МАЯ МОВА
Open in Telegram
591
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-130 days
Posts Archive
591
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Інтэграцыя, рэпрэсіі і русіфікацыя: у выданні The Economist выйшаў вялікі матэрыял пра беларускую культуру
Артыкул пра тое, як улада распраўляецца з беларускай культурай і падпадае пад усё большы ўплыў Расіі, выйшаў у выданні The Economist.
Артыкул мае назву «Вайна Беларусі супраць культуры» і пачынаецца фразай «Па меры таго як краіна выкараняе сваю нацыянальную спадчыну, расейская прапаганда бярэ верх».
«Крута, што беларуская культура атрымала месца ў такім міжнародным медыя. Бо пра культуру таксама трэба гаварыць як пра поле барацьбы – і як пра тое, што рэжым спрабуе перапісаць», – заўважыла журналістка, палітаналітык, старэйшая запрошаная супрацоўніца Atlantic Council Ганна Любакова.
Чытаць на сайце або без VPN.
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: дзень, калі нарадзіўся Вітольд Ашурак — палітвязень, які загінуў за кратамі
13 кастрычніка 1970 году нарадзіўся Вітольд Ашурак — актывіст, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты і загінуў за кратамі.
Расказваем, чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам → https://www.youtube.com/watch?v=xK4NR0F3Vno
Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
591
Repost from N/a
Погляд дзяржавы
дзяржава мае свой погляд
на мяне
на мае справы
і адусюль
і злева і справа
На сабе адчуваю
погляд дзяржавы
на рогах будынкаў
у крамах, мэтро,
ва ўласным пад'ездзе
і не дай Бог
мой погляд
не будзе такі ж самы
Бо нават Феміда сляпая
мае погляд дзяржавы
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.
Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.
Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/O0k7X
Беларусы спрадвеку мелі для некаторых народаў і этнічных групаў Эўропы адметныя назвы. Ці ведаем іх?
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў → https://smarturl.click/v84L98
У Эўропе больш за 225 моваў карэнных народаў. 128 зь іх — пад пагрозай зьнікненьня, а 90 — у крытычным становішчы.
Паводле UNESCO, беларуская мова, нягледзячы на статус адной зь дзьвюх дзяржаўных, належыць да ўразьлівых моваў, якім можа пагражаць зьнікненьне.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 26 верасьня чытайце на сайце Свабоды
🖼 «Билингвизм» — плякат Уладзімера Крукоўскага, 1988 год
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Хто каму хто? Моўны тэст на роднасьць і сваяцтва
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак. Праверце, ці такія вы разумныя, як думаеце.
https://smarturl.click/gLGa
591
Repost from bellitinfo
Памёр літаратуразнаўца Васіль Жураўлёў 🖤
Беларускаму літаратуразнаўцу і крытыку было 95 гадоў.
Васіль Жураўлёў быў адным з аўтараў фундаментальных калектыўных прац па гісторыі беларускай літаратуры, удзельнічаў у падрыхтоўцы даследавання «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), напісанага разам з Паўлам Дзюбайлам і Міколам Луферавым, і працы «Пытанні паэтыкі» (1974), падрыхтаванай разам з Іванам Шпакоўскім і Алесем Яскевічам.Адной з найбольш значных прац Жураўлёва стала кніга «У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст.». 📖 За яе ў 2002 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа.
591
Repost from bellitinfo
🔗 Як дыскрымінуюць беларускую мову ў Беларусі?
Агляд за першае паўгоддзе 2026 года сведчыць пра працяг сістэмнай дзяржаўнай палітыкі, вынікам якой становіцца далейшае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы і ўмацаванне даміноўнага становішча рускай мовы.
Гэтая палітыка праяўляецца ў дзяржаўным кіраванні, адукацыі, інфармацыйнай і культурнай сферах, публічнай прасторы і сферы паслуг, а таксама ў ціску на людзей і інстытуцыі, звязаныя з захаваннем, развіццём, выкарыстаннем і папулярызацыяй беларускай мовы.Асабліва трывожнай тэндэнцыяй першай паловы 2026 года стала ўзмацненне рэпрэсіўнага кампанента дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры. Як сістэмна дыскрымінуюць беларускую мову, выцясняюць яе з грамадскага жыцця, а таксама пра іншыя формы абмежавання моўных правоў, чытайце па спасылцы ⬅️
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Беларускую Вікіпэдыю афіцыйным правапісам пачалі цэнзураваць, закрываючы доступ да цэлых артыкулаў → https://smarturl.click/qq2339
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў вікіпэдыст Уладзіслаў Чаховіч.
