fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
-1430 روز
آرشیو پست ها
Repost from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З поль
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

Repost from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага.  https://nashaniva.com/395517 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517

☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час». У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі. Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя. Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.

Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынё
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі. Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.

У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскус
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?». Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій. У праграме: • выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863, • дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы, • прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў». 📆 21 мая ⏰16:30 📍 Skazańców 25, Варшава Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму

Repost from Белсат
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады? А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай. У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю. 👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».

З нагоды чарговай гадавіны завяршэння бітвы пад Монтэ-Касіна (17 студзеня – 18 траўня 1944) — адной з найбольш вядомых і цяжкіх бітваў Другой сусветнай вайны — рэкамендуем да прагляду інтэрв’ю доктара гістарычных навук, прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага. У размове для нашага YouTube-канала гісторык распавядае, чаму ў СССР удзельнікаў бітвы не лічылі героямі і як склаўся лёс жаўнераў, якія прайшлі Монтэ-Касіна. *Размова была запісаная два гады таму — з нагоды 80-годдзя перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна

🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы 18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая су
🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы 18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры. ✍️ З гэтай нагоды «Будзьма беларусамі!» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта. Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» 18 траўня 1906 года ў
Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» 18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі. Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, агульны наклад іх перавысіў 100 тысяч. https://smarturl.click/mBdaB

Repost from Наша Ніва
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэт
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэтых файлаў, але да гэтага часу швейцарскія ўлады адмаўлялі. https://nashaniva.com/395423 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395423

Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі https://smarturl.click
Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі https://smarturl.click/9oyY4 У старажытнаскандынаўскай мове ёсьць слова Austerveg. Яно азначае «ўсходні шлях» вікінгаў праз Балтыку і славянскія краіны ў Канстантынопаль. У часы II сусьветнай вайны ў Осла быў створаны аднайменны інстытут. Яго задачай было пашырэньне прасторы Нарвэгіі ва ўсходнім напрамку. Важнае месца ў гэтым праекце займала Беларусь. Генэральная акруга Беларусь у выпадку перамогі Гітлера ў вайне плянавалася ператварыць у пратэктарат Нарвэгіі.

На канале Scholars for Belarus выйшла відэа-лекцыя кандыдата гістарычных навук, этнолага Ірыны Махоўскай «Смерць у традыцыйнай беларускай культуры: міфалогія, абрады і таямніцы» Смерць у традыцыйнай беларускай культуры была не толькі заканчэннем шляху, але і пачаткам новага важнага цыкла. Гэты пераход заўсёды патрабаваў дакладных рытуалаў, бо лічылася, што ад іх залежаў спакой памерлага і бяспека жывых. У гэтым відэа разглядаецца, як беларусы ўспрымалі смерць і ўяўлялі сувязь паміж «тым» і «гэтым» светам. Гаворым пра галоўныя абрады пераходу — нараджэнне, вяселле і смерць. Падрабязна разглядаем пахавальныя і памінальныя практыкі, а таксама страхі, забароны і ўяўленні, якія стаялі за гэтымі традыцыямі.

Згадваем імёны Свабоды 16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму. Адну зь першых сваі
Згадваем імёны Свабоды 16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму. Адну зь першых сваіх казаняў на беларускай мове ксёндз Канстанцін Стаповіч, вядомы як паэт Казімер Сваяк, прамовіў у 1915 годзе ў касьцёле Сьвятога Яўхіма ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну. Ён зладзіў у касьцёле парафіяльны хор, сам сьпяваў у хоры і граў на скрыпцы. У Клюшчанах у часы Сваяка ўзьнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога была самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Намаганьнямі сьвятара ў навакольлі пачалі дзейнічаць сем беларускіх школаў. У 2017 годзе ўнікальны драўляны касьцёл XVIII стагодзьдзя, у якім служыў Казімер Сваяк, згарэў. Пра Казімера Сваяка можна пачытаць на сайце Свабоды.

Repost from Белсат
🔨 «Суды над мёртвымі людзьмі – нонсэнс з пункту гледжання элементарных асноваў крымінальнага права» Лукашэнкаўцы ўжо каля 5 гадоў прасоўваюць абноўлены варыянт сваёй ідэалогіі, у якім адно з цэнтральных месцаў займае «генацыд беларускага народу». Адным з цікавых адгалінаванняў гэтай канцэпцыі сталі «суды над мёртвымі», якія больш нагадваюць спектакль і ідэалагічную гульню, чым сапраўдны суд. Разбіраемся з гісторыкамі ды юрыстамі, навошта рэжым Лукашэнкі вытрачае рэсурсы на гэтыя дзіўныя мерапрыемствы, і які сэнс у гэта закладаецца. 🔹Чытайце матэрыял на нашым сайце 🔗 Пераходзьце сюды, каб прачытаць з Беларусі

#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра
#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасць і асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду. На 2026 год прыпадае даволі шмат 100–гадовых юбілеяў, звязаных з БХД у Вільнюсе: 👉 Юбілей беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай паспяховай ў міжваенным Вільнюсе 👉 Юбілей Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) — арганізацыі, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў па ўсёй Заходняй Беларусі 👉 БХД як партыі Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысьціянска–дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД. 📅 16 траўня ў 16:00 📍 Стартуем ад Вострай Брамы 🎟️ Рэгістрацыя ў гугл-форме. Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!

