ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
Ir al canal en Telegram
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness
Mostrar más1 248
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
-1530 días
Archivo de publicaciones
Repost from N/a
Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён!
Не адкладайце заяўку на апошні момант — скарыстайце магчымасць стаць удзельнікам шостага сезона прэміі.
Запоўніць анкету можна па спасылцы https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1
📅 Дэдлайн — 30 жніўня.
Repost from N/a
Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER!
Сёлета мы зноў шукаем беларускія бізнесы ў ЕС, у якіх ужо ёсць моцная ідэя, рэальныя вынікі і патэнцыял для далейшага росту.
BE BETTER — не пра тое, каб даказаць, што вы лепшыя за іншых. Гэта магчымасць паглядзець на свой бізнес звонку, убачыць, што сёння стрымлівае яго развіццё, і зрабіць наступны крок больш упэўнена.
5 бізнесаў стануць лаўрэатамі прэміі і атрымаюць:
▪️ курс па бізнес-камунікацыі і пабудове брэнда ад медыя-маркетынг прадзюсара і выкладчыка Сяргея Дарафеева;
▪️ доступ да курсаў на платформе Coursera на ўласны выбар на працягу года;
▪️ медыяпадтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў ЕС. Калі ў бізнесу некалькі заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Удзел бясплатны.
📅 Заяўкі прымаюцца да 30 жніўня 2026 года.
Калі ваш бізнес ужо працуе, але вы разумееце, што ён можа больш, — магчыма, час BE BETTER.
👉 Падаць заяўку: https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1
Free Belarus Business Award рэалізуецца ABBA ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER!
Сёлета мы зноў шукаем беларускія бізнесы ў ЕС, у якіх ужо ёсць моцная ідэя, рэальныя вынікі і патэнцыял для далейшага росту.
BE BETTER — не пра тое, каб даказаць, што вы лепшыя за іншых. Гэта магчымасць паглядзець на свой бізнес звонку, убачыць, што сёння стрымлівае яго развіццё, і зрабіць наступны крок больш упэўнена.
5 бізнесаў стануць лаўрэатамі прэміі і атрымаюць:
▪️ курс па бізнес-камунікацыі і пабудове брэнда ад медыя-маркетынг прадзюсара і выкладчыка Сяргея Дарафеева;
▪️ доступ да курсаў на платформе Coursera на ўласны выбар на працягу года;
▪️ медыяпадтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў ЕС. Калі ў бізнесу некалькі заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Удзел бясплатны.
📅 Заяўкі прымаюцца да 30 жніўня 2026 года.
Калі ваш бізнес ужо працуе, але вы разумееце, што ён можа больш, — магчыма, час BE BETTER.
👉 Падаць заяўку: https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1
Free Belarus Business Award рэалізуецца ABBA ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
АФІЦЫЙНАЯ ЗАЯВА ПРАЎЛЕННЯ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ ЗА МЯЖОЙ
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заяўляе пра недапушчальнасць любых праяў ксенафобіі, дыскрымінацыі і ціску на прадпрымальнікаў і бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы.
Апошнім часам мы фіксуем трывожнае ўзмацненне ксенафобскіх настрояў і прадузятага стаўлення. Усё больш прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі сутыкаюцца з падобнымі інцыдэнтамі і адкрыта пра гэта заяўляюць. Больш за тое, з праявамі ксенафобіі, агрэсіўнымі дзеяннямі і інцыдэнтамі, якія маюць прыкметы нацыянальнай варожасці, асабіста сутыкнуліся як члены Асацыяцыі ABBA, так і члены яе Праўлення.
Мы не пакідаем вядомыя нам факты без рэакцыі і дзейнічаем выключна ў прававым полі. Толькі за апошнія тры тыдні ABBA накіравала два афіцыйныя звароты ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы (Prokuratura Krajowa) і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (MSWiA) па абставінах, якія патрабуюць праверкі з боку кампетэнтных дзяржаўных органаў. Па адным з раней заяўленых выпадкаў ужо вядзецца вытворчасць.
Мы выказваем надзею, што дзяржаўныя і праваахоўныя органы Рэспублікі Польшча правядуць усебаковую, незалежную і аб’ектыўную праверку ўсіх перададзеных абставін, а выяўленыя парушэнні атрымаюць належную прававую ацэнку.
Мы лічым неабходным падкрэсліць: бізнесы з беларускімі каранямі ў Польшчы законна ажыццяўляюць сваю дзейнасць, плацяць падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, ствараюць працоўныя месцы, інвестуюць і ўносяць непасрэдны ўклад у развіццё эканомікі Польшчы і Еўрапейскага саюза.
