uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Orril

Orril

Відкрити в Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Данаты: donationalerts.com/r/orril Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

Показати більше
Країна не вказанаКатегорія не вказана
204
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+330 днів
Архів дописів
Сёння ў майго калегі, сябра і ЧАЛАВЕЧЫШЧА шырокавядомага ў вузкіх колах, Камбэга — юбілей! Нягледзячы на адлегласць і абставіны, віртуальна абдымаю ад усё душы👐 *для тых хто ў танку, Ягор таксама актор і рэжысёр агучкі, а таксама стваральнік МРГ! З пункту гледжання прыцягнення ўвагі да беларускай агучкі зрабіў невераемную працу, спачатку як актор, а потым як кіраўнік свайго праекта.
19 вер, 13:27

Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 11 з 12 Дабе
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 11 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
18 вер, 12:06

На днях узяў у знаёмага манітор тэстава пакарыстацца пад выкуп. Думаў - клас, змагу працаваць на два маніторы, бо часам не ха
На днях узяў у знаёмага манітор тэстава пакарыстацца пад выкуп. Думаў - клас, змагу працаваць на два маніторы, бо часам не хапае падобнага і адаптаваў месца вакол стала для гэтага. Праз два дні стары манітор перастаў увогуле нешта паказваць... Пераспрабаваў усе даступныя варыянты праверкі працы але быццам чыста матрыца здохла... Буду канешне закідваць на дыягностыку і нешта далей рашаць. Проста цікава, ці тое дзіўны таймінг, што стары "пабачыў пераемніка", ці нешта з падключэннем паўплывала на яго.
18 вер, 07:01

Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 10 з 12 Дабе
Легенда пра Vox Machina 4 / The Legend of Vox Machina 4 anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-4?tg Агучка: 10 з 12 Даберы: #Emi, #Kambeg, #Mia_Myr, #orril, #Вафля, #Жужаль, #nenia Данат: https://patreon.com/orril_dub https://donationalerts.com/r/orril Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі
17 вер, 12:31

Repost from N/a
Сегодня интересная дата: 10 лет моему ютуб-каналу Отличный повод оставить лайк/коммент под последним видео, ведь скоро ютуб с
Сегодня интересная дата: 10 лет моему ютуб-каналу
Отличный повод оставить лайк/коммент под последним видео, ведь скоро ютуб станет моей основной платформой
16 вер, 16:59

Звычайна ў мяне тут рэклама беларускамоўнага кантэнта, але выключэнні ёсць (ХА, НЯМА, ВОСЬ СУРС З САБАМІ https://anibel.net/anime/Hikaru-ga-Shinda-Natsu) Проста па чалавечы хочацца павіншаваць з творчым юбілеем і звярнуць увагу на апошнія працы Цім. З аднаго боку яны самі па сабе вельмі цікавыя! Творчы індывідуалізм, які я цаню, вельмі добра можна адчуць тут ці ў "I AM NOT A HUMAN"(праца з кантэкстам дэталяў бамбезная). З іншага боку, павага да доўгага "шляху самурая". З творчасцю складана не згубіць матывацыю, не згарэць і працягнуць разбірацца. Падобная заўзятасць дорага каштуе. Таму ўласна зычу поспеху і натхнення на новыя працы!
16 вер, 16:59

Пакуль усе чакаюць 3 частку Валадара Пярсцёнкаў, мы выклалі ўрывачак ў інстаграм, а той узяў ды заблакаваў гук у Беларусі 🫠 Але мы выкладзем сюды! Дзяліцеся з сябрамі)
15 вер, 15:02

Нават не ведаю чые там гукі Білі Бойда
15 вер, 15:02

Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля ў беларускім дубляжы ў раннім доступе! Глядзець на скрынцы: Глядзець за 20 талераў (падра
Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля ў беларускім дубляжы ў раннім доступе! Глядзець на скрынцы: Глядзець за 20 талераў (падрабязней пра талеры) Тыя хто раней данаціў на трэцюю частку фільма, ужо могуць паглядзець на кінакіпе: kinakipa.site/movie?id=3498
15 вер, 14:58

Ага, і адразу наўздагон у МРГ доўгачаканая трэцяя частка 🎉 Праўда пакуль у раннім доступе
15 вер, 14:58

Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-two-towers
Валадар пярсцёнкаў: Дзве Вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-two-towers?tg Дубляж: #Мой_родны_гук Данат: ko-fi.com/mrh_trip Пакідайце вашыя каментарыі і дзяліцеся з сябрамі!
15 вер, 11:06

Вось гэта дроп у вольны доступ👀
15 вер, 11:06

Пакуль фармую думку, як апісаць усе астатнія ўражанні, накідаю фотачак са свайго тэлефона з сабой і рабятамі з BG3🫶
+7
Пакуль фармую думку, як апісаць усе астатнія ўражанні, накідаю фотачак са свайго тэлефона з сабой і рабятамі з BG3🫶
14 вер, 15:13

