Коміксы па-беларуску comicsby
Kanalga Telegram’da o‘tish
636
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-37 kunlar
-1230 kunlar
Postlar arxiv
One Piece. Глава 0006
Дзе: comicsby.live
Эйіціра Ода
Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden
Афармленне - Fey @Captain_Vax
20 старонак
У Зора застаецца некалькі секунд, каб прыняць рашэнне стаць піратам, а ў Луфі, каб яго адвязаць ад стаўба, перш чым іх арыштуе Марскі дазор.
Т1. На золку рамантыкі - світанак прыгод:
Глава 0001
Глава 0002
Глава 0003
Глава 0004
Глава 0005
Глава 0006
+1
DC Comics абвясцілі пра «Абсалютную Чорную Канарэйку», новы ангоінг ад Порнсака Пічэтшот і Белен Артэгі.
Дзеянне будзе адбывацца паміж двума аркамі «Абсалютнай Зялёнай Стралы» і даследуе ўласныя таямніцы Дзіны ў выпусках 4-6.
+5
Marvel запускае лінейку мангі ў Японіі ў супрацоўніцтве з Kadokawa ўжо ў бягучым годзе.
Ініцыятыва звязана з новай роляй К. Б. Цэбульскі ў Marvel Asia Originals у Токіо.
Першыя тытулы мангі Marvel будуць «Чалавек-павук з Сібуі», а таксама японскія пераасэнсаванні «Дэрдэвіла» і «Каральніка».
Прадстаўлены дызайн Абсалютнага Кібарга, які далучыцца да Абсалютнага Сусвету DC у Absolute Flash № 20.
Джэф Лемір паабяцаў, што адным героем Юных Тытанаў ён не абмяжуецца, і хутка мы ўбачым іншых персанажаў.
У Absolute Flash № 20 таксама будзе прадстаўлены Рэй Палмер у ролі Абсалютнага Атама.
Венам пакіне Мэры Джэйн, каб перасесці на Эддзі Брока ў перазапуску серыі "Venom".
Адлік нумароў пачнецца нанова з кастрычніка. Піша Чарльз Соўл, малюе Томаззо Б'янчы.
DC Comics абвяшчае пра выхад новай серыі коміксаў «БЭТМЭН: ЦЕНЬ КАЖАНА» ад творчай каманды Дэніза Кэмпа і Хаўера Радрыгеса, якія стварылі «Абсалютнага Марсіянскага паляўнічага».
Серыя прадставіць у Готэм-Сіці новых персанажаў, у тым ліку злачынцаў.
Армагедон таксама прыводзіць да падзення Мсціўцаў, і тады надыйдзе эра Жалезнага Чалавека.
Чалавецтва раззлуецца на супергерояў, а Мсціўцам прыйдзецца заплаціць за вялікую сілу, што ў іх была.
Кіруе праектам Чып Здарскі.
Рыхтуйцеся да лавіны анонсаў, бо сёння ў Амерыцы стартаваў Сан-Дыега камікон.
Пасля падзей Армагедона Людзі Ікс зноў збяруцца ў адну каманду. Комікс "X-men Maximum" ад Крыстафера Ёста і Тоні С. Дэніэла стартуе ў снежні.
Гун Хо. Выпуск 7
Дзе: comicsby.live
Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант
Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax
Рэўнасць і гармоны падштурхоўваюць падлеткаў у небяспечную зону, дзе застанецца жывым толькі самы хуткі. Чытайце 7 выпуск і даведайцеся, чым скончыцца "Кароткае замыканне".
1. Белая варона
2. Белая варона
3. Белая варона
4. Белая варона
5. Кароткае замыканне
6. Кароткае замыканне
7. Кароткае замыканне
One Piece. Глава 0005
Дзе: comicsby.live
Эйіціра Ода
Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden
Афармленне - Fey @Captain_Vax
20 старонак
З гэтай главы мы даведаемся, якое аабяцанне даў сабе Зора і чаму ён не можа загінуць у глупай сітуацыі.
Т1. На золку рамантыкі - світанак прыгод:
Глава 0001
Глава 0002
Глава 0003
Глава 0004
Глава 0005
Навіна: выдавецтва Уан Піс разарвала кантракт з disney
Японскае выдавецтва Shueisha, вядомае па такіх манга-хітах, як One Piece, Dragon Ball і Naruto, абвясціла, што з 30 верасня 2026 года спыняе ліцэнзійнае пагадненне з Disney Japan на выпуск мангі па сусвеце Marvel. Прычыны рашэння пакуль не раскрываюцца.
У выніку друкаваныя выданні, сярод якіх Deadpool: SAMURAI, Spider-Man: Octopus Girl, Spider-Man: Kizuna, SECRET REVERSE і MARVEL x Shonen Jump+ SUPER COLLABORATION, будуць прадавацца толькі да поўнага вычарпання накладу. Лічбавыя версіі знікнуць з продажу 30 верасня, аднак пакупнікі ўжо набытых выпускаў захаваюць доступ да іх у сваіх бібліятэках.
Для многіх фанатаў гэта нечаканая навіна, бо супрацоўніцтва Marvel і Shueisha падарыла некалькі папулярных манга-праектаў. Разам з тым аматарам «марвелаўскай» мангі не варта сумаваць: ужо ў верасні Marvel запускае абноўлены Mangaverse з пяццю новымі аднаразовымі выпускамі, у якіх супергероі зноў атрымаюць манга-інтэрпрэтацыю.
Навіна: Marvel змяніў галоўнага рэдактара
Marvel Comics абвясціла, што новым галоўным рэдактарам стаў Стывен Уэкер (на фота - злева). Ён ужо працаваў у кампаніі больш за 15 гадоў і рэдагаваў знакавыя серыі, у тым ліку Amazing Spider-Man часоў Brand New Day і Superior Spider-Man, узнагароджаныя Daredevil і Hawkeye, а таксама запуск Captain Marvel і дэбют Камалы Хан - Ms. Marvel.
Яго папярэднік Сі Бі Цэбулскі, які ўзначальваў Marvel з 2017 года, не пакідае кампанію. Ён пераязджае ў Японію, дзе будзе развіваць азіяцкія арыгінальныя праекты Marvel, уключаючы мангу. Менавіта пры Цэбулскім з'явіліся новая лінейка Ultimate Universe, эпоха Krakoa для Людзей Ікс, а таксама манга Deadpool Samurai і Spider-Man: Octo-Girl.
Уэкер ужо заявіў, што верыць: «найлепшыя коміксы Marvel яшчэ наперадзе».
А яшчэ офіс рэдакцыі пераязджае з Нью-Ёрка да Лас-Анджэлеса. Упершыню за амаль 90 гадоў.
Навіна. Мінісерыя "Абсалютная Зялёная страла" будзе расцягнута на 12 выпускаў.
Гун Хо. Выпуск 6
Дзе: comicsby.live
Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант
Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax
Пакуль Зак разрываецца паміж дзвюх дзяўчын, у Форта Апачы з'явіўся новы вораг. І гэты вораг, відаць, нясе большу пагрозу, чым зграя жняцоў. Ці будуць заставацца маладыя хлопцы ўважлівымі ў такой сітуацыі...
1. Белая варона
2. Белая варона
3. Белая варона
4. Белая варона
5. Кароткае замыканне
6. Кароткае замыканне
One Piece. Глава 0004
Дзе: comicsby.live
Эйіціра Ода
Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden
Афармленне - Fey @Captain_Vax
20 старонак
Кожны герой у самым пачатку сваіх прыгод сустракае неверагоднага злачынцу. Прадстаўляем Сякерарукага капітана Моргана - першага ворага Манкі Д. Луфі
Т1. На золку рамантыкі - світанак прыгод:
Глава 0001
Глава 0002
Глава 0003
Глава 0004
...
Цікава, што з'яўленне галоўнага персанажа ў гэтым коміксе нагадвае трук з «Абсалютнага Бэтмэна», калі мы бачылі героя на матацыкле, падобнага да Бэтмэна, але яшчэ не ведалі, што гэта Пеніўорт. Тут адбываецца нешта падобнае: не ўсе персанажы ў касцюме коткі - Селіна Кайл.
Прыемным сюрпрызам таксама стане з'яўленне ў коміксе абсалютнай версіі Касандры Кэйн.
Першы выпуск выйшаў 10 чэрвеня 2026 года.