Любыя прэтэнзіі і абвінавачанні ў дачыненні да прадпрымальнікаў павінны грунтавацца выключна на канкрэтных і правяральных фактах. Нацыянальнасць уладальніка, яго паходжанне, мова зносін або беспадстаўныя здагадкі не могуць быць падставай для штучнага ціску, дыскрымінацыі, абмежавання правоў, публічнай цкавання або стварэння перашкод для вядзення бізнесу.
У сувязі з гэтым ABBA заклікае да няўхільнага выканання заканадаўства Рэспублікі Польшча, прынцыпу роўнага стаўлення і нормаў прафесійнай этыкі. Гэты заклік адрасаваны ўсім бакам: прадстаўнікам дзяржаўнага і камерцыйнага сектараў, грамадзянскай супольнасці, сродкам масавай інфармацыі, а таксама кантрольным і праваахоўным органам.
Любыя праявы дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы павінны атрымліваць своечасовую і прынцыповую прававую ацэнку.
ABBA заклікае кожнага прадпрымальніка і кіраўніка бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы не замоўчваць факты ціску, прадузятага стаўлення, пагроз, агрэсіі або праяў нянавісці. Кожнае магчымае правапарушэнне неабходна афіцыйна фіксаваць у паліцыі, пракуратуры і іншых кампетэнтных органах Рэспублікі Польшча.
Прадпрымальнікі, якія сутыкнуліся з падобнымі сітуацыямі, пры неабходнасці могуць таксама паведаміць пра іх у ABBA. Атрыманая інфармацыя дазволіць Асацыяцыі фіксаваць маштаб праблемы і, пры наяўнасці адпаведных падстаў, рэагаваць на інстытуцыйным узроўні.
Члены Асацыяцыі ABBA пры неабходнасці могуць звярнуцца з просьбай аб падтрымцы.
Абарона сваіх правоў у строгай адпаведнасці з законам — неабходны шлях да супрацьдзеяння дыскрымінацыі. Толькі адкрытая, паслядоўная і прававая пазіцыя кожнага з нас дазволіць абараніць нашу бізнес-супольнасць і захаваць бяспечнае асяроддзе для працы і развіцця бізнесу.
Праўленне Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — ABBA
16 ліпеня 2026 года
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці.
Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў.
Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці».
Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары.
На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку.
Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў.
Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся.
Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты!
Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀
🤝 У межах праекта BDI працягваецца ментарская праграма для мэмбэраў і сяброў нашай супольнасці.
Гэтая ініцыятыва рэалізуецца сумеснымі намаганнямі нашых партнёраў па кансорцыуме, і для ABBA гэта новы і надзвычай каштоўны вопыт. Мы вельмі рады, што маем непасрэднае дачыненне да гэтай праграмы і змаглі сфарміраваць сваю частку ўдзельнікаў.
Інфармацыяй пра магчымасць удзелу мы дзяліліся ў нашых унутраных чатах і на афіцыйных старонках ABBA, і да нас паступіла шмат заявак з самымі рознымі запытамі. Для кожнага ўдзельніка ментар падбіраўся індывідуальна — зыходзячы з яго вопыту, экспертызы і тых задач, якія сёння стаяць перад бізнесам або арганізацыяй. У выніку ў межах нашай часткі праграмы было паспяхова сфарміравана 10 пар «ментар — менці».
Тэмы ментарынгу вельмі разнастайныя: ад развіцця бізнесу, маркетынгу, камерцыйнай нерухомасці, грантаў, спорту і маштабавання кампаній да падтрымкі праектаў у некамерцыйным сектары.
На рэалізацыю гэтай ініцыятывы было выдзелена 17 500 еўра, што дазволіла падтрымаць абодва бакі. Ментары атрымліваюць узнагароду за свой час і экспертызу, а менці — магчымасць працаваць з вопытнымі спецыялістамі без неабходнасці самастойна фінансаваць такую падтрымку.
🔸працяг у першым каментары👇
Отредактировано · 16 ч.
Удзел у праграме быў конкурсным. Каманда ABBA ацэньвала, наколькі запыт актуальны для развіцця справы і ці дапаможа ментарынг дасягнуць канкрэтнага выніку. Праца ў кожнай пары будуецца індывідуальна: сустрэчы праходзяць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце, у залежнасці ад магчымасцяў і патрэб удзельнікаў.
