fa
Feedback
Цыганкоў

Цыганкоў

رفتن به کانال در Telegram

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

نمایش بیشتر
726
مشترکین
-224 ساعت
+37 روز
+630 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
دسامبر '24
دسامبر '24
+9
در 1 کانال‌ها
نوامبر '24
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+20
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '240
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+7
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+53
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+12
در 1 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+16
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+16
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+21
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+28
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+34
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+91
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+24
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+89
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+47
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+38
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+74
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+26
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+16
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+67
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+62
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+33
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+1 974
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
21 دسامبر0
20 دسامبر0
19 دسامبر+1
18 دسامبر0
17 دسامبر0
16 دسامبر0
15 دسامبر0
14 دسامبر0
13 دسامبر0
12 دسامبر+1
11 دسامبر+2
10 دسامبر+5
09 دسامبر0
08 دسامبر0
07 دسامبر0
06 دسامبر0
05 دسامبر0
04 دسامبر0
03 دسامبر0
02 دسامبر0
01 دسامبر0
پست‌های کانال
Пра Пугачову, “адмену” і танельнае мысленьне Сацсеткі запоўненыя развагамі і віншаваньнямі з юбілеем Алы Пугачовай. Гэта справядліва. Заслужыла, вялікая сьпявачка, сымбаль эпохі. Але задаюся пытаньнем, як бы выглядала мая стужка сёньня, калі б Пугачова у той ці іншай форме падтрымала б вайну і Пуціна. Пра яе альбо не ўспаміналі б альбо ўспаміналі б выключна нехарошымі словамі. Бо сьвет даўно падзялілі на нашых і “ненашых”. Нашы добрыя і таленавітыя, нянашы злыя і бяздарныя. Мы бачым, як фэміністкі любяць ацэньваць пісьменьнінікаў розных часоў праз “фэміністычныя акуляры” – як творца ставіўся да жаночых правоў. І тут ужо ня важна, наколькі ён глыбокі і таленавіты, важна, “чысты” ён ці “нячысты”. Я памятаю, як Андрэй Макарэвіч выказаўся пра некаторыя фэмінітвы ў рускай мове, заявіўшы Нужно обладать чудовищной, преступной глухотой к родному языку, чтобы родить перлы «профессорка», «поэтка», «режиссёрка». І я чытаў у каментах выказваньні кшталту “ну калі ён так думае, то я больш не буду слухаць ягоныя песьні, не хачу яго ведаць увогуле”. Разумееце, ён нават не сказаў нічога “непрагрэсіўнага”, ён проста выказаўся пра правілы ўжываньня некаторых словаў у рускай мове, якой ён валодае як творца – і гэтага аказалася дастаткова для хейту і адмены. Ды што Макарэвіч. Я сам, напрыклад, для КХПістаў гадамі быў “найлепшы палітычны аналітык”, чалавек, які глыбей за ўсіх разумее палітычныя працэсы”. Але варта было мне не вытрымаць і нешта крытычнае сказаць пра Пазьняка, то я адразу “нічога не разумее ў палітычных працэсаў”, і “прадаўся Ціханоўскай”. Бо на самой справе ня важна, як ты ставішся да беларускай мовы, культуры, да дэмакратыі, да Расеі (б тут мае каштоўнасьці ніяк не зьмяніліся) – бо сьвет для такіх людзей дзеліцца на дзьве няроўныя часткі – 1.тых, хто прызнае Пазьняка адзіным і бязгрэшным нацыянальным лідэрам і 2.На астатніх. Калі так глядзець, то вы не знойдзеце ніводнага ідэальнага творца, якога можна было б прыняць “без пытаньняў”. Адны былі імперыялістамі і расістамі, другія камуністамі, трэція непрыгожа ставіліся да жанчынаў ва ўласным жыцьці, чацьвёртыя прадаваліся ўладзе, пятыя ненавідзелі ўсіх вакол. Я неяк навучыўся аддзяляць твор ад асобы аўтара – і вам раю навучыцца. Іначай – уся сусьветная культура паводле таго ці іншага крытэра заслугоўвае “адмены”. Гэтага не было раней. Нават у савецкай прапагандзе, калі крытыкавалі нейкага заходняга дзеяча, казалі прыблізна так -- “ён вялікі творца, але дапускаў ідэалагічныя памылкі, праяўляў антысаветчыну”. Зараз па ўсім нашым сьвеце, па абодва бакі барыкад, зьнікаюць адценьні і “неадназначнасьці”. Ніхто ўжо не кажа – “так, ён вялікі чалавек, але тут ён памыляецца”. Калі чалавек “не наш”, то ён ня толькі не “вялікі”, ён ніхто, ён бяздарны, усе ягоныя “дасягненьні” штучныя і несапраўдныя. Калісьці, у канцы 80-х, падчас перабудовы, казалі пра неабходнасьць шырыні поглядаў, здольнасьці прымаць розныя меркаваньні. Зараз, як падаецца, запанавала вузкасьць поглядаў, ідэалогія сваёй утульнай бурбалкі, танельнае мысленьне. І сьвятло, якое ў канцы гэтага тунелю – гэта цягнік, якія імчыцца нам насустрач.

