ВЯЧОРКА
Kanalga Telegram’da o‘tish
994
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-27 kun
-530 kun
Postlar arxiv
994
Repost from Валанцёры Офіса 👍🏻
Прыходзьце на футбольны матч у Вільнюсе ў падтрымку палітзняволеных беларускіх журналістаў і журналістак!
Ужо ў чацвер, 5 чэрвеня, у Вільнюсе адбудзецца футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай.
Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду.
Прыходзьце пазаўзець і выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі!
Матч пройдзе адкрыта для ўсіх.
🗓 5 чэрвеня, 20:00
📌 Ąžuolyno g. 5, Vilnius
994
Апошнія тры дні быў у Аргентыне, першы візыт Офіса ў Лацінскую Амэрыку.
Сустрэўся зь віцэ-міністрам абароны, старшынём камітэту па замежных справах парлямэнту, прадстаўнікамі міністэрства унутранай бясьпекі (Homeland security), Аргентынскай Радай па замежных справах (блізкай да прэзыдэнта Мілея), правабаронцамі з CADAL. Вельмі дапамагла зь візытам Амбасада Польшчы, за што ім асаблівы дзякуй. Выступіў таксама на канфэрэнцыі DCN Global, прысьвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, даў інтэрвію мясцовым СМІ і блогерам.
Таксама сустрэўся зь беларусамі - вялікая жывая супольнасьць. Праблемы з дакумэнтамі — апастылі, пашпарты — трэба вырашаць тэрмінова, і спадзяюся, пасьля візыту будзе з гэтым зрух. У вэнэсуэльцаў такая ж бяда, і Аргентына не патрабуе ніякіх дадатковых дакумэнтаў ад іх. Мы прапануем прымяніць вэнэсуэльскае рашэньне да беларусаў.
Дамовіліся таксама пра супольныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях, IPU, OAS, Радзе па правах чалавека ААН (Аргентына зараз сябра Рады).
Агулам пра Беларусь ведаюць мала ці ня ведаюць нічога. Збольшага успрымаюць праз прызму вайны. Калі расказваеш - параўноўваюць са сваім досьведам дыктатуры, які Аргентына пасьпяхова прайшла. Цяпер у Аргентыне вялікія эканамічныя рэформы, распачатыя прэзыдэнтам Мілеем. Аргентына памяняла курс - адвярнулася ад БРІКС, і пачала збліжэньне з Захадам. І гэта шанец для нас таксама - пабудаваць добрыя адносіны.
Памятаюць тут і Уладзіміра Астапенку, які ў 2020 годзе сышоў з пасады пасла ў Аргентыне, і далучыўся да дэмакратычных сілаў. З таго часу пра дзейнасьць пасольства ня чулі.
З практычных вынікаў:
1. Разгледзяць магчымасьць прыняцьця дырэктывы, якая дазваляе беларусам атрымліваць ВНЖ і пашпарты безь патрабаваньня дадатковых дакумэнтаў ад Беларусі
2. Ніякай выдачы і экстрадыцыі палітычных ня будзе, і Аргентына застанецца бясьпечнай краінай для беларусаў
3. Правядзем супольнае мерапрыемства прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю у Лацінскай амэрыцы (Куба, Вэнэсуэла) і Ўсходняй Эўропе (Беларусь). Абмен досьведам плюс падкрэсьліць голас Аргентыны ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў сьвеце.
994
+7
Джулі Дэйвіс (Джулі Фішэр) прызначана часовай паверанай у Кіеў — будзе кіраваць пасольствам ЗША ва Ўкраіне. Пасьля 2020 году Джулі Дэйвіс была спэцпасланьніцай ЗША па Беларусі, і мы ўсе ўдзячныя за яе падтрымку і салідарнасьць. Потым яе прызначылі на Кіпр, а цяпер — ва Ўкраіну. Джулі Дэйвіс — выбітная дыпляматка, і гэтае прызначэньне — проста выдатнае.
