fey @Captain_Vax Раён Готэма аказв
Абсалютны Бэтмэн. Выпуск 17 Дзе: comicsby.live Снайдэр, Каньетэ. 28 старонак. Афармленне - Fey @Captain_Vax Раён Готэма аказваецца закрытым з-за біяхімічнай пагрозы. І хоць унутр карантыннай зоны захацеў бы пракрасцца толькі псіх, паліцыя сочыць за непарушнасцю перыметра. Але такі вар'ят знайшоўся, - і гэта Бэтмэн. Звярынец: #01 #02 #03 #04 #05 #06 Брыдота: #07 #08 #09 #10 #11 #12 #13 #14 Новы том: #15 #16 #17

Чытайце на наступным тыдні на comicsby.live
Чытайце на наступным тыдні на comicsby.live

https://youtu.be/2hQEWCuz5zk?is=mB3G16o8D3EkJGKZ Відэаагляд комікса "Абсалютны Бэтмэн" штогоднік 2025 Аўтары: Daniel Warren Johnson, Mike Spicer, James Harren, Dave Stewart, Meredith McClaren Дата першай публікацыі: 29 кастрычніка 2025. Пераможца прэміі Эйснера 2026 у намінацыі "Уаншот года". Хутка з'явіцца на comicsby.live на беларускай мове.

Чым запомніўся SDCC 2026 Закончыўся галоўны фестываль у гік-сусвеце. Час падвесці некія вынікі. Сан-Дыега Камік-Кон 2026 пакі
Чым запомніўся SDCC 2026 Закончыўся галоўны фестываль у гік-сусвеце. Час падвесці некія вынікі. Сан-Дыега Камік-Кон 2026 пакінуў пасля сябе дзіўнае адчуванне. Так, тут былі гучныя навіны: Marvel вярнулася ў Hall H з анонсамі Black Panther 3, Ghost Rider і свежымі кадрамі з Avengers: Doomsday. DC паказала Lanterns, а прыхільнікі Blade Runner 2099, The Rings of Power і Star Trek таксама не засталіся без падарункаў. Але, здаецца, гэты Камік-Кон запомніцца не колькасцю сенсацый, а іх недахопам. Студыі ўсё часцей пакідаюць самыя буйныя анонсы для ўласных прэзентацый і стрымінгавых шоукейсаў, дзе не трэба дзяліць увагу з канкурэнтамі. Таму SDCC паступова ператвараецца з «фестывалю шокавых навін» у вялікае свята фанатаў, сустрэч і эксклюзіўных паказаў. І, магчыма, гэта не мінус, а проста новы этап развіцця галоўнага комікс-фестывалю ў свеце.

Пераможцы прэміі Eisner 2026 (працяг) Сцэнарыст/ка: Mariko Tamaki, This Place Kills Me (Abrams Fanfare) Сцэнарыст/ка і мастак/чка: Jamal Campbell, Zatanna (DC) Мастак/чка: Javier Rodriguez, Absolute Martian Manhunter (DC) Мастак/чка мульцімедыя: Martin Simmonds, The Department of Truth (Image) Мастак вокладак: Javier Rodriguez, Absolute Martian Manhunter, Batman & Robin: Year One #7, The New Gods #8 (DC) Праца з колерам: Jordie Bellaire, Absolute Wonder Woman, The Nice House by the Sea (DC); The Exorcism at 1600 Penn (IDW); Assorted Crisis Events, The Department of Truth, Exquisite Corpses, W0RLDTR33 (Image); GI Joe (Image/Skybound); EC Catacomb of Torment, EC Epitaphs from the Abyss (Oni Press) Праца з тэкстам: Hassan Otsmane-Elhaou, Ill Vacation, Stillman (Comixology Originals); Absolute Martian Manhunter, Challengers of the Unknown, DC K.O., The Flash, Green Arrow, Poison Ivy (DC); Beneath the Trees Where Nobody Sees, The Exorcism at 1600 Penn, Starship Godzilla, (IDW); Author Immortal (Image); Our-Soot-Stained Heart (Mad Cave)