cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

РобімНогі

Бег на доўгія дыстанцыі у Беларусі: расклад спаборніцтваў, навіны, цікавосткі. Зваротная сувязь – @rbmnhi Інстаграм - https://www.instagram.com/robimnohi Strava - https://www.strava.com/clubs/robimnohi

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
786
Obunachilar
-124 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
+2230 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Начныя трэйлы, паўмарафон у Віцебску і чэмпіянат катэгорыі Masters - у раскладзе стартаў на ліпень. 6-7 ліпеня 🏃🏻‍♂️ BELARUSBANK MUSEUM RUN (Мінскі р-н, Федэрацыя прыгодніцкіх гонак) 🧔🏻‍♂️🔦21|10 |5 км 👧🏻🔦 1 км 6 ліпеня 🏃‍♀️Славянскі забег (Віцебск, БФЛА) 🧔🏻‍♂️21,1|11 |3,5 км 👨‍👧‍👦 6 ліпеня 🏃‍♀️Палесская сцежка (Петрыкаўскі р-н, БФЛА) 🧔🏻‍♂️9 км 👨‍👧‍👦 20-21 ліпеня 🏃🏿‍♀️Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў (Мінск, БФЛА) 🧔🏻‍♂️10 | 5 |1,5 км 27-28 ліпеня 🏃🏻‍♂️Ласіная сцежка. Чорнае возера (Полацкі р-н, Elkpath) 🧔🏻‍♂️🔦12|6 км 👧🏻🔦2|1 км 🧔🏻‍♂️20|10|6 км👧🏻3,2|1,6|0,3 км 27 ліпеня 💦Водны забег (Мядзел, Забег) 🧔🏻‍♂️35 | 5 |10 (5+5) км 👧🏻2 (1+1) км 27 ліпеня 🏃‍♀️Каробчыцкі Алімп (Каробчыцы, БФЛА) 🧔🏻‍♂️10 |3 км 👨‍👧‍👦 🏃🏻‍♂️ - трэйлавы забег 🏃‍♀️ - шасэйны забег, крос 💦 - бег па вадзе 🧔🏻‍♂️ - для дарослых 👧🏻 - для дзяцей 🔦 - начны забег 👨‍👧‍👦 - сямейны забег ✔️Падпісвайцеся на "РН" | Пакідайце "бусты"
Hammasini ko'rsatish...
🔥 7👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Мікалай Крывабок (на фота - у цэнтры) - новы рэкардсмен Беларусі на 100 міляў (≈161 км). На Мінскім ультрамарафоне ён прабег класічную дыстанцыю за 15 гадзін 25 хвілін і 31 секунду. Сярэдні тэмп - 5:45/км. З папярэдняга рэкорду, які з 2018 года належыў Леаніду Барысевічу, Мікалаю ўдалося скінуць больш за 3 гадзіны.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 40👍 8👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Тут была мая Алімпіяда" - так пракаментавала сваю перамогу на Grandma's Marathon Вольга Мазуронак. Беларуска на дзвюх апошніх Алімпіядах у Рыё-2016 і Токіё-2020(21) двойчы была на пятай пазіцыі, але, на жаль, не зможа прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Мая мэта на Grandma's Marathon складалася ў тым, каб паказаць добры час, а не арыентавацца на месца, і, шчыра кажучы, вынік [перамога і час] стаў для мяне нечаканасцю, таму што мая падрыхтоўка не была найлепшай. Я рыхтавалася ў Флагстафе [горад на вышыні каля 2100 м у штаце Арызона], і гэтыя трэніроўкі сапраўды мне вельмі дапамаглі
Вольга на 36 секундаў пасунула папярэдні рэкорд Grandma's Marathon, усталяваны ў 2018 годзе, і паказала свой лепшы вынік у кар'еры на марафонскай дыстанцыі - 2:23:52.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 51🍾 8 5👏 4
00:14
Video unavailableShow in Telegram
Гэта мог бы быць новы рэкорд Беларусі! Вольга Мазуронак упэўнена лідзіравала ўсю гонку на Grandma's Marathon і фінішавала з вынікам 2:23:52. Гэта на 2 секунды хутчэй, чым час Вольгі, паказаны ў Лондане ў 2016 годзе. Але ён не будзе прызнаны новым нацыянальным рэкордам, бо траса ў Дулуце несертыфікаваная.
Hammasini ko'rsatish...
4.28 MB
🔥 87👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння ў невялікім амерыканскім горадзе Дулут пройдзе Grandma's Marathon - падзея, якая штогод збірае больш за 20 тысяч удзельнікаў. Сёлета ў іх ліку - Вольга Мазуронак, рэкардсменка Беларусі ў марафоне (NR 2:23:54; 2016) і двойчы ўдзельніца Алімпійскіх гульняў. Пасля Алімпіяды ў Токіё-2020(21) Вольга не выступала амаль тры гады і вярнулася ў спорт толькі ў сакавіку 2024-га: яна стала другой на марафоне ў Лос-Анжэлесе (2:25:49). І вось праз тры месяцы пасля гэтага Вольга зноў будзе стартаваць. Хто будзе складаць канкурэнцыю Вользе? Lucy Karimi 🇰🇪 (PB 2:24:24; 2021): у розныя гады перамагала на марафонах у Празе, Мілане, Венецыі, Ухані, Буэнас-Айрэсе. Grace Kahura-Malang 🇰🇪 (PB 2:30:14; 2023): пераможца California International Marathon-2023. Jane Bareikis 🇺🇸 (PB 2:29:00; 2023) Дзе паглядзець гонку? Трансляцыя будзе даступна тут. Пачатак - 15.00 па Мінску. ✔️Падпісвайцеся на "РН" | Пакідайце "бусты"
