1 272
Підписники
Немає даних24 години
+87 днів
+1230 днів
Архів дописів
"Нельга прыліпаць да свайго месца, як гумка да крэсла!" "Дзе грошы, Аляксандр? Вярні народу гэтыя грошы!" "Перспектывы, пры якіх Лукашэнка застаецца пры ўладзе, яшчэ страшнейшыя!" "Калі Лукашэнка абяцаў абараняць ўладу з аўтаматам - ён быў шчыры. Але з узброяй наперавес уладу ўтрымліваюць толькі злачынцы!" - яскравыя і ў чымсці прарочыя фрагменты выступу на беларускім тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. 2 сакавіка 2006 г.
+7
Беларусам трэба дзякаваць за дзяржаўнасць Леніну і Сталіну? Прынамсі, так лічыць кандыдат-спойлер Сыранкоў. Але гэта, вядома ж, хлусня і банальная адсутнасць нават павярхоўнага ведання гісторыі Беларусі.
Карткамі таксама можна падзяліцца ў нашым інстаграме.
2011 год. Пытанне ад смелай незалежнай журналісткі Марыны Коктыш Лукашэнку: "А ці маглі б вы паступіць, як паступіў бы сапраўдны мужчына, як паступіў бы палітык, які нібыта чэсна выйграў выбары і які нічога не баіцца. Адпусціце Саннікава, Статкевіча... Вы ня раз казалі, што пакінеце прэзідэнцкае крэсла, калі зразумееце, што вас не падтрымлівае большасць. А як вы гэта зразумееце? Бо ў краіне няма незалежнага тэлебачання, у краіне не працуюць незалежныя сацыялагічныя цэнтры, прыняты закон больш за трох не збірацца. Што павінна адбыцца ў краіне, каб вы склалі з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы?"
Падзямеллі Аршаншчыны: міфы і рэальнасць
Разбіраемся якія падзямеллі ў Оршы маглі існаваць, якія сапраўды існавалі, а якія існавалі толькі ў легендах.
Падземныя хады - адна з самых інтрыгуючых аршанскіх з'яў. Але ці існавалі яны насамрэч ці не? Аказваецца, так. Але не ўсе з тых пра якія гавораць легенды.
У сённяшнім краязнаўчым роліку Orsha.eu разбіраецца, якія падзямеллі насамрэч існавалі, а якія існавалі толькі ва ўяўленні.
Repost from De facto. Беларуская навука
У супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі, Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ кафедра публічнай гісторыі Ферн-універсітэта ў Хагене працягвае "Беларускі калёквіюм".
3 лютага ў 18.30 (CET) выступіць Вольга Раманава з лекцыяй “Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно” (лекцыя будзе адбывацца на беларускай мове).
Спасылка на ZOOM
Кніга «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно» напісана як цыкл навуковых эсэ. Кожнае даследаванне нарадзілася з пытанняў, пастаўленых у сучаснасці. Пра якія сацыяльныя, культурныя, палітычныя працэсы сёння могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі? Ці можна лічыць савецкае беларускае кіно каляніяльным і якія сэнсы адкрывае і перакрывае гэтая пэрспэктыва? Сляды якіх палітычных тэндэнцый захоўвае ў сабе вобраз «савецкага беларуса», як ён ствараўся, у якіх формах існаваў пасля вайны і смерці Сталіна?
Фрагменты выступаў кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на канале БТ (цяпер Беларусь-1) з 21 па 23 жніўня 2001 года. Нават Гайдукевіч старэйшы тады мог заявіць, што дзейная ўлада не мае ніякай апоры ў грамадстве.
Погребальные короны великих князей литовских и королей польских, а также предметы, которые они носили при жизни, были найдены в Вильнюсе. Объясняем, что это значит для Литвы, Беларуси и Европы в целом.
Repost from De facto. Беларуская навука
Краязнаўчы музей Стаўпецкага раёна завёў тэлеграм-канал. Пра што там пішацца?
На пачатку студзеня з'явіўся тэлеграм-канал Стоўпцы. Краязнаўчы музей. З яго можна, напрыклад, даведацца, што нядаўна ва ўстанову набылі новы экспанат: зробленую ў нямецкім горадзе Мэйсэн кафліну XIX стагоддзя з сядзібы Рэйтанаў (вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёна).
Апісваюцца і іншыя экспанаты музея: напрыклад, бронзавы амулет у форме сякеры Х-ХІІІ стагоддзя і шкляная мухалоўка канца ХІХ - пачатку ХХ ст.
Тэлеграм-канал таксама піша пра гістарычныя з’явы ці падзеі. На фотаздымку – касцёл Святога Казіміра, які быў зруйнаваны бальшавікамі ў Стоўпцах у 1958 годзе.
