1 271
Підписники
Немає даних24 години
+27 днів
-1430 день
Архів дописів
Repost from Historyja
На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за "рэабілітацыю нацызму". Гэта не новы выпадак у неасавецкай Беларусі. Пасрэдна і фармальна справа тычыцца фільму пра генеральнага камісара Вільгельма Кубэ.
https://www.youtube.com/watch?v=fmwbIwGhkgQ
Даведка: Вільгельма Кубэ быў генеральным камісарам Генеральнай Акругі Беларусь (Generalbezirk Weißruthenien) у гадах 1941-1943.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
📌 Паэт, краязнавец і археолаг Васіль Супрун (1926-2007) прайшоў жыццёвыя выпрабаванні – сталінскія лагеры. 10 сакавіка яму спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.
🔻 У 1947 годзе асуджаны Ваенным трыбуналам войск МУС Беларускай акругі на 25 гадоў канцлагераў і 5 год высылкі з пазбаўленнем правоў.
🔻 У снежні 1956 года, пасля 9 гадоў ГУЛАГу, ён вярнуўся ў родны Слонім.
🔻 У 1993 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў першы зборнік вершаў Васіля Супруна “Крык”.
https://racyja.com/by/kultura/9-hadou-u-hulahu/
Прэзентацыя кнігі Кшыштафа Пяткевіча ў Познані
Запрашаем усіх ахвочых наведаць першую і, магчыма, адзіную прэзентацыю перакладу на беларускую мову манаграфіі Кшыштафа Пяткевіча “Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка. Даследаванне гісторыі дзяржавы і грамадства на мяжы XV—XVI ст.” з удзелам аўтара!
👤Кшыштаф Пяткевіч — адзін з найлепшых спецыялістаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, прафесар універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані.
📖Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялкага Княства Літоўскага пад уладай манарха Аляксандра Ягелончыка. У кнізе раскрываюцца такія тэмы, як дзейнасць канцылярыі ВКЛ, яго ўнутраны лад, а таксама фармаванне яго палітычнай эліты.
📍Poznańskie Targi Książki, pawilon 7, scena w sali F (antresola),
ul. Głogowska 10/14, 60-734 Poznań (Międzynarodowe Targi Poznańskie).
📅14 сакавіка 2026
🕔17:00 — 18:00
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+1
9 сакавіка 1883 нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.
Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
20 нечаканых фактаў пра Францішка Аляхновіча: https://smarturl.click/nVgLX
Repost from De facto. Беларуская навука
Як адбывалася беларусізацыя ў вайсковых фармаваннях БССР
Пра гэта піша Іна Каляда ў леташнім нумары «Прац БДТУ». Асаблівасцю нацыянальных фармаванняў у БССР было тое, што ствараліся яны з агульнасаюзных. Першым тэрытарыяльным фарміраваннем у 1923 г. стала 2-я Беларуская стралковая дывізія, у якую прызываліся спецыялісты родам з Беларусі.
Узбуйненне БССР дазволіла сфармаваць другое нацыянальнае злучэнне, якім стала 33-я стралковая дывізія. Была распрацавана ваенная тэрміналогія на беларускай мове. У Мінску ўзнікла Аб'яднаная беларуская ваенная школа, дзе курсанты шмат часу прысвячалі вывучэнню беларускай мовы. Выпускнікамі АБВШ былі Васіль Маргелаў (стваральнік паветрана-дэсантных войскаў СССР), Валянцін Пянькоўскі (генерал арміі), Іван Якубоўскі (маршал Савецкага Саюза) і інш.
Беларусізацыю задушылі рэпрэсіі 1930-х гадоў. А ў 1938-м у СССР прынялі рашэнне аб рэарганізацыі нацыянальных часцей у агульнасаюзныя. Пасля вайны на месцы АБВШ (на здымку) адкрылі Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.
Repost from Белсат
💰Ініцыятыва Maldzis выкупіла рукапіс парафіі з-пад Горадні, які трапіў на польскі аўкцыён
Ініцыятыва Maldzis выкупіла на аўкцыёне ў Польшчы рэдкі рукапіс — архіў першай паловы XIX стагоддзя з парафіі ў Вялікіх Эйсмантах каля Горадні. Кнігу набылі 7 сакавіка.
Гаворка ідзе пра так званы капіярый — зборнік службовых дакументаў і перапіскі з касцёлу. У ім ёсць распараджэнні ўладаў, звесткі пра жыццё парафіі, прозвішчы мясцовых жыхароў, нататкі пра вакцынацыю ад воспы і будаўніцтва касцёлу.