Дзякуючы гэтаму, геаграфія праграмы атрымалася вельмі шырокай і выйшла далёка за межы адной краіны — яна ахоплівае Польшчу, Літву, Італію і Францыю. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што моцная беларуская бізнес-супольнасць будуецца на даверы паміж людзьмі, дзе б яны ні знаходзіліся.
Калі вы таксама хочаце быць у курсе новых праграм падтрымкі, адукацыйных магчымасцяў і ініцыятыў — падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, далучайцеся да супольнасці ABBA і прыходзьце на нашы івенты!
Наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў для развіцця, партнёрства і новых супольных гісторый поспеху🚀
Repost from N/a
🏆 Ужо зусім хутка стартуе шосты сезон Free Belarus Business Award — прэміі для бізнесаў з беларускімі каранямі.
Шосты сезон Free Belarus Business Award мы адкрываем з ужо знаёмым для многіх удзельнікаў пасылам — BE BETTER. Бо развіццё бізнесу не заканчваецца пасля першага поспеху. Заўсёды ёсць куды расці, што паляпшаць і чаму вучыцца.
Менавіта гэтай ідэі прысвечана праграма падтрымкі сёлетняй Прэміі.
🎁 Пяць кампаній атрымаюць:
▪️ сертыфікат на навучанне на платформе Coursera;
▪️ практычны online-курс па бізнес-камунікацыі і брэндынгу ад Сяргея Дарафеева;
▪️ медыйную падтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Сяргей Дарафееў — журналіст, прадзюсар і выкладчык камунікацыі і брэндынгу з больш чым 20-гадовым досведам. За сваю кар'еру ён дапамог сотням людзей навучыцца эфектыўна камунікаваць, будаваць асабістыя і карпаратыўныя брэнды, выступаць публічна і лепш разумець сваю аўдыторыю.
💡 Падчас курса ўдзельнікі атрымаюць практычныя інструменты для:
▪️ развіцця брэнду і пазіцыянавання;
▪️ эфектыўнай камунікацыі з кліентамі і партнёрамі;
▪️ выкарыстання маркетынгу і PR для развіцця бізнесу;
▪️ разумення сваёй аўдыторыі;
▪️ стварэння моцнай унікальнай прапановы;
▪️ упэўненых выступаў і прэзентацый.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама ІП, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза. Калі бізнес мае некалькіх заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Мы асабліва чакаем заяўкі ад кампаній, якія адчуваюць, што гатовыя зрабіць наступны крок у развіцці свайго бізнесу, але хочуць атрымаць для гэтага дадатковыя веды, экспертызу і падтрымку.
Дарэчы, у нашым Instagram https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/ ужо апублікаваныя водгукі пераможцаў, якія прайшлі курс Сяргея Дарафеева. Пераходзьце ў профіль і пазнаёмцеся з іх досведам — магчыма, менавіта гэтыя гісторыі натхняць вас падаць заяўку сёлета.
Сачыце за нашымі абнаўленнямі — старт прыёму заявак ужо зусім блізка.
🚀 БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС ЗА МЯЖОЙ НА EFIR11: ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ДЭЛЕГАЦЫІ ABBA
📍 Гданьск, AmberExpo
📅 3–4 верасня 2026 года
ABBA запрашае прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кампаній, інвестараў, экспертаў далучыцца да беларускай дэлегацыі на 11-ы Еўрапейскі форум інтэлектуальнага развіцця (EFIR11) — адно з найбуйнейшых дзелавых мерапрыемстваў Польшчы.
Сёлета форум пройдзе пад дэвізам «Еўрапейская прастора для бізнесу, капіталу і развіцця» і збярэ прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйнай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў, тэхналагічных кампаній, адукацыйных устаноў і міжнародных арганізацый з усёй Еўропы.
Удзельнікаў чакае:
✅ доступ да пяці тэматычных пляцовак развіцця: бізнес, інвестыцыі, фінансы, права, нерухомасць, тэхналогіі, штучны інтэлект;
✅ прафесійны нетворкінг з прадпрымальнікамі, інвестарамі і экспертамі з розных краін;
✅ удзел у закрытых зонах Premium і VIP;
✅ удзел у Gala 100 Liderek i Liderów Inteligentnego Rozwoju;
✅ выступленні і дыскусіі з вядучымі прадстаўнікамі бізнесу, навукі і інавацыйнага сектара.
