cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

ВЯЧОРКА

Беларуская палітыка і культура

Show more
Advertising posts
1 094
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-1230 days
Posts Archive
Photo unavailableShow in Telegram
Дэпутаты Францускага парлямэнту напісалі пісьмо ў Францускую Акадэмію (галоўная ўстанова, якая вызначае стандарты францускай мовы), каб ужываць афіцыйна Bélarus замест Biélorussie. Раней мы падымалі зь імі гэта пытаньне, і вось пайшоў працэс.
Show all...
Ціханоўская і Элбэгдорж (былы прэзідэнт Манголіі, які прапанаваў арыштаваць Лукашэнку) — пра будучыню без дыктатараў
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
❤️ У Signal з’явілася беларуская мова Распрацоўшчыкі бяспечнага мэсэнджара Signal, у апошнім абнаўленні, дадалі падтрымку беларускай мовы. І цяпер кожны беларус(-ка) можа карыстацца Signal’ам на роднай мове. Адметна, што раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобную галіну па гэтым пытанні на Reddit. Больш за тое, у лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Святлана Ціханоўская сустракалася з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, і на той сустрэчы, сярод іншага, бакі абмяркоўвалі і беларускамоўную лакалізацыю мэсэнджэра. @motolkohelp
Show all...
01:01
Video unavailableShow in Telegram
Мальта стала 26-й краінай Эўразьвязу, якая прыняла Сьвятлану Ціханоўскую (адзіная, якая засталася — Венгрыя). Мальта старшынюе ў АБСЕ і зьяўляецца сябрам Рады бясьпекі ААН. Таксама Мальта уваходзіць у Садружнасьць нацый (Commonwealth, зь Вялікабрытаніяй), трымаецца ваеннага нэўтралітэту, але не палітычнага. Сьпікер адразу сказаў, што вы ў парлямэнце ня знойдзеце ніводнага чалавека, які б сымпатызаваў рэжыму Лукашэнкі. На відэа Ціханоўскую прымае прэзыдэнтка і міністар замежных справаў. Пра Беларусь тут ведаюць мала, але гэта толькі пачатак. Дамовіліся на супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе бясьпекі, падтрымку ў Радзе Эўропы. Размаўлялі і пра падтрымку гуманітарнага фонду на рэабілітацыю былых палітвязьняў і рэпрэсаваных.
Show all...
IMG_1865.MP421.06 MB
Photo unavailableShow in Telegram
Адзін з самых цікавых удзельнікаў кампаніі у Каардынацыйную раду — Vitali Gavrouc (ідзе ў сьпісе Дабравольскага/Еўравыбар), ён жа дэпутат парлямэнту Малдовы, кіруе там парлямэнцкай групай сяброў Беларусі, мае беларускі пашпарт і кажа, што яго прэзыдэнтка — Ціханоўская
Show all...
Цягам апошніх тыдняў у дэмакратычных сілаў было некалькі важных перамог. 👉Першае, адбілі бан на беларусаў у Літоўскім Сейме. Бо першапачаткова была прапанова спыніць выдачу ВНЖ. Потым яна ператварылася ў абмежаваньні на паездкі, і фінальная прапановы не атрымала падтрымкі. У гэтым годзе ужо ў Літве да пытаньня хутчэй за ўсё вяртацца ня будуць. 👉Другое. Запушчаны міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла каля 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлякацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы. 👉Трэцяе, Канада вылучыла дадатковы грошы, 1 мільён канадзкіх даляраў, на падтрымку незалежных мэдыяў. Спадзяемся, гэта дапаможа закрыць часткова праблемы тых, хто сутыкнуўся са складанасьцямі сёлета. Таксама скандынаўскія краіны вылучылі невялікія сродкі на мэдыі. Спадзяемся, да верасьня сытуацыя стабілізуецца. 👉І чацьвертае, удзел Ціханоўскай у міністэрскім саміце G7. Гэта ня толькі пра статус, колькі пра вяртаньне Беларксі ў павестку. Тут можа і няма практычных вынікаў адразу, але гэта дае Беларусі суб'ектнасьці. Найгоршае, што можа адбыцца, калі Беларусь будуць успрымаць праз прызму Лукашэнкі, і нам будзе вельмі цяжка даказваць сьвету што Беларусь не Расея.
Show all...
Сёньня адбылася важная падзея. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла да 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлакацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай палітвязьням. https://nashaniva.com/341862
Show all...
02:29
Video unavailableShow in Telegram
Таварыш Вусаў казаў, што Ціханоўская доўга не выказвала падтрымку Украіне пасьля пачатку вайны. А вось што рабіла Ціханоўская 24 лютага 2022.
Show all...
IMG_1609.MOV54.17 MB
Што абмяркоўвалі на палях G7 па Беларусі: 👉 дапамогу незалежным мэдыям і праваабаронцам 👉 адказнасьць супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі 👉 вызваленьне палітвязьняў 👉 дзеяньні ў абарону беларускай незалкжнасьці 👉 фармалізацы адносінаў з дэмакратычнымі сіламі і непрызнаньне Лукашэнкі 👉 візы і пытаньні беларусаў у выгнаньні
