STROJ
الذهاب إلى القناة على Telegram
Народнае адзенне Беларусі ❤️ Вывучаем вясковую моду канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стст. Instagram: https://instagram.com/tradycyjny_stroj TikTok: https://www.tiktok.com/@tradycyjny_stroj Facebook: https://www.facebook.com/tradycyjny.stroj
إظهار المزيد1 096
المشتركون
-124 ساعات
-67 أيام
-1030 أيام
جارٍ تحميل البيانات
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
نوفمبر '26نوفمبر '26
نوفمبر '26
+1
في 0 قنوات
أكتوبر '26
+7
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '26
+10
في 1 قنوات
Get PRO
أغسطس '26
+57
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+49
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+23
في 2 قنوات
Get PRO
مايو '26
+32
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+6
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '26
+28
في 2 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+17
في 2 قنوات
Get PRO
يناير '26
+11
في 1 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+100
في 2 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+61
في 3 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+14
في 2 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+75
في 2 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+12
في 3 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+37
في 3 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+46
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '25
+14
في 2 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+19
في 1 قنوات
Get PRO
مارس '25
+50
في 6 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+41
في 2 قنوات
Get PRO
يناير '25
+21
في 2 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+14
في 3 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+53
في 3 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+30
في 2 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+111
في 7 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+14
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+13
في 4 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+28
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '24
+368
في 1 قنوات
Get PRO
أبريل '240
في 1 قنوات
Get PRO
مارس '24
+165
في 0 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 10 نوفمبر | 0 | |||
| 09 نوفمبر | 0 | |||
| 08 نوفمبر | +1 | |||
| 07 نوفمبر | 0 | |||
| 06 نوفمبر | 0 | |||
| 05 نوفمبر | 0 | |||
| 04 نوفمبر | 0 | |||
| 03 نوفمبر | 0 | |||
| 02 نوفمبر | 0 | |||
| 01 نوفمبر | 0 |
منشورات القناة
+3
З паездкі ў Рагачоў 🎞️
Папрацавалі з калекцыяй традыцыйнага адзення ў Рагачоўскім музеі Народнай славы. Зафіксаваныя прадметы яшчэ чакаюць дадатковага даследавання, не ўсе рэчы мелы інфармацыю аб паходжанні.
Сабраны матэрыял будзе ўключаны ў новае выданне «Традыцыйны строй. Частка ІІ».
📚Адразу адкажам на пытанне, дзе можна набыць першую частку. На жаль, усе асобнікі разабраныя. Будзем думаць наконт перавыдання.
| 2 | Сёння распачынае працу яшчэ адна цікавая выстава!
5 лістапада (чацвер) 2026 года, 18:00.
📍мастацкая галерэя ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Канцэпцыяй выставы стала адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню ўпрыгажэнняў.
Удзел у выставе прынялі музейныя ўстановы (ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей»), прыватныя калекцыянеры, якія захоўваюць этнаграфічныя экспанаты, майстры з устаноў культуры Мінскай вобласці (ДУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУК «Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў», ДУК «Лагойскі раённы цэнтр культуры», ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці», г. Барысаў, ДУ «Капыльскі раённы цэнтр культуры»), Народныя майстры Рэспублікі Беларусь: Таццяна Пархамчук, Вольга Пілецкая, Раіса Раманеня, беларускія мастакі і рамеснікі, якія займаюцца стварэннем упрыгажэнняў, а таксама і маладое пакаленне — навучэнцы УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў». | 349 |
| 3 | Маларыцкі раён, 1930-я гг.
З фотаальбома Барыса Ёсіфавіча Крыжаноўскага, які працаваў ветэрынарам, але фіксаваў на фота побыт, культуру і паўсядзённае жыццё Маларыцкага краю. | 501 |
| 4 | 📍вёска Спорава, Бярозаўскі раён.