Паводле аналітыкі ABBA за 2025 год, у краінах Еўрапейскага саюза сёння дзейнічае больш за 9 300 кампаній з беларускімі каранямі, больш за 80% з якіх працуюць у Польшчы. Каб беларускі бізнес меў больш магчымасцяў для развіцця, партнёрстваў і выхаду на новыя рынкі, ABBA адкрывае доступ да вядучых міжнародных дзелавых пляцовак. EFIR11 — адна з іх.
Удзел беларускай дэлегацыі арганізаваны ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, а арганізатарам форуму выступае Krajowa Izba Gospodarcza.
Важна: удзел у складзе дэлегацыі цалкам фінансуецца ў межах праекта BDI.
Для адабраных удзельнікаў пакрываюцца:
✔️ білеты Premium/VIP;
✔️ транспарт;
✔️ пражыванне ў гатэлі (для ўдзельнікаў з іншых рэгіёнаў);
✔️ харчаванне;
✔️ удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Калі вы хочаце прадставіць свой бізнес, пашырыць кола прафесійных кантактаў, знайсці новых партнёраў і далучыцца да міжнароднай дзелавой супольнасці — рэгіструйцеся па спасылцы:
https://q.surveypal.com/CCI-Poland--Intelligence-development-forum/0
Да сустрэчы ў Гданьску!
+6
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌
Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў.
Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню.
Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў.
Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні.
У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна.
Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».✅
+2
ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇
Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum»
Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі.
Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы.
Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой.
Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна.
Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку.
Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся ✔️
+4
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP.
Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców
Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні.
Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай.
На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць.
Бізнес параўналі з караблямі:
Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен.
Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца.
Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай.
Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі.
І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу.
І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі.
Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў.
Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады.
Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org
Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання.
Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу.
І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum
На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇
📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя
У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (Three Seas - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў.
Удзельнікі атрымліваюць:
❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў
❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”
❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council
❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа
❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы
❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў
Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі
Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый.
Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі.
Запрашаем тых, хто:
👉 Маштабуе бізнес у ЕС
👉 Шукае інвестыцыі
👉 Выходзіць на глабальныя рынкі
👉 Падзяляе нашы каштоўнасці
Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў.
Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам:
📩 rada.p@abbabusiness.org
або непасрэдна: Marina Girin / Yauheni Bury
⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04
Repost from N/a
2 апреля приглашаем на практический воркшоп «Голос — зеркало твоего состояния».
Ведущая: Ирина Лычковская — терапевт по работе с телом и голосом.
В программе:
— практики работы с телом и голосом
— работа с напряжением в челюсти, горле и диафрагме
— техники расслабления через осознанное звучание
— простые инструменты самопомощи перед важными разговорами и выступлениями
📅 Дата: 02.04.2026
⏰ Время: 13:00–16:00
🌐 Язык: польский
📍 Место: Plac Konesera 2, Варшава
Количество мест ограничено — регистрация обязательна!
Регистрация по ссылке.
24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU).
У аўторак, 24 сакавіка 2026 года, у межак канферэнцыі «Three Seas Business STEPS 2026» адбылася афіцыйная цырымонія падпісання Мемарандума аб Узаемаразуменні (MoU) паміж Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) і Three Seas Business Council (TSBC).
Гэта стала лагічным працягам супрацоўніцтва і адлюстроўвае агульнае стратэгічнае бачанне бакоў.
ABBA хацела б выказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту TSBC Беаце Дашыньскай-Музычцы, Паўлу Нарадзе, Strategic Advisory Board і ўсёй камандзе Three Seas Business Council за іх давер і партнёрства.
Мы рады і ганарымся магчымасцю працаваць разам і накіраваны на доўгатэрміновае супрацоўніцтва - як ва ўмовах цяперашніх, так і ў будучыні, калі Беларусь стане свабоднай.
Мы дамовіліся сканцэнтравацца на развіцці сумесных праектаў і мерапрыемств, абмене досведам і экспертызай, бізнес-падтрымцы, уключаючы рэлакаваныя кампаній.
Асаблівая ўвага будзе надавацца прасоўванню ініцыятывы рэгіёна трох мораў і развіццю сумленнага, незалежнага бізнесу, заснаванага беларусамі.
Беларусь з'яўляецца важнай часткай рэгіёна трох мораў, і мы разам бачым значны патэнцыял для супрацоўніцтва, інвестыцый і ўстойлівага эканамічнага росту.
Аб першых агульных праектах мы абвесцім ў бліжэйшы час.
ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў.
На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча з Three Seas Business Council (TSBC) - ключавой бізнес-платформай ініцыятывы «Трох мораў», якая аб’ядноўвае краіны паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі.
