Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 263
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+17 kunlar
-530 kunlar
Postlar arxiv
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Музей Вольнай Беларусі святкуе 4-годдзе: намінацыя на еўрапейскую прэмію, унікальны аўкцыён і насычаны сезон
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве сёння адзначае чатыры гады з дня свайго заснавання. За гэты час пляцоўка ператварылася ў адзін з галоўных асяродкаў беларускай культуры і захавання найноўшай гісторыі ў эміграцыі, а цяпер прэтэндуе на статус лепшага еўрапейскага музея.
Адмыслова да чатырохгоддзя па замове інстытуцыі Пошта Польшчы абмежаваным накладам выпусціла калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з фондаў музея. Сёння лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла можна набыць на дабрачынным аўкцыёне.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Гербы ў ВКЛ мелі не толькі шляхціцы, але і мяшчане
Алег Аднарожанка ў адным з леташніх нумароў літоўскага часопіса Lituanistica прааналізаваў геральдыку мяшчан у ВКЛ у к. XIV — сяр. XVII ст. Ён паказвае, што не толькі шляхта, але і заможныя мяшчанскія сем'і ВКЛ мелі свае гербы – спадчынная геральдычная традыцыя існавала ўжо з канца XIV ст.
На сёння знойдзены пячаткі мяшчан 32 гарадоў ВКЛ з сучасных тэрыторый Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. З іх 15 належылі мяшчанам беларускіх гарадоў: Барысава, Брэста, Быхава, Гродна, Камянца, Копыля, Мінска, Мозыра, Нясвіжа, Навагрудка,
Пінска, Полацка, Слоніма, Слуцка і Віцебска. На ілюстрацыі – пячаткі Марціна і Васіля Іванавіча з Полацка, XV ст.
Як і ў шляхты, у мяшчан гербы былі спадчыннымі. Яны пераходзілі пераважна ад бацькі да дзяцей, а ў асобных выпадках — і праз жаночую лінію. Гэта сведчыць пра ўстойлівыя гарадскія роды, якія існавалі на беларускіх землях стагоддзямі. Гарадская эліта Беларусі была часткай агульнаеўрапейскай геральдычнай культуры.
Repost from Белсат
+7
🤴 Князь з Трансільваніі стаў адным з найлепшых каралёў ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Яго абралі каралём, хоць ён не належаў да мясцовай дынастыі. Ён перамагаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, правёў рэформы і зрабіў Горадню каралеўскім горадам.
Чым яшчэ адметны Стэфан Баторы і які след ён пакінуў у нашай гісторыі, расказваем у нашых картках.
👨🦰А даведацца яшчэ больш цікавых фактаў пра гэтую незвычайную і вельмі важную постаць можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»
Repost from Филин. Оперативная аналитика и публицистика
Закрыццё бізнесаў, якія стваралі беларускае адзенне і вырабы з нацыянальнай адметнасцю, пераслед беларускага касцёлу, забарона імпрэзаў з нацыянальным каларытам — усе гэтыя з’явы не новыя.
Але, здаецца, што апошнім часам на ўсё, што мае дачыненне да беларушчыны, абрынуліся з новай сілай. Ці гэта трагічны след 2020 года ці канчатковая мэта ўплыву русіфікацыі — «Филин» пагаварыў пра гэта з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім: https://d3gdl1abslu8gx.cloudfront.net/post/lastouski-belaruskaya-mova-vyglyadae-yak-nejkaya-krutaya-fishka-dlya-m/215284/
Repost from Новы Час
Футбаліст, які не пакланіўся дыктатуры. Гісторыя Хабіба Хабіры, расстралянага ў Іране
Ён быў адным з найлепшых футбалістаў Ірана, капітанам нацыянальнай зборнай і кумірам заўзятараў. Але адмовіўся падпарадкавацца новаму рэжыму пасля Ісламскай рэвалюцыі. За гэта яго арыштавалі, катавалі і расстралялі.
Расказваем гісторыю Хабіба Хабіры — чалавека, які не здрадзіў сваім перакананням.
