uz
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 271
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+17 kunlar
-1530 kunlar
Postlar arxiv
Repost from Спадчына
У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. Прама сёння бульдозерам руйнавалі драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45. Дом, які як лічыцца быў пабудаваны ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа, быў узяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года. З Дзяржаўнага спісу гэта і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма. У пачатку вясны мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы. Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае. Крыніца #Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства

У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча 🔺 Акцыя памяці адбылася на месцы ягонай гібелі.
+2
У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча 🔺 Акцыя памяці адбылася на месцы ягонай гібелі. Арганізавала падзею Беларуская прастора «Робім разам». Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/u-varsav-usanavali-pamjac-stanislava-bulak-bulachovica/

Repost from Historyja
Беларус - ахоўнік Сталіна Мікалай Уласік нарадзіўся 22 траўня 1896 года ў вёсцы пад Слонімам. Рабіў кар'еру ў чэкісцкіх струк
+3
Беларус - ахоўнік Сталіна Мікалай Уласік нарадзіўся 22 траўня 1896 года ў вёсцы пад Слонімам. Рабіў кар'еру ў чэкісцкіх структурах. Ужо ў 1927 годзе ўзначаліў спецахову Крамля ды фактычна самога Сталіна. Уласік з 1931 года быў таксама целаахоўнікам Сталіна, найдаўжэй з усіх іншых. У 1952 годзе зняты з пасады і праз нейкі час арыштаваны, у 1956 годзе памілаваны. Памёр у сталіцы сваёй савецкай радзімы - у Маскве.

5 гадоў таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. На мітынгу блогера ў Гродне адбылася правакацыя, праз хвіліну з'явіўся АМАП. З таго часу Ціханоўскага трымаюць за кратамі. За спробу паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах яго пакаралі 18-цю гадамі калоніі.

Repost from Новы Час
Дэфіцыт гародніны ў СССР. Дасье ў карыкатурах Цяперашні прыкметны ажыятаж вакол бульбы верагодна таксама абумоўлены калектыўн
Дэфіцыт гародніны ў СССР. Дасье ў карыкатурах Цяперашні прыкметны ажыятаж вакол бульбы верагодна таксама абумоўлены калектыўнай памяццю пра часы СССР, калі дэфіцыт памідораў, бульбы, цыбулі і да т.п. быў звычайнай справай. Тагачасная прапаганда любіла адлюстроўваць савецкія рэаліі як нейкі спажывецкі рай, дзе працоўным былі даступныя ўсе тавары. У рамках гэтага шаблону ствараліся многія графічныя агітацыйныя матэрыялы. Больш карыкатур тут Спасылка без VPN

Удзел праваслаўных салдат арміі Андэрса ў бітве за Монтэ-Касіна 📆 29 мая 2025 г. (чацвер) ⏰18:00 📍Białystok, ul. Św. Mikoła
Удзел праваслаўных салдат арміі Андэрса ў бітве за Монтэ-Касіна 📆 29 мая 2025 г. (чацвер) ⏰18:00 📍Białystok, ul. Św. Mikołaja 5. Праваслаўны культурны цэнтр. Запрашаем на лекцыю прафесара Варшаўскага ўніверсітэту Юрыя Грыбоўскага. Гаворка пойдзе пра колькасны, нацыянальны склад жаўнераў Арміі Андэрса праваслаўнага веравызнання, у тым ліку пра беларусаў, пра іх подзвігі на полі бою, а таксама пра пасляваенныя лёсы як тых, хто застаўся на эміграцыі, і тых, хто вярнуўся на радзіму і стаў ахвярай сталінскій рэпрэсій. Выступ адбудзецца на польскай мове.

Як БССР і Польшча праводзілі абмены людзей у 1921 - 1939 гадах Пра гэта піша Вольга Бароўская ў адным з мінулагодніх нумароў
Як БССР і Польшча праводзілі абмены людзей у 1921 - 1939 гадах Пра гэта піша Вольга Бароўская ў адным з мінулагодніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». Польскі бок, перш за ўсё, цікавіўся выдачай ксяндзоў і разведчыкаў, савецкі – членаў КПП і дыверсантаў. У сакавіку 1923 г. падпісалі «Дагавор аб персанальным абмене паміж Польшчай, Расіяй (Беларуссю) і Украінай», які прадугледжваў абмен «340 на 340». З-за разнагалоссяў лічбы істотна змяняліся, але абмен закрануў сотні чалавек. Затым быў працяг. У красавіку 1924-га Польшча атрымала 107 чалавек, савецкі бок – 33. Ноччу на 1 лютага 1925 г. на ст. Коласава адбыўся абмен «67 на 208». У студзені 1928-га – «9 на 31». У 1932-м прынялі два апошніх спіса абмену: у Польшчу прыехалі 18 ксяндзоў і сем’і палонных. Ад практыкі не адмовіліся нават пасля інцыдэнта на ст. Коласава ў сакавіку 1925-га, калі адзін з ахоўцаў з польскага боку забіў членаў КПП Багінскага і Вечаркевіча і абмен не адбыўся. Варшава адмаўляла спланаваную акцыю, ахоўцу асудзілі.

