Orril
رفتن به کانال در Telegram
Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале
نمایش بیشترکشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
204
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
+130 روز
آرشیو پست ها
204
Раз сёння трошкі больш лайф-фармат, падзялюся гэтым
Нядаўна я закідваў у тві пытанне, на якое мае сябры, калегі па агучцы, выйшлі на забаўны варыянт)
*На пытанне дрч адказ не атрымаў таму прымаю варыянты
204
Сёння серада мае жабкі, а яшчэ ДН у аўтара канала
Заходжу на тэрыторыю клуба 27)
26: было зноў шмат працы(над сабой/праектамі) і спробаў новага, таму адчуўся прыемны рост і развіццё. Можа нават старт прайма? З мінусаў – пачуцця недахопу часу ўсё больш(
Павіншаваць можна шэрынгам творчасці якая вам падабаецца ці капеечкай для праектаў на http://donationalerts.com/r/orril
204
Repost from Мой родны гук
🏓 Марці Непаўторны ў вольным доступе!
🎬 Глядзець анлайн: anibel.net/cinema/Marty-Supreme?tg
📺 Трэйлер: https://youtu.be/o12li2Q91Hw
Сюжэт: 1952 год, Нью-Ёрк. 23-гадовы амбітны і таленавіты гулец у настольны тэніс Марці Маўзер часова працуе прадаўцом абутку, каб назбіраць грошай на квіток у Вялікабрытанію. Ягоная мэта — стаць першым амерыканцам, які пераможа на турніры British Open. Кіраўнік прапануе яму пасаду менеджара, але хлопец марыць толькі пра чэмпіёнскі тытул і славу. Даведаўшыся, што бос з’ехаў на выходныя за горад і не пакінуў яму месячны заробак, Марці, пагражаючы пісталетам, прымушае калегу выдаць з сейфа належныя яму грошы, кідае працу і выпраўляецца ў Лондан, каб узяць удзел у турніры.
Падтрымаць наступныя дубляжы: ko-fi.com/mrh_trip
204
Ого, на маёй памяці быццам першы мэтанакіраваны данат за кавер🥲 (у асноўным калі і кідалі, тое за агучку)
204
🎉Confrontaion (from Jekyll & Hyde) на беларускай выйшла!🎉
https://youtu.be/0tEkYSMrMFY?si=zqN3krThALjo4dym
(NO AI)
🎤 Вакал: Orril 🎹 Мінус: Kirill Mazhuga 🎼 Цюнатайм: Silentium 🎧 Гукарэжысура: Арсень 📝 Пераклад: Arciom 🔍 Рэдактура: Orril & Esco 🎨 Візуал: KotSin & Mad's 🎬 Відэамантаж: JazepaГод працы з візуалам, 5 актыўных дзён мантажу, доўгі шлях у 2,5 гады над сваім вакалам, каб урэшце паказаць свой другі маштабны праект запланаваны на гэты год🙏 Спадзяюся вынік вас спадабаецца) Асноўную гісторыю працы з праектам я ужо ў канале распісаў, таму пакіну трошкі кантэксту пра песню:
Confrontaion — адна з фінальных кампазіцый з мюзікла Jekyll & Hyde. Гісторыі пра доктара, што шукаў лекі раздзяліць унутранае дабро і зло, пасля чаго пазбавіцца зла. Ён таемна праводзіць эсперымент на сабе і яго альтэр-эга пачынае ладзіць забойствы. Герой праходзіць шлях асэнсавання зробленага і шукае выйсце з сітуацыі. Урэшце ў адчаі ён ўступае ў барацьбу з сабой у дадзенай кампазіцыі. Сэнс мелодыі, адлюстраваць барацьбу двух палярных асоб у адным чалавеку, што тый яшчэ чэлендж)Апроч Ютуба можна слухаць на Spotify|Яндэксе Буду рады, калі падзеліцеся дадзеным каверам ці захочаце падтрымаць на Патрыёне|Данейшнлаёртс
204
Хто яшчэ не бачыў, на ютуб кінуў прэм'еру: https://youtu.be/0tEkYSMrMFY?si=c6V_04MefHOE_bfc
Рэліз днём у нядзелю, пра што будзе класічны допіс.
