ArtPower Belarus
Open in Telegram
Афіцыйны тэлеграм-канал ArtPower Belarus. Для пытанняў і каментароў: @rada_kultury info@artpowergrants.org Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Show more1 669
Subscribers
-424 hours
-67 days
-1330 days
Posts Archive
1 669
Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў
Як культурным праектам і медыя знаходзіць не толькі нагоды для публікацый, але і ідэі, якія можна рэалізаваць разам?
@radakultury разам з @bajmedia у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму для культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.
У праграме:
💻 1 кастрычніка — анлайн-воркшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, тэмы і фарматы супрацоўніцтва.
💻 5 кастрычніка — практычны воркшоп па пітчынгу: як сцісла і зразумела прэзентаваць сваю ідэю і адаптаваць яе пад розных партнёраў.
🤝 14 кастрычніка — афлайн-нэтворкінг у Варшаве: кейсы паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і знаёмствы з патэнцыйнымі партнёрамі.
Далучыцца можна ў двух фарматах:
→ Уся праграма: два анлайн-воркшопы + сустрэча ў Варшаве.
📌 Рэгістрацыя да 20 верасня, 23:59 па Варшаве.
→ Толькі афлайн-нэтворкінг 14 кастрычніка.
📌 Рэгістрацыя да 6 кастрычніка, 23:59 па Варшаве.
Важна: удзел у пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы будзе даступны толькі ўдзельнікам, якія прайшлі ўсю праграму.
Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў афлайн-нэтворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на наземны транспарт з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.
Колькасць месцаў абмежаваная, праграма праходзіць у закрытым фармаце з папярэдняй верыфікацыяй удзельнікаў.
🔗 Падрабязнасці, поўная праграма і рэгістрацыя па спасылцы
1 669
Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў
Як культурным праектам і медыя знаходзіць не толькі нагоды для публікацый, але і ідэі, якія можна рэалізаваць разам?
@radakultury разам з @bajmedia у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму для культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.
У праграме:
💻 1 кастрычніка — анлайн-воркшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, тэмы і фарматы супрацоўніцтва.
💻 5 кастрычніка — практычны воркшоп па пітчынгу: як сцісла і зразумела прэзентаваць сваю ідэю і адаптаваць яе пад розных партнёраў.
🤝 14 кастрычніка — афлайн-нэтворкінг у Варшаве: кейсы паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і знаёмствы з патэнцыйнымі партнёрамі.
Далучыцца можна ў двух фарматах:
→ Уся праграма: два анлайн-воркшопы + сустрэча ў Варшаве.
📌 Рэгістрацыя да 20 верасня, 23:59 па Варшаве.
→ Толькі афлайн-нэтворкінг 14 кастрычніка.
📌 Рэгістрацыя да 6 кастрычніка, 23:59 па Варшаве.
Важна: удзел у пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы будзе даступны толькі ўдзельнікам, якія прайшлі ўсю праграму.
Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў афлайн-нэтворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на наземны транспарт з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.
Колькасць месцаў абмежаваная, праграма праходзіць у закрытым фармаце з папярэдняй верыфікацыяй удзельнікаў.
🔗 Падрабязнасці, поўная праграма і рэгістрацыя па спасылцы
1 669
Куды схадзіць у бліжэйшыя дні? Тры падзеі праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus у Амстэрдаме, Вільні і Варшаве.
▪️Freedom Lecture
На амстэрдамскай пляцоўцы De Balie адбудзецца адмысловая вечарына з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і філосафкі Вольгі Шпарагі. Праграма пачнецца з аўдыявізуальнага перформансу, створанага разам з Music for Belarus.
Падчас падзеі таксама афіцыйна прэзентуюць A Percussion Piece — маштабны партысіпатыўны перформанс у падтрымку беларускіх палітвязняў, які 19 верасня аб’яднае ў Амстэрдаме каля 1 200 удзельнікаў.
🕢 5 верасня, 19:30
📍 De Balie, Amsterdam
🔗 Праграма і квіткі
▪️Прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча»
Праект, прысвечаны жыццю і спадчыне Алеся Адамовіча, прэзентуюць у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.
Аўдыягід прапануе прайсці па сямі мясцінах Глушы, звязаных з жыццём пісьменніка, і пачуць гісторыі, успаміны і цытаты пра Адамовіча і месца, дзе прайшло яго дзяцінства.
