Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Open in Telegram
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org www.youtube.com/@BELARUSFREEDOMFIGHTERS Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Show more3 799
Subscribers
+424 hours
+237 days
+1930 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+40
in 7 channels
August '26
+49
in 8 channels
Get PRO
July '26
+58
in 1 channels
Get PRO
June '26
+91
in 10 channels
Get PRO
May '26
+124
in 23 channels
Get PRO
April '26
+46
in 3 channels
Get PRO
March '26
+104
in 16 channels
Get PRO
February '26
+136
in 16 channels
Get PRO
January '26
+121
in 16 channels
Get PRO
December '25
+162
in 32 channels
Get PRO
November '25
+204
in 19 channels
Get PRO
October '25
+359
in 39 channels
Get PRO
September '25
+56
in 3 channels
Get PRO
August '25
+109
in 14 channels
Get PRO
July '25
+87
in 24 channels
Get PRO
June '25
+109
in 15 channels
Get PRO
May '25
+132
in 28 channels
Get PRO
April '25
+172
in 22 channels
Get PRO
March '25
+261
in 41 channels
Get PRO
February '25
+257
in 30 channels
Get PRO
January '25
+176
in 15 channels
Get PRO
December '24
+201
in 34 channels
Get PRO
November '24
+308
in 47 channels
Get PRO
October '24
+263
in 33 channels
Get PRO
September '24
+235
in 28 channels
Get PRO
August '24
+1 509
in 49 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 08 September | +1 | |||
| 07 September | +6 | |||
| 06 September | +7 | |||
| 05 September | +14 | |||
| 04 September | +8 | |||
| 03 September | +1 | |||
| 02 September | +2 | |||
| 01 September | +1 |
Channel Posts
Repost from 🇺🇦🌐🦉Легіон ГУР МО |DIU Legion
🇺🇦🦉🌐 ДЕНЬ ВОЄННОЇ РОЗВІДКИ
Сьогодні ми вшановуємо те,
що нас ОБ’ЄДНУЄ.
Братерство.
Не важливо, звідки ми.
Важливо — за що ми стоїмо.
І що готові захищати.
Сьогодні ми вшановуємо воїнів,
які віддано служать.
Згадуємо операції,
що далеко за межамитого,
що здається можливим.
Тут люди з усього світу
опановують мистецтво
і науку сучасної війни.
У сучасній війні перемагає той,
хто швидше думає, швидше вчиться і опановує нові технології.
Технології змінюють поле бою.
І ми змінюємося разом із ним.
Ми пам’ятаємо тих,
кого більше немає поруч.
Побратимів з України
та з усього світу, які віддали життя за свободу України.
Ми пам’ятаємо їх.
Не лише сьогодні.
ЩОДНЯ.
Різні країни.
Різні мови.
ОДНЕ БРАТЕРСТВО.
ОДНА БОРОТЬБА.
Разом ми вчимося.
Разом ми адаптуємося.
Разом ми б’ємося.
І разом рухаємося вперед.
ДО ПЕРЕМОГИ.
Міжнародний легіон ГУР
в інших соціальних мережах:
🔸YouTube 🔸Instagram
🔸Facebook🔸X
🔸legiondiu.com
| 2 | Шэрая зона, максімальная канцэнтрацыя ўвагі на кожнай дэталі і кожнай секундзе.
Працуе бронегрупа Палка Каліноўскага сумесна з 5-м цэнтрам.
Нашы задачы на выездзе — поўнае прыкрыццё ўсіх падраздзяленняў, суправаджэнне груп, дастаўка і забор пяхоты і аператараў БПЛА. Але найважнейшае — медычнае прыкрыццё і эвакуацыя параненых. Робім усё, каб кожны вярнуўся жывым. | 8 180 |
| 3 | Сёння, 29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны.
