cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Валанцёры Офіса 👍🏻

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot. Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Show more
Advertising posts
719
Subscribers
-124 hours
-57 days
-230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Думай глабальна, дзейнічай лакальна – вось 8 ідэй, як зрабіць свет вакол сябе лепш. Гартайце карткі! #лікбез
Show all...
9
Новыя курсы і адукацыйныя мерапрыемствы: падборка 📌 «Экашлях: маленькія крокі да вялікіх змен»: анлайн-курс «Нацыя лідараў» запускае новы курс для беларусаў і беларусак, якія хочуць зрабіць сваё жыццё больш экалагічна адказным, але не ведаюць, з чаго пачаць. Па выніках курса вы зможаце зменшыць свой экалагічнага след. 🗓️Курс пройдзе цягам траўня-чэрвеня. Падайце заяўку да 17/05. 📌 Хакатон ідэй па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Моладзевы савет «РАДА» – разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека Рады Еўропы – запрашаюць прыняць удзел у хакатоне ў Вільнюсе. Вы зможаце распрацаваць ідэі дзеянняў па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Апроч асноўнай праграмы, вы даведаецеся, як падрыхтаваць якасную прэзентацыю і прапітчыць сваю ідэю. 🗓️Хакатон пройдзе 29-31 траўня. Падайце заяўку да 19/05. 📌 Курс па арганізацыі мерапрыемстваў «Рабі смела!» На практычным базавым афлайн-курсе ў Вільнюсе з вамі падзеляцца «рэцэптамі» паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага. Вы зможаце знайсці «інгрэдыенты», якіх не стае для вашых мерапрыемстваў – нават калі вы ніколі іх не арганізоўвалі. 🗓️Курс пройдзе 1-6 ліпеня. Падайце заяўку да 19/05. #адукацыя
Show all...
Экопуть - nationofleaders.org

Экопуть. Онлайн-курс от Нации Лиде

5👍 2
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: падборка актуальных магчымасцяў 🇵🇱 Youth Artivism: праца з дзецьмі ў Польшчы Польская НДА ў горадзе Каліш шукае валанцёраў (-к), якія цікавяцца працай з моладдзю. Ідэальны кандыдат будзе мець досвед у міжнародных праектах і міжкультурнай камунікацыі, а таксама навыкі, звязаныя з падрыхтоўкай майстар-класаў і вясёлых мерапрыемстваў для дзяцей. Перавагай будзе цікавасць да тэатра і мастацтва. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 15/05. 🇧🇪 Валанцёрства ў сетцы Erasmus Erasmus Student Network – найвялікшая студэнцкая арганізацыя ў Еўропе. Яна шукае валанцёраў (-к), якія будуць займацца задачамі, звязанымі з камунікацыяй: здымаць фота, відэа, пісаць тэксты, рабіць публікацыі ў сацсетках і іншых рэсурсах. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 07/06. 🇸🇰 Праца на ферме ў Славакіі На ферме Sekier у экапаселішчы Заезава вы зможаце ўдзельнічаць ва ўсіх аспектах жыцця фермы: прымаць наведвальнікаў, клапаціцца пра пермакультурны агарод і жывёлаў. Акрамя таго, вы будзеце ўдзельнічаць у бягучым праекце, вучыцца працаваць з дрэвам, карыстацца ручнымі і электрычнымі інструментамі. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 01/06. 🏠На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы. #магчымасці
Show all...
YOUTH ARTIVISM – strengthening cultural activism through theatre

European Youth Portal -

👍 7
Кароткатэрміновыя адукацыйныя магчымасці: падборка 📺 SMART-курс па выкрыцці прапаганды Даследчык Стас Гарэлік раскажа для журналістаў і актывістаў (-к), як выкрываць прапаганду. У рамках курсу пройдзе 4 анлайн-вебінары з дыскусіямі і практыкаарыентаванымі заданнямі. 🗓️Курс будзе цягнуцца з 15/05 да 05/06. Заяўку трэба падаць ужо сёння🔥. 🧑‍💻 Ментарская праграма Women in Tech Калі вы IT-спецыялістка з досведам працы ад 2 гадоў, гэтая праграма для вас. Ментаркі і суполка аднадумцаў дапамогуць вам прасунуцца ў сваёй кар’еры. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 20/05. 🤝 Ментарская праграма для пачынаючых актывістаў (-к) Праграма дапаможа вам знайсці натхненне для рэалізацыі праекта, карыснага для Беларусі. Вы зможаце абмеркаваць свае думкі з экспертамі і эксперткамі ў розных сферах, пазнаёміцца з магчымымі партнёрамі і атрымаць фінансаванне. 🗓️Заяўкі прымаюцца пастаянна. #адукацыя
Show all...
SMART-курс «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў (рэгістрацыя да 14 мая)