Ліцвінізм: адкуль ногі растуць Філосаф, палітолаг, доктар Пётр Рудкоўскі ў эфіры Еўрарадыё разважае, што такое "ліцвінізм", дзе яго карані, і чаму ён так палохае літоўцаў.

Расстрэл антысавецкіх партызан 28 траўня 1921 г. за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы
+7
Расстрэл антысавецкіх партызан 28 траўня 1921 г. за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Месца расстрэлу невядомае. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў. Атрад дзейнічаў з лета 1920 г. Яго кіраўнік — 53-гадовы ўладальнік хутара Антонаўка Казімір Сляскі (на здымку — у шапцы і паліто) — гуртаваў моладзь з суседніх вёсак, пераважна рыма-католікаў. Усіх абвінавацілі ў сувязях з Польшчай, нападах на чырвонаармейскія абозы і забойстве савецкіх актывістаў. Справу вёў следчы Цітоў. З нянавісцю ён запісаў у абвінаваўчым заключэнні: «Сляскі асабіста з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў сярод моладзі ісці за “Айчыну” і ахвяраваць сваім жыццём і дабром дзеля дасягнення панскага царства Беларусі». У памяць пра бацьку сын Сляскага пазней усталяваў у адным з касцёлаў Варшавы памятную шыльду. У 1992 г. ўсе асуджаныя былі рэабілітаваныя. Здымкі са справы: AAN, ф. 2478, с. 651.

Былы барочны палац Сапегаў-Агінскіх у Гародні: невядомы помнік у святле новых даследаванняў 📆 28 траўня ⏱️18:00 📍Варшава, С
Былы барочны палац Сапегаў-Агінскіх у Гародні: невядомы помнік у святле новых даследаванняў 📆 28 траўня ⏱️18:00 📍Варшава, Старамесцкая плошча, 27 Пра існаванне барочнага палаца XVII ст. на Падолі ў Гародні вядома даўно. У XIX ст. будынак стаў часткай былога комплексу піваварнага завода. Аднак дагэтуль ніякіх даследаванняў не праводзілася — невядома, што захавалася і як гэта выглядала першапачаткова. З пачаткам рэканструкцыі і прыстасавання комплексу завода з'явілася магчымасць правесці даследаванні па выяўленні і аналізу канструктыўных элементаў палаца XVII ст. Вынікі дазваляюць вызначыць асноўныя этапы будаўніцтва, рэканструяваць першапачатковы выгляд палаца⛪️, сфармуляваць гіпотэзу адносна аўтарства праекта, а таксама пазначыць праблемы і даследчыя пытанні, якія могуць стаць адпраўной кропкай для далейшых даследаванняў. 👉 Выкладчык Раман Забела — беларускі архітэктар-рэстаўратар помнікаў, грамадскі актывіст, былы палітзняволены. Уваход вольны! Арганізатар: Stowarzyszenie historyków sztuki

👁 У Браславе адзначылі 960-годдзе горада на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 960-гадовы юбілей горада Браслава сустрэлі на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», піша reform.news. 🗡 Свята пачалося з шэсця ваяроў, здабычы «жывога агню», адбыліся выступы народнага гурта архаічных спеваў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Па традыцыі фестываль уключае ў сябе рыцарскія баі, майстар-класы па рамёствах, спектаклі ў стылі этна, кірмаш. Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