Гэтая дата звязана з адной з самых трагічных старонак вайны — Ілавайскай трагедыяй 2014 года. Менавіта ў гэты дзень украінскія вайскоўцы выходзілі з атачэння па абяцаным «зялёным калідоры», але былі падступна расстраляныя расійскай арміяй. Сімвалам гэтага дня стаў сланечнік, бо менавіта ў палях сланечнікаў вакол Ілавайска ішлі тыя страшныя баі.
Сёння мы схіляем галовы не толькі перад украінцамі, але і перад беларускімі ваярамі, якія аддалі самае каштоўнае ў барацьбе з расійскім імперыялізмам. Ад першых дзён вайны ў 2014 годзе і на працягу ўсяго поўнамаштабнага ўварвання пасля 2022 года беларускія добраахвотнікі стаяць поплеч з украінскім народам.
Светлая памяць усім загінулым абаронцам.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс | 2 042 |
| 4 | Летась у нас адбыліся новыя вучэнні па агнявой падрыхтоўцы. У тым ліку — выпрабаванні новага кулямёта. Пасля падобных публікацый калегі часам пішуць нам: "Што вы робіце? Такім фота можна спаліць палігон і туды можа прыляцець".
Насамрэч мы заўжды думаем пра бяспеку і змяняем фон падобных фота з дапамогай ШІ і іншых тэхнічных інструментаў. А сёння, каб пазбегнуць пытанняў пра лакацыю, мы вырашылі "перамясціць" наш палігон у ваколіцы Мірскага замка. Перадусім - гэта прыгожа.
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👥 Facebook
📷 Instagram 📱 X 👍 Site | 2 614 |
| 5 | Што носіць на сабе баец Палка Каліноўскага: дэталёвы агляд рыштунку
У новым відэа падрабязна разбіраем, з чаго складаецца сучасны рыштунак і сродкі індывідуальнай абароны. Мы пройдземся па ўсёй экіпіроўцы зверху ўніз: ад тактычнага шлема і актыўных навушнікаў да плітаноскі, варбелта і правільнага размяшчэння падсумкаў з турнікетамі.
Вы даведаецеся, колькі каштуе сабраць падобны баявы камплект, чаму медыцынскі падсумак зручней насіць на спіне і як гэта — пастаянна цягаць на сабе дваццаць пяць кілаграмаў брані і боекамплекта.
Відэа ўжо на нашым YouTube-канале: https://youtu.be/_r9TOUe2Mg4 | 2 697 |
| 6 | «Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага.
7 жніўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа прайшла прэзентацыя вайскова-дакументальнай выставы, падрыхтаванай грамадой “Каліноўцы” @kalinoucy_official і прэс-службай Палка Каліноўскага.
У экспазіцыю ўвайшло больш за 100 здымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Выстава падзелена на зоны, якія ўвасабляюць вобласці, у абароне і вызваленні якіх бралі ўдзел беларусы. Экспазіцыя нагадвае пра бесперапыннае перамяшчэнне з аднаго сектара ў іншы.
Наведаць выставу можна па адрэсе: Запарожжа, праспект Саборны, 151.
Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны. | 3 048 |
| 7 | Артылерысты — гэта не толькі людзі, якія кіруюць дужа вялікімі і магутнымі гарматамі, але і няблагія слесары.
Работы на фронце зараз багата, і калі людзі неяк трымаюцца, то метал, бывае, зусім не дае рады. На фота — замена дульнага тормазу-кампенсатара на гармаце Д-30, якую разлік робіць уласнаруч.
Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 2 509 |
| 8 | Артылерысты — гэта не толькі людзі, якія кіруюць дужа вялікімі і магутнымі гарматамі, але і няблагія слесары.
Работы на фронце зараз багата, і калі людзі неяк трымаюцца, то метал, бывае, зусім не дае рады. На фота — замена дульнага тормазу-кампенсатара на гармаце Д-30, якую разлік робіць уласнаруч.
Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 1 |
| 9 | Артылерыст Палка Каліноўскага з пазыўным Золтан сустрэў свайго напарніка ў верасні 2022 года ў прыфрантавым Гуляйполі. Байцы спыніліся памяняць прабітае кола, і да іх выбеглі тры мясцовыя сабакі. Самага актыўнага з іх — невялікага белага сабаку, які ўжо паспеў пасядзець пад абстрэламі з «Градаў», — Золтан забраў з сабой.
Імя далі па афарбоўцы — Бяляш. Усюды, дзе быў гаспадар — у Запарожжы, Купянску, Харкаве, Дружкоўцы, — сабака ішоў следам за ім, стаўшы паўнапраўнай часткай каманды.
Нягледзячы на франтавое жыццё, Бяляш ненавідзеў зброю. Варта было байцам пачаць чысціць аўтаматы, як сабака не вытрымліваў металічнага лязгу і сыходзіў у іншы пакой. На самі пазіцыі Золтан яго не браў, каб зберагчы, затое Бяляш узяў на сябе кантроль за небам. Пачуўшы гул варожага дрона, ён выбягаў на вуліцу і люта абрэхваў пагрозу.
У Купянску яго самастойнасць праявілася ў поўнай меры: Бяляш сабраў сапраўдную банду з мясцовых сабак, узначаліў яе і насіўся па горадзе. Яго пазнавалі нават на далёкіх загарадных блокпастах.
У астатнім гэта быў просты сабака, які вельмі любіў сырое мяса, паездкі на машыне і брахаць на вавёрак.
«Ён пражыў выдатнае сабачае жыццё. Я, прынамсі, пастараўся, каб яно ў яго такім было», — узгадвае Золтан.
Нажаль, 21 ліпеня 2026 года, Беляша не стала. | 2 852 |
| 10 | Самае цяжкае і небяспечнае ў працы артылерыі — гэта ўстаноўка і эвакуацыя гарматы з агнявой пазіцыі, што ніколі не бывае проста вясёлай прыгодай. Бо калі толькі вораг заўважыць гармату, ты адразу ж зоймеш пачэснае месца мішэні №1 ва ўсім сектары.
Наш фотарэпартаж сведчыць пра паспяховую эвакуацыю гаўбіцы для яе далейшай перастаноўкі на іншае месца. А каб нашым ваярам на новай агнявой пазіцыі працавалася больш натхнёна — падтрымайце іх грыўняй, злотым альбо еўра. Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com | 2 770 |
| 11 | Калі ў адным з інтэрв'ю Павел «Дзядзька» Шурмей казаў, што Полк Каліноўскага становіцца больш тэхналагічным, ён не перабольшыў. І гаворка не толькі пра НРК: Полк засвоіў найсучаснейшыя разведвальныя БПЛА.
На фота вы можаце пабачыць, як сёння працуе разведка з выкарыстаннем беспілотніка Vector — аднаго з найлепшых БПЛА з Нямеччыны. Ён не толькі просты ў кіраванні і зборцы, але і надзейны, амаль бязшумны, абсталяваны сучаснай сістэмай кіравання, якое ажыццяўляецца з дапамогай кантролера Xbox. Прывітанне, геймеры: ваш досвед на вайне сапраўды вельмі патрэбны!
Больш за тое, Vector забяспечвае вельмі якасную і дакладную карцінку, можа знаходзіцца ў небе працяглы час і значна пераўзыходзіць аналагі, якія мае армія акупантаў. | 3 074 |
| 12 | Ва ўмовах росту памераў «кілзоны» байцы вымушаныя пераадольваць «на назе» ўсё большыя і большыя адлегласці. Зразумела, што дайсці далёка з перагружанымі заплечнікамі амаль нерэальна, таму частку неабходнай экіпіроўкі і абсталявання дастаўляюць на пазіцыі пазней.
Як гэта робяць аператары НРК палка Каліноўскага, вы ўжо бачылі. Цяпер ацаніце нашу паветраную лагістыку: вось як аператары цяжкіх бомбераў дастаўляюць груз туды, дзе не дае рады ніводная машына. | 2 346 |
| 13 | Адзін з пяці нашых бягучых збораў — той, што для экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага, — паспяхова закрыты!