2
Украінскі экспэрт пра беларускае войска Завочная дыскусія з польскім генэралам Вальдэмарам Скшыпчакам, які нядаўна ў інтэрвію «Белсату» заявіў, што польскім узброеным сілам спатрэбіцца 2-3 гадзіны, каб зьнішчыць беларускае войска, а беларускае ўзбраеньне назваў «кучай мэталалому». А вось ва Ўкраіне, як выглядае, так не лічаць. Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Мінабароны Ўкраіны, у інтэрвію Свабодзе расказвае, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска, аналізуе імавернасьць нападу Расеі на краіны NATO і адказвае на пытаньне, чаму Ўкраіна вымушана трымаць на сваёй паўночнай мяжы значны вайсковы кантынгент. https://www.svaboda.org/a/32900066.html
682
3
Казакевіч крытыкуе Шрайбмана Папрасіў Андрэея Казакевіча пракаментаваць апошнія дыскусіі -- але, прызнаюся, не чакаў, што ён выступіць з такой даволі прынцыповай крытыкай на адрас Арцёма Шрайбмана і Рыгора Астапені Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч дыскутуе з Арцёмам Шрайбманам наконт стаўленьня Захаду да Беларусі, тлумачыць аб’ектыўныя прычыны, чаму Эўразьвяз ня можа мець стратэгіі ў дачыненьні да дыктатарскай Беларусі, і крытычна выказваецца наконт прапановы «не злаваць дзеда». https://www.svaboda.org/a/32891410.html
875
4
Тэрор і гуманізм Калі некаторыя неабыякавыя людзі задаюцца пытаньнем, а хіба можна спачуваць нявінна загіблым у канцэртнай залі мірным расейцам, і прыводзяць сотні пераканаўчых аргументаў, што на самой справе гэтага ня варта рабіць у дачыненьні да грамадзянаў імперыялістычнай і ваяўнічай Расеі -- то я вымушаны зазначыць, што гэта тая самая логіка, што і ў тэрарыстаў, якія забіваюць мірных людзей у ЗША і Заходняй Эўропе. Бо тыя тэрарысты заяўляюць, што імперыялістычныя ЗША і каланіяльная Эўропа усё сваю гісторыю вінаватыя ў прыгнёце (і нават зьнішчэньні) іншых народаў, -- таму любыя, у тым ліку тэрарыстычныя, дзеяньні супраць іх маральна апраўданыя. Тэрарысты, калі падрываюць цягнік у Гішпаніі альбо канцэрт у Францыі, заяўляюць, што такім чынам яны змагаюцца супраць сусьветнага зла (імперыялістычнага Захада) і таму любыя дзеяньні ў гэтым змаганьні абгрунтаваныя і справядлівыя. У гэтым сэнсе альбо мы карыстаемся тэрарыстычнай логікай, паводле якой можна забіваць мірных людзей, бо ёсьць "прэтэнзіі" да кіраўніцтва і палітыкі іхняй краіны, альбо мы карыстаемся гуманістычнай і прававой (ад слова “права”) логікай, паводе якой не бывае калектыўнай адказнасьці і нельга караць канкрэтна ні ў чым не вінаватых людзей за грахі іхняй краіны. І калі вы на баку гуманістычнай логікі, то тут не павінна быць выключэньняў. Бо, як бачыцца, ёсьць спакуса выкрасьліць асобныя выпадкі ці асобныя нацыі з агульнага гуманістычнага падыходу -- маўляў, "яны" не заслугоўваюць, каб да іх ставіліся, як да людзей. Але гэта вельмі згубны шлях. Бо, па-першае, такое ўжо рабілі і бальшавікі і нацысты, калі "выключалі" са сьпісу людзей цэлыя класы і нацыі. Па-другое, гэты працэс становіцца ўзаемным, расчалавечваньне паскорана зацягвае ў яму абодва бакі. І гэта значыць, што вы становіцеся на бок тэрарыстычнай логікі – а гэта бясконцая вайна ўсіх супраць усіх, бо для яе заўсёды ёсьць гістарычныя падставы.
