МАЯ МОВА
الذهاب إلى القناة على Telegram
592
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
-130 أيام
أرشيف المشاركات
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Кіраўніцу прасторы «Парасон» Інгу Казючыц асудзілі на 5 гадоў калёніі: https://smarturl.click/OgplkD
«Парасон» — незалежная творчая і культурна-адукацыйная прастора ў Менску, якая займалася папулярызацыяй беларускай культуры і мовы.
Там праводзілі курсы народных рамёстваў, лекцыі пра беларускую гісторыю, кіно і тэатар, майстар-клясы, квізы, імпрэзы, прысьвечаныя беларускім традыцыям і фальклёру.
17 نوفمبر, 07:33
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+1
Ужо сёньня: 100 гадоў акадэмічнай канфэрэнцыі, на якой пастанавілі ўвесьці асобныя літары для дж і дз → https://smarturl.click/zOLBpZ
14 лістапада 1926 году ў Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.
На ёй скасавалі «недарэчнасьць» у выглядзе літары Йй і пастанавілі пісаць Jj для пазначэньня адпаведнага зычнага гуку ў пачатку і ў канцы складу.
А таксама вырашылі замяніць дыграфы дз і дж асобныімі літарамі ђ і ћ.
Падрабязьней пра гэтае творчае акно магчымасьцяў беларускай мовы ў раньнім СССР — у архіўным матэрыяле Вінцука Вячоркі.
Пра jіншыя гістарычныя пађеjі 14 лістапада чытаjце на саjце Свабоды :)
14 نوفمبر, 01:18
592
✍️ “Школа маладога пісьменніка” — новы анлайн-#курс ад Саюза беларускіх пісьменнікаў
✒️ Для каго: маладыя аўтары(-кі), якія пішуць паэзію, прозу, эсэ, драматургію або перакладаюць. Пажаданы ўзрост — да 35 гадоў. Тэкст для заяўкі можна даслаць па-беларуску або па-руску.
Выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч, а на спецкурсы і майстар-класы прыходзяць запрошаныя літаратары(-кі), лінгвісты(-кі) і выдаўцы.
◉ Калі: з лістапада 2026 да пачатку чэрвеня 2027 года, звычайна чатыры заняткі на месяц па суботах.
⏳ Ддл: 5 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥️ Шукаць магчымасці ў літаратуры на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
02 نوفمبر, 03:32
592
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Інтэграцыя, рэпрэсіі і русіфікацыя: у выданні The Economist выйшаў вялікі матэрыял пра беларускую культуру
Артыкул пра тое, як улада распраўляецца з беларускай культурай і падпадае пад усё большы ўплыў Расіі, выйшаў у выданні The Economist.
Артыкул мае назву «Вайна Беларусі супраць культуры» і пачынаецца фразай «Па меры таго як краіна выкараняе сваю нацыянальную спадчыну, расейская прапаганда бярэ верх».
«Крута, што беларуская культура атрымала месца ў такім міжнародным медыя. Бо пра культуру таксама трэба гаварыць як пра поле барацьбы – і як пра тое, што рэжым спрабуе перапісаць», – заўважыла журналістка, палітаналітык, старэйшая запрошаная супрацоўніца Atlantic Council Ганна Любакова.
Чытаць на сайце або без VPN.
13 أكتوبر, 08:48
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: дзень, калі нарадзіўся Вітольд Ашурак — палітвязень, які загінуў за кратамі
13 кастрычніка 1970 году нарадзіўся Вітольд Ашурак — актывіст, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты і загінуў за кратамі.
Расказваем, чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам → https://www.youtube.com/watch?v=xK4NR0F3Vno
Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
13 أكتوبر, 02:14
592
Repost from N/a
Погляд дзяржавы
дзяржава мае свой погляд
на мяне
на мае справы
і адусюль
і злева і справа
На сабе адчуваю
погляд дзяржавы
на рогах будынкаў
у крамах, мэтро,
ва ўласным пад'ездзе
і не дай Бог
мой погляд
не будзе такі ж самы
Бо нават Феміда сляпая
мае погляд дзяржавы
06 أكتوبر, 00:35
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.
Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.
Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
30 سبتمبر, 06:33
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/O0k7X
Беларусы спрадвеку мелі для некаторых народаў і этнічных групаў Эўропы адметныя назвы. Ці ведаем іх?
27 سبتمبر, 11:24
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў → https://smarturl.click/v84L98
У Эўропе больш за 225 моваў карэнных народаў. 128 зь іх — пад пагрозай зьнікненьня, а 90 — у крытычным становішчы.
Паводле UNESCO, беларуская мова, нягледзячы на статус адной зь дзьвюх дзяржаўных, належыць да ўразьлівых моваў, якім можа пагражаць зьнікненьне.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 26 верасьня чытайце на сайце Свабоды
🖼 «Билингвизм» — плякат Уладзімера Крукоўскага, 1988 год
26 سبتمبر, 02:31
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Хто каму хто? Моўны тэст на роднасьць і сваяцтва
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак. Праверце, ці такія вы разумныя, як думаеце.
https://smarturl.click/gLGa
21 سبتمبر, 01:48
592
Repost from bellitinfo
Памёр літаратуразнаўца Васіль Жураўлёў 🖤
Беларускаму літаратуразнаўцу і крытыку было 95 гадоў.
Васіль Жураўлёў быў адным з аўтараў фундаментальных калектыўных прац па гісторыі беларускай літаратуры, удзельнічаў у падрыхтоўцы даследавання «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), напісанага разам з Паўлам Дзюбайлам і Міколам Луферавым, і працы «Пытанні паэтыкі» (1974), падрыхтаванай разам з Іванам Шпакоўскім і Алесем Яскевічам.Адной з найбольш значных прац Жураўлёва стала кніга «У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст.». 📖 За яе ў 2002 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа.
17 سبتمبر, 12:06
592
Repost from bellitinfo
🔗 Як дыскрымінуюць беларускую мову ў Беларусі?
Агляд за першае паўгоддзе 2026 года сведчыць пра працяг сістэмнай дзяржаўнай палітыкі, вынікам якой становіцца далейшае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы і ўмацаванне даміноўнага становішча рускай мовы.
Гэтая палітыка праяўляецца ў дзяржаўным кіраванні, адукацыі, інфармацыйнай і культурнай сферах, публічнай прасторы і сферы паслуг, а таксама ў ціску на людзей і інстытуцыі, звязаныя з захаваннем, развіццём, выкарыстаннем і папулярызацыяй беларускай мовы.Асабліва трывожнай тэндэнцыяй першай паловы 2026 года стала ўзмацненне рэпрэсіўнага кампанента дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры. Як сістэмна дыскрымінуюць беларускую мову, выцясняюць яе з грамадскага жыцця, а таксама пра іншыя формы абмежавання моўных правоў, чытайце па спасылцы ⬅️
10 سبتمبر, 06:05
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Беларускую Вікіпэдыю афіцыйным правапісам пачалі цэнзураваць, закрываючы доступ да цэлых артыкулаў → https://smarturl.click/qq2339
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў вікіпэдыст Уладзіслаў Чаховіч.
З уліковага запісу пад назвай «Мінінфарм Беларусі» закрылі доступ да артыкулаў пра зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама пра асобаў, якіх могуць падазраваць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў: Дзьмітрыя Паўлічэнку, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова.
Пад цэнзуру трапілі некалькі артыкулаў пра палітыку і сэксуальную арыентацыю.
08 سبتمبر, 03:18
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У Горадні адкрылі дзьве беларускамоўныя першыя клясы
https://smarturl.click/x8519m
Агулам па-беларуску будуць вучыцца 16 горадзенскіх першаклясьнікаў, што складае толькі 0,18% ад іх агульнай лічбы.
А як агулам у Беларусі?
06 سبتمبر, 03:55
592
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Чаму адны беларусы пішуць «свята», «клас» і «філасофія», а іншыя — «сьвята», «кляса» і «філязофія»?
Расказваем, адкуль узяліся два беларускія правапісы, што такое тарашкевіца.
05 سبتمبر, 04:21
592
Repost from Інстытут беларускае мовы
+9
🌤 Пасля 2020 года беларусы ў розных краінах пачалі ствараць школы і адукацыйныя праекты для сваіх дзяцей.
Яны вельмі розныя: ад поўнага школьнага дня і хатняй адукацыі з кансультацыямі да анлайн-навучання, суботніх школак і школы мастацтваў.
📚Розныя і праграмы: недзе дзеці вучацца паводле польскай або ўкраінскай сістэмы і атрымліваюць афіцыйныя школьныя дакументы, недзе атэстуюцца праз мясцовую школу, а недзе беларускія заняткі дапаўняюць асноўную адукацыю.
🏠 Але ўсе гэтыя ініцыятывы даюць дзецям тое, што пасля пераезду асабліва лёгка страціць, — магчымасць вучыцца, размаўляць і быць разам па-беларуску.
Сабралі школы, пра якія ведаем сёння.
🤝 Калі нешта прапусцілі — напішыце ў каментарах!
05 سبتمبر, 01:18
592
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Хто трапіў у кароткі спіс Прэміі Алеся Адамовіча? Разбіраем аўтараў і іх творы
У шорт-ліст увайшлі шэсць праектаў — ад беларускамоўнага посткіберпанку да палявых радыёрэпартажаў, жаночай эсэістыкі і дакументальных аповедаў пра пакаленне свабоды.
Ужо на працягу трыццаці гадоў прэмія адзначае творы, якія становяцца важным, рэзанансным і сумленным голасам свайго часу. Сёлетняе абвяшчэнне фіналістаў мае адмысловае значэнне: яно дае афіцыйны старт юбілейнаму году падрыхтоўкі да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча, якое будзе адзначацца ў 2027 годзе.
Прадстаўляем шасцёрку шортлістараў Прэміі.
Чытаць на сайце або без VPN.
04 سبتمبر, 14:09