Repost from Новы Час
Страчаная шабля, манета 1861 года і фотаздымкі паўстанцаў Часам ад сямейнай гісторыі застаецца толькі аповед пра рэч, якая да
Страчаная шабля, манета 1861 года і фотаздымкі паўстанцаў Часам ад сямейнай гісторыі застаецца толькі аповед пра рэч, якая даўно знікла. Але нават гэтага хапае, каб праз стагоддзі аднавіць гісторыю свайго роду. У новым выпуску «Кода продкаў» — пра шаблю, звязаную з напалеонаўскай кампаніяй 1812 года, і пра сваякоў, чые лёсы перасекліся з паўстаннем 1863-га. Чытаць тут Спасылка без VPN

Апублікавана цікавае даследаванне пра беларускіх студэнтаў за мяжой Даследаванне падрабязна разглядае адукацыйную міграцыю з
Апублікавана цікавае даследаванне пра беларускіх студэнтаў за мяжой Даследаванне падрабязна разглядае адукацыйную міграцыю з Беларусі з 2013 па 2025 гады ў 37 краін – Еўропу, Расію і Турцыю. Цяпер за мяжой навучаецца каля 30 тысяч грамадзян Беларусі. З іх каля 20 тысяч у Еўрапейскім саюзе. Кірункі міграцыі кардынальна змяніліся з Расіі на карысць Еўропы. Даследаванне фіксуе не толькі важныя тэндэнцыі размеркавання беларускіх студэнтаў па краінах, але і іх прычыны. Таксама зроблены прагнозы. Поўны тэкст даследавання даступны па спасылцы па-беларуску і па-англійску.

🏹 🇷🇺 У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы палаца. На адкрыццё прыехала кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра На
+3
🏹 🇷🇺 У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы палаца. На адкрыццё прыехала кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна У палацава-паркавым комплексе «Вялікі Свяцк Валовічаў» пасля рэканструкцыі адкрылі для наведвальнікаў новыя залы. Ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічалі кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна. Афіцыйная дэлегацыя Цэнтральнага банка Расіі прыбыла ў Гродна для ўдзелу ў пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета, паведаміў Times.by. На гэта звярнула ўвагу выданне «Наша Ніва». Аднаўленне гістарычнага комплексу фінансуе Нацыянальны банк Беларусі. Помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII–XIX стагоддзяў паступова вяртае свой гістарычны выгляд. У рэстаўрацыі роспісаў і інтэр'ераў бралі ўдзел студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Чытайце таксама: 🏰 На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $8 млн 🏰 Палац у Свяцку, Святое балота і крыж Біспінга: якія таямнічыя мясціны ў Гродне і ваколіцах звязаныя з паўстаннем 1863-1864 гадоў Фота: Times.by

Repost from Белсат
⚔️ Чаму нашчадкі Вітаўта адклалі меч і ўзялі шаблю? Здаецца, шабля – «спрадвечна наша» зброя, менавіта ў ёй у нас асацыюецца
+5
⚔️ Чаму нашчадкі Вітаўта адклалі меч і ўзялі шаблю? Здаецца, шабля – «спрадвечна наша» зброя, менавіта ў ёй у нас асацыюецца шляхта. Але насамрэч яна прыйшла з Усходу. А да яе нашыя продкі стагоддзямі ваявалі дзідамі і мячамі – бо гэта было танней, прасцей і больш эфектыўна для свайго часу. Расказваем, як гісторыя паўплывала на зброю, а зброя – на гісторыю. 👨‍🦰 А даведацца больш пра тое, чым ваявалі нашыя продкі, можна ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

📌 У выданні Dwutygodnik апублікавана эсэ Томаша Сулімы «Mowa niewygodnej bliskości», прысвечанае ролі і становішчу беларуска
+1
📌 У выданні Dwutygodnik апублікавана эсэ Томаша Сулімы «Mowa niewygodnej bliskości», прысвечанае ролі і становішчу беларускай мовы ў гістарычнай і сучаснай перспектыве: ад традыцый Вялікага Княства Літоўскага да сённяшняй моўнай сітуацыі на Падляшшы і ў Беларусі. 🔻 Ён адзначае неабходнасць больш шырокай інстытуцыйнай і культурнай падтрымкі беларускай мовы, якая, паводле яго, застаецца недастаткова ўключанай у афіцыйныя механізмы моўнай палітыкі. https://racyja.com/by/sumezza/tomas-sulima-pra-status-belaruskaj-movy-i-jae-uplyu-na-rehien/