1 078
5
Узгадаем Дзень Волі 2017 У сувязі з Днём волі прыгадаю з мінулага адзін даволі цікавы і паказальны момант. 25 сакавіка 2017 году упершыню ў гісторыі беларускай журналістыкі адбыўся настолькі масавы прагляд грамадзка-палітычнай падзеі. Жывы эфір Радыё Свабода пра падзеі таго дня сабраў звыш 700 тысяч праглядаў на Юцюбе. Калі не памяляюся, раней і да 2020 году не было нічога падобнага. Нагадаю кантэкст. Адбывалася гэта на фоне “дармаедзкіх” пратэстаў, якія ахапілі розныя гарады. Сацыяльна-палітычная абстаноўка была вельмі напружаная. І на гэтым фоне ўлады ў Менску вывелі 25 сакавіка на вуліцы гораду бранявікі, перакрылі вуліцы, амонаўцы выскоквалі з аўтазакаў, і хапалі людзей, якія апынуліся побач. Сотні затрыманых. Пасьля 19 сьнежня 2010 году ўпершыню мы назіралі такі масавы хапун на вуліцах Менска. У тыя ж дні затрымалі каля 30 чалавек па “справе Белага легіёна”, якіх у выніку вызвалілі ў чэрвені без прад’яўленьня абвінавачваньня. Адбывалася ўсё гэта на фоне “лібералізацыі” і “нармалізацыі адносінаў з Захадам”. І вось на гэтым фоне можа ўпершыню ў гісторыі незалежнай прэсы да жывога беларускамоўнага эфіру была прыцягнутая такая вялікая ўвага шырокіх народных масаў. Мне падаецца, людзі па ўсёй Беларусі на фоне нарастаньня дармаедзкіх пратэстаў сапраўды падумалі, што ў Менску можа нешта адбыцца, што ўлада можа пахіснуцца, што апазыцыя можа пайсьці на нейкія рашучыя дзеяньні. І прыльнулі да экранаў сваіх гаджэтаў) Так атрымалася, што той эфір вёў я. Так, гэта не была прафесійная студыя, а проста кабінет у свабодаўскім офісе з відэакамерай. І наступныя дні я атрымліваў шматлікія доказы, што эфір быў вельмі папулярным. Мяне пазнавалі па некалькі разоў у дзень. На запраўцы, у двары бацькоў, у краме, на СТО (“Віталь, пасьля вашага эфіру я проста абавязаны прапанаваць вам зьніжку”), на Камароўцы (“гэта вы, вядучы? Ну што ж вы, апазыцыя, нічога так і не зрабілі? Я спецыяльна з Пружанаў прыехала на мітынг, а мітынгу так і не было”), на баскетболе (“дык мы ня ведалі, з кім мы гуляем”). Я заўсёды адэкватна ацэньваў сваю журналісцкую “вядомасьць”, разумеючы, што яна не выходзіць за рамкі нацыянальна-дэмакратычнага асяроддзя, што я “шырока вядомы ў вузкіх колах”. Але тут, магчыма, упершыню, яна выскачыла далёка за гэтыя рамкі. Пра той жа эфэкт пазнаваньня распавядалі і Валер Каліноўскі і Аляксандра Дынько, якія падчас гэтага эфіру працавалі “у полі”, вялі рэпартаж. Ну а для мяне тыя падзеі ў 2017 сталі доказам таго, што Лу страціў падтрымку сярод тых самых “простых людзей”, што сацыяльны выбух можа адбыцца ў любы момант. Таму ў 2020 годзе я быў упэўнены і казаў, што “нічога не будзе, як звычайна”, што людзі выйдуць, што будзе бітва, будзе жорстка. https://www.youtube.com/watch?v=gi-EfcwJNdg
730
6
Лукашэнку судзіць у Гаазе альбо ў Менску? “Няма ані палітычнай мэтазгоднасьці, ані юрыдычнага сэнсу цягнуць Лукашэнку ў Гаагу”, -- някепскі клікбейтны загаловак, ці ня так? Але менавіта так лічыць Алесь Міхалевіч. Але чаму? Бо Міхалевіч упэўнены, што Лукашэнку трэба судзіць не ў Гаазе, а ў Менску, беларускім судом, і не за “дробязі” кшталту вывезеных украінскіх дзяцей, а за больш сур’ёзныя злачынствы супраць беларускага народу. Аднак навошта чакаць гэтага? Можа варта пакуль дабівацца больш празаічнай мэты – выпісваньня ордэра на Лукашэнку Міжнародным крымінальным судом? З іншага боку – пра ордэр на арышт Лукашэнкі мы чуем з восені 2020 году, але прагрэсу няма. Чаму? Вось пра гэта ў Двубоі спрачаліся два, бадай, найбольш аўтарытэтныя беларускія юрысты – Алесь Міхалевіч і Міхаіл Кірылюк. Атрымалася вельмі цікавая, зьмястоўная і высокапрафэсійная размова https://www.youtube.com/watch?v=h5m70kLUd3w
746
7