Калі маеце інфармацыю пра новыя кнігі, даследаванні, навіны навуковай супольнасці ці пра іншае, блізкае да гэтай тэмы, дасылайце іх для публікацыі ў канале «De facto. Беларуская навука».
Кантакт для сувязі – @klav2025
Сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы" у Facebook, "ВКонтакте" i "Одноклассники" прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і горада Воршы 23 студзеня. Рашэне падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з артыкулам 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса.
У забароненых сацыяльных сетках публікаваліся дакументы і ўспаміны пра авяр сталінскіх рэпрэсій. Рашэнне было прынятае неўзабаве пасля таго, як даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч распавеў на канале Orsha.eu аб сваёй кніжцы пра сталінскія рэпрэсіі на Аршаншчыне. Даследчык расказаў аб тым, як ажыццяўляліся незаконныя арышты, катаванні, як выносіліся прысуды і ажыццяўляліся расстрэлы ў сталінскія часы і правёў паралелі з рэпрэсіямі ў сучаснай Беларусі.
Repost from Historyja
+3
Ушанаванне ветэранаў паўстання 1863-1864
У міжвеннай Польшчы, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь, пашана да паўстанцаў вызвольнага антырасейскага паўстання 1863-1864 гадоў існавала не толькі сярод грамадзян, але таксама на дзяржаўным узроўні.
У 1919 годзе Юзаф Пілсудскі надзяліў студзеньскіх ветэранаў пенсіяй, званнем падпаручнікаў і правам насіць спецыяльныя мундзіры, а нават генералы павінны былі першымі салютаваць ветэранам. У гадах 1918/1919 жыло 3,5 тыс. ветэранаў, да 70-годдзе ў 1933 - 365 ветэранаў, а апошні Фелікс Бартчук памёр у 1946 годзе.
Да здабыцця Польшчай незалежнасці дажылі больш за 3,5 тыс. ветэранаў паўстання, а 70-годдзю яго выбуху – 365 з іх. Самым даўгавечным паўстанцам быў Фелікс Бартчук, які загінуў у 1946 годзе.
Repost from De facto. Беларуская навука
Як еўрапейскі палітычны крызіс 1938 г. паўплываў на настроі беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай
Пра гэта піша польскі гісторык Piotr Cichoracki ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Еўрапейскі палітычны крызіс дасягнуў піка восенню 1938 года. На фоне Мюнхенскага пагаднення Варшава выставіла тэрытарыяльныя патрабаванні да Чэхаславакіі, а затым анексавала чэшскую частку Цешынскай Сілезіі (на фота).
Аднак гэта прывяло да рэзкага пагаршэння польска-савецкіх адносін. Гэтыя падзеі і ўплыў савецкай прапаганды паставілі значную частку беларусаў ІІ Рэчы Паспалітай у «радыкальную апазіцыю да польскай дзяржавы». Яны сталі чакаць польска-савецкай вайны, якая прывядзе да аддзялення Заходняй Беларусі.
Piotr Cichoracki прыводзіць нямала прыкладаў стаўлення беларусаў. Сярод іх такі: у кастрычніку 1938 г. зборы Саюза рэзервістаў у Лунінцы былі на мяжы зрыву – рэзервісты альбо не з'яўляліся, альбо спрабавалі ўцячы з горада. Сітуацыя змянілася толькі пасля радыёпаведамлення аб прыняцці Чэхаславакіяй польскага ўльтыматуму.
Repost from De facto. Беларуская навука
Вечарам 22 студзеня – адкрытая лекцыя (афлайн і анлайн) Дзяніса Лісейчыкава пра пахавальныя практыкі шляхты і мяшчан ВКЛ
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае 22 студзеня на адкрытую лекцыю Дзяніса Лісейчыкава (Ars Moriendi: пахавальныя практыкі шляхты і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIII стст.): 18.30, Савічаус, 17, ауд. 303.
Або анлайн.
Асобныя раздзелы Статутаў ВКЛ рэгулявалі практыку складання тастаментаў (завяшчанняў) шляхты, мяшчан і іншых станаў. Актавыя кнігі судовых устаноў і магістратаў месцяць безліч гэтых цікавых эга-дакументаў, у якіх адлюстравана стаўленне людзей да жыцця і смерці.
У ВКЛ былі выпрацаваны асноўныя элементы надмагільных помнікаў-эпітафій, многія з якіх захаваліся да нашых дзён. Гэтым і многім іншым аспектам пахавальнай культуры будзе прысвечана лекцыя.
Repost from Спадчына
+9
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое хараство.