Разглядаем з Марыяй Мікалаеўнай «натыканы» фартух, які цяпер захоўваецца ў калекцыі праекта «Традыцыйны строй». | 518 |
| 5 | 📍вёска Рагачы, Бярозаўскі раён.
Спадарыня Тамара жыве ў Рагачах, але нарадзілася ў суседняй вёсцы пад назвай Асека. Важна заўважыць у яе аповедзе ўзгадку пра падзел свята на «Бабы» і «Дзяды».
📌Бабы і Дзяды – гэта традыцыйныя дні памінання памерлых продкаў. Звычайна слова «Дзяды» з’яўляецца агульнай назвай для ўсіх душ і памінальных дзён, аднак у асобных рэгіёнах існуе падзел. У пятніцу спраўляюць Бабы, а ў суботу – Дзяды. На Бабы гатуюць посную ежу, а на Дзяды – скаромную. | 512 |
| 6 | لا يوجد نص... | 532 |
| 7 | Наперад у мінулае
🌿 Цэнтральная Беларусь – гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей.
🏘 Характар старадаўніх сельскіх пасяленняў рэгіёна прыкметна адрозніваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, пераходзячы ад маладворных вёсак да густанаселеных сёлаў. Рэгулярная планіроўка сёлаў і аграрная перанаселенасць канца ХІХ ст. прывяла да скучанасці забудовы двара, найбольш пашыранай формай якога стаў пагонны двор.
🏡 У экспазіцыі музея можна прасачыць эвалюцыю развіцця пагоннага двара:
▫️ ад простага размяшчэння побач хаты і хлява (хата з в. Ісерна Слуцкага раёна + хлеў з в. Солан Старадарожскага раёна);
▫️ да суцэльнага комплексу, у якім хата, клець, хлявы і птушнік не проста размешчаны адна за адным, але і злучаны канструкцыйна (пагонны двор з в. Садавічы Капыльскага раёна).
🏛 Цэнтральная Беларусь стала крыніцай найбольшай колькасці помнікаў архітэктуры, у выніку перавезеных у музей. Акрамя сялянскіх сядзіб, гэта:
📚 грамадскія будынкі: школа, свіран;
⚒ вытворчыя пабудовы: козлавы вятрак, кузня.
⛪️ Пярлінай музейнай экспазіцыі з’яўляецца царква з в. Логнавічы Клецкага раёна – выдатны ўзор культавага драўлянага дойлідства канца XVIII ст.✨ | 382 |
| 8 | Хустка-«моргунка»
Хустка з тканіны мануфактурнай вытворчасці пад назвай маркізет – тонкая празрыстая баваўняная або віскозная тканіна палатнянага перапляцення. Хустка дэкараваная вышыўкай крыжыкам і лікавай гладдзю.
📍Опаль, Іванаўскі раён,
калекцыя Опальскага Дома культуры. | 384 |
| 9 | 📍в. Спорава, Бярозаўскі р-н.
Правялі вечар у вёсцы Спорава з Марыяй Мікалаеўнай, запісалі, як там спраўляюць Дзяды, што гатуюць на святочны стол.
🎞️ Фільм можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/InABoWithW0?si=HKWeAjgEMuBhQBti | 396 |
| 10 | Пра свята Дзяды (Дзіды) з вёскі Нівы Бярозаўскага раёна.
- а калі Дзяды?
- ну от зарэ воны. Опяць попрыкладувалы…
- кого прыкладувалы?
- на п’яцінку прыкладувалы на могілках, от зарэ як пам’ятнык ставяць, то дубовыя калоды ложаць…Зарэ вмыраюць, всэгда пэрэд Новым годом в эці дні много вмэрае людэй.
У вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна і шэрагу навакольных вёсках яшчэ можна пабачыць від традыцыйных надмагілляў, якія называюць «калоды». Выпадкова, спытаўшы пра свята Дзяды, знайшоўся адказ, калі ж гэтыя калоды там мянялі.