Ну і таксама нагадваю, што можна слухаць мяне на пляцоўках:
Спаціфа | Яндекс
204
"Вы ведаеце, што такое апантанасць?" Ці як я ішоў да рэліза Канфрантацыі 2.5 гады.
Акт 3, Кульмінацыя
Пачатак 2026г. Я скончваю з Мулан і рашаю, што гатовы вярнуцца да Канфрантацыі. Да гэтага часу я паспеў перапісаць тэкст на больш карэктны для мелодыі. Пачынаецца самая вясёлая частка дзе я раблю ўсё з сэнсам але мне трэба зрабіць ідэальна для сябе(каб не было сорамна адносна працы КотСін і МадС). Я пачынаю нанова разбіраць і перазапісваць трэк зноў і зноў. Як шмат? Гэтак жа, як версій мюзікла) Бо аўтары не спыніліся на адной, і ўспамінаючы назву гэтага тэкста, мы маем Апантанасць1, Апантанасць2 і шмат іншых карэкціровак мелодый кампазіцый, ажно да поўнай замены) Перабраўшы шмат варыянтаў рэфаў Канфрантацыі, я ўсё ж застаўся на варыянце ў выкананні Энтані Варлоу. Мой канцэпт будаваўся на наступных тэзісах:
- Голас Хайда. Я не хацеў рабіць з яго тупа пачвару і ператвараць партыю ў рыкаючае нагаворванне тэкста. Я надта люблю меладычнасць. Да таго ж ён адлюстваранне чалавечага зла ў значна больш шырокім аспекце з варыяцыяй граняў паводзін і голасу адпаведна. Гэта вядзе да наступнага пункта
- Дынаміка персанажаў. Гэта не проста адна мелодыя, а сцэна якая актыўна развіваецца. Джэкіл праходзіць 3 стадыі(журба, спрэчка і гістэрыка\гнеў). Хайд у сваю чаргу пастува ідзе ад "чыстага" здзеку да паступовага азвярэння, набіраючы сілу, даходзіць да кульмінацыі і скончвае трыўфам свайго боку. Кожная са стадый несла змену ў падачы і тэхніках голасу.
- Цэльнасць. Аспекты выйшэй мне трэба было звязаць у рамках кожнай асобы. ПРЫ ГЭТЫМ раздзяліць, каб заўсёды было зразумела хто ёсць хто. АДНАК разуменне, што гэта адзін чалавек-персанаж мусіць заставацца.
Улічваючы ўсе аспекты і прагу зрабіць найлепшае, мусоліў у выніку ажно да мая. Я знайшоў тую кропку баланса, у якой я змог нарэшце адпусціць прект і пайсці далей. Ці сапраўды гэта тая БОМБА, пра якую я думаў увесь гэты час? Ці я ўжо сышоў з глузду? Даведаемся ў гэтую нядзелю.
204
"Вы ведаеце, што такое апантанасць?"
Ці як я ішоў да рэліза Канфрантацыі 2.5 гады.
Акт 1, Пачатак
Вясна 2024г. Я яшчэ напачатку шляху навучання вакалу. Хаджу на заняткі ў студыі, ужо паспеў запісаць першы кавер на Полымя пекла і разбіраю Бэль. Логіка простая - бяру нешта цікавае і скаладанае. Далей рву сраку каб выціснуць с цябе найлепшае, што магчыма ў моманце і па магчымасці вывучыць і даведацца пра нешта новае(дысклеймер, тактыка не вельмі). Прыблізна тады я больш паглыбляюся ў мюзіклы і адкрываю для сябе "Джэкіла і Хайда". Вядома я чапляюся за самую ключавую кампазіцыю альбома, бо матэрыяла для трэніроўкі на кампазіцыі дахалеры. Аднак тады ж настаўніца пакідае студыю і я застаюся навуччацца сам сабе, з таго што паспеў зразумець. Запрасіўшы у Арцёма тэкст, пачынаю самастойна кумекаць і бяруся за "Канфрантацыю". Пару месяцаў у паралель астатняму я кручу, каб атрымаць нешта, што мяне задаволіць. У нейкі момант знаходжу кропку дзе спыніць працу з гукам і пачынаю запускаць працэс візуала, пра які пісаў раней.