«Падарожжы Дылетанта» вяртаюцца Пасля некалькіх гадоў перапынку ўлюбёнае беларускае шоу не аднаго пакалення — «Падарожжы Дылетанта» і ягоны вядоўца Юры Жыгамонт — зноў выправіліся ў вандроўку. Гэтым разам — у Гервяты, што на Гарадзеншчыне. Тут знаходзяцца стары млын і адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі неагатычных касцёлаў. Аднаўленне праграмы выклікала абурэнне прарасійскіх актывістаў, заўважыла "Наша Ніва". «Знянацку, раптам і на радасць усім экстрэмістам вылез з-пад плінтуса Юрась Жыгамонт», — напісаў Азаронак. І дадаў: «Ва Украіне ўсё таксама пачыналася з “цікавостак”». Прапагандыст Гігін падкрэсліў, што «Падарожжы Дылетанта» — гэта «частка тыповага змагарскага багажу», якая ў свой час «нанесла нямала шкоды, фарміруючы альтэрнатыўнае „краязнаўства“ нацыяналістычнага гатунку». Беларускамоўная праграма пра розныя цікавыя мясціны нашай краіны ў тэлевізійным фармаце з’явілася ў 2002 годзе. Яна выходзіла спачатку на дзяржаўных тэлеканалах «БТ», «СТБ», а ў 2016 годзе перайшла ў інтэрнэт. З таго часу створана некалькі сотняў выпускаў пра гісторыю беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак. У 2021 годзе Юры Жыгамонт, па слядах сваіх вандровак, выдаў кнігу «Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам».

101 год таму пачалося будаўніцтва кургана Міцкевіча ў Наваградку 27 траўня 1924 года ў Наваградку быў закладзены вуглавы каме
+2
101 год таму пачалося будаўніцтва кургана Міцкевіча ў Наваградку 27 траўня 1924 года ў Наваградку быў закладзены вуглавы камень Кургана Бессмяротнасці ў памяць пра паэта Адама Міцкевіча, які паходзіў з гэтых мясцін. Ідэя належала суддзі Леону Дабашынскаму. Камітэт па ўшанаванні памяці Міцкевіча ўзначаліў тагачасны навагрудскі ваявода Уладзіслаў Рачкевіч, а патранат над праектам узяў на сябе прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі. Курган пачалі ўзводзіць на месцы так званага Малога замка. Падчас цырымоніі быў зачытаны заснавальніцкі акт, які змясцілі ў свінцовую капсулу і замуравалі ў падмурак кургана. Будаўніцтва працягвалася сем гадоў і завершылася 28 чэрвеня 1931 года. На адкрыцці прысутнічаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, а таксама прадстаўнікі навукі, культуры і грамадскасці. Курган дасягнуў вышыні 15 метраў, а дыяметр падмурка склаў 30 метраў. Крыніца: Wirtualna Białoruś

🔴 Галоўная таямніца «літвінізму» Доўгі час разумныя людзі ламаюць галовы, скуль жа ўзяўся так званы літвінізм. Каму ён патрэ
🔴 Галоўная таямніца «літвінізму» Доўгі час разумныя людзі ламаюць галовы, скуль жа ўзяўся так званы літвінізм. Каму ён патрэбны? Хто замоўца? Урэшце, чаму гэты праект надалей жыве? Няхай сам праект амаль безасабовы, але ён — гучыць, прагаворваецца. Пра яго размаўляюць. Гучыць — значыць існуе. 🧐 Беларусы паціскаюць плячыма. У Літве ў гэтым бачаць ледзьве не замах на нацыянальную бяспеку. Ну, а спецслужбы ўсходніх суседзяў рэгулярна падліваюць масла ў агонь: графіці «Вільня наша», шалёныя відэазвароты ды іншыя правакацыі. Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.

Repost from Historyja
На мемарыяльнай дошцы Тарашкевічу ў Вільні амаль сцерся надпіс, цяжка расчытаць. Крыніца: Gorliwy Litwin
На мемарыяльнай дошцы Тарашкевічу ў Вільні амаль сцерся надпіс, цяжка расчытаць. Крыніца: Gorliwy Litwin