Show all...
04:25
Video unavailableShow in Telegram
Канада — краіна далёкая. І канадцы мала ведаюць пра нас, і мы мала ведаем пра Канаду. Але дзякуючы беларускай дыяспары, Івонцы Сурвілле, і ў рэшце рэшт такім вось цёплым і важным візітам — нашыя краіны становяцца бліжэйшыя. Канадцы шчыра кажуць, што іх магчымасьці абмежаваныя, але гатовыя рабіць усё, што ад іх залежыць
Show all...
IMG_1047.MP496.58 MB
Repost from BalaganOff
Photo unavailableShow in Telegram
Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше! Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное! Как можно помочь? 1)Картой Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов 🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴ 🔗Посилання на банку https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka 💳Номер картки банки Rykov Oleksandr 5375 4112 1743 7685 2) Paypal [email protected] 3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff 4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь! (На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )
Show all...
Сьвятлана Ціханоўская і праўнук паўстанца Каліноўскага Зыгмунта Мінейкі, былы прэм'ер Грэцыі - Джордж Папандрэу -- на Афінскай Агоры
Show all...
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Яшчэ пару месяцаў таму Лукашэнка спрабаваў заігрываць з Кіпрам, слаў віншавальныя тэлеграмы. У Кіпры з Лукашэнкам мець справы ня хочуць. 👉Кіпр будзе закрываць лазейкі, якія рэжым выкарыстоўвае для абыходу санкцыяў 🤝Сумленныя беларускія бізнэсы і IT-кампаніі працягнуць працу і будуць мець падтрымку Кіпра 👉Вядзецца праца па вырашэньні праблем з дакументамі і пашпартамі беларусаў, якія пражываюць на Кіпры На відэа сустрэчы з прэзыдэнтам (які выконвае функцыі і кіраўніка ўраду), сьпікеркай, дыпляматамі і дэпутатамі
Show all...
IMG_0540.MP47.26 MB
Сёньня ў літоўскім Сэйме адбылася канферэнцыя, прысьвечаная беларускаму Дню Канстытуцыі. Вельмі моцныя словы літоўскіх палітыкаў і спікеркі парлямэнту ў падтрымку беларусаў, каб ня клалі ў адзін кошык рэжым і народ. Важна, што гэта адбываецца на фоне агульных антыбеларускіх настрояў у літоўскай мэдыяпрасторы. Трэба яшчэ больш супольных падзеяў, і камунікацыі.
Show all...
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” адбылася дыскусія: стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сіл Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці: Некаторыя вынікі дыскусіі: 👉Галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-украінскага стратэгічнага дыялога. Удзельнікі дыскусіі засведчылі разуменне і ўсведамленне, што трэба ствараць эфектыўную сістэму, стрыжням якой з’яўляецца стратэгія і ясны план дзеянняў. 👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў. 👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, дабраахвотнікаў і абмеркаванню спіса існуючых праблем. Задача мінімум - развязаць хаця б некалькі вузлоў, якія ствараюць перашкоды для інтэграцыі беларусаў ва Украіне 👉украінскія і беларускія сінтэнкі (Прызма, Палітычная сфера, Еўрапейскі Дыялог) распачынаюць падрыхтоўку форума братоў Астрожскіх у Кіеве.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Анатоль Лябедзька: Да дыскусіі наколькі пагана украінцы ставяцца да беларусаў ?! Ужо настроіліся з Франакам Вячоркам на высадку і хвалю чакання наступнага цягніка да Кіева. Але… памежнікі паставілі ў рэжым чакання цягнік!!! Ён нас пачакаў і мы з добрым настроем рушылі ў Кіеў. Быць, менавіта ў гэтыя дні, ва Украіне годна і цікава. Наперадзе змястоўныя сустрэчы і дыскусіі з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і еўрапейскімі парламентарыямі, што ў гэтыя дні з’язджаюцца ва Украіну. #украіна #беларусь #разам #салідарнасць
Show all...
Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам. Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала больш за 600 тысяч візаў беларусам за апошнія 30 месяцаў. Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар. Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку. Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы. Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі. ▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе), ▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Новы міністар замежных справаў Францыі прыяжджаў у Вільню на сустрэчу з Ціханоўскай адразу пасьля выбараў 2020
Show all...