З уліковага запісу пад назвай «Мінінфарм Беларусі» закрылі доступ да артыкулаў пра зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама пра асобаў, якіх могуць падазраваць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў: Дзьмітрыя Паўлічэнку, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова.
Пад цэнзуру трапілі некалькі артыкулаў пра палітыку і сэксуальную арыентацыю.
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У Горадні адкрылі дзьве беларускамоўныя першыя клясы
https://smarturl.click/x8519m
Агулам па-беларуску будуць вучыцца 16 горадзенскіх першаклясьнікаў, што складае толькі 0,18% ад іх агульнай лічбы.
А як агулам у Беларусі?
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Чаму адны беларусы пішуць «свята», «клас» і «філасофія», а іншыя — «сьвята», «кляса» і «філязофія»?
Расказваем, адкуль узяліся два беларускія правапісы, што такое тарашкевіца.
591
Repost from Інстытут беларускае мовы
+9
🌤 Пасля 2020 года беларусы ў розных краінах пачалі ствараць школы і адукацыйныя праекты для сваіх дзяцей.
Яны вельмі розныя: ад поўнага школьнага дня і хатняй адукацыі з кансультацыямі да анлайн-навучання, суботніх школак і школы мастацтваў.
📚Розныя і праграмы: недзе дзеці вучацца паводле польскай або ўкраінскай сістэмы і атрымліваюць афіцыйныя школьныя дакументы, недзе атэстуюцца праз мясцовую школу, а недзе беларускія заняткі дапаўняюць асноўную адукацыю.
🏠 Але ўсе гэтыя ініцыятывы даюць дзецям тое, што пасля пераезду асабліва лёгка страціць, — магчымасць вучыцца, размаўляць і быць разам па-беларуску.
Сабралі школы, пра якія ведаем сёння.
🤝 Калі нешта прапусцілі — напішыце ў каментарах!
591
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Хто трапіў у кароткі спіс Прэміі Алеся Адамовіча? Разбіраем аўтараў і іх творы
У шорт-ліст увайшлі шэсць праектаў — ад беларускамоўнага посткіберпанку да палявых радыёрэпартажаў, жаночай эсэістыкі і дакументальных аповедаў пра пакаленне свабоды.
Ужо на працягу трыццаці гадоў прэмія адзначае творы, якія становяцца важным, рэзанансным і сумленным голасам свайго часу. Сёлетняе абвяшчэнне фіналістаў мае адмысловае значэнне: яно дае афіцыйны старт юбілейнаму году падрыхтоўкі да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча, якое будзе адзначацца ў 2027 годзе.
Прадстаўляем шасцёрку шортлістараў Прэміі.
Чытаць на сайце або без VPN.
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У адной з школаў Горадні адкрыюць беларускамоўную першую клясу на пяць вучняў
Для адных гэта нагода для радасьці, для іншых — пытаньне, чаму навучаньне па-беларуску ў Беларусі зноў стала рэдкасьцю.
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 36 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай → https://smarturl.click/kepeO
1 верасьня 1990 году ўступіў у сілу Закон аб мовах у Беларускай ССР. На беларускую мову цягам 10 гадоў мела перайсьці камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Больш хутка беларуская мела стаць мовай сярэдняй адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова выкладаньня ва ўнівэрсытэтах і каледжах.
А 1 верасьня 1993 году пайшлі вучыцца па-беларуску ¾ першаклясьнікаў.
💡 Добрая нагода прайсьці тэст пра Закон аб мовах, тым больш што адказ на адно пытаньне вы ўжо ведаеце.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 1 верасьня чытайце на сайце Свабоды
591
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
«Некалі гэтае цемрашальства скончыцца». Як у Беларусі русыфікуюць рэпэртуары беларускіх тэатраў: https://smarturl.click/56GQD
Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі ставіць спэктакль па-расейску. У Тэатры юнага гледача на расейскай мове ўжо больш за палова рэпэртуару. У Купалаўскім расейскія рэжысэры праводзяць «творчую лябараторыю». І гэта ня ўсё.
Свабода паглядзела афішы беларускіх тэатраў.
591
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
25 жніўня — дзень народзінаў літаратара і папулярызатара беларускай гісторыі Уладзіміра Арлова
Пісьменніку спаўняецца 73 гады ў дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны савет прагаласаваў за наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года.
Самы час нагадаць пра легендарнае эсэ «Незалежнасць — гэта...» Уладзіміра Арлова, перакладзенае больш чым на 30 моваў свету.