994
+9
Чарнобыльскі шлях у Вільні. Выступілі беларусы, украінцы, літоўцы, шведы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Пачалі з гімнаў Беларусі, Украіны, Літвы. Прынялі рэзалюцыю. Потым адбыўся велапрабег. Дзякуй усім хто далучыўся!
994
Repost from Светлана Тихановская
Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу.
Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.
Дзяніс Кучынскі – практыкуючы каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам.
994
🟢 Добрыя навіны зь Літвы! Сейм Літвы не падтрымаў новыя абмежаваньні, якія маглі пагоршыць умовы жыцця для беларусаў з ВНЖ. Усе папраўкі, што датычыліся беларусаў — адхілены. І гэта дзякуючы нашым сябрам у літоўскім парлямэнце і групе “За дэмакратычную Беларусь”. 🤝 Дзякуй усім, хто ўвесь гэты час пісаў, тлумачыў, сустракаўся. Гэта перамога — агульная
994
🔥 Цудоўная навіна і магчымасць для тых, хто быў рэпрэсаваны! Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
☕️ Для каго?
🔘 былых палітзняволеных
🔘 беларусы і беларускі, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!
💪 На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
👍 Вось тут спасылка на праграму і анкета для запаўнення: https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
994
Мы вітаем намаганьні Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН па вызваленьні палітвязьняў, заклікаем прыняць запрашэньне наведаць Беларусь з наступнымі ўмовамі: 1) наведаць турмы і калёніі 2) сустрэцца з тымі, хто інкамунікада, і сваякамі палітвязьняў 3) вызваліць людзей з гуманітарнага сьпісу 4) даць палітвязьням доступ да медыцыны і адвакатаў.
Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН ня проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытаньні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму — гэта выдатная магчымасць зрабіць “жэст добрай волі”: спыніць бесчалавечнае абыходжаньне з палітвязьнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане.
994
3-4 лютага ў Гданьску адбудзецца Касьцюшкоўскі форум – унікальная сустрэча, дзе гісторыя і культура пераплятаюцца з сучаснасьцю.
Форум арганізаваны польскім МЗС у рамках афіцыйнай праграмы польскага старшынства ў Эўразьвязе. Прыедзе шэраг эўрапейскіх міністраў 🇱🇹🇺🇦🇵🇱🇸🇪 і высокапастаўленых чыноўнікаў 🇪🇺
📌 Што будзе на форуме?
📜 Палітычныя выступы
🎨 Дыскусіі пра беларускую культуру і мастацтва
📖 Круглыя сталы пра гістарычную памяць і ролю Касьцюшкі
🎶 Музычныя і тэатральныя выступы
🎥 Паказы фільмаў і абмеркаваньні
🤝 Сустрэчы і абмен думкамі паміж дасьледнікамі, творцамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары
994
+8
Цудоўная цырымонія ўшанаваньня паўстанцаў 1863 года на могілках Росы ў Вільні з удзелам прэзыдэнта Наўседы і прэм'ера Палуцкаса, Сьвятланы Ціханоўскай, амбасадараў Польшчы і Украіны. Як заўсёды, Літва зрабіла ўсё на найвышэйшым узроўні, падкрэсьліваючы адзінства нашых народаў – Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – у барацьбе за свабоду. Асабліва прыемна было бачыць шмат беларусаў і нашы нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.
994
+1
Рэдка (ніколі) пішу пра кіно, але тут не магу стрымацца. Два новыя сэрыялы, у якіх Беларусь — адна з цэнтральных лініяў і месцаў падзеяў. І абодва - шпіёнскія. Ёсьць і месца дыктатуры, і Лукашэнку, і вайне.
Беларусь сваёй загадкавасьцю і складанасьцю сытуацыі прыцягвае кінематаграфістаў.
994
Repost from Светлана Тихановская
Да навагодняга звароту засталося зусім крыху!🎅
Сустракаем 2025 год разам – глядзіце прамову 31 снежня а 23:48 па мінскім часе.
