cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

إظهار المزيد
بيلاروس776البيلاروسية9القانون956
Advertising posts
10 234المشتركون
-524 hour
-77 يوم
-7630 يوم

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

💌Беларусы Бельгіі павіншавалі з Днём Народзінаў палітвязняў, якія нарадзіліся напрыканцы красавіка 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
إظهار الكل...
1
«Усе журналісты — агенты». Размова супрацоўніка КДБ з беларускім актывістам Хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Агулам ён прабыў на Акрэсціна 25 сутак. У ЦІП на Акрэсціна да Сяргея два разы прыходзіў супрацоўнік КДБ. Ён праводзіў допыт з нагоды сувязі з праваабаронцамі і журналістамі і патрабаваў «прызнавальных паказанняў»:
«У першую сустрэчу ён мне адразу кажа: "Ну што, мы пра цябе ўсё даведаліся. Табе свеціць ад 10 да расстрэлу. Ты меў зносіны з журналістамі і зліваў інфармацыю. Усе журналісты — агенты, значыць ты здрадзіў Радзіме».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
إظهار الكل...
🤬 20
«Сёння вы нікуды не паедзеце». Як беларуску не выпусцілі з краіны, а пасля затрымалі па крымінальнай справе У сярэдзіне лютага дзяўчына планавала пераехаць з Беларусі ў Польшчу, але на беларускай мяжы дзяўчыну не выпусцілі, патлумачыўшы, што ў яе стаіць забарона на выезд з краіны.
«Памежнік мне сказаў: "Сёння вы нікуды не паедзеце". Мяне не арыштавалі, а проста вывелі за шлагбаум».
Раніцай дзяўчына з бацькамі паехалі ў аддзел грамадзянства і міграцыі, каб высветліць прычыны забароны з краіны.
«Я сама паехала, таму што падумала, што, калі мяне адразу не ўзялі на мяжы, а адпусцілі, значыць нічога сур'ёзнага. У аддзеле супрацоўніца ўзяла мой пашпарт, сышла кудысьці на пару хвілін і вярнулася з нейкай паперай. Потым яна падышла да мяне, паглядзела ў вочы сваімі блакітнымі густанафарбаванымі тушшу вачыма і спытала: "У вас ёсць сакрэты ад бацькоў?" Пасля таго, як я сказала "не", яна мне паведаміла, што супраць мяне распачатая крымінальная справа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115076
إظهار الكل...
🤬 13😢 13 3👍 1👎 1
Абласная назіральная камісія наведала пенітэнцыярныя ўстановы Наваполацка і не знайшла парушэнняў Прадметам іх абследавання былі ПК №1 і ПУАТ №11, піша @vitebsk_info. Учора праваабаронцы паведамлялі, што менавіта ў наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам.
إظهار الكل...
🤬 32🤡 8 3🤯 2
Па даносе правакатара з чат-рулеткі затрымалі чарговага беларуса На відэа сілавікоў паказаны дыялог мужчыны з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы. Затрыманы кажа, што ставіцца да Палка Каліноўскага, як да сваіх, і чакае, калі полк разам з УСУ ўвойдзе ў Беларусь. Па якім артыкуле затрыманы беларус і дзе цяпер знаходзіцца — невядома.
إظهار الكل...
🤬 38 6😢 5👏 2👎 1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі 🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная 🔹«Целагрэйка — мая коўдра». Падкаст пра бяздомных у Беларусі 🔹Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях» 🔹«Пакаранне за праваабарончую дзейнасць». Павел Сапелка — аб продажы на аўкцыёне кватэры Уладзіміра Лабковіча 🔹«Калі не падпісваеш, то тваю жонку садзім, а дзяцей забяруць органы апекі». Сергій Мельянец распавёў пра сваё затрыманне 🔹Як і чаму палітвязняў судзяць у СІЗА 🔹«Пакуль не выйдзеш за вароты, не ведаеш ці дадуць яшчэ "суткі" ці ўжо гатовая крыміналка», — былы арыштант 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
إظهار الكل...
10👍 3💔 1
У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю» Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў судзе Мінгарсудзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначаны весці суддзя Жанна Брысіна. Як паведамляе @nashaniva, Незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года. Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.
إظهار الكل...
39💔 26😡 18👍 3👎 1
🎧«Телогрейка — мое одеяло». Бяздомныя ў Беларусі Новы выпуск праваабарончага падкаста «Вясна прыйдзе» прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. • За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? • Як яны там прымусова працуюць? • Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? • Як сілавікі ставяцца да бяздомных? • Як сілавікі рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? • Якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу «Вясны» Яну Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывістку «Ежы замест бомбаў» Марыну, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і таксама галасы саміх бяздомных. Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
إظهار الكل...
«Телогрейка — мое одеяло». Бездомные в Беларуси

Выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. Пішыце нам на пошту [email protected] і запаўняйце анкету bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt 1:34 “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці” Як зняволеныя па палітычных матывах сустракалі бяздомных і як бяздомных выкарыстоўвалі сілавікі як метад ціску. 4:08 Былы палітвязень пра ціск праз бяздомных 5:12 Голас бяздомнага з Мінску 5:39 Бяздомных не выводзяць у душ, як і палітычных арыштантаў. Меддапамога не аказваецца 8:37 “Я жыў на вакзале”. “Бяздомныя крадуць спецыяльна, каб патрапіць у турму на зіму” За што бядомныя трапляюць у зняволенне? Пратаколы складаюцца па надуманых прычынах 10:01 Як міліцыянты выкарыстоўваюць бяздомных для сваёй працы 10:41 Сілавікі да бяздомных ставяцца дрэнна, а палітычныя арыштанты — з павагай. Адкуль гэта ідзе? “Улады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему” 13:25 Чаму бяздомны адмовіўся жыць у доме 14:40 Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў, якія дапамагалі бяздомным: “Ежа замест бомбаў”. “Бяздомных вывозілі з Мінску, каб яны не былі бачныя” 20:00 Чаму арыштаваных бяздомных адпраўляюць на прымусовую працу і як яна выглядае 21:38 “Мы не ведаем больш выпадкаў, калі бяздомнага судзілі за несанкцыянаванае пікетаванне”. Гісторыя бяздомнага Аляксандра Кутаса і суды над ім. “У яго няма грошай на адваката” 26:56 “Подвал — это дом мой, я в нем обитаю”. Верш бяздомнага пра досвед бяздомнасці 28:00 Як палітзняволеная Наста Лойка заступілася за бяздомных 29:08 “Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”

💔 18😢 5🤡 1
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
إظهار الكل...
🤬 30 2👎 1🥱 1
«Гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі». Як адвакат палітзняволенай сам аказаўся за кратамі
«Новая адвакатка, якая прыйшла замест майго адваката, папрасіла ў следчай на закрыцці справы некалькі хвілін сам-насам са мной. Яна мне паведаміла, што мой адвакат цяпер знаходзіцца там, дзе была я [на Акрэсціна]. Яна адзначыла, што "гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі". Ад іншых дзяўчатак я даведалася, што затрымліваюць адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў. Па чутках, якія там хадзілі так затрымлівалі да 12 адвакатаў. І мой адвакат быў адным з тых, хто трапіў пад рэйд. Праз некаторы час ён прыйшоў сам да мяне і я даведалася, што да яго дадому ноччу ўварваліся і затрымалі за "непадпарадкаванне пры затрыманні", а менавіта тое, што "доўга адчыняў дзверы". Яму прызначылі 15 сутак. Адвакат мне сказаў пры сустрэчы: "Калі я прыходзіў да цябе ў ІЧУ і бачыў, што ты плакала, не разумеў, чаму. А калі сам там апынуўся, зразумеў, бо сам плакаў».
🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная
إظهار الكل...
🤬 33💔 7👍 1