🕓 5 верасня, 16:00
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20
🎟 Уваход вольны
🔗 Аўдыягід і інфармацыя пра праект
▪️Прэзентацыя кнігі «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі»
Аўтарка Настасся Панкратава прадставіць кнігу, якая захоўвае і вяртае ў публічную прастору падзеі, імёны і працэсы беларускага тэатра апошняга дзесяцігоддзя — у тым ліку гісторыі творцаў і калектываў, якія сёння сістэмна выдаляюцца з афіцыйнай гісторыі культуры.
Падчас сустрэчы можна будзе пагаварыць пра кнігу, а таксама пра сённяшні і заўтрашні дзень беларускага тэатра па абодва бакі мяжы.
🕖 9 верасня, 19:00
📍 Дом буслоў, Mickiewicza 18B, Варшава
Усе тры праекты рэалізуюцца пры падтрымцы ArtPower Belarus, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
Працягваецца прыём заявак на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Трэк 3 ArtPower Belarus прызначаны для беларускіх дзеячаў культуры і ініцыятыў, якія апынуліся ў складаных або непрадбачаных жыццёвых і прафесійных абставінах: сутыкнуліся з рэпрэсіямі, вымушанай эміграцыяй, стратай фінансавання або іншымі крызіснымі сітуацыямі.
Падача заявак адкрытая на сталай аснове
◾️ Сума гранта: €1 000–5 000, у выключных выпадках да €10 000
◾️ Адбор: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заявак
◾️ Старт праекта: не раней чым праз 5 тыдняў пасля падачы заяўкі
◾️ Завяршэнне праекта: не пазней за 31 жніўня 2027 года
За першы год працы Трэка 3 падтрымку атрымалі 36 праектаў, з іх 23 ажыццяўляюцца рэпрэсаванымі дзеячамі культуры, у тым ліку 12 былымі палітзняволенымі, выдваранымі з Беларусі пасля вызвалення.
Хто можа падавацца, якія праекты і выдаткі могуць атрымаць падтрымку і што неабходна для заяўкі, чытайце ў навіне па спасылцы
1 669
ArtPower Belarus падтрымала развіццё sekktor як сервіснай платформы для прафесійнай супольнасці ў культуры
@sekktor развівае анлайн-платформу для дзеячаў і дзяячак культуры і сумежных сфер. У ліпені каманда перазапусціла вэб-версію платформы sekktor.online. Цяпер каманда праекта факусуецца на развіцці агрэгатара оўпэнколаў. Напрыклад, у раздзеле “Магчымасці” ўжо публікуецца ўдвая больш абвестак, чым у Telegram-канале @sekktor, а таксама дададзеная персаналізаваная email-рассылка з нагадкамі аб дэдлайнах.
Падтрымка аказваецца ў межах Трэка 1 «Арганізацыйнае развіццё» і скіраваная на развіццё самога sekktor як каманды і арганізацыі. Дзякуючы гранту, апрача дапрацоўкі платформы, каманда працуе над бачнасцю і ўстойлівасцю праекта.
Асобны кірунак — выкарыстанне ШІ ў рэдакцыйных працэсах, каб знаходзіць і апрацоўваць больш оўпэнколаў і такім чынам даваць дзеячам культуры больш інфармацыі пра даступныя магчымасці, у тым ліку, у вузкіх сферах. Зараз каманда публікуе каля 170 абвестак на месяц і ставіць задачу за восеньскія месяцы павысіць гэтую лічбу да 300.
«Дзякуючы ArtPower Belarus нам удалося выправіць памылкі першай платформы і закласці аснову, каб далей маштабаваць сайт больш гнутка, на сучасным тэхналагічным стэку», — адзначае каманда праекта sekktor.
🔗 Сачыць за магчымасцямі і развіццём платформы: sekktor.online
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus
У новым матэрыяле — гісторыя музыканта Аляксея Сяленкі, які пасля вызвалення апынуўся ў Літве і пачаў нанова будаваць сваё жыццё і вяртацца ў прафесію.
Падтрымка ў межах Трэка 3 ArtPower Belarus дазволіла Аляксею набыць барабанную ўстаноўку, аднавіць рэпетыцыі пасля доўгага перапынку і пачаць выступаць у Вільнюсе. Праз вулічныя перформансы ён паступова ўвайшоў у мясцовае музычнае асяроддзе, знайшоў новыя прафесійныя кантакты і працягвае развіваць праект, у аснове якога простая для яго думка: «Свабодны горад — гэта горад, дзе людзі могуць танцаваць на вуліцах».