👍 7🔥 1
RADA.WORK: «Кадравы рэзерв» запусціў сайт пра выбары ў Каардынацыйную раду! Пераходзьце па спасылцы, каб: 📌Даведацца пра выбары. 📌Прачытаць пра выбарчыя спісы. 📌Прыняць удзел у рэйтынгавым галасаванні. 🗓️ Выбары пачнуцца ўжо менш чым праз 2 тыдні – 25 траўня. Знаёмцеся з кандыдатамі (-камі) і прымайце рашэнне!
Show all...
Рэйтынг кандыдатаў

Рэйтынг кандыдатаў у Каардынацыйную раду ІІІ склікання

👍 8 3
Адукацыйныя сустрэчы для беларусаў і беларусак: падборка Вэбінар з Сашам Філіпенкам пра літаратуру і пісьмо 14 траўня беларускі пісьменнік Саша Філіпенка на анлайн-сустэчы ініцыятывы «Вольныя» адкажа на пытанне: як літаратура і пісьмо могуць дапамагаць у жыцці? Саша раскажа пра тэрапеўтычную функцыю пісьменніцтва. 🗓️Сустрэча пройдзе заўтра, 14/05, а 19:30 па Мінску. Арт-майстэрня да Міжнароднага дня культурнай разнастайнасці Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае на арт-майстэрню па аўтапартрэту як магчымасці ўсвядоміць сваю іншасць і іншасць людзей вакол нас. Мерапрыемства пройдзе ў Вільнюсе – дакладнае месца паведамяць пасля рэгістрацыі. 🗓️Майстэрня пройдзе 23/05, а зарэгістравацца трэба да 22/05. Belarus Future Leaders Forum 2024 У Варшаве пройдзе фінал Belarus Future Leadership Award – запрашаюць усіх. Будуць панэльныя дыскусіі аб прадпрымальніцтве, адукацыі і кар'еры і выступленні спікераў. Калі запоўніць заяўку сёння, можна атрымаць грант на транспарт да Варшавы. 🗓️Мерапрыемства пройдзе 25/05. #адукацыя
Show all...
Airtable | Everyone's app platform

Airtable is a low-code platform for building collaborative apps. Customize your workflow, collaborate, and achieve ambitious outcomes. Get started for free.

👍 5 2
#што_кажуць_дэмсілы – выбары ў Каардынацыйную раду і не толькі: падборка інтэрв’ю апошніх тыдняў Ціханоўская: пра асабістае У дакументальным фільме фатографы KANAPLEV+LEIDIK размаўляюць з лідаркай пра яе жыццё па-за працай – пра яе перажыванні, страхі і хваляванні, пра сям’ю Святланы. Таксама Святлана адказвае на пытанні пра палітзняволеных і яе матывацыю працягваць змаганне. Латушка і Губарэвіч: выбары ў КР Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і лідар руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч у эфіры “Еўрарадыё” абмеркавалі навіны Беларусі, выбары ў КС, магчымыя перамовы з Лукашэнкам, а таксама шмат іншага. Сахашчык: КДБ і пагрозы бяспецы Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для змены ўлады ў Беларусі? Пра гэта расказаў “Свабодзе” прадстаўнік Кабінета па абароне і нацбяспецы Валер Сахашчык. Дабравольскі і Губарэвіч: выбары ў КР Палітыкі Аляксандар Дабравольскі (“Еўрапейскі выбар”) і Юрась Губарэвіч (Рух “За Свабоду”) на “Свабодзе” абмеркавалі, навошта патрэбныя выбары ў КР і што плануюць рабіць іх выбарчыя спісы. Пазыўны "Поўнач": добраахвотнікі і выбары ў КР Анастасія "Поўнач" Махамет – былая камандзірка медыцынскай роты палка Каліноўскага. Цяпер Анастасія – удзельніца выбарчага спісу “Наша справа” на выбарах у КР. З “Еўрарадыё” яна абмеркавала выбары ў КС, вызваленне Беларусі ад Лукашэнкі і ўдзел добраахвотнікаў у палітыцы. Кавалеўскі: сустрэчы з NATO і пашпарт Новай Беларусі Прадстаўнік Кабінета па замежных справах на “Еўрарадыё” Валер Кавалеўскі абмеркаваў апошнія навіны, сустрэчу Ціханоўскай з генеральным сакратаром НАТА і прагрэс з пашпартам Новай Беларусі. Фрыдман і Латушка: выбары, выбары, выбары На “DW Беларусь” Павел Латушка і гісторык Аляксандр Фрыдман абмеркавалі галоўны выклік, які стаіць перад Каардынацыйнай радай – як стаць па-сапраўднаму прадстаўнічым органам для беларусаў і беларусак.
Show all...
Я согласна на эксперименты! / Без ретуши / Тихановская / Маланка Медиа

