Уласна ўражанні, зноў буду драбіць на тэмы)
ЛЕКЦЫЯ
Хаця лекцыя была на раніцу трэцяга дня і думкамі быў адцягнуты, што ноччу згубіў недзе гаманец, гэта лепшае ці мо найлепшае ўражанне ад мерапрыемства!
Я непакоіўся, што тэма надта нішавая, хаця і матэрыялу пра гэта няшмат. Аднак быў рады, што было так шмат незнаёмых мне твараў) Выйшла класнае ўзаемадзеянне менавіта з аўдыторыяй па блізкай мне справе. Я спадзяюся матэрыялы вам сапраўды будуць да справы і дапамогуць рабіць вашыя тэксты😉 Калі засталіся пытанні, можна пісаць у канал, буду дадаткова яшчэ каментаваць.
АСАБЛІВАЯ ПАДЗЯКА
ЯЗЭПЕ ЗА ВІЗУАЛЬНАЕ АФАРМЛЕННЕ
Таксама
Matus і
Cherrrtila за дапамогу з фота і відэафіксацыяй лекцыі.
Патэнцыйна, я бы хацеў паўтарыць фармат, але ў плане іншых тэм вагаюся. Мае ўласныя думкі хутчэй адмаўляюць відавочныя варыянты:
- Беларуска агучка (пра агучванне і так лекцыі ад anidub ёсць, пра спецыфіку беларускай у свой час распавядала Тоя і не ведаю ці мае сэнс дубляваць матэрыял)
- Мой досвед з каверамі на беларускай (баюся, што будзе надта шмат індывідуальнага досведу, які не ўсім пасуе і будзе не так карысна)
Таму прымаю заяўкі на тэмы, якія вам цікава пачуць ад мяне ў падобным фармаце ў наступны раз👀