Чытаць без VPN
Repost from Наша Ніва
У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА
Каложская царква ў Гродне патрабуе новага этапу рэстаўрацыі. Драўляную сцяну храма аднавілі ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак працэсы разбурэння аўтэнтычных муроў XII стагоддзя працягваюцца. Любая памылка рэстаўратараў можа каштаваць помніку месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, куды яго спрабуюць уключыць яшчэ з 2006 года.
https://nashaniva.com/399996
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399996
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
⚔️🛡 На Грунвальдскім полі пакуль не будзе ўсталяваная бел-чырвона-белая харугва
🔺У АПКБ атрымалі адказы ад дырэкцыі Музея Грунвальдскай бітвы на свае звароты ў падтрымку ініцыятывы па ўсталяванні беларускай бел-чырвона-белай харугвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны на Грунвальдскім полі.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/na-hrunvaldskim-poli-pakul-ne-budze-bel-cyrvona-belaj-charuhvy/
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
«Руку дайце, мы вам родны»: як Львоў стаў месцам сілы і свабоды для Цёткі
Пляценне маскавальных сетак у Львове 2022 года і эміграцыя беларускай бунтаркі ў 1905-м — як ні дзіўна, гэтыя дзве эпохі сустрэліся ў адным імені. Сёння, 15 ліпеня, спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Адмыслова для Reform.news львоўскія пуцявіны славутай паэткі ў горадзе Ільвоў вывучала Аліна Рудзіна.
Гісторыя яе асабістага адкрыцця львоўскага перыяду Цёткі пачалася з выпадковага пытання мясцовага валанцёра, а перарасла ў глыбокае даследаванне. Расказваем, як Алаіза Пашкевіч змагалася за права быць студэнткай, чаму львоўскі прафесар называў яе «жывой энцыклапедыяй» і як на галіцкай зямлі нараджаліся першыя кнігі для беларускіх дзяцей.
Чытаць на сайце альбо без VPN.
Repost from Спадчына
+5
У Карэліцкім раёне падчас даследавання гарадзішча Беразавец, вядомага як «Замак Кміты» XVI стагоддзя, археолагі ўпершыню выявілі ўчастак абарончай драўлянай сцяны са слядамі пажару.
Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам Наталлі Пачобут і Леаніда Калядзінскага вывучыла канструктыўныя асаблівасці знойдзенай фартэфікацыі. Высветлілася, што сцяна складалася з двух шэрагаў укапаных вертыкальных слупоў, размешчаных на адлегласці 1,2 метра адзін ад аднаго. Паміж імі ў спецыяльныя пазы закладаліся гарызантальныя бярвёны. Раней падчас палявых сезонаў даследчыкі ўжо лакалізавалі на гэтым аб'екце рэшткі ўязной брамы і замкавага моста.
Само гарадзішча ўяўляе сабой прамавугольную пляцоўку з закругленымі вугламі (памерамі прыкладна 95 на 45 метраў), якая знаходзіцца на беразе ракі Сэрвач за паўкіламетра ад вёскі Беразавец. Магутнасць культурнага пласта тут перавышае 2,5 метра. Раскопкі пацвярджаюць, што замак перажыў як мінімум тры маштабныя пажары, пасля якіх адбудоўваўся нанова. Сярод выяўленага археалагічнага матэрыялу XV–XVI стагоддзяў — аконнае шкло рамбічнай і дыскападобнай формы, кафля, манеты, гандлёвыя пломбы, побытавыя рэчы, а таксама зброя: ручніца і наканечнікі стрэл.
Крыніца
#Беразавец #Карэлічы #археалогія #фартэфікацыя #драўлянаедойлідства #НАН
⚔️ Беларускі сцяг на полі Грунвальдскай бітвы
Беларусы збіралі подпісы пад петыцыяй, каб у музеі Грунвальдскай бітвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны з’явіўся і беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
У бітве 15 ліпеня 1410 года ўдзельнічалі харугвы з беларускіх земляў, якія ўваходзілі ў склад войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем вялікага князя Вітаўта. Аднак іх удзел дагэтуль не атрымаў належнага адлюстравання ні ў Беларусі, ні за яе межамі.
Пра загадкі Грунвальдскай бітвы, склад войска і беларускі след у гэтай падзеі распавядае гісторык, сябра БІПГ Цімафей Акудовіч — аўтар і вядоўца праграм «Вусы Скарыны» і «Сармацкі вус».
🎬 https://youtu.be/jHNQWnb3mlY
⚠️ Ігар Станкевіч: «У КДБ ёсць пытанні ў сувязі з ініцыятывай “Нацыя лідараў”»
14 ліпеня ў мінскай кватэры Ігара Станкевіча — сябра БІПГ, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне і да нядаўняга часу дырэктара Інстытута — прайшоў ператрус з удзелам супрацоўнікаў КДБ. Знаёмых Станкевіча распытвалі пра адукацыйную ініцыятыву «Нацыя лідараў».