Выкуп прафінансаваў мецэнат Ілля Пакроўскі. «Важна, што знайшоўся беларус, які дапамог вярнуць гэтую рэліквію», — адзначыў апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня.
У будучыні кнігу плануюць перадаць у парафію ў Вялікіх Эйсмантах, а таксама адлічбаваць, каб яна была даступная для гісторыкаў і краязнаўцаў.
📍 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
Repost from Наша Ніва
Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя
Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўрэйска-ўкраінскай сям'і, але з дзяцінства жыў у Мінску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру.
https://nashaniva.com/389919
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389919
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+3
📌 25-годдзе з дня сваёй рэгістрацыі адзначыў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Свята прайшло ў сценах музея 7 сакавіка.
🔻 На яго былі запрошаныя ганаровыя госці, якія спрычыніліся да дзейнасці музея, сябры ўстановы, журналісты.
🔻 Дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі музейнай справай, у іх ёсць і адукацыйная галіна – школа для дзетак, вывучэнне моваў для дарослых. Пры музеі працуе яшчэ бібліятэка і жаночы клуб.
https://racyja.com/by/kultura/muzej-imja-ivana-luckevica-u-vilni-adznacyu-svae-25-hoddze/
Repost from Будзьма беларусамі!
🌷8 сакавіка: як узнікла свята і што насамрэч азначае
8 сакавіка: пачатак вясны, цюльпаны ў кветкавых крамах і ўсмешлівыя прыгожыя жанчыны.
Ці так усё проста з гэтым святам? Як яно ўзнікла і што насамрэч азначае?
Давайце сёння ўзгадаем гісторыю гэтага свята і ўспомнім жаночы рух у Беларусі.
➡️Чытайце па спасылцы
Што яшчэ пачытаць па тэме:
🔵Жаночы дзень 8 сакавіка: навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
🔵8 сакавіка — дзень цюльпанаў ці важная дата ў змаганні за правы жанчын?
🔵Адмена 8 сакавіка. Казка для дарослых ад Яны Вольскай
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам»
📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды”, якая праходзіць зараз у Варшаве. Яе выступоўца – гісторык і гід па Варшаве Юрась Куўшынаў – распавёў, якія працы для яго найбольш адметныя.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/lekcyja-padarozza-pa-daunjaj-litve-z-napaleonam-ordam/
Repost from De facto. Беларуская навука
Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша»
Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі беларусаў Падляшша», прысвечанае гісторыі, культуры і ідэнтычнасці беларусаў Падляшша праз прызму могілкавых комплексаў. Яны паказваюцца як сведчанні гістарычных працэсаў, зменаў у грамадстве і трансфармацыі ідэнтычнасці супольнасці.
Выданне рыхтуецца ў цвёрдым пераплёце, з каляровымі ілюстрацыямі і фотаздымкамі. Імёны асоб, якія падтрымалі кнігу ў рамках падпіскі, будуць указаныя ў выданні па жаданні. Больш падрабязна тут.
Белкульт: з 1990-х да сёння
Запрашаем на бясплатны анлайн-курс Максіма Жбанкова пра незалежную беларускую культуру — ад 1990-х гадоў да сёння. Гэта магчымасць убачыць Белкульт не як набор асобных падзей, а як жывую прастору, дзе нараджаюцца сэнсы, фармуюцца супольнасці і ўзнікаюць сацыяльныя рухі.
Курс будзе асабліва цікавы і тым, хто хоча адкрыць для сябе малавядомыя старонкі найноўшай беларускай культуры, і тым, хто пазнае ў ім уласнае юнацтва — рок-клубы, культурныя пляцоўкі, смелыя выставы, гучныя выданні і новыя формы мастацкага выказвання.
❗️Гэта курс для самастойнага навучання: бясплатна, у любы час і ў сваім тэмпе.
📘Унутры — аўтарскі погляд на ключавыя культурныя з’явы, асобы, артэфакты і крызіс 2020–2025 гг., а таксама канспекты і дадатковыя матэрыялы да кожнай тэмы.
Гэта не падручнік. Гэта спроба стварыць мапу беларускай культурнай мясцовасці для разумення падставовых трэндаў незалежнага Белкульту і ягонага супярэчлівага ўзаемадзеяння з дзяржаўнай культурнай палітыкай
🔗 Курс на learn4belarus
Repost from Наша Ніва
На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія экспанаты могуць вывозіць за мяжу?