Ініцыятыва «Трох мораў», створаная ў 2015 годзе, сёння з’яўляецца адной з найбольш значных платформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Яна фарміруе парадак дня ў сферах інфраструктуры, энергетыкі, інвестыцый і лічбавага развіцця.
Сярод стратэгічных партнёраў — ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія.
📍 Геаграфія ініцыятывы сёння:
13 краін ЕС (Members):
Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія
Асацыяваныя краіны:
Украіна, Малдова, а таксама з 2025 года — Албанія і Чарнагорыя
Рэгіён «Трох мораў» — гэта:
✔️ больш за 120 мільёнаў чалавек
✔️ адзін з самых хуткарослых рынкаў Еўропы
✔️ маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру, энергетыку, тэхналогіі і бяспеку
✔️ узмацненне сувязяў Поўнач–Поўдзень і ўстойлівасці ЕС
Па выніках сустрэчы мы дамовіліся аб пачатку супрацоўніцтва
і прапрацоўцы сумесных праектаў на 2026 год.
Гэта адкрывае канкрэтныя магчымасці для нашых мембераў і прадстаўнікоў незалежнага бізнесу з беларускімі каранямі:
✔️ доступ да інвестараў і фондаў рэгіёна
✔️ прамое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і рэгулятарамі
✔️ выхад на новыя рынкі ЕС і суседніх краін
✔️ разуменне, куды накіроўваюцца ключавыя інвестыцыі (AI, энергетыка, інфраструктура, бяспека)
Ужо на наступным тыдні мы робім першыя практычныя крокі.
Праўленне ABBA і нашы мемберы прымуць удзел у канферэнцыі Three Seas Business STEPS 2026 у Варшаве.
Да мерапрыемства яшчэ можна далучыцца.
Паралельна мы пачынаем падрыхтоўку сумесных буйных бізнес-івентаў ужо ў статусе партнёраў.
У бліжэйшы час мы будзем дзяліцца наступнымі крокамі,
сумеснымі ініцыятывамі і новымі фарматамі ўзаемадзеяння з TSBC.
Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌
Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх і свайго бізнесу.
Сёння пытанні фінансавай бяспекі, абароны капіталу і доўгатэрміновага планавання становяцца не проста актуальнымі - яны становяцца неабходнымі.
Мы пагаворым пра тое, як:
✅ Эфектыўна забяспечыць бяспеку бізнесу і сям’і на выпадак непрадбачаных сітуацый
✅ Пабудаваць сістэму доўгатэрміновай фінансавай бяспекі
✅ Абараняць капітал і перадаваць сродкі па-за спадчыннай масай
✅ Дыверсіфікаваць актывы
✅ Выкарыстоўваць міжнародныя фінансавыя і страхавыя рашэнні як частку асабістай стратэгіі бяспекі
Спікерка: Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары.
Гэта будзе жывая размова пра канкрэтныя рашэнні, якія можна ўкараніць ужо сёння.
Гэтая сустрэча - пра свядомыя рашэнні і адказнасць за сваю будучыню.
Пра здольнасць не толькі зарабляць, але і сістэмна будаваць, абараняць і перадаваць капітал.
Мова выступлення спікера - PL.
Мовы нетворкінгу - PL, BY, UKR, RU.
📅 Дата: 10 красавіка 2026 г.
🕓 Час: 15:00 - 20:00
📍 Лакацыя: Гданьск, раён Galerii Bałtyckiej
👔 Дрэс-код: business
⚡️Колькасць месцаў абмежаваная.
🔴 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA--workshop-5--Financial.../0
Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы?
Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі каранямі атрымаюць магчымасць убачыць, як працуе «закуліссе» гэтай сістэмы - лагістыка, пастаўкі і аперацыйныя працэсы, якія штодня забяспечваюць працу тысяч крамаў.
Сетка, якая налічвае ўжо больш за 12 000 крамаў па ўсёй Польшчы, з’яўляецца адной з самых дынамічных мадэляў франчайзінгу ў Еўропе.
Мы запрашаем вас на інстытуцыйны візіт у лагістычны цэнтр Żabka.
У межах візіту ўдзельнікі:
✅ Пабываюць у лагістычным цэнтры Żabka і ўбачаць,
як арганізаваны шлях тавараў - ад паступлення на склад да камплектацыі заказаў для крамаў.
✅ Даведаюцца, як працуе адна з найбуйнейшых франчайзінгавых сетак у Польшчы.
✅ Пазнаёмяцца са структурай кампаніі і прынцыпамі кіравання сеткай.