У матэрыяле Аляксей распавядае пра вяртанне да музыкі пасля зняволення, адаптацыю ў новай краіне, вулічныя выступы як «прамую ін’екцыю культуры» і планы стварыць у Вільнюсе ўласную школу ігры на барабанах.
Чытайце артыкул па спасылцы
1 669
Спектакль «Мінскае мора» Вольных Купалаўцаў, падтрыманы ArtPower Belarus, будзе паказаны ў Кракаве.
Гэта гісторыя адной сям’і, якая збіраецца на хаўтурах пасля смерці бацькі — былога марскога капітана. Падчас памінальнага вечара нечакана паўстае пытанне: хто ў сям’і даносіў? І паступова высвятляецца, што гэтае пытанне датычыцца ўсіх.
Спектакль натхнёны рэальнымі даносамі, апублікаванымі беларускімі Кіберпартызанамі, і спалучае драму, абсурдны гумар і музыку Лявона Вольскага, каб асэнсаваць рэпрэсіўную рэчаіснасць і чалавечы выбар у сістэме страху.
Рэжысёр пастаноўкі — Войцех Урбаньскі,
Аўтар п’есы — Ілля Пруднік.
У спектаклі занятыя Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз.
📍 Кракаў
🗓 15 верасня
🎟 Набыць квіткі
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
ArtPower Belarus падтрымала праект «Сцежкамі Адамовіча»
«Сцежкамі Адамовіча» — культурніцкі праект, прысвечаны захаванню памяці пра беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча і месцаў, звязаных з яго жыццём.
Цэнтральным месцам праекта стала Глуша — пасёлак, дзе прайшло дзяцінства Адамовіча. У межах праекта створаны анлайн-аудыягід, які дазваляе прайсці па ключавых месцах Глушы, звязаных з жыццём і памяццю пра пісьменніка. Таксама быў створаны сайт, прысвечаны спадчыне пісьменніка
Маршрут аб’ядноўвае сем кропак, у якіх гучаць гісторыі, успаміны і цытаты, звязаныя з Адамовічам і Глушай. Аўдыягід дапамагае ўбачыць пісьменніка не толькі праз яго кнігі і біяграфію, але і праз месца, людзей і асяроддзе, якія паўплывалі на яго фармаванне.
Праект з’яўляецца працягам працы грамадзянскай ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча», дзякуючы якой у 2019 годзе ў Глушы быў адкрыты першы ў свеце помнік, прысвечаны пісьменніку.
Аўдыягід «Сцежкамі Адамовіча» даступны анлайн праз сайт праекта, дзе можна знайсці спасылку на Telegram-бот і мабільную аплікацыю. Слухачоў аўдыягіда вядзе голас актора Аляксандра Ждановіча. У далейшым плануецца развіццё і пашырэнне матэрыялаў, прысвечаных жыццю і спадчыне Адамовіча.
— Мы хацелі стварыць не проста інфармацыйны матэрыял пра Адамовіча, а магчымасць прайсці ягонымі сцежкамі і ўбачыць Глушу як частку яго гісторыі. Лічбавы фармат дазваляе захаваць гэтую памяць і зрабіць яе даступнай людзям незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Гэты праект прымеркаваны да 100-годдзя пісьменніка, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, — кажа ініцыятар праекта Андрэй Архіпенка.
22 жніўня а 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча». Падчас сустрэчы аўтары прадставяць праект і раскажуць пра працу над захаваннем памяці і спадчыны пісьменніка.
Праект «Сцежкамі Адамовіча» падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
Праз шэсць гадоў пасля падзей 2020 года сотні беларускіх палітвязняў усё яшчэ застаюцца за кратамі. Іх імёны паступова знікаюць з навінаў, але так быць не павінна.
Міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece, які падтрымала праграма ArtPower Belarus, нагадвае, што праблема нікуды не знікла, і пра яе трэба распавядаць.
19 верасня ў Амстэрдаме каля 1 200 чалавек выйдуць на адзін перформанс. Кожны ўдзельнік надзене маску з выявай аднаго з беларускіх палітвязняў і стане часткай вялікай гукавой кампазіцыі, створанай са звычайных побытавых прадметаў — рондаляў, вёдраў, бляшанак і іншых ударных інструментаў.
Так сотні асобных гісторый складуцца ў адзін агульны голас ў падтрымку людзей, чые ўласныя галасы сёння прымусова заглушаныя.