На польскім інтэрнэт-аўкцыёне OneBid выставілі рукапісную кнігу XIX стагоддзя з парафіі ў Вялікіх Эйсмантах Гродзенскага раёна. Дакумент, мяркуючы па ўсім, пры невядомых абставінах знік з мясцовага касцёла і цяпер прадаецца як калекцыйны прадмет. Стартовая цана складае 700 еўра, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/389764
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389764
Repost from BGmedia: новости — 2026
🌈 У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I, не згадваючы пра спаленне горада ў 1708 годзе.
У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I для студэнтаў каледжаў. Пры гэтым у пастаноўцы не згадваецца, што ў 1708 годзе па яго загадзе горад быў спалены.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🏰🗡
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d33cj7nrgsky79.cloudfront.net/news/u-magilyove-pakazali-spektakl-pra-pyatra/
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+1
«Здарыўся цуд!» Дасьледнік пра знаходку ў Нямеччыне невядомага асобніка «Псалтыра» Скарыны: https://smarturl.click/E1akL
Невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Францішкам Скарынам, знайшлі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Ваймары. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаньнем.
Большасьць такіх віленскіх «Псалтыроў» Скарыны знаходзяцца у расейскіх сховішчах. «Псалтыр» 1522 году ўваходзіць у «Малую падарожную кніжку». Дзякуючы Віктару Бабарыку гэтае выданьне ёсьць і ў Беларусі.
Адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані"
З нагоды чарговых пазнаньскіх "Казюкаў" і ў гонар шматлікіх літвінаў, чые жыцці і дзейнасць былі звязаныя з Познанню, 7 сакавіка адбудзецца адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані". Ад Алдоны, жонкі караля Казіміра, і ад караля Ягайлы, і да Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, Уладзіслава Сыракомлі і Канстантына Горскага – аўтара оперы "Маргер": дзе славутыя літвіны жылі ў Познані, дзе выступалі, чым цікавіліся, – пра гэта ўсё распавядзе прафесар гісторыі і сертыфікаваны гід па Познані Рышард Гжэсік.
Збор аб 11-й гадзіне ў суботу 7 сакавіка каля Ратушы (насупраць уваходу, з усходняга боку).
Інфармацыя са старонкі арганізатара экскурсіі
Repost from Будзьма беларусамі!
✍️ Сёння 130 гадоў аўтару «Дыпламаванага барана» і «Свінтуса грандыёзуса» — Кандрату Крапіве
5 сакавіка 2026 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і першага з дзевяці народных пісьменнікаў Беларусі Кандрата Крапівы.
🧐 Ён нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (да 1926 года), пазней — «Узвышша». Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце.
Рэпрэсіі абышлі Крапіву бокам, магчыма, з-за неадназначных поглядаў аўтара.
🔗З гэтай нагоды «Будзьма!» успамінае жыццё, творчасць і шматгранную, часам неадназначную дзейнасць пісьменніка:
🔵Навошта Сталіну гэтая п’еса? «Хто смяецца апошнім». Кандрат Крапіва.
🔵130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Беларусы ў Латвіі (1918–1945)
У Беластоку выйшла манаграфія гісторыка, прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)» (Беларускае Гістарычнае Таварыства, Фонд Kamunikat.org) — 1054 старонкі працы, падрыхтаванай на падставе шматгадовых пошукаў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Эстоніі.
Кніга паказвае гісторыю беларускай супольнасці на фоне ключавых этапаў латвійскай гісторыі: змагання за незалежнасць, будавання дэмакратычнай дзяржавы, усталявання аўтарытарнага кіравання, а таксама савецкай і нямецкай акупацый. Менавіта ў міжваенны час Латвія стала адным з найважнейшых асяродкаў беларускага нацыянальнага руху па-за межамі радзімы.
Асобна разглядаюцца аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія раней амаль не былі сістэмна апісаныя; у прадмове былы амбасадар Латвіі ў Польшчы Юрыс Пойканс называе кнігу істотным унёскам у абедзве гістарыяграфіі.
Падрабязней на Kulturoznawstwo Europy Środkowo-Wschodniej
Repost from Наша Ніва
Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні
Восем дзесяцігоддзяў не існуе знакамітага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, аднак яго фонды, расцярушаныя паміж архівамі Літвы і Беларусі, дагэтуль захоўваюць свае таямніцы.
Беларускай даследчыцы ўдалося разблытаць адзін гістарычны клубок і вярнуць сапраўдныя імёны беларускіх дзеячаў партрэтам, якія дзесяцігоддзямі памылкова прыпісваліся іншым людзям або заставаліся ананімнымі.
https://nashaniva.com/389221
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389221
Прэзэнтацыя_перакладу_на_беларускую_мову_манаграфіі_Кшыштафа_Пяткевіча.docx0.50 KB
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