994
Repost from Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда (націсніце, каб разгарнуць)👇
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОД 📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ (лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS) НУМАРЫ РАХУНКАЎ 📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472 📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290 📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303 📌БАНК: mBank Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa SWIFT: BREXPLPWMBK 📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE (лацініцай: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE) ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх.
994
Віетнам перадаў лукашэнкаўскім зьвярам нашага земляка Васіля Верамейчыка, сябра Каардынацыйнай рады і былога ваяра Палка Каліноўскага.
Калі мы даведаліся пра праблемы Васіля і адмову ў Літве, мы самі выйшлі на сувязь і прапанавалі дапамогу. Васіль сказаў, што дапамога не патрэбна, што ўжо мае рашэньне, разглядаў Малдову ці Аргентыну. Абскарджваць літоўскае рашэньне ня стаў, і вырашыў не праходзіць праз колы пекла ў Польшчы. Спрабаваў нібыта і ў Грузіі, потым апынуўся ў Віетнаме.
Гэта ўсё жахлівая, драматычная гісторыя, якая паказвае, зь якой несправядлівасьцю і якімі рызыкамі сутыкаюцца беларусы. Пра Віетнам мы даведаліся надта позна, напісалі лісты— але не пасьпелі.
Вядома, усё магло б быць інакш, калі б не адмовіла Літва ў самым пачатку. Многіх людзей прызнаюць пагрозай нацбясьпекі толькі за радок у біяграфіі. Гэта не ок.
І просьба да ўсіх: не рызыкаваць з выбарам краінаў. Лепш дабівацца сваіх правоў у дэмакратычных краінах, праз тыя ж суды. Зьвяртайцеся да правабаронцаў і палітыкаў, калі трапляеце ў бяду.
Верамейчыку — Свабоду!
994
Сёньня была бяссонная ноч у Кіеве. Прачнуўся ад грукату выбухаў і сыгналу паветранай трывогі. Ужо потым прачытаў, што сёньня Расея выпусьціла па ўкраінскай сталіцы цэлы арсэнал ракет – «Кінжалы», «Іскандэры», «Цырконы». Кажуць, так Пуцін адказаў на званок Шольца.
994
Разумею, многія непакояцца, што Дональд Трамп можа спыніць падтрымку Беларусі. Але ў ЗША не вызначае палітыку адзін чалавек. А тэма Беларусі, хоць цяпер і не ў павестцы, але аб’ядноўвае абедзьве партыі. І гэта не памяняецца. А ў нас ёсьць добрыя кантакты з абодвума бакамі.
Ну і трэба прыгадаць, што Трамп кіраваў у 2020-м, калі пачыналіся пратэсты. Адзін зь першых палітыкаў, які ў 2020-м наведаў Ціханоўскую быў Стыв Біган, другая асоба ў дзярждэпартамэнце, таксама рэспубліканец. Яшчэ пры Трампе была прызначана Джулі Фішэр, якая сыграла надзвычай важную ролю ў выпрацоўцы палітыкі па Беларусі.
Многія з тых чыноўнікаў, якія цяпер займаюцца Беларусьсю, працягнуць ёй займацца. Галоўны выклік — як утрымаць Беларусь у павестцы. Гэта вялікае выпрабаваньне.
994
Repost from Позірк. Навіны пра Беларусь
Андрэй Гнёт: Тое, што я не ў беларускай турме — прамое следства перамоваў паміж офісамі Ціханоўскай і Вучыча.
Кейс беларускага рэжысёра, паводле Гнёта, абмяркоўвалі з уладамі Сербіі дыпламаты “ўсяго Еўрасаюза, ЗША і Канады”.
Аднак ключавая падзея адбылася “некалькі тыдняў таму на міжнароднай канферэнцыі ААН, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з офісам сербскага прэзідэнта”, — падкрэсліў ён на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Берліне.☝️31 кастрычніка стала вядома пра вызваленне Андрэя Гнёта, які знаходзіўся ў Бялградзе пад хатнім арыштам. Запыт на экстрадыцыю беларуса сербскім уладам накіраваў афіцыйны Мінск. ✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