Чорна-белы Оскар Складзіце сьпіс са сваіх 10 любімых амерыканскіх фільмаў, уладальнікаў Оскара. Альбо складзіце сьпіс са сваіх 10 любімых амерыканскіх фільмаў усіх часоў. А потым паглядзіце на гэты сьпіс і зразумейце, што большасьць альбо нават усе з гэтых фільмаў ня мелі б ніякага шанцу атрымаць сёньня “Оскара”, бо не адпавядаюць новым крытэрыям расавай разнастайнасьці. Як вядома, паводле стандарту А, хаця б адну з галоўных роляў альбо значных роляў другога плану павінен граць актор з іншай расавай альбо этнічнай групы. Ні “Хросны бацька”, ні «Пралятаючы над гняздом зязюлі” (індзеец-“Правадыр” не пацягне на значную ролю), ні “Амадэй” -- не пройдуць па новых крытэрыях. А “Чалавек дажджу?” Увесь фільм пра падарожжа і дзіўныя прыгоды двух белых гетерасэксуальных мужчын – як вядома прагрэсіўным людзям, гэта горшае, што ўтварыла прырода. А “Спіс Шындлера”? – таксама вон, бо ў нацысцкім канцлагеры ніводнага чорнага персанажа. А яўрэі даўно ўжо не лічацца іншай этнічнай групай, бо яны, як паказвае сацыялогія, у вачах маладых амерыканцаў зьяўляюцца прыгнятальнікамі як самыя пасьпяховыя прадстаўнікі белай большасьці. Свабода творчасьці? Не, не чулі. Гэтую канцэпцыю прыдумалі капіталісты, каб меншасьці прыгнятаць
1 009
8
Амэрыканская фікцыя Пакуль усе не пачалі абмяркоўваць Оскары, распавяду пра адзін фільм, які знаходзіцца сярод прэтэндэнтаў – але, як мне падаецца, пройдзе міма прэміяў. Гэта “Амэрыканскае чытво” (American fiction), хаця можна было б перакласьці яго і як «Амэрыканская фікцыя». Чорнаскуры выкладчык і пісьменьнік піша глыбокія якасныя раманы, але яны не карыстаюцца папулярнасьцю. Ён бачыць, як добра раскупляецца кніга пісьменьніцы, у якой, на ягоную думку, адлюстраваныя банальныя стэрэатыпы пра чорных. І ў нейкі момант ад адчаю ён вырашае сам “ад балды” напісаць кнігу ад імя ананімнага чорнага шуканага злачынца, мовай гетта, мовай бандыцкага рэпа, з адпаведным сюжэтам і калізіямі. Як вы ўжо здагадаліся) – кніга пайшла на ўра, атрымала добрую касу і літаратурную прэмію) Як вы ўжо здагадаліся, фільм пра тупасьць і крывадушнасьць паліткарэктнасьці мне ня мог не спадабацца. Фільм пачынаецца з забаўнай сцэны, калі галоўны герой падчас лекцыі піша на дошцы назву рэальнага твора паўднёваамэрыканскай літаратуры, які яны будуць вывучаць сёньня --The Artificial Nig..r (я вымушаны ставіць шматкроп’е, бо невядома, што фэйсбук зробіць са мной за гэтае слова. Часьцей у якасьці эўфемізма яго называюць n-word). І студэнтка (белая, з сінімі фарбаванымі валасамі) кажа, што ня можа прысутнічаць у аўдыторыі, дзе напісана такое страшнае слова, гэта яе абражае). З-за канфлікту са студэнткай белае кіраўніцтва ўніверсітэту адпраўляе героя ў “часовы адпачынак”, дзе ён і вырашае напісаць хайпавую кнігу ад імя бандыта з гетта. У той час як рэальнае жыцьцё героя, яго сямейныя прбалемы (якім прысьвечана працэнтаў 80 фільма) – гэта жыцьцё амерыканскага сярэдняга класа з прыгарада Бостана. Але каго яно цікавіць? Трэба ж адпавядаць стэрэатыпам. Узгадаю яшчэ адну мілую сцэнку, калі ўсе белыя высокалобыя пісьменьнікі пачынаюць хваліць раман героя, бо нельга ж сказаць, што гэта херня і падробка. Яны адкрыта прызнаюцца, што “трэба падтрымаць чорнаскурага аўтара”. Многія ж людзі ўвогуле лічаць, што размова пра меншасьці дапушчальна толькі ў стыле “усе, як адзін, выйдзем на барацьбу супраць расізму, сэксізму, гамафобіі, ісламафобіі”. Думка пра тое, што нейкія групы самі нясуць адказнасьць за тое стаўленьне, якое зьяўляецца да іх з боку грамадзтва – гэта страшная крамола. Былы баскетбаліст, Чарльз Барклі, калі абмяркоўвалі racial profiling – гэта калі паліцыя часьцей затрымлівае на вуліцы чорных, казаў: «Можа, таму, што нам трэба паглядзець у люстэрка. Многія чорныя зьневажаюць тых чорных школьнікаў, якія добра вучацца... дарослыя зьневажаюць тых чорных, хто сумленна працуе. Мы адзіная этнічная група, якая кажа – “о, ён сеў у турму, ён круты” “Вам не надакучыла? Чорныя людзі ў рабстве, чорныя людзі ў беднасьці, чорныя людзі, забітыя паліцыяй.. колькі можна? Мы больш чым гэта”, -- кажа герой фільма той самай чорнай пісьменьніцы, якая напісала пасьпяховую стэрэатыпную кнігу. А яна яму адказвае -- “Белыя людзі з комплексам віны жадаюць гэта купляць, я даю рынку тое, што ён хоча”. Так і ёсьць. Людзі ў масе сваёй любяць адназначанасьць. Дайце нам схему, што асуджаць, што ўхваляць, што правільнае, а што адсталае. Мы купім.
1 135
9
Пайду ўсім назло! Ведаеце такі анекдот, калі артыст, выканаўшы песьню і не атрымаўшы ніякіх апладысментаў ад расчараванай публікі, якая даўно чакае іншага, зноў ідзе на сцэну, у цішыні пад гук сваіх чаравікоў. Калега яго іранічна пытаецца – “на біс?” “Назло!”, -- адказвае той. “Назло, усім назло!”, -- гэта, здаецца, галоўная матывацыя, якая кіруе цяпер нашым галоўным пэрсанажам.