На гэтай пляцоўцы ён у 2022 годзе запусціў папулярны курс «Радавод» пра пошук уласных каранёў. Адбылося ўжо дзевяць патокаў, у кожным — ад 40 да 150 удзельнікаў.
Ператрусы з тымі ж пытаннямі прайшлі яшчэ як мінімум у трох чалавек, а таксама ў іх сваякоў і блізкіх. У 2024 годзе рэсурсы «Нацыі лідараў» былі ўключаныя КДБ у склад «экстрэмісцкага фармавання “Ордэн”».
Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы. Сацсеткі яго ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаныя «экстрэмісцкімі», а сам даследчык абвешчаны ў вышук у Беларусі і Расіі.
Repost from Новы Час
+8
15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва — адна з самых важных у гісторыі ВКЛ.
Як рыхтавалі паход на Мальбарк? Чаму тэўтонцы не зразумелі плана саюзнікаў? Якую ролю ў бітве адыграў манеўр войска Вітаўта? І чаму пераможцы не здолелі выкарыстаць свой галоўны поспех?
Сабралі галоўнае пра Грунвальдскую бітву ў картках.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Цётцы — 150!
15 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.
На пачатку ХХ стагодзьдзя Алаіза Пашкевіч пад псэўданімам Гаўрыла з Полацку яна выдала кнігу «Скрыпка беларуская», а затым выпусьціла і кнігу «Хрэст на свабоду». Пазьней Цётка стала адной з заснавальніц першай беларускай газэты «Наша Доля». У 1915 годзе разам з аднадумцамі стварыла ў Вільні першую легальную школу з навучаньнем на беларускай мове.
Больш падзей у гісторыі Беларусі і сьвету ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/jbYak
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Беларусаў заклікаюць прыехаць 15 ліпеня на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі
Ініцыятар петыцыі ўсталявання бел-чырвона-белага штандара на Грунвальдскім полі Юры Меляшкевіч заклікае беларусаў прыехаць на польскі фестываль «Dni Grunwaldu 2026» 15 ліпеня і падтрымаць ініцыятыву сваёй прысутнасцю і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Перамога над Грунвальдам «сведчыць пра гістарычную справядлівасць, пра тую салідарнасць, якая прыносіць перамогу, гэта пра тое, як людзі могуць абараняць сваю зямлю, каб жыць на ёй так, як яны лічаць патрэбным. Гэта гісторыя поспеху, нашага сумеснага поспеху. І вельмі важны гістарычны ўрок, які трэба кожны раз паўтараць, памятаць і вучыцца браць адтуль гэты досвед салідарнасці», — мяркуе аўтар петыцыі.
Чытаць на сайце або без VPN.
🔫 У Кобрыне паказалі сцэну з праслаўленнем пераследу палякаў супрацоўнікамі НКВД
BGmedia апублікавала відэа перформансу, які адбыўся ў Кобрыне. У ім малады чалавек у форме НКВД распытвае жанчыну, ці не заўважала яна «засланых казачкоў з дзіўным акцэнтам», мяккім «д» і шыпячымі гукамі. Такім чынам стваральнікі пастаноўкі наўпрост абыгрываюць стэрэатыпныя асаблівасці польскага вымаўлення.
Фактычна такая сцэна апраўдвае пераслед людзей паводле нацыянальнай прыкметы і падае дзеянні НКВД у рамантызаваным выглядзе, нібы этнічныя чысткі былі чымсьці дапушчальным і правільным.
‼️Варта адзначыць, што падчас «польскай аперацыі» 1937–1938 гадоў (масавых рэпрэсій супраць палякаў і асоб польскага паходжання ў СССР) асобныя рэгіянальныя ўпраўленні НКВД сапраўды выяўлялі патэнцыйных ахвяр паводле польскага гучання прозвішчаў — у тым ліку выпісваючы іх з тэлефонных даведнікаў. Прозвішча магло стаць дастатковай падставай для арышту і наступнай рэпрэсіі.
🗺 Насельніцтва Беларусі, 1897–2026
BY Maps — адкрыты даследчы праект, які аб’яднаў на адной інтэрактыўнай мапе 130 гадоў дэмаграфічнай гісторыі Беларусі: ад перапісу 1897 года да афіцыйных ацэнак 2026-га.
Праект дазваляе прасачыць, як змяняліся колькасць і шчыльнасць насельніцтва краіны, абласцей, раёнаў, гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, параўноўваць розныя гады і назіраць за канцэнтрацыяй насельніцтва ў Мінску і абласных цэнтрах.