Новым выглядам помніка ў сваім фэйсбуку падзяліўся гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў, які таксама прыклаўся да гэтай працы. Грунтоў падабраў аналагі ў Польшчы і Літве, і даваў парады па дэталях, а кіраваў работамі кіраваў Барыс Лазука, які прысвяціў гэтаму помніку адзін са сваіх артыкулаў, праўда, 20 гадоў таму.
Работы, праведзеныя ў рамках рэканструкцыі Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ставілі за мэту змяніць успрыманне каштоўнага твора мастацтва, адзінага ў сваім родзе на тэрыторыі краіны.
Раней чатыры скульптурныя надмагіллі (эгіфія) проста гарызантальна ляжалі адна побач з іншай не нейкай платформе. У прынцыпе, такі тып надмагільных помнікаў таксама вядомы ў Еўропе, але беларускі помнік выглядаў іначай.
Надмагіллі патрапілі ў музейную калекцыю з францысканскага касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, якімі валодалі магнаты Сапегі. Запрасіў манахаў-францысканцаў у свой радавы маёнтак, дзе быў заснаваны кляштар, падканцлер літоўскі Павел Стэфан Сапега (1565-1635).
Сапега быў аж чатыры разы жанаты: з Рэгінай Дыбоўскай, з Альжбетай Веселен (толькі ад яе меў дзяцей, які скончылі або ў манастыры, або памерлі дзяўчынамі), з Кацярынай Гаслаўскай і, нарэшце, з Соф’яй Даніловіч.
Сапега памёр у 1635 годзе, верагодна, што прыкладна ў гэты час у касцёле быў пабудаваны вялікі і багаты надмагільны помнік у рэнесансным стылі, для яго самога і трох ягоных жонак, якія спачылі раней.
Першапачаткова скульптуры размяшчалі амаль вертыкальна, фігуры паказаны быццам ляжаць на баку, на вялікай падушцы, падпёршы галаву левай рукой. У руках жанчын кнігі, а Павел Сапега па тагачаснай модзе паказаны ў парадным даспеху. Выкананне фігур, як пішуць мастацтвазнаўцы, адзначаецца высокім майстэрствам.
На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася іншых скульптурных надмагілляў такога плану, як было ў Гальшанах, якія б маглі даць уяўленне пра першапачатковы выгляд помніка. Але захавалася надмагілле іншага прадстаўніка роду Сапегаў, які таксама быў пахаваны разам з жонкамі.
У віленскім касцёле Святога Міхаіла, дзе сёння працуе музей касцельных каштоўнасцей, знаходзіцца яруснае архітэктурнае надмагілле канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак. Вышыня помніка складае каля 10 м, па цэнтры яго ляжыць мармуровая фігура самога Льва Сапегі, а каля падножжа - жонак Альжбеты з Радзівілаў і Дароты з Фірлеяў.
Гэтыя два надмагіллі яднае не толькі імя Сапегаў, сумеснае пахаванне мужа з жонкамі, але мастацкае падабенства скульптур і час стварэння - Леў Сапега памёр у 1633 годзе, усяго на два гады раней за Паўла Сапегу.
Выяў надмагільнага помніка ў Гальшанах не захавалася. Але ёсць яго апісанне ў інвентары 1675 года: "Збоку надмагілле (epitaphium) вельмі прыгожае накшталт алтара, у чыёй структуры тры асобы нявест, а сам [фундатар] чацвёрты ляжыць угары. У той жа структуры дзевяць алебастравых асоб, а таксама два анёлкі". Вельмі падобна да апісання помніка ў віленскім касцёле.
Андрэй Шулаеў публікуе таксама выяву балясы з гербам Сапегаў “Ліс”, якая была частка агароджы помніка ў Гальшанах і сёння мусіць захоўвацца недзе ў музеі.
Repost from Historyja
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі.
Адным з кіраўнікоў паўстання на Літве быў Вінцэнт Канстантын Каліноўскі, якія ў сваім запавеце "Лісты з-пад шыбеніцы" пісаў:
Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.
Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расеі, паведаміла выданне Znadniemna.pl.
Repost from Спадчына
+9
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое хараство.
Новым выглядам помніка ў сваім фэйсбуку падзяліўся гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў, які таксама прыклаўся да гэтай працы. Грунтоў падабраў аналагі ў Польшчы і Літве, і даваў парады па дэталях, а кіраваў работамі кіраваў Барыс Лазука, які прысвяціў гэтаму помніку адзін са сваіх артыкулаў, праўда, 20 гадоў таму.
Работы, праведзеныя ў рамках рэканструкцыі Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ставілі за мэту змяніць успрыманне каштоўнага твора мастацