ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

Коміксы па-беларуску comicsby

Коміксы па-беларуску comicsby

Открыть в Telegram

Афіцыйны канал comicsby. www.comicsby.live

Больше
638
Подписчики
Нет данных24 часа
-47 дней
+230 дней
Архив постов
Дзівосны Чалавек-павук (2025). Выпуск 7 (971) Дзе: comicsby.live Джо Келлі, Джон Раміта-мал. Афармленне - Fey @Captain_Vax 22
Дзівосны Чалавек-павук (2025). Выпуск 7 (971) Дзе: comicsby.live Джо Келлі, Джон Раміта-мал. Афармленне - Fey @Captain_Vax 22 старонкі Чалавек-павук змагаецца за сваё жыццё - літаральна - спрабуючы не даць Хэлгейту знішчыць Манхэтэн. Але чаго хоча гэты дзіўны новы вораг? І ці зможа Пітар зразумець гэта, перш чым яго дзень стане значна горшым?! #001 #002 #003 #004 #005 #006 #007

Ні сіла, ні хітрасць, ні павуціна - нішто не спыніць дзіўнага прышэльца ў рыцарскіх даспехах! Чытайце на наступным тыдні на c
Ні сіла, ні хітрасць, ні павуціна - нішто не спыніць дзіўнага прышэльца ў рыцарскіх даспехах! Чытайце на наступным тыдні на comicsby.live

"Дзяўчынка і вожык разам да смерці" Легендарны комікс ад comicsby i mad's, які да гэтага моманту існаваў толькі на паперы, ця
+2
"Дзяўчынка і вожык разам да смерці" Легендарны комікс ад comicsby i mad's, які да гэтага моманту існаваў толькі на паперы, цяпер і ў pdf-фармаце! Купіць комікс на беларускай мове можна па спасылцы: ko-fi.com/s/210730d1ac
Беларусь, галодныя перадваенныя часы. Бацькі шмат працуюць, дзеці выжываюць самастойна. Ці голад – самае страшнае, з чым сутыкнуцца малыя Алесь, Аня, Лена, Вера, Оля, Надзея і Таня, застаўшыся аднойчы ў лесе? І якую ролю ў іх выжыванні адыграе вожык?
Хорар, 40 старонак, без рэклам. Перад Хэлаўінам - самае яно.

Брус Уэйн адпраўляецца ў богам забыты гарадок у пошуках нелетальнай зброі (меньш летальнай). Але нават у такой глушы ён знахо
Брус Уэйн адпраўляецца ў богам забыты гарадок у пошуках нелетальнай зброі (меньш летальнай). Але нават у такой глушы ён знаходзіць несправядлівасць, якой жорстка дае ботам у твар. Чытайце "Абсалютны Бэтмэн Штогоднік 2025" ужо цяпер на comicsby.live

Абсалютны Бэтмэн. Штогоднік 2025 Дзе: comicsby.live Даніэль Уорэн Джонсан, Джэймс Харэн Афармленне - Fey @Captain_Vax 50 стар
Абсалютны Бэтмэн. Штогоднік 2025 Дзе: comicsby.live Даніэль Уорэн Джонсан, Джэймс Харэн Афармленне - Fey @Captain_Vax 50 старонак Легенды коміксаў разрываюць Абсалютны Сусвет! Дэніэл Уорэн Джонсан і Джэймс Харэн зазіраюць у раннія дні Абсалютнага Бэтмэна! Адкуль у Бруса ўзяўся ягоны бэтмабіль? І што адчулі тусоўшчыкі Чорнай Маскі, калі Цёмны Рыцар упершыню з’явіўся на вуліцах? Акрамя таго, гэты комікс стаў уладальнікам прэстыжнай прэміі Айснера! Абсалютны Бэтмэн. Штогоднік 2025 ❤️ Падтрымаць нас на Patreon ☕ Пачастуй нас кавай, каб паскорыць пераклады

Бібліятэка ComicsBY - наша новая электронная бібліятэка! Прадстаўляем вам наш новы дадатковы тг-канал, прысвечаны перакладам
Бібліятэка ComicsBY - наша новая электронная бібліятэка! Прадстаўляем вам наш новы дадатковы тг-канал, прысвечаны перакладам ComicsBY. Тут коміксы і манга сабраныя ў зборнікі, каб вам было прасцей арыентавацца ў серыях і знаходзіць патрэбныя выпускі. Нічога лішняга - толькі "кнігі". Бібліятэка будзе паступова папаўняцца новымі выданнямі. Падпісвайцеся, каб мець сваю бібліятэку коміксаў і мангі заўсёды пад рукой!

Repost from N/a
ці адчуваеце вы, як на вуліцы ўжо на ўсю моц пануе восень? чуеце, як па шляху ў невядомае загараюцца гарбузы-ліхтарыкі, а зве
ці адчуваеце вы, як на вуліцы ўжо на ўсю моц пануе восень? чуеце, як па шляху ў невядомае загараюцца гарбузы-ліхтарыкі, а звер ужо шэпча на вуха сваю жахлівую казку?🫐 зусім хуценька мне, як перакладчыку коміксаў, адбудзецца год, і, на жаль, на той праект, які я спачатку хацела зрабіць да гадавіны, мне зусім не хапіла часу... але! у мяне ёсць для вас анонс remastered версіі комікса, з якога пачаўся мой творчы шлях 👻 новая рэдактура, новае афармленне, знаёмыя героі і любімая атмасфера трошачкі страшнай, але цёплай восені🏡☕ 📍31.10 толькі на comicsby.live📍

One Piece. Глава 0017 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_
One Piece. Глава 0017 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_Vax 28 старонак Кіраўнік штаба Кабадзі паказваё ўсё сваё цыркавое майстэрства, каб даказаць свайму капітану Багі, што ён лепшы памочнік. Але Зора - нездарма найлепшы мечнік. Розніцу ў класе відаць адразу. Т2. Сутычка!!! Піраты Багі: Глава 0009 Глава 0010 Глава 0011 Глава 0012 Глава 0013 Глава 0014 Глава 0015 Глава 0016 Глава 0017 (Папярэднія выпускі) ❤️ Падтрымаць нас на Patreon ☕ Пачастуй нас кавай, каб паскорыць пераклады

Midnight X-Men #1 - водгук Джонатан Хікман ведае, як стварыць новы сусвет. Для пачатку ён знаёміць нас з рознымі фракцыямі. Т
Midnight X-Men #1 - водгук Джонатан Хікман ведае, як стварыць новы сусвет. Для пачатку ён знаёміць нас з рознымі фракцыямі. Тут ёсць два тыпы вампіраў: чалавекалепадобныя і мутанты-вампіры. Ёсць і царкоўная ўлада, якая абвясціла крыжовы паход супраць вампіраў. А недзе паміж гэтымі фракцыямі біскуп Курт Вагнер (Найткраўлер) спрабуе знайсці кампраміс. Тым часам на вампіраў палююць апалчэнцы з ліку людзей і героі з ліку мутантаў, якія не сталі вампірамі. Кожныя дзейнічаюць асобна. Вампірызм у гэтым сусвеце - не проста нейкая эпідэмія. Гэта праблема, якая цягнецца дзесяцігоддзямі і праз якую героі так і не сталі тымі, кім маглі б стаць. Напрыканцы з'яўляецца надзея на вырашэнне праблемы. Пакуль што яна ўвасобілася ў адным персанажы, добра знаёмым прыхільнікам Людзей Ікс. Упэўнены, што ідэі Хікмана на гэтым не скончыліся і ў наступных выпусках нас чакае яшчэ шмат цікавага.

Гун Хо. Выпуск 11 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax 28 ст
Гун Хо. Выпуск 11 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax 28 старонак, 18+ У гэтым выпуску мы даведаемся, што такое "Гун Хо" і "Сэксуальны звер". Заканчэнне гісторыі ўжо зусім блізка. 1. Белая варона 2. Белая варона 3. Белая варона 4. Белая варона 5. Кароткае замыканне 6. Кароткае замыканне 7. Кароткае замыканне 8. Сэксуальны звер 9. Сэксуальны звер 10. Сэксуальны звер 11. Сэксуальны звер ❤️ Падтрымаць нас на Patreon. ☕ Пачаставаць нас кавай, каб паскорыць пераклады

Midnight Fantastic Four #1 - водгук У цэнтры ўвагі гэтага комікса - Рыд Рычардс, звар'яцелы вучоны на таблетках, якога не пры
Midnight Fantastic Four #1 - водгук У цэнтры ўвагі гэтага комікса - Рыд Рычардс, звар'яцелы вучоны на таблетках, якога не прымае навуковая супольнасць. Падзеі адной поўначы ставяць крыж на яго навуковай кар'еры і прымушаюць героя сутыкнуцца з наступствамі ўласных эксперыментаў. Але ў жыцці Рыда з'яўляюцца Сью, Бэн і Джоні. Магчыма, менавіта яны дапамогуць яму рэалізаваць свой навуковы патэнцыял. Хоць у гэтым сусвеце нават добра знаёмыя персанажы могуць аказацца зусім не такімі, якімі мы іх ведаем. Галоўная навуковая тэма выпуску - Негатыўная зона. На старонках таксама з'яўляецца Віктар фон Дум, але ці дастаткова гэтага, каб ператварыць гісторыю ў сапраўдны хорар? На жаль, асабліва напужацца не атрымаецца. Ды і ў цэлым, нягледзячы на новую інтэрпрэтацыю герояў, комікс пакуль не прапануе чагосьці прынцыпова новага ў параўнанні са звычайнымі гісторыямі пра Фантастычную чацвёрку. Працяг будзе…

Які вам падабаецца больш?
Anonymous voting

Лепшыя вокладкі тыдня.
+8
Лепшыя вокладкі тыдня.

One Piece. Глава 0016 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_
One Piece. Глава 0016 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/cerasumgarden Афармленне - Fey @Captain_Vax 18 старонак Вось яны і сустрэліся: каманда Луфі супраць піратаў Багі. Але як звычана гэта бывае ў баявіках, перад фінальнай бітвай галоўны паплечнік героя змагаецца з правай рукой злачынцы. І гэтым разам "правая рука" - метафара. Т2. Сутычка!!! Піраты Багі: Глава 0009 Глава 0010 Глава 0011 Глава 0012 Глава 0013 Глава 0014 Глава 0015 Глава 0016 (Папярэднія выпускі) ❤️ Падтрымаць нас на Patreon ☕ Пачастуй нас кавай, каб паскорыць пераклады

Літаральна на гэтым тыдні ў выдавецтва Marvel стартанулі адразу тры новыя серыі, якія могуць стаць легендарнымі, - Midnight S
Літаральна на гэтым тыдні ў выдавецтва Marvel стартанулі адразу тры новыя серыі, якія могуць стаць легендарнымі, - Midnight Spider-man, X-men i Fantastic four. Ці вартыя гэтыя коміксы, каб аказацца перакладзенымі на беларускую мову, вырашаць у тым ліку і вам - проста аплаціце каву нашай камандзе, дадаўшы ў каментары, які комікс трэба перакласці!

... Каго яшчэ можна сустрэць ужо ў першым выпуску? Дзядзьку Бэна, Феліцыю Хардзі, Курта Конарса, Хэнка Піма, а недзе ў кулуарах гучыць і імя доктара Актавіўса. Карацей, каст проста выдатны. Пітэр Паркер яшчэ малады і верыць у ідэалы. У поўнач яму споўніцца 18 гадоў, але менавіта ў гэтую ноч адбудзецца і тое, што павінна адбыцца ў яго жыцці. Працяг будзе.

Midnight Spider-Man #1 Новае пераасэнсаванне гісторыі Пітэра Паркера ў жанры хорару. Месцамі малюнкі могуць выклікаць агіду с
Midnight Spider-Man #1 Новае пераасэнсаванне гісторыі Пітэра Паркера ў жанры хорару. Месцамі малюнкі могуць выклікаць агіду сваёй дэталізацыяй: унутраныя органы, рэшткі біялагічных мас, чарвякі і казуркі. Калі вас гэта не палохае, працягвайце чытаць — і атрымаеце гісторыю, якая вас зацягне. Тут павук — гэта не ідэалістычны сімвал, які нам спрабуюць прадаць апошнім часам. Гэта жудасная істота, смертаносная пачвара, якая з кожнай старонкай набліжаецца да нас усё бліжэй. Новы слоган комікса: «Улада стварае пачвараў, а пачвары — гэта пачвары. Яны робяць тое, што звычайна робяць монстры». Асобнай увагі заслугоўвае сусвет, у якім адбываюцца падзеі. Улада тут, па сутнасці, належыць карпарацыям, якія называюць навукай эксперыменты над людзьмі. Задзейнічаныя ўсе: Оскарп, Хаммер, Роксан, а таксама нейкія карпарацыі з Расіі і Усходняй Еўропы. ...

Рэдакцыя ComicsBY шукае афарміцеля тэкстаў у коміксах. Звяртацца ў паведамленні тг-канала.
Рэдакцыя ComicsBY шукае афарміцеля тэкстаў у коміксах. Звяртацца ў паведамленні тг-канала.

Гун Хо. Выпуск 10 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax 22 ст
Гун Хо. Выпуск 10 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і афармленне - Fey @Captain_Vax 22 старонкі, 18+ Арчар з крыжом на ілбе спрабуе выжыць у бязлітасным свеце, напоўненым белай чумой. Тым часам яго малодшы брат Зак, застаўшыся без апекуна, вымушаны падпарадкавацца жорсткім правілам постапакаліптычнага грамадства. 1. Белая варона 2. Белая варона 3. Белая варона 4. Белая варона 5. Кароткае замыканне 6. Кароткае замыканне 7. Кароткае замыканне 8. Сэксуальны звер 9. Сэксуальны звер 10. Сэксуальны звер ❤️ Падтрымаць нас на Patreon. ☕ Пачаставаць нас кавай, каб паскорыць пераклады

Коміксы па-беларуску comicsby - Статистика и аналитика Telegram-канала @comicsby