ВІДЭАКОНКУРС Тут гісторыя больш сумная і ўражанні змешаныя. Адзначу адразу 2 асноўныя аспекты: 1) Са свайго боку арганізатару фідбэк на гэты конт перадаваў; 2) Агулам асноўны разлік на ўдзел быў з пункту гледжання ў першую чаргу пашырэння вядомасці ўласных праектаў. З сумнага: - у сацсетках самі працы на дадзены момант амаль не фігуравалі, бачыў толькі агульную кампіляцыю прома кавалачкаў па 10сек. ва УК (паабяцалі выправіць і асвятліць пасля(?) мерапрыемства) - блокі прэзентацыі работ прайшлі міма ўвагі наведвальнікаў, хутчэй былі журы, аўтары і іх пара знаёмых - пракрутка трэйлераў (па 30 сек. на працу) са сцэны было па ідэі гадзіну ў пятніцу з 19 да 20, але падаецца прайшло ў "халастую", бо за паўгадзіны побач асабліва народ не быў заўважаны Яшчэ былі пракруткі ў суботу і нядзелю кароткія, быццам людзей паболей ужо было каля сцэны, але сам не бачыў і не ўпэўнены. Арыентуюся проста, што ў нядзелю людзі падыходзілі і ўдакладнялі за ролік на экране. З плюсаў: - Было цікава паразмаўляць з некаторымі іншымі аўтарамі і тое як у іх наладжаны працэсы - Было карысна паразмаўляць з журы датычна фідбэку на працу. Я сам хутчэй як прадзюсар-выканаўца і мне было цікава даведвацца аспекты працы з мантажом і пастаноўкай кадра, за якія я не так добра цямлю. Ці быў конкурс і працы на ім заўважныя для вас у рамкам мерапрыемства?
14 вер, 10:34

#матэрыялы #запісы_стрымаў
14 вер, 08:19

Уласна ўражанні, зноў буду драбіць на тэмы) ЛЕКЦЫЯ Хаця лекцыя была на раніцу трэцяга дня і думкамі быў адцягнуты, што ноччу згубіў недзе гаманец, гэта лепшае ці мо найлепшае ўражанне ад мерапрыемства! Я непакоіўся, што тэма надта нішавая, хаця і матэрыялу пра гэта няшмат. Аднак быў рады, што было так шмат незнаёмых мне твараў) Выйшла класнае ўзаемадзеянне менавіта з аўдыторыяй па блізкай мне справе. Я спадзяюся матэрыялы вам сапраўды будуць да справы і дапамогуць рабіць вашыя тэксты😉 Калі засталіся пытанні, можна пісаць у канал, буду дадаткова яшчэ каментаваць. АСАБЛІВАЯ ПАДЗЯКА ЯЗЭПЕ ЗА ВІЗУАЛЬНАЕ АФАРМЛЕННЕ Таксама Matus і Cherrrtila за дапамогу з фота і відэафіксацыяй лекцыі. Патэнцыйна, я бы хацеў паўтарыць фармат, але ў плане іншых тэм вагаюся. Мае ўласныя думкі хутчэй адмаўляюць відавочныя варыянты: - Беларуска агучка (пра агучванне і так лекцыі ад anidub ёсць, пра спецыфіку беларускай у свой час распавядала Тоя і не ведаю ці мае сэнс дубляваць матэрыял) - Мой досвед з каверамі на беларускай (баюся, што будзе надта шмат індывідуальнага досведу, які не ўсім пасуе і будзе не так карысна) Таму прымаю заяўкі на тэмы, якія вам цікава пачуць ад мяне ў падобным фармаце ў наступны раз👀
14 вер, 07:45

МАТЭРЫЯЛЫ ЛЕКЦЫІ UNICON 2026 Адаптацыя тэкстаў для кавераў Запіс стрыма будзе ніжэй(пастараўся падрэзаць пачатак\канец і трошкі пачысціць гук для разборлівасці) #карыснае #матэрыялы
14 вер, 07:17

З відэаконкурса ў выніку атрымаў спецпрыз за Рафаіла (па-за намінацыяй)! Канкурэнцыя была добрая і кожная праца мела свае доб
З відэаконкурса ў выніку атрымаў спецпрыз за Рафаіла (па-за намінацыяй)! Канкурэнцыя была добрая і кожная праца мела свае добрыя аспекты. Для сябе, як прадзюсара, сабраў фідбэк па працы, за чым варта таксама паглядаць у кадры і спадзяюся што пракрутка калачкаў на экране прыцягнула трошкі ўвагу новых людзей👀
13 вер, 12:59

Матэрыялы да лекцыі пра тэксты для кавераў у выглядзе прэзентацыі і відэа(калі з запісам усё атрымалася) пастараюся прыкласці заўтра. Вельмі ўдзячны ўсім хто дайшоў і ўдзельнічаў у абмеркаванні, адзін са светлых аспектаў мерапрыемства для мяне❤️
13 вер, 12:55

Сіл няма, чакаю заўтра(сёння) на лекцыі ў 12:30 канферэнц-зал 1, каму цікава❤️ Пакуль гісторыя з відэаконкурсам трошкі сумненька адчуваецца ў плане пашырэння прац на аўдыторыю, але прагаласаваць можна тут: @UniCon_GameExpo_2026_bot
12 вер, 17:36