Евгений Канаплев и Юлия Лейдик одни из самых известных фотографов Беларуси. Они работали с Сергеем Михалком и Максом Коржом, Диего Марадоной и Дольфом Лунгре...

👍 11
«Ніводны сапраўдны беларус ці беларуска не стаў (-ла) бы...», «праўда заўсёды пасярэдзіне»… Досыць частыя фармулёўкі, якія можна пачуць у дыскусіях. Такія аргументы аб’ядноўвае тое, што яны з’яўляюцца лагічнымі памылкамі – скажонымі і непраўдзівымі сцверджаннямі, якія праз псіхалагічныя фактары гучаць мацней, чым яны ёсць. У першай частцы матэрыялу мы падрабязна расказалі пра лагічныя памылкі, спосабы іх пазбегнуць, а таксама назвалі некалькі відаў. Гэтым разам у картках прыводзім прыклады новых лагічных памылак. #лікбез
Show all...
👍 10🔥 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Крысцінай Рыхтэр заўтра, 10 траўня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Ёй вы зможаце задаць юрыдычныя пытанні, якія вас цікавяць. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. Размовы пройдуць заўтра, 10 траўня, з 13:30 да 15:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету, таму гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Крысцінай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Show all...
9👍 1
#Адукацыя: новыя кароткатэрміновыя праграмы Brussels calling – магчымасць трапіць на візіт у Брусэль Беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 35 запрашаюць на анлайн-курс па еўрапейскай палітыцы. Таксама будзе конкурс эсэ, па выніках якога можна будзе трапіць на навучальны візіт у Брусэль. Лекцыі пройдуць 20 траўня – 30 чэрвеня, а візіт адбудзецца ў ліпені. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 12/05. Праграма па стратэгічнай камунікацыі Брытанскі інстытут стратэгічнай камунікацыі Sympodium запрашае ўдзельнікаў і ўдзельніц з краін Усходняга партнёрства на праграму з 13 курсаў (кожны па 180 гадзін). Заняткі будуць на англійскай. Прадугледжаныя не толькі анлайн-заняткі, але і дзве аплачаныя паездкі. Праграма пройдзе з 30/09 да 30/05/2025. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 17/05. Taboo Talks: дыскусіі па спрэчных тэмах Беларускія студэнты за свабоду ў партнёрстве з Моладзевым Блокам і Legalize Belarus запрашаюць на адукацыйную анлайн-праграму па вывучэнню спрэчных, але важных пытанняў: права на валоданне зброяй, права на аборт, легалізацыя псіхаактыўных рэчываў і сэкс-паслугаў. Падчас праграмы спецыялісты (-кі) падзеляцца міжнародным досведам у гэтых тэмах. Заняткі пройдуць цягам траўня-чэрвеня. 🗓️Заяўкі прымаюцца да 17/05.
Show all...
Brussels calling: навучальны курс для маладых лідэрак і лідараў

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе разам з Рухам Беларускай Салідарнасці запрашаюць у натхняльнае падарожжа - навучальны анлайн курс і візіт у сталіцу еўрапейскай дэмакратыі - Брусэль, для маладых беларусак/аў. У рамках праграмы: інтэрактыўныя анлайн лекцыі ад прызнаных экспертаў па сучаснай еўрапейскай палітыцы і праве, беларускай гісторыі і эканоміцы ў еўрапейскім кантэксце; конкурс эсэ; эксклюзіўны навучальны візіт у Брусэль для пераможцаў конкурсу эсэ; Заяўкі прымаюцца да 12 траўня Лекцыі: 20 траўня - 30 чэрвеня Трохдзённы навучальны візіт у Брусэль: у перыяд 1-20 ліпеня

🔥 7👍 3