Акт 2, Пералом
Восень 2024г. Больш блізкае знаёмства з Бетэльгейзэ на Unicon пасля папярэдняй перапіскі па праекце, дзе пагадзіўся дапамагчы. Знаёмства і супраца прыносяць больш ведаў датычна працы з вакалам і тэкстам. У сваю чаргу дзяўчаты больш знаёмяцца з дэталямі беларускай для паляпшэння якасці тэкста і вымаўлення. У паралель праца з артамі ў разгары і пачынае вымаўлёвацца, як гэта будзе ўсё выглядаць. З новымі ведамі, бачачы візуальны маштаб праекта і любячы трэк — я разумею, што запісаны гук Х**НЯ. Мне было б вельмі шкада псаваць такі матэрыял сваімі недапрацоўкамі. У выніку я сыходжу ў цыкл працы з іншымі праектамі, каб падцягнуць вакал( хаця б асноўныя аспекты) і толькі потым вярнуцца.
*трэніровачны мантаж, дзе мяняю некалькі настаўнікаў і запісваю іншыя 7 кавераў
204
Чамусьці, агучваючы гэтую сцэну і шукаючы горач Вакса, лавіў паралелі з тымі, хто ўкладаўся ў беларускую ў спадзяваннях пабачыць для ёй лепшай будучыні. І якую яны не ўбачылі...
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 6 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
204
Наступны рэліз — Канфрантацыя з мюзікла Jekyll & Hyde!
З невялічкай затрымкай і дапамогай аўдыторыі Тыктока - угадалі(а кажуць тт для дэградацыі)
Пра гісторыю і свой шлях з пункту гледжання музыкі я раскажу на наступным тыдні, а пакуль ✨сціпла✨распішу, што вас чакае візуальна👀
Для дадзенага праекта было падрыхтавана 44 арты супрацы беларускіх мастачак КотСін (тгк) і МадС (тгк) Выбар быў праз ранейшую супрацу над самым першым рэлізам, калі прыйшлося перадаваць працу праз недахоп часу.
Гэтым разам праца была падзелена. Канцэпт, скетчы і колеры — КотСін, а падрыхтоўка лайнаў на МадС. У выніку выйшаў цікавы і прыемны мікс стыляў. А вось па часе на гэта сышоў год(07.24-06.25)💀 Праўда, ніхто і не гнаўся стрымгалоў)
Пасля чаго, гэтае багацце змантажыла Язэпа, чые каментарыі дасылаў яшчэ нядаўна😁 Праз праблемы з тэхнікай, прыйшлося сінкануцца водпускамі, каб мець магчымасць сабраць праект(5 дзён водпуска рып).
Доўгі час я можна лічыць жыў планамі на гэты рэліз і спадзяюся ўсе затрачаныя высілкі будуць не дарма😞
204
+1
Опа, а пад вечар пад'ехала значная перамога. НАРЭШЦЕ праз 2,5 месяцы выпусціла з ценявога бана асноўны акаўнт і відэа нармальна трапляюць у фід рэкамендацый.
Цяпер пачнецца македонскі постынг 🤠
*Мб падумаю потым пра размежаванне па тэматыках...
204
Так бы мовіць, даруйце калі недзе мяне будзе шмат)
Ахопаў для такога прадакшна хацелася б больш, таму тут або заябу або заябуся...
204
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg
Агучка: 5 з 12
Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia
Данат:
https://patreon.com/orril_dub
https://donationalerts.com/r/orril
Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