Hammasini ko'rsatish...
24👏 7👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сузаснавальнік клуба Tristyle Захар Пладуноў распавёў як ён з аднаклубнікамі Дзмітрыем Літвіненкам і Кацярынай Кудзелька скарылі Everest Marathon. Яны сталі першымі беларусамі на найвышэйшым марафоне свету.
...Старт в семь утра. Все собираются возле ледника, в очень красивом месте. Начинали бежать мы с высоты 5400 и спускались к Намче-Базару — по сути, по той же дороге, по которой поднимались к базовому лагерю. Но спуском это назвать сложно: глобально бежишь вниз, но там практически нет прямых участков, поэтому в процессе еще и набираешь приличную высоту. Непонятно, кстати, что хуже: спуск или подъем. Когда спускаешься, колени и бедра устают очень сильно. К таким резким перепадам высот мы, конечно, не привыкли. Хотя, когда готовились к старту, иногда бегали в «Раубичах»...
Падрабязнасці тут: https://people.onliner.by/2024/06/20/samyj-vysokij-marafon
Hammasini ko'rsatish...
👍 20
Photo unavailableShow in Telegram
Тым часам Беларускі Форэст Гамп Ілля Арзамасаў і не думае спыняцца: 19 марафонаў за 19 дзён, больш за 800 км. Місія Іллі: збор сродкаў на лячэнне дачкі Сашы, якая змагаецца з наступствамі сіндрома Гійена-Барэ. На наступны этап рэабілітацыі патрабуецца каля $84 тыc. $52 тыc. з гэтай сумы ўжо сабрана і збор працягваецца. Чэлендж Іллі падтрымала нямала публічных асоб са сферы спорту, і гэта можа зрабіць кожны. Якім чынам?! ✅ зрабіць грашовы перавод на адзін з дабрачынных рахункаў ✅ прабегчы з Іллём любую пасільную дыстанцыю (Ілля стартуе штодня ў лесапарку на Каліноўскага,111. Збор у 6:45 - старт у 7:00) #бежимвпомощьсаше
Hammasini ko'rsatish...
37👍 8❤‍🔥 5🙏 5😁 1
00:13
Video unavailableShow in Telegram
На выхадных у Рэспубліцы Татарстан праходзілі Гульні BRICS - па сутнасці гэта былі першыя міжнародныя (калі не лічыць унутрырасійскіх стартаў і аднаго выезду ў Іран) для беларускай легкаатлетычный каманды за тры гады. У бегу на сярэднія дыстынцыі - вынікі нядрэнныя: нямала медалёў і асабістых рэкордаў. Праўда, ёсць нюанс: гэтае спаборніцтва не ўвайшло ў афіцыйны каляндар World Athletics і адпаведна ўсе вынікі і рэкорды паказаныя на ім лічацца неафіцыйнымі. Пералік медалёў і асабістых рэкордаў тут: 800 м Дзмітрый Савін - 1:48.50 🥇PB 1500 м Вячаслаў Скудны - 3:45.86 🥇 Дзмітрый Савін - 3:46.23 🥈 Таццяна Шабанава - 4:14.58 РВ 3000 м з перашкодамі Дзмітрый Іваненка - 8:36.93 🥈(на відэа бачна, што пераможца забегу ў сціпль-чэзе вызначыўся ў выніку сілавога прыёма на адной з перашкодаў) Таццяна Шабанава - 9:38.95 🥉РВ Іна Новік - 9:52.25 РВ 5000 м Вольга Немагай - 16:09.53 РВ Іна Новік - 16:15:44 РВ
Hammasini ko'rsatish...
4.25 MB
🥱 12👍 7🔥 4😢 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Кудзеліч працягвае збіраць перамогі на галоўных паўмарафонах Казахстана. У красавіку - былі Алматы 🥇, на мінулых выходных - Астана🥇. Час пераможцы - 1:19:48.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 55👏 3
Што б вы хацелі ўбачыць на "Гарадзенскай вандроўцы" у будучым?Anonymous voting
  • 1000+ слотаў
  • Паўмарафонскую дыстанцыю
  • Пейсмейкераў
  • Сертыфікаваную трасу
  • Эстафету
  • Кенійцаў:)
  • Афтапаці
  • Але ўсё і так выдатна!
  • Не быў / не была
0 votes
10
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.