1 031
10
У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны. https://smarturl.click/LYYle
7 795
11
Двубой за і супраць санкцыяў Вечная тэма, але кожны раз у ёй зьяўляюцца новыя павароты і аргументы. Плюс — як мне падаецца, агульнае стаўленьне да гэтай тэмы неяк мяняецца ў бок расчараваньня ад вынікаў санкцыяў. «Санкцыі і закрыццё пераходаў на мяжы – праблема для рэжыму альбо бяда для беларусаў?» Удзельнікі – палітолаг Павал Вусаў і праўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Міхаіл Кірылюк «У выніку санкцыяў узнікла амаль поўная залежнасць беларускай гаспадаркі ад расейскай. Па-другое, палітыка санкцыяў спрыяе агульнай ізаляцыі Беларусі і псіхалагічнаму ўспрыняццю беларусаў як рэальнай пагрозы для суседзяў, што ў сваю чаргу нараджае розныя практыкі дыскрымінацыі», – лічыць Павал Вусаў. «Успрыманне Беларусі, як пагрозы для суседзяў ствараюць не санкцыі, а ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны. Расея выкарыстоўвае Беларусь як афшор для абыходу санкцый. Калі зняць санкцыі супраць Лукашэнкі – гэта нанясе моцны ўдар па Украіне і будзе самым вялікім падарункам Пуціну» – лічыць Міхаіл Кірылюк https://www.youtube.com/watch?v=LU-PBaOsIHY&t=739s
1 258
12
https://mediazona.by/article/2024/02/13/wantedd
2
13
Аднак калі сацыёлагі задаюць наступнае пытаньне “Сапраўдная лічба мігрантаў – 3.2 мільёны. Ведаючы яе, ці лічыце вы, што палітыка да нелегальнай міграцыі павінна зьмяніцца?” – то 70 працэнтаў адказваюць – “Так, павінна змяніцца”. І нават 55 працэнтаў прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі адказваюць – “Так, павінна зьмяніцца”. Гэта апытаньне было ў сьнежні. Здаецца, зараз на фоне “паўстаньня Тэхасу” і клінча Байдэна з рэспубліканцамі ўсё больш амерыканцаў ведаюць пра гэтыя лічбы. Выглядае, што Адміністрацыя Байдэна сама ўжо не рада сваёй міграцыйнай палітыцы, і зьбіраецца яе зьмяніць – прынамісі, так афіцыйна заяўлена. Але рэспубліканцы супраціўляюцца – магчыма, з прынцыпу “тым горш для Байдэна, тым лепш для нас”. Тым часам рэйтынг Байдэна ўпаў да антырэкордных 32 працэнтаў. Што ж, заканамерна.
1 079
14
Мігранцкі крызіс у ЗША Ёсьць, як бы паліткарэктна абазначыць, забаўныя людзі, якія заяўляюць, што іміграцыя – гэта нейкі стыхійны працэс, кшталту вывяржэньня вулканаў, непадкантрольны людзям. “Нічога не зробіш”, “не мы такія – жыцьцё такое”. Аднак рэальнасьць, заснаваная на фактах, палягае ў тым, што павялічэньне ці зьніжэньне колькасьці мігрантаў у пераважнай ступені зьяўляецца вынікам дзяржаўнай палітыкі, тых ці іншых рашэньняў улады прымаючай краіны. Вось вам афіцыйныя лічбы нелегальнай міграцыі ў ЗША за апошнія гады 2023: 3,201,144 2022: 2,766,582 2021: 1,956,519 2020: 405,036 2019: 859,501 2018: 404,142 2017: 310,531 2016: 415,816 2015: 337,117 2014: 486,651 2013: 420,789 2012: 364,768 2011: 340,252 2010: 463,382 Няцяжка заўважыць, што пры папярэдніх прэзыдэнтах – і дэмакраце Абаме (2008-16), і рэспубліканцы Трампе (2017-20)– лічбы былі прыблізна аднолькавыя. Нягледзячы на асобныя рэзкія заявы Трампа, у рэальнасьці ягоная міграцыйная палітыка і паводле лічбаў і паводле падыходаў істотна не адрозьнівалася ад палітыкі Абамы. Прэзыдэнт Барак Абама за 8 гадоў дэпартаваў з краіны 2.5 мільёны нелегальных мігрантаў. Гэта больш чым Клінтан і Буш-малодшы, разам узятыя -- за 16 гадоў. https://abcnews.go.com/.../obamas-deportation.../story... (Прыводжу гэтыя факты, каб не было стэрэатыпаў, што Дэмакраты нібыта пускаюць мігрантаў, а Рэспубліканцы зацята абараняюць мяжу) І толькі палітыка Адміністрацыі Байдэна ў галіне аховы мяжы радыкальна адрозьніваецца ад палітыкі УСІХ папярэдніх