Арганізатары адкрылі набор удзельнікаў. Калі вы будзеце ў Нідэрландах або можаце прыехаць у Амстэрдам 19 верасня, далучайцеся да перформансу.
🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы
Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
Падведзены вынікі трэцяга кола Трэка 2.Творчыя праекты
У новым конкурсным коле ArtPower Belarus падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай культуры:
◾️ 14 MINI-грантаў
◾️ 10 MIDI-грантаў
Усяго на конкурс было пададзена 99 заявак. З улікам папярэдніх этапаў у межах бягучай эдыцыі праграмы па Трэку 2 ўжо падтрыманыя 74 праекты.
Абраныя ініцыятывы ахопліваюць 10 сектараў беларускай культуры — ад перфарматыўных і візуальных мастацтваў, музыкі, кіно і літаратуры да культурніцкай адукацыі, даследаванняў, спадчыны і прафесійных супольнасцяў.
Наступнае кола Трэка 2 распачнецца ўвосень 2026 года.
Падрабязнасці пра вынікі адбору — у навіне на нашым сайце.
1 669
Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus.
◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля»
Музычны альбом створаны на вершы былых беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Песні ўпершыню прагучалі ў спектаклі «Зэкамерон» тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», пастаўленым пры падтрымцы ArtPower Belarus.
Альбом не толькі захоўвае мастацкія галасы людзей, якія прайшлі праз зняволенне, але і нагадвае пра становішча палітвязняў у Беларусі.
🎧 Паслухаць альбом
◾️ Irdorath — Bestiarium
Новы альбом беларускага фольк-фэнтэзі гурта Irdorath, цалкам створаны на беларускай мове. Ён аб'ядноўвае сучасную музыку, беларускую міфалогію і разважанні пра чалавечнасць, страту, вытрымку і вяртанне да сябе.
Разам з альбомам выйшла арт-кніга з тэкстамі песень, ілюстрацыямі, легендамі і каментарамі, якая дапамагае глыбей пагрузіцца ў свет Bestiarium.
🎧 Слухаць альбом
◾️ «Моўныя партызаны»
Дакументальны фільм пра актывістаў Аліну і Ігара, якія больш за дзесяць гадоў адстойваюць права беларускай мовы быць бачнай у публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць стала небяспечнай, але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу.
Праз асабістую гісторыю герояў фільм паказвае, што мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і форма грамадзянскай адказнасці і супраціву.
🎬 Глядзець бясплатна на VODBLISK
Усе гэтыя праекты рэалізаваныя пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus
Як ператварыць невялікую выдавецкую ініцыятыву ў больш устойлівую арганізацыю і чаму кнігі пачынаюцца не з друкарні?
У новым матэрыяле гісторыя Gutenberg Publisher @gutenbergpublisher , якое за некалькі гадоў прайшло шлях ад працы на энтузіязме да больш сістэмнай мадэлі: з планаваннем, размеркаваннем роляў, ацэнкай рэсурсаў і доўгатэрміновай стратэгіяй.
Падтрымка ў межах Трэка 1 ArtPower Belarus дазволіла камандзе засяродзіцца не на выпуску выданняў, а на развіцці самога выдавецтва. У матэрыяле Валянціна Барбара Андрэева, шэф-рэдактарка Gutenberg Publisher распавядае, як каманда перагледзела сваю нагрузку, правяла апытанне аўдыторыі, навучылася дакладней ацэньваць кошт працы і выбудоўваць партнёрскія мадэлі з іншымі культурніцкімі ініцыятывамі.
Чытайце артыкул па спасылцы
1 669
ArtPower Belarus падтрымала міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece
19 верасня 2026 года ў Амстэрдаме адбудзецца A Percussion Piece — маштабны перформанс, які аб'яднае каля 1 200 удзельнікаў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ў падтрымку свабоды.
Удзельнікі перформансу надзенуць кардонныя маскі з выявамі рэальных беларускіх палітвязняў і разам створаць гукавую кампазіцыю, выкарыстоўваючы звычайныя побытавыя прадметы: рондалі, вёдры, бляшанкі і іншыя імправізаваныя ўдарныя інструменты. Так індывідуальныя гісторыі складуцца ў адзін агульны голас — сімвал падтрымкі тых, чые галасы сёння прымусова заглушаныя.