На сайце таксама апублікаваныя дзесяць тэматычных даследаванняў — пра старэнне раёнаў, чарнобыльскі след, лёс малых гарадоў і іншыя дэмаграфічныя працэсы, — а таксама прагноз да 2075 года ў трох сцэнарыях. Даныя, разлікі і код праекта адкрытыя для праверкі.
🔗 https://by-population-maps.vercel.app/be
👨🎓 Лекцыя "Ад кааператыва да магістрата: беларуская традыцыя супольнага фінансавання"
Ужо сёння, 14 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя Цімоха Акудовіча "Ад кааператыва да магістрата: беларуская традыцыя супольнага фінансавання".
❓ Як беларусы стагоддзямі дзейнічалі разам, калі не маглі разлічваць на дзяржаву?
Складацца на агульную справу - традыцыя, якая на нашых землях значна старэйшая, чым можа падацца.
Цэхавыя брацтвы часоў ВКЛ, суполкі і таварыствы XIX стагоддзя, кааператыўны рух Заходняй Беларусі, касы ўзаемадапамогі беларусаў у пасляваеннай Польшчы і на эміграцыі - усё гэта звёны адной гісторыі: гісторыі пра тое, як супольнасць вучылася падтрымліваць сябе ўласнымі сіламі.
На лекцыі прасочаць гэтую традыцыю праз розныя эпохі і паглядзяць, што з гэтага досведу жыве сёння - і як выглядае яе сучасны працяг.
Напрыканцы распавядуць пра сучасны праект кааперацыі ў замежжы - Беларускія Магістраты.
Уваход - данаты ад 20 злотых.
📆 14.07 а 18.00
📍Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11)
Repost from BGmedia: новости — 2026
+2
🌹 У Ружанах археолагі знайшлі дзве вежы першапачатковага замка Сапег
Падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу спецыялісты выявілі падмуркі дзвюх вежаў першапачатковага замка Сапег канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, паведамілі ў Пружанскім райвыканкаме Брэсцкай вобласці.
Адну з іх — паўночна-ўсходнюю вуглавую — археолагі даследавалі яшчэ ў 1990-х гадах, а сёлета яе паўторна раскрылі для дэталёвага вывучэння канструкцыі.
Другую, паўднёвую вежу, знайшлі выпадкова падчас рэстаўрацыйных работ. Пасля археалагічных даследаванняў пацвердзілася, што першапачатковы замак Льва Сапегі меў тры вежы.
Паводле інвентарных апісанняў, у вуглавой вежы знаходзіўся кабінет Льва Сапегі, а ў паўднёвай — капліца. Абедзве вежы, як і ўвесь замак, выконвалі абарончыя функцыі.
Археалагічныя работы праходзяць паралельна з рэстаўрацыяй Ружанскага палаца, якая працягваецца з 2008 года. Да канца года спецыялісты плануюць вызначыць канцэпцыю музеефікацыі галоўнага корпуса. Пасля гэтага наведвальнікі змогуць прайсціся па яго тэрыторыі і ўявіць, як выглядаў замак у часы Льва Сапегі.
Як выглядала старое Берасце на месцы Брэсцкай крэпасці? Параўнанне 1823 і 2026 гадаў
Праект VisitBrest апублікаваў відэа, у якім параўноўваюцца рэканструкцыя старога Берасця ўзору 1823 года і сучасныя аэраздымкі тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Аўтары паказалі, дзе знаходзіліся галоўныя вуліцы, касцёлы, кляштары і калегіумы старога Берасця, а таксама як змянілася гарадская прастора за апошнія два стагоддзі. Рэканструкцыя створана на аснове архіўных планаў, карт і гістарычных даследаванняў.
Стваральнікі падкрэсліваюць, што відэа носіць асветніцкі характар, а прадстаўленыя візуалізацыі з'яўляюцца мастацкай інтэрпрэтацыяй гістарычных матэрыялаў, а не дакладнай рэканструкцыяй.
▶️Відэа па спасылцы: https://youtu.be/y3APwLHiksk
Repost from Наша Ніва
У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера
У сталіцы Аўстрыі завяршыўся шматгадовы канфлікт вакол манумента былому мэру Вены Карлу Люгеру. Замест таго, каб дэмантаваць помнік палітыку-антысеміту, улады ператварылі яго ў мастацкі аб'ект — нахілілі на 3,5 градуса. Працы афіцыйна завяршыліся ў чэрвені 2026 года і абышліся значна даражэй, чым планавалася.
https://nashaniva.com/399690
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399690