прэзыдэнтаў ЗША, -- доказ чаго мы і бачым у лічбах. Колькасьць павялічылася з традыцыйных 400 тысяч да 3 мільёнаў! Пры тым можна канстатаваць, што нічога радыкальнага ў Цэнтральнай і Лацінскай Амэрыцы за апошнія 3 гады не здарылася – ані вайны, ані стыхійнай катастрофы, ані радыкальнага эканамічнага крызісу. Так, беднасьць, крымінал – але ўсё гэта звычайна для гэтых краінаў, нельга сказаць, што 2023 быў у нечым горш за 2010 для гэтага рэгіёна. (ёсьць венесуэльскі крызіс, але масавая міграцыя адтуль пачалася яшчэ ў 2015 годзе, і большасьць венесуэльцаў засталіся ў суседніх краінах) Дык чаму сотні тысяч, мільёны людзей, пачынаючы з 2021 году, раптам вырашылі, што трэба ўсё кідаць і ісьці праз мексіканскую мяжу ў ЗША? (Прытым гэта ня толькі лацінаамэрыканцы, паведамляюць пра масы выхадцаў з Афрыкі і Азіі – але статыстыкі я не знайшоў). Толькі таму, што яны даведаліся пра змену правілаў. Даведаліся, што цяпер “можна”, бо рызыкі такога кроку значна паменшыліся. Людзі – рацыянальныя істоты, яны не лезуць на калючы дрот, на якім напісана “высокае напружаньне”. Байдэн адразу пасьля прыходу да ўлады заявіў, што памяняе рэпрэсіўную да міграцыі палітыку Трампа (хаця, паўтаруся, па сутнасьці і па выніках яна была такая ж як у Абамы), прапанаваў заканапраект, які паскарае і спрашчае атрыманьне грамадзянства, іншы дакумент спрашчаў атрыманьне віда на жыхарства, потым, ужо ў 2023-м быў адменены Параграф 42, уведзены падчас Кавіду, згодна з якім актыўна высылалі нелегальных мігрантаў, і гэтак далей. Так што ніякай “стыхіі”, як хацелася б думаць некаторым. Дзяржаўная палітыка. Я рэальна ня ведаю, навошта гэта робіцца. У сэнсе, я не сустракаў ніводнага “станоўчага” тлумачэньня. Бо ўсе вэрсіі, якія можна пачуць, патыхаюць нядобрай канспіралогіяй і злым умыслам. Але іншых вэрсіяў няма. Можа, вы прапануеце? А як да міграцыйнай палітыкі Байдэна ставяцца самі амерыканцы? А вось тут цікава. Калі сацыёлагі https://t.co/FXD4nG8UJi спыталі “колькі, па вашаму, нелегальных мігрантаў перайшло мяжу за год”, то правільны адказ – звыш 3 мільёнаў – далі толькі 8 працэнтаў! Большасьць думала, што гэта лічба складае ад 100 да 250 тысяч (24 працэнты апытаных), 250-500 тысяч (19 працэнтаў), 500 тысяч -- 1 мільён (18 працэнтаў) То бок, ня гледзячы на ўсё “інфармацыйнае грамадзтва”, большасьць амерыканцаў ня маюць ўяўленьне пра маштаб праблемы!
928
15
“Мы” -- гэты найперш “мы”, а не “анты-яны”. Як мне падаецца, шмат для каго беларуская ідэя зьводзіцца да немудрагелістай фармулёўкі “мы – ня рускія” Я разумею, што адмежаваньне, адслаіваньне ад чагосьці – гэта ў пэўных сітуацых цалкам заканамерная стадыя нацыянальнага будаўніцтва. Вылучэньне з нейкага агульнага мора, асабліва калі гэтае мора перманентна пагражае цябе паглынуць. Бо калі няма ніякага падабенства – няма патрэба і даказваць. Французам ня трэба даазваць, што яны не немцы. А вось аўстрыйцам – даводзіцца. Неяк глядзеў ток-шоў з аўстрыйскім акторам Крыстафам Вайнцам, які тлумачыў амэрыканцам, чым аўстрыйцы адрозьніваюцца ад немцаў. Мы нават у лепшай сітуацыі, у нас, у адрозьненьні ад аўстрыйцаў, свая мова ёсьць. І калі б усе беларусы на ёй гаварылі – не прыйшлося б ніколі даказваць, што мы “ня рускія”. Пакуль жа, усе гэтыя “вось вам верш, дзе ніводнага рускага слова” – усё гэта ў той самай парадыгме “мы адрозьніваемся”. «Украина -- не Россия», -- з той жа оперы, кніга Кучмы 2003 году. Так, нават ім даводзіцца даказваць. Але чаму? Бо надта шмат падобнага. Мне падаецца, заходнеўкраінскаму аўтару з Львова не прыйшла б у галаву ідэя даказваць, што Украіна – не Расея. Бо ў Львове гэта відавочна кожнаму. А вось усходніку