Фота з вёсак Хрыса і Пескі Бярозаўскага раёна. | 441 |
| 11 | Постолы / пасталы – штодзённы абутак з цэлага кавалка скуры, які насілі з анучамі і прывязвалі да ног аборамі / валокамі.
📍в. Какорыца, Драгічынскі раён | 613 |
| 12 | в. Какорыца, Драгічынскі р-н.
Аповед пра хусткі-«морготулі» («маркізеткі»), а таксама пра тое, якія колеры прынята насіць у пэўныя святы. | 635 |
| 13 | Калінкавіцкі раён🥀
Сарочка аўтэнтычная, некалі ў калекцыю праекта «Традыцыйны строй» яе перадала Валянціна Слюнчанка, рэстаўратарка, архітэктарка і майстрыха выцінанкі. Такая прыгожая памяць засталася аб спадарыне Валянціне. | 770 |
| 14 | Вандроўка ў вёску Сабалі як невялічкая тэкстыльная экспедыцыя.
Шмат цікавых элементаў традыцыйнага строю захоўваюць сцены прыватнага музея Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Цэлае асарці андаракоў, сарочак, паясоў, фартухоў, ручнікоў з Берасцейшчыны 🍂
2-3 фота - Дамачаўская сарочка.
4 фота - Верагодна, манжэт ад мужчынскай кашулі.
5-6 - Жаночая сарочка і хвартух (лакальная назва спадніцы) з Маларыцкага раёна. | 737 |
| 15 | Яскравы андарачок з Берасцейшчыны 💗
Інфармацыя датычна месца бытавання і паходжанні няма, захоўваецца ў прыватным музеі Анатоля Жалудкі ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. | 499 |
| 16 | в. Вялікія Якаўчыцы, Жабінкаўскі р-н.
Гарсэт з крамной тканіны, аздоблены дэкаратыўнай вышыўкай, абшыты бісерам і бліскаўкамі / паеткамі.
Калекцыя праекта «Традыцыйны строй». | 873 |
| 17 | САЯН
Саян – гэта жаночае адзенне, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым да яе ліфам-гарсэтам.
Саян апраналі паверх сарочкі, зверху павязвалі фартух і пояс.
Комплекс адзення з саянам сярод беларускага насельніцтва быў найбольш пашыраны ва ўсходняй частцы краіны.
З калекцыі Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея. | 839 |
| 18 | Старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа, адзначалася напярэдадні астранамічнага восеньскага раўнадзенства 21 верасня.
У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач – сяўнічок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Сяўнічок разам са снапком праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце добрых гаспадароў. У хаце выбранага гаспадара ладзілі вялікае свята са спевамі, танцамі і гульнямі.
Выпуск можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/NG0PP2WCAKw?si=M7RqpDn-pLjgCoQj
Запіс з відэаархіва праекта «Традыцыйны строй», кастрычнік 2022 года.
Здымкі адбыліся падчас супольнай вандроўкі праектаў «Традыцыйны строй», «Палескі Палын» разам з Ганцавіцкім домам рамёстваў. | 890 |
| 19 | Андарак з вёскі Стараселле Клецкага раёна.
Анадаракі прасавалі ў складкі наступным чынам: спачатку трэба было згарнуць і прашыць складкі, туга закруціць у вільготнае палатно і пакласці на гарачы свежаспечаны хлеб. Тканіна пад уздзеяннем высокай тэмпературы і вільгаці (пары) вельмі добра і надоўга запамінала форму складак. Пасля «запякання» ніткі разбіралі.
Андарак са збораў Вольгі Пілецкай. | 782 |
| 20 | ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ
лекцыя Ганны Сілівончык
🔆Праект “Кола года”
10/09/2026, 19:00
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Пра старое аўтэнтычнае адзенне гэтага рэгіёна вядома няшмат, але пэўныя цікавыя матэрыялы ўсё ж ёсць.
На сустрэчы будзе разглядацца традыцыйнае адзенне з усходняй і заходняй частак Віцебшчыны.
🎟️8 руб.
✅Без запісу. | 410 |