Тарашкевіча катавалі і змусілі даць паказанні на 249 чалавек У Archiwum Akt Nowych у Варшаве знойдзена копія дакументу з архі
+1
Тарашкевіча катавалі і змусілі даць паказанні на 249 чалавек У Archiwum Akt Nowych у Варшаве знойдзена копія дакументу з архіву КДБ, паводле якога Браніслава Тарашкевіча пасля смяротнага прысуду 5.01.1938 амаль 10 месяцаў утрымлівалі ў асобным рэжымкным корпусе НКВД, дзе пад катаваннямі змусілі даць паказанні на 249 чалавек. Корпус у гарадской турме арганізаваў кіраўнік аднаго з аддзелаў НКВД БССР Аляксандр Гепштэйн з санкцыі наркама Барыса Бермана і дазволу Масквы. Тут утрымліваліся 270 чалавек, ад якіх "шляхам збіцця і катаванняў" атрымлівалі "дадатковыя сведчанні" на іншых асобаў. Толькі 38 вязняў корпусу, у тым ліку Тарашкевіч, далі паказанні на 3489 чалавек. У корпусе ствараліся асабліва цяжкія ўмовы для тых, хто "не прызнаваўся". Тыя, хто "прызнаваўся" і даваў "паказанні", ставіліся ў прывілеяваныя ўмовы і атрымлівалі ўзмоцненую пайку. Наглядчыкам корпуса быў нехта Алекаў. 29 лістапада 1938 г. зняволеных корпуса незаконна расстралялі, акты аб выкананні прысудаў падрабілі і аформілі заднім чыслом.

Repost from Historyja
Прапойскае антысавецкае паўстанне Уздым 1919 года, які быў здзейснены на тэрыторыі Прапойскага раёну. Жыхары супрацьстаялі ба
Прапойскае антысавецкае паўстанне Уздым 1919 года, які быў здзейснены на тэрыторыі Прапойскага раёну. Жыхары супрацьстаялі бальшавіцкай палітыцы ваеннага камунізму ды крадзяжы харчавання. Паўстанцы забівалі савецкіх акупантаў і забіралі зброю. Паводле некаторых звестак, антысавецкія выступы на Магілёўшчыне працягваліся да 1930-х гг.

5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта Сярод іншага а
5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта Сярод іншага адбудзецца прэзентацыя-дыскусія з нагоды публікацыі кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай» і прэзентацыя даследавання «Няскончанае паўстанне. Падзеі 1863 - 1864 гг. у наратывах беларускіх медыя 2010 - 2024 гадоў» (Андрэй Казакевіч, Інстытут «Палітычная сфера»). Удзел у дыскусіях таксама возьмуць Аляксандр Смалянчук, Васіль Герасімчык, Лукаш Адамскі і іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі. 5 чэрвеня, Варшава, ul. Foksal 11, пачатак а 16.00. Форум імя Рамана Скірмунта праводзіцца раз на год, а таксама па меры неабходнасці пры з’яўленні важных тэм для абмеркавання. Яго місія – выпрацоўка рэкамендацый, па якіх кірунках могуць развівацца адносіны Польшчы з беларускім грамадствам.

Repost from Спадчына
У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царст
+4
У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царства Польскага, горадзе Варшава. Геніяльная ідэя пабудаваць велізарны праваслаўны храм у горадзе, дзе не было і не прадбачылася ніякіх праваслаўных, прыйшла райскаму генерал-губернатару Іосіфу Гурку, беларусу па паходжанні. Будаўніцтва блаславіў імператар Аляксандра III. Праектаваў сабор вядомы архітэктар Бенуа, а ўнутраным аздабленнем пад кіраўніцтвам Пакроўскага займаліся першакласныя пецярбургскія мастакі Васняцоў, Бруні, Кошалеў, нейкі Думітрашка і многія. Будавалі храм 6 гадоў, яшчэ 12 аздаблялі. Для сабора былі набраны 12 мазаічных пано па эскізах Віктара Васняцова і Андрэя Рабушкіна. Як толькі палякі здабылі незалежнасць, яны скавырнулі гэты "падарунак рускіх імператараў", які быў нічым іншым, як спробай аслупаваць тэрыторыю. Мазаікі Васняцова, якія ўпрыгожвалі галоўныя парталы сабора, былі перавезены ў Баранавічы і размешчаны на фасадах мясцовай царквы. Іншыя фрагменты аселі ў варшаўскіх царкве і нацмузеі. Цяпер гэта адзін з найлепшых прыкладаў мастацтва стылю мадэрн у Беларусі, які патрабуе рэстаўрацыі. #мазаікі #Баранавічы #Варшава

Кароткі курс па найноўшай гісторыі Беларусі ад Паўла Валатовіча. Год 1994. Візіт Біла Клінтана ў Менск, ухваленне Канстытуцыі, скандал са старшынём парламента Станіславам Шушкевічам і прэзідэнцкія выбары - першыя і апошнія адносна дэмакратычныя ў гісторыі нашай краіны, Паца-Ваца і першы бой з рускім мірам. Глядзіце выпуск цалкам.