Кучме гэта даказваць трэба. З аднаго боку, я разумею, што гэта неабходна і ў пэўнай ступені непазьбежна. Асабліва для ранньняй (дзіцячай) стадыі разьвіцьця нацыі, і асабліва для неафітаў. Асабліва ў нашай сітуацыі, дзе дагэтуль агульнага занадта шмат, дзе большасьць гаворыць на расейскай мове, жыве расейскай культурай і расейскім тэлевізарам (а цяпер ужо і расейскім інтэрнэтам). Таму, натуральна, што людзям хочацца крычаць – “мы не яны!” Натуральна, але не нармальна. Бо гэты лозунг, пры ўсёй сваёй прастаце і прывабнасьці для шырокіх народных масаў, не нясе стваральнага і пазітыўнага пачатку. Увесь ягоны сэнс зводзіцца да імкненьня паказаць і даказаць, што “там”, у “іх”, усё кепска, злобна і недаразьвіта. Маўляў, на іхнім фоне у нас... Для мяне асабіста, які быў неафітам у 1989 годзе, перыяд пэрсанальнага даказваньня “мы -не яны” скончыўся годзе ў 1992-м. Калі ты беларускамоўны на працы і ў сям’і, жывеш у беларускай і сусьветнай культурнай і інфармацыйнай прасторы, то проста не прыходзіць у галаву даказваць нейкую розьніцу – надта яна відавочная. Скажу больш – калі на нейкіх курортах ці ў цягніках ці яшчэ дзе сустракаўся з звычайнымі глыбіннымі расейцамі (не прадстаўнікамі нашага журналісцка-ліберальнага асяродку) – было адчуваньне, што гэта людзі з нейкай іншай планеты. Вось і простае рашэньне. Калі ты сапраўды меш свае ўласныя каштоўнасьці і лад жыцьця, у цябе няма неабходнасьці даказваць, што “ты не яны”. Дарослы і самадастатковы чалавек проста жыве сваім уласным жыцьцём, ён нікому не даказвае, што ўжо “вырас” і гатовы да самастойнасьці. Мы – гэта “мы” незалежна ад таго, ці ёсьць побач нейкія падобныя на нас “яны”. “Мы” -- гэты найперш “мы”, а не “анты-яны”. Вось стваральны, пазытыўны падыход.
582
16
Расея і цяга да сьмерці Ва ўсім сьвеце з трывогай і часам моцнай доляй алармізму разважаюць, якім будзе гэты год, ці не захопіць нашу цывілізацыю чарада новых рэгіянальных канфліктаў і войнаў. Усіх гэта палохае, непакоіць, -- аўтары разважаюць, што можна зрабіць, каб гэтага не адбылося. Але ёсьць месца, дзе пра магчымасьць будучых войнаў разважаюць з радасьцю, з захапленьнем, з нейкім нават прыдыханьнем. Гэта расейскія патрыятычна-шавіністычныя тэлеграм-каналы, ды і значная частка экспэртна-палітычнай эліты Расеі. Яны чакаюць вайну як падарункаў на Новы год, ці 23 лютага – нібыта гэта для іх галоўнае (магчыма, адзінае) сьвята ў жыцьці. Кожную новую кропку напружанасьці, кожную атаку умоўнага Ірана на ўмоўны Пакістан як успрымаюць як падарунак лёсу, як нечаканы 13-ы заробак. Пры абстрэлах хусітамі караблёў яны перажываюць штосьці падобнае на аргазм. Па нейкай ірацыянальнай і нічым не даказанай прычыне яны лічаць, што чым горш будзе ва ўсім сьвеце, калі паўсюль наступіць крызіс і хаос, -- тым лепш будзе Расеі. Усе магчымыя войны яны разглядаюць як сьведчаньне аслабленьня Захаду – маўляў, Захад ня здольны будзе на ўсё рэагаваць, а таму ягоны ўплыў панізіцца. Ну і вечныя мары, якім па 20 гадоў, пра “развал Эўразьвязу”, “грамадзянскую вайна ў ЗША”, “канец даляру”. Расея імкліва эканамічна расла ўсе 2000-я, алігархі множыліся, з Захадам (які дапамог ім крэдытамі і палітычнай падтрымкай выстаяць у 90-я) не было істотных праблемаў – здавалася б, жывіце ды радуйцеся. Не, як толькі яны “падымаюццца з кален” – ім хочацца паваяваць. Гэта, як мне падаецца, ужо даўно не палітычнае, гэта псіхалагічнае. Гэтым людзям хочацца вайны не таму, што яна нібыта прынясе нейкія здабыткі альбо нешта "абароніць" – ім проста хочацца вайны дзеля вайны. Цяга да разбурэньня, непрыняцьцё нармальнага жыцьця -- па вялікім рахунку, нават цяга да сьмерці, танатас.