✅ Пачуюць пра магчымасці супрацоўніцтва і ролю замежнікаў у экасістэме франшыз.
Гэта рэдкая магчымасць паглядзець на сістэму Żabka знутры і лепш зразумець, як у Польшчы арганізаваны маштабны рытэйл.
Праграма дня:
13:00 — збор на Gdańsk Główny і трансфер у лагістычны цэнтр
(жадаючыя могуць дабрацца самастойна: Będzieszyn, CL Żabka)
14:00 — кава і інструктаж па тэхніцы бяспекі
15:00 — экскурсія па лагістычным цэнтры
16:00 — прэзентацыя ў канферэнц-зале:
Структура сеткі Żabka, мадэль працы і некалькі слоў пра ролю замежнікаў у сетцы
17:00+ — трансфер назад на Gdańsk Główny
📅 Дата: 09.04.2026
👨🦰Узрост: 18+
💬 Мова: Экскурсія і прэзентацыя будуць праходзіць па-польску
⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная
👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---visit-to-Zabka-logistics-centre-OJbaC2O-YVrpbhgu
Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
+3
Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння
26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыяспары на практычны варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі “Business Future: Make AI Work for You Today”, прысвечаны таму, як штучны інтэлект і новыя тэхналогіі ўжо сёння могуць дапамагчы развіваць бізнес.
AI ужо змяняе спосабы, якімі кампаніі працуюць з кліентамі, ствараюць кантэнт, будуюць маркетынг і канкуруюць на рынку.
Падчас сустрэчы мы паглядзім на гэтыя інструменты не як на тэорыю, а як на практычныя рашэнні, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы.
У межах варкшопу ўдзельнікі даведаюцца:
🔹 Як новыя тэхналогіі могуць дапамагчы атрымаць канкурэнтную перавагу для вашага бізнесу
🔹 Як алгарытмы сацыяльных сетак уплываюць на ахоп, бачнасць і рост аўдыторыі
🔹 Як AI-інструменты могуць падтрымліваць інавацыі і развіццё брэнда
Гэта практыка–арыентаваны варкшоп, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі паслухаць экспертаў, але і паспрабаваць інструменты на практыцы.
💻 Вазьміце з сабой ноутбук — падчас сустрэчы будуць hands-on заданні, каб вы маглі адразу пратэставаць новыя інструменты і рашэнні.
У праграме таксама прадугледжаны 1:1 кансультацыі з экспертамі, дзе можна будзе абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашага бізнесу.
📩 Падрабязная праграма будзе даслана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі.
📅 Дата: 26.03.2026
📍 Лакацыя: Warszawa, Centralny Dom Technologii, ul. Krucza 50
💬 Мова варкшопу: Польская
✨ Дрэскод: business (дзелавы)
🕘 Час: 09:30-16:00
⚠️ Падзея прызначана выключна для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы.
⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная.
👉 Рэгістрацыя па спасылцы ў замацаваных сторыс.
Арганізавана ў межах праекта #BelarusianDiasporaInitiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы па муайтай (U12 і U14).
Александр - тытулаваны баец і трэнер па муай-тай і кікбоксінгу з Беларусі.
У пачатку 2026 года Kruk Gym (сябра АВВА) адзначыўся шэрагам гучных вынікаў: ад нацыянальных тытулаў, да перамог на прэстыжных турнірах.
Наступны вялікі этап — Чэмпіянат Польшчы Muaythai PZMT/IFMA (U18, Senior, Masters), які пройдзе 13–15 сакавіка 2026 у Opatówku, і арганізатарам выступае Kruk Gym Kalisz.
Гэта велізарнае спартыўнае мерапрыемства, якое збярэ разам найлепшых спартсменаў з усёй Польшчы. Арганізацыя чэмпіянату такога ўзроўню — гэта не толькі гонар, але і пацвярджэнне высокага арганізацыйнага ўзроўню клуба і яго значнасці ў структурах польскага муай-тай.
Мы ганарымся, што Аляксандр Крук не толькі дасягае высокіх вынікаў у сваёй справе, але і свядома падтрымлівае ABBA і нашы каштоўнасці.
🔴 Калі вы працуеце з праектамі ў сферах спорту, моладзевых праграм, адукацыі, развіцця супольнасцяў, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (CSR) або падтрымкі талентаў — будзем радыя злучыць вас з Аляксандрам і Kruk Gym Kalisz для магчымых партнёрстваў, спонсарскай дзейнасці і іх падтрымкі.
