cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Mola2020 — Молодечно 2020

Координация и помощь в Молодечно.

Show more
Belarus7 061The language is not specifiedNews & Media29 852
Advertising posts
189Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Адзначым, што старшая памочніца пракурора Юлія Жук прасіла для жанчыны два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Аднак суддзя Вадзім Петрусевіч прызначыў удвая меншае пакаранне Юлія Жук працуе ў пракуратуры крыху больш за год, і за гэты час паспела прыняць удзел у абвінавачанні ў самых гучных палітычных працэсах у Маладзечне. Менавіта яна падтрымлівала дзяржабвінавачанне па справах за счэпку ў горадзе 9 жніўня, палітвязняў Дзмітрыя Скрэтуцкага, Аляксандра Казакевіча, Аляксея Кудзіна, шматдзетнага бацькі Андрэя Юркова, мужчыны з інваліднасцю Ігара Сідаровіча. Хворую на сухоты жанчыну асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку «казлом»
Show all...
❗️Хворую на сухоты жанчыну асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку «казлом» 3 лістапада ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў Людмілу Самак вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Ён асудзіў яе да года пазбаўленні волі ў калоніі агульнага рэжыма. Людміла — жыхарка Крупскага раёна, яна хворая на сухоты, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцей. У дзень затрымання 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную бальніцу, каб лячыцца ад сухотаў. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Пры іх яна пачала крычаць, што Лукашэнка «казёл, плаціць сваім міліцыянтам, якія нічога не робяць». Таксама Самак ўжывала лаянку. Гэта запісалі прыборы відэафіксацыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі. Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3DYDG3S
Show all...
В Молодечно и на одном из рынков Минска также ИП не вышли на работу «На одном из рынков Минска не открылись 99% павильонов, работают единицы». В каких городах сегодня не открылись ИП (известные данные на текущий момент): ▪️Лида, ▪️Барановичи, ▪️Могилёв, ▪️Витебск, ▪️Гомель, ▪️Молодечно, ▪️Минск. Список будет обновляться. Если вам известно, где ещё ИП/магазины не открылись в знак протеста — пишите в анонимный @motolko_bot @motolkohelp
Show all...
Repost from Наша Ніва
«Каб веліч увесь час падтрымліваць, трэба новыя землі. А сраць можна і ў крапіву». Пісьменніца Святлана Курс — аб прыродзе расейскай агрэсіі Пра імперскасць расейскага абывацеля, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і пра тое, як беларусам пазбавіцца гэтай спадчыны, разважае адна з найярчэйшых беларускіх пісьменніц Святлана Курс. https://nashaniva.com/301395 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Show all...
Repost from Цыганкоў
Беларус беларусу беларус У апошняга Дудзя тэма – расейская прапаганда. Не сказаў бы, што гэта самы ўдалы выпуск, але я пра іншае. Адна з гераінь, Маша Барзунова, адказваючы на традыцыйнае пытаньне “у чым сіла?”, сказала: “Калі я была ў Беларусі ў 2020 годзе, я пабачыла тое, чаго я ніколі не бачыла ў Расеі. Тое, як людзі любяць адзін аднога. І гэта дзіўная штука, вельмі банальная, магчыма. Але тое, як яны аберагалі адзін аднога, любілі адзін аднога, і зацягнулі мяне ў гэта –гэта вельмі ўражвае. А ў нас, у Расеі, нават на фоне вайны і пасадак – усе гатовыя адзін аднога перагрызьці..” Вядома, знойдуцца аматары паспрачацца (якія толькі гэта і ўмеюць), але я б хацеў, каб мы пачулі і ацанілі гэты погляд збоку на беларусаў. Бо мы надта часта паглынаемся ў сваім самаедзтве і скрозь лес крытыкі ня бачым станоўчыя якасьці большасьці беларусаў. І канешне, гэтую салідарнасьць і любоў імкнуцца разбурыць. З аднаго боку, рэжым, які вынішчае любыя праявы добрага і высокароднага ў чалавеку, і ўздымае самыя нізкія і подлыя якасьці. Зь іншага боку, змагары з “невероятнымі”, людзі, якія нібыта выступаюць за еднасьць, але на самой справе працуюць на раз’яднаньне, палітыкі, якія заяўляюць, што любяць беларусаў у цэлым, але, як выглядае, ня любяць ніводнага канкрэтнага беларуса. Альбо тыя “прагрэсісты”, якія гатовыя абражаць і ненавідзець большую частку беларускага грамадзтва толькі за тое, што яны не падзяляюць іхніх поглядаў, напрыклад, на мігрантаў ці ЛГБТ. Усе гэтыя людзі не жадаюць ці не ўмеюць бачыць галоўнага. А гэтая дзяўчына з Масквы прыехала і адразу схапіла і зразумела самае галоўнае. “Беларус беларусу беларус”. Тое, што мы не павінны страціць.
Show all...
Палітвязень Аляксандр Казакевіч, асуджаны да двух гадоў «хатняй хіміі», з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы Аляксандр — музыка з Маладзечна, які быў двойчы асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады». 19 ліпеня Казакевічу прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда. Праз тыдзень яго затрымалі і зноў распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК — хлопец нібыта абразіў падпалкоўніка міліцыі Віталя Мурзіча ў 2021 годзе. Пазней Аляксандра асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Як стала вядома праваабаронцам, Казакевіч з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы.
Show all...
Repost from Белсат
🔸Адбыў тэрмін і выйшаў на волю палітвязень Павел Бераснёў Павел – жыхар Маладзечна, яго судзілі за абразу начальніка мясцовага РАУС Вадзіма Прыгары. Пакараннем стала 1,5 года «хіміі». Дарэчы, Прыгара прасіў пакараць свайго «крыўдзіцеля» турмой, а не «хіміяй». У якасці маральнай кампенсацыі ён папрасіў 10 тысяч рублёў, але пажадаў перадаць іх у Радашковіцкі дзіцячы дом. Свой тэрмін Павел Бераснёў адбываў у ПУАТ №9 у Віцебску. Вызваліўся ён у панядзелак. Крыніца: @viasna96
Show all...
Суд уменьшил срок заключения политзаключенному с четвертой стадией рака. Теперь ему придется сидеть не 5 лет, а 4 года и 9 месяцев. https://news.zerkalo.io/economics/22523.html?tg Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
Show all...
10 чэрвеня праваабаронцы «Вясны» паведамлялі пра затрыманне ў Смаргоні лекара 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі спецыяліста УГД Яўгена Бужынскага. Цяпер стала вядома, што лекара асудзілі да 8 гадоў калоніі за «распальванне сацыяльнай варожасці» ў інтэрнэце (арт. 130 КК) і за хабар. Ніякіх падрабязнасцяў па справе невядома. *Калі вам вядомая больш падрабязная інфармацыя пра гэтую справу, паведамце, калі ласка, нам у тэлеграме @spring96info
Show all...
🚂Палітзняволеную Алесю Буневіч перавялі ў гродзенскую турму. Падтрымайце яе! Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Алесю Буневіч абвінавачваюць у «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў». У прапагандысцкім фільме на БТ паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы. Алеся ўтрымлівалася ў магілёўскім СІЗА, але напрыканцы жніўня яе перавялі ў гродзенскую турму № 1. 💌Падтрымайце яе лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч
Show all...