867
17
Зьязджаць ці заставацца? Пытаньне Двубоя было пастаўлена так – «Беларуская дылема: зьяжджаць ці заставацца?» Але, натуральна, размова пайшла шырэй і далей, выйшаўшы на перспектывы таго, як будзе выглядаць наша вяртаньне ў Беларусь (былі агучаныя розныя, даволі “кінематаграфічныя” варыянты – напрыклад, “уявіце, як 30 тысяч беларусаў са зброяй падыходзяць да мяжы”) Мяне радуе, што ў гэтай дыскусіі ўзялі ўдзел не традыцыйныя для Двубоя палітыкі і экспэрты, а на гэты раз творчыя людзі – музыка Піт Паўлаў і пісьменнік, публіцыст Севярын Квяткоўскі. Можа, таму дыскусія і атрымалася такой.. касьмічнай, я б сказаў. Пры гэтым было і рэальнае процістаяньне ў некаторых падыходах. “Тое, што людзі застаюцца ў Беларусі – гэта таксама іхняя форма супраціву”, -- кажа Севярын. “Усе, хто зараз у Беларусі – усе пад пагрозай. І менты таксама”, -- кажа Піт Паўлаў. https://www.youtube.com/watch?v=0QccgVEA6Pw&t=1645s
876
18
Казакевіч пра «транзыт» і “пераемнікаў” У Беларусі прыдумана дастаткова экзатычная мадэль Канстытуцыі, якая невядома як будзе працаваць, калі зь яе выняць Аляксандра Лукашэнку», — лічыць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч. У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра тое, ці рыхтуецца ў Беларусі «транзыт улады», заяўляе, што цяпер чыноўнікам трэба ня толькі цалкам падпарадкоўвацца Аляксандру Лукашэнку, але яшчэ і прадбачыць ягоныя жаданьні, і тлумачыць, якія крытэры могуць стаць галоўнымі пры пэўных умовах для выбару асобы, якая можа стаць «пераемнікам»: “Тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца ў сыстэме, абавязаныя дэманстраваць абсалютную ляяльнасьць. Калі яшчэ да 2020 году можна было адчуваць сябе больш-менш вольна, то цяпер трэба ня толькі цалкам падпарадкоўвацца, але яшчэ і ўгадваць жаданьні Аляксандра Лукашэнкі. І кожны разумее, што ня можа дэманстраваць палітычныя амбіцыі. Ён тэарэтычна можа быць абраны «пераемнікам», але ня можа публічна працаваць на тое, каб стаць пераемнікам. Гэта прынцыповы момант, які варта ўлічваць. Людзі ў сыстэме разумеюць, што яны не павінны ў гэтых пытаньнях праяўляць ніякай ініцыятывы, не павінны дэманстраваць ніякіх плянаў, амбіцыяў, а могуць толькі паказваць гатоўнасьць выканаць тое, што ім будзе даручана” https://smarturl.click/e9z5
1 081
19
Казакевіч пра «транзыт» і “пераемнікаў” У Беларусі прыдумана дастаткова экзатычная мадэль Канстытуцыі, якая невядома як будзе працаваць, калі зь яе выняць Аляксандра Лукашэнку», — лічыць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч. У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра тое, ці рыхтуецца ў Беларусі «транзыт улады», заяўляе, што цяпер чыноўнікам трэба ня толькі цалкам падпарадкоўвацца Аляксандру Лукашэнку, але яшчэ і прадбачыць ягоныя жаданьні, і тлумачыць, якія крытэры могуць стаць галоўнымі пры пэўных умовах для выбару асобы, якая можа стаць «пераемнікам»: “Тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца ў сыстэме, абавязаныя дэманстраваць абсалютную ляяльнасьць. Калі яшчэ да 2020 году можна было адчуваць сябе больш-менш вольна, то цяпер трэба ня толькі цалкам падпарадкоўвацца, але яшчэ і ўгадваць жаданьні Аляксандра Лукашэнкі. І кожны разумее, што ня можа дэманстраваць палітычныя амбіцыі. Ён тэарэтычна можа быць абраны «пераемнікам», але ня можа публічна працаваць на тое, каб стаць пераемнікам. Гэта прынцыповы момант, які варта ўлічваць. Людзі ў сыстэме разумеюць, што яны не павінны ў гэтых пытаньнях праяўляць ніякай ініцыятывы, не павінны дэманстраваць ніякіх плянаў, амбіцыяў, а могуць толькі паказваць гатоўнасьць выканаць тое, што ім будзе даручана” https://smarturl.click/e9z5
21
20
Інтэрвію з Віталём Портнікавым У Віталя Портнікава ў фэйсбуку звыш 300 тысяч падпісантаў. Гэта не параўнаць, зразумела, ня толькі з любым беларусам, -- але, калі не памыляюся, ніводная расейская грамадзка-палітычная фігура ня мае такой папулярнасьці. Гэта ўражвае. Памятаю, калі я зьехаў у 2021 годзе праз Кіеў, то першы чалавек, з якім мне захацелася сустрэцца там, быў Віталь, зь якім мы знаёмыя каля 30 гадоў. Мне блізкая ягоная прынцыповасьць і катэгарычнасьць, якая нярэдка аказваецца даволі дакладным прагнозам. Палітычны аналітык з Кіева Віталь Портнікаў расказвае пра настроі ўкраінскага грамадзтва пасьля амаль двух гадоў поўнамаштабнай вайны, аналізуе асноўныя пытаньні ў адносінах Кіева з заходнімі партнэрамі і разважае аб праблемах, якія чакаюць Лукашэнку ў выпадку транзыту ўлады. 🔸Лукашэнка наўрад ці мае такую ступень аўтаноміі, каб самастойна дамаўляцца з украінскім кіраўніцтвам. 🔸Плян Пуціна — гэта аднаўленьне савецкай імпэрыі ў новым выглядзе. 🔸Перад Лукашэнкам — прыклад Назарбаева, які задумаў ажыцьцявіць транзыт, а закончылася гэта крахам яго сямейнага клана. https://smarturl.click/2xZz
1 057