Вялікі дзякуй пані Арышы за ініцыяванне збору і сабраныя сродкі, а таксама за пастаянную падтрымку і неабыякавасць. Таксама дзякуй дабрачыннаму фонду «Лапка Дзиґи» за дапамогу. І, вядома ж, дзякуем усім і кожнаму, хто падтрымаў збор. Менавіта дзякуючы ўсім вам патрэбнае абсталяванне ўжо служыць нашым хлопцам!
Асобная падзяка — за гравіроўку з цытатай з верша Альгерда Бахарэвіча «Вось яны, а вось мы»: ваяры зацанілі! | 5 132 |
| 14 | Анамальная спёка, кандыцыянер, які не працуе – усё гэта неактуальна для тых, хто жыве за пару метраў пад зямлёй. Бо бліндаж – гэта не толькі спосаб зберагчыся ад варожых атак, але і сховішча ад знясільвальнай летняй спякоты.
Дзякуючы відэаагляду аднаго з нашых лакшэры-бліндажоў, вы можаце атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сучаснай архітэктуры, інтэр'еру ў стылі скандынаўскага мінімалізму і ўтульнай прахалоднай атмасферы.
Важная заўвага — падушка Louis Vuitton у кадры не з'яўляецца рэкламнай калабарацыяй з гэтым брэндам. Проста, як казаў адзін наш пабрацім, ваяваць трэба з камфортам. А мы гэтае правіла паважаем. | 2 832 |
| 15 | Калі ўявіць сучаснае войска як цэльны арганізм, то падраздзяленні сувязі — гэта яго «нервовая сістэма». Задача сувязістаў — забяспечыць бесперабойны, абаронены і аператыўны абмен інфармацыяй паміж падраздзяленнямі. Калі гэтая «нервовая сістэма» не працуе аператыўна — праблемы могуць закрануць увесь «арганізм».
Летась аўтамабіль сувязістаў Палка Каліноўскага выйшаў з ладу праз патраплянне варожага FPV. Для забеспячэння іх працы неабходны надзейны чатырохдзверны пікап. Больш старыя і танныя аўтамабілі звычайна маюць высокую рызыку паломак падчас выканання задач.
Падраздзяленне сувязі Палка Каліноўскага будзе ўдзячнае ўсім і кожнаму за ўдзел у зборы на пікап:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com | 2 573 |
| 16 | 26 чэрвеня 2022 года – дзень смутку для Палка Каліноўскага
Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў.
Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць.
Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў.
Глядзіце цалкам на нашым YouTube | 38 856 |
| 17 | Яшчэ мінулым летам шмат хто ўспрымаў НРК як нешта незразумелае, эксперыментальнае і без уцямных перспектыў на будучыню. Як часта бывае, яны памыляліся.
Ва ўмовах сучаснай кілзоны большую частку лагістычных задач выконваюць не людзі, а робаты. Бо нават на пазіцыях, якія яшчэ некалькі месяцаў таму лічыліся бадай што бяспечнымі, зараз любая лагістычная аперацыя звязана з высокай рызыкай для асабовага складу. Рабатызаваныя платформы бяруць на сябе дастаўку боепрыпасаў, правізіі і іншага неабходнага забеспячэння, што дазваляе зберагчы жыццё і здароўе вайскоўцаў.