Праект рэалізуецца antiwarcoalition.art — міжнароднай камандай беларускіх і ўкраінскіх культурных дзеячаў у партнёрстве з праваабарончымі і культурніцкімі арганізацыямі Еўропы. Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus стала магчымай падрыхтоўка і рэалізацыя гэтай маштабнай мастацкай акцыі, якая праз сучаснае мастацтва звяртае ўвагу на тэму палітычных рэпрэсій і крохкасць свабоды.
Напярэдадні перформансу, 5 верасня, у Амстэрдаме таксама адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, філосафкі Вольгі Шпарагі і іншых удзельнікаў, прысвечаная свабодзе, правам чалавека і ролі мастацтва ў часы рэпрэсій.
Арганізатары ўжо адкрылі рэгістрацыю і запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да перформансу.
🔗 Зарэгістравацца і даведацца больш
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
Лета — добры час, каб адкрываць беларускую культуру.
Сабралі некалькі выстаў, музейных праектаў і падзей, падтрыманых ArtPower Belarus, якія яшчэ можна паспець наведаць гэтым летам.
◾️ Official. Unofficial. Belarus: незалежнае беларускае мастацтва на Венецыянскай біенале
Павільён прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале. Выстава аб’ядноўвае беларускіх мастакоў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну або сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам. Праект даследуе тэмы памяці, назірання, цэнзуры і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва.
📍 Венецыя
🗓 Да 22 лістапада 2026 года
Падрабязнасці тут
◾️ #FramedInBelarus: вышытыя сведчанні на біенале Matter of Art у Празе
Праект #FramedInBelarus праз вышыўку захоўвае сведчанні людзей, закранутых палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. У Нацыянальнай галерэі ў Празе прадстаўлена маштабная тэкстыльная інсталяцыя, якая аб’ядноўвае 681 вышытае сведчанне. Інсталяцыю дапаўняе лічбавы каталог, дзе можна пазнаёміцца з кожнай гісторыяй асобна.
📍 Прага
🗓 Да 13 верасня 2026 года
Анлайн-галерэя
Больш пра выставу
◾️ Музей Вольнай Беларусі: беларуская культурная прастора ў Варшаве
Музей займаецца зборам, захаваннем і прэзентацыяй артэфактаў, звязаных з дэмакратычным рухам у Беларусі, а таксама рэгулярна ладзіць выставы, сустрэчы, лекцыі, дыскусіі і іншыя культурныя падзеі.
📍 Варшава
Сачыце за актуальнымі анонсамі
◾️ Tutaka 2026: фестываль беларускай культуры каля Беластока
З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык пройдзе адзін з найбуйнейшых фестываляў беларускай культуры ў Польшчы. Сёлета ў праграме — канцэрты, выставы, дыскусіі, лекцыі, кірмаш, дзіцячая прастора і больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей.
📍 Урочышча Борык, каля Беластока
🗓 16–19 ліпеня 2026
Падрабязнасці на сайце
Усе гэтыя праекты і ініцыятывы рэалізуюцца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
+5
Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus
Як стварыць дакументальны фільм пра чалавека, які большую частку працы над стужкай знаходзіўся за кратамі, а завяршыць ужо пасля яго вызвалення?
У новым матэрыяле — гісторыя стварэння дакументальнага фільма BIALIATSKI / UNBROKEN, прысвечанага Нобелеўскаму лаўрэату міру і праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Яна не толькі пра героя, але і пра міжнародную салідарнасць праваабаронцаў і людзей, якія дапамаглі зрабіць гэты фільм магчымым.
Грант у межах Трэка 2 ArtPower Belarus дазволіў міжнароднай камандзе з удзелам беларускіх творцаў завяршыць постпрадакшн фільма. У матэрыяле прадстаўнікі праекта распавядаюць, як нараджалася ідэя фільма, чаму праца над ім заняла больш за тры гады і як міжнародная каманда працавала над стужкай, сэнсы якой сёння выходзяць далёка за межы Беларусі.
Чытайце артыкул па спасылцы
1 669
Падведзены вынікі новага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё
У новым конкурсным коле па Трэку 1 «Арганізацыйнае развіццё» падтрымку атрымалі 14 беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў. Гэты кірунак падтрымлівае арганізацыі, якія працуюць над сваім доўгатэрміновым развіццём, умацаваннем каманды і ўнутраных працэсаў.
У адрозненне ад грантаў на рэалізацыю асобных культурніцкіх праектаў, Трэк 1 дапамагае беларускім культурніцкім інстытуцыям будаваць аснову для будучай працы: распрацоўваць стратэгіі, умацоўваць кіраванне, паляпшаць фінансавыя і арганізацыйныя працэсы, развіваць партнёрствы і працаваць з аўдыторыямі. Усе праектныя заяўкі прайшлі шматступеньчатую працэдуру ацэнкі: незалежную экспертную ацэнку і разгляд адборачнай камісіяй ArtPower Belarus.
Падрабязнасці на сайце
1 669
ArtPower Belarus падтрымала выставу Official. Unofficial. Belarus на Венецыянскай біенале
Official. Unofficial. Belarus — незалежны беларускі павільён, прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале.
Праект аб'яднаў беларускіх мастакоў, вымушаных пакінуць краіну, а таксама творцаў, якія сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам за сваю працу. Выстава даследуе тэмы цэнзуры, назірання, памяці і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва, у тым ліку праз новыя працы, створаныя спецыяльна для Венецыі.
Падтрымка ArtPower Belarus забяспечыла ўдзел беларускіх творцаў, чые працы склалі аснову экспазіцыі.
Як адзначае каманда праекта:
«З моманту адкрыцця ў маі 2026 года выстава прыцягнула значную міжнародную ўвагу і была адзначаная шэрагам вядучых сусветных выданняў як адна з найбольш яркіх экспазіцый Венецыянскай біенале. Праект ужо пазнаёміў і працягвае знаёміць сотні тысяч наведвальнікаў з сучаснай беларускай культурай, дэманструючы, што незалежнае беларускае мастацтва працягвае развівацца, нягледзячы на цэнзуру, выгнанне і палітычныя рэпрэсіі».
Выстава Official. Unofficial. Belarus. будзе адкрытая для наведвальнікаў у Венецыі да 22 лістапада 2026 года.
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
ArtPower Belarus падтрымала фестываль Tutaka 2026
З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык каля Беластока адбудзецца фестываль Tutaka — адна з найбуйнейшых падзей беларускай культуры ў Польшчы.
У межах падтрымкі ArtPower Belarus рэалізуецца асобны праект TUTAKA POWER, які ўключае фестываль Tutaka 2026 і фестываль традыцыйнай культуры SONCAHRAJ 2026. Праект накіраваны на развіццё культурных сувязяў паміж беларусамі праз сучасныя фарматы творчасці, дыялогу і супольнага перажывання культуры.
Сёлета арганізатары рыхтуюць насычаную праграму: ужо пацверджаны ўдзел 9 музычных гуртоў, запланавана больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей. На фестывалі будуць працаваць прастора беларускіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, кірмаш, дзіцячая зона, дыскусіі, лекцыі, выставы і канцэрты.
«Tutaka — гэта нешта глыбейшае за мастацкую падзею. Гэта пульс свабоднай культуры і месца, дзе кожны можа адчуць сябе “сваім”, знайсці супольнасць, натхненне і сілы для дзеяння», — кажуць арганізатары фестывалю.
Падрабязнасці і квіткі на сайце фестываля
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
1 669
Шукаеце, што паглядзець, пачытаць або паслухаць гэтым летам па-беларуску?
Сабралі для вас некалькі праектаў, падтрыманыя ArtPower Belarus, якія распавядаюць пра беларускую культуру, музыку і мастацтва.
◾️ «Дзеці каля культуры»: пра мастацтва без музейнага пафасу
Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч тлумачыць складаныя тэмы проста і займальна. Цыкл відэа для падлеткаў і бацькоў дапамагае пазнаёміцца з мастацтвам і беларускай культурнай спадчынай без падручнікаў і сумных лекцый.
Глядзець: YouTube і TikTok
◾️ «Культурная Re:візія»: аналітыка пра беларускую культуру сёння
Праект Reform.news аб'яднаў крытыкаў, журналістаў і даследчыкаў, каб паразважаць пра творцаў, творы і з'явы, якія вызначаюць сучасны беларускі культурны ландшафт.
Чытаць на сайце
◾️«Міністэрства сепультуры»: вялікі архіў беларускай музыкі
Больш за 100 відэа пра беларускія гурты, музыкаў і культурныя з'явы. Гісторыі культавых калектываў, агляды новых рэлізаў і сапраўдная энцыклапедыя беларускай музычнай сцэны ад Аляксандра Чарнухі.
Глядзець у YouTube
Усе гэтыя праекты рэалізуюцца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