На гэтых фота вы можаце пабачыць, як артылерысты палка Каліноўскага загружаюць НРК Ratel H для выканання лагістычнай місіі і адпраўляюць яго ў чарговае небяспечнае падарожжа праз зону, выхад у якую можа каштаваць чалавеку жыцця. | 3 413 |
| 18 | Каб узмацніць небяспеку для акупантаў і наблізіць паразу Расеі ў вайне, падтрымайце нашыя афіцыйныя зборы*:
1. Новы збор на патрэбы па аднаўленні і рамонце тэхнікі і абсталявання разліку артылерыі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com
2. Тэрміновы збор экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/8APh33mKAq Revolut: @erlobo
3. Збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для ўсіх FPV-разлікаў Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
4. Збор на пікап для падраздзялення сувязі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com
5. Збор на падтрымку групы спецпрызначання:
https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod
Нумар карткі: 4874 1000 2741 6158
PayPal: ukrozum@gmail.com
*Увага! Усе зборы, якія не былі апублікаваныя на нашых каналах альбо не былі падтрыманы нашымі каналамі, не з’яўляюцца зборамі Палка Каліноўскага. | 4 655 |
| 19 | Каб узмацніць небяспеку для акупантаў і наблізіць паразу Расеі ў вайне, падтрымайце нашыя афіцыйныя зборы*:
1. Новы збор на патрэбы па аднаўленні і рамонце тэхнікі і абсталявання разліку артылерыі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: gerod.evg@gmail.com
2. Тэрміновы збор экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/8APh33mKAq Revolut: @erlobo
3. Збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для ўсіх FPV-разлікаў Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
4. Збор на пікап для падраздзялення сувязі Палка Каліноўскага:
https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr
Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622
PayPal: kossyak276@gmail.com
5. Збор на падтрымку групы спецпрызначання:
https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod
Нумар карткі: 4874 1000 2741 6158
PayPal: ukrozum@gmail.com
*Увага! Усе зборы, якія не былі апублікаваныя на нашых каналах альбо не былі падтрыманы нашымі каналамі, не з’яўляюцца зборамі Палка Каліноўскага. | 70 |
| 20 | Ва ўкраінскім войску гуляе жарт, што кошку табе тут выдадуць раней за бронік і зброю.
Як і любая жывёла падчас вайны, гэты кот далучыўся да Палка без хоць-якай згоды кіраўніцтва. Ён проста прыйшоў да нас на палігоне на Поўдні і адмовіўся сыходзіць.
Якім чынам і адкуль кот туды патрапіў, што ён бачыў і чуў цягам сваіх васьмі кашачых жыццяў — пра гэта ён не мог распавесці. А можа, не хацеў.
Калі б мы перадалі гэтага ката ў прытулак, то яму б не далі рады зрабіць класічную «рэкламу» для пошуку новых гаспадароў: ён быў не вельмі фотагенічны, меў шкодныя звычкі: пагарджаў кашачым туалетам, ніколі не вылізваўся, і таму яго даводзілася рэгулярна купаць у тазіку; мог сцягнуць са стала ежу і раскідаць тое, што не мог разгрызці, па падлозе. Яму было за 10 гадоў, і ён ужо згубіў большую палову зубоў. Да таго ж у яго быў пашкоджаны пазваночнік, праз што ён страціў прыродную здольнасць перамяшчацца бясшумна: гучна тупаў, як вожык, які наеўся п’яных вішняў.
Кот пэўны час жыў з "Ваяром", які назваў яго Чмоняй у гонар свайго ката, што жыў у яго ў цывільныя часы.
Пасля Чмоню перавезлі з палігона на адносна бяспечную базу. Выбару не было: ён проста запрыгнуў у машыну, схаваўся ў трантах і адмовіўся з яе выходзіць.
Нягледзячы на сваю гісторыю, кот шчыра любіў людзей: уключаў свой гучны «мурчацельны апарат», як толькі бачыў чалавека побач. І мы любілі Чмоню, заплюшчваючы вочы на яго шкодныя звычкі. Перажыўшы з намі год, уключна з даволі цяжкай і халоднай апошняй зімой, Чмоня ў першыя цёплыя вясновыя дні выйшаў пагрэць свае старыя косці на сонейцы і неўзабаве пайшоў па вясёлцы. А ўжо праз тыдзень з палігона прыехаў новы пухнаты пасажыр — з клешчамі, глістамі і неўтаймаванай прагай да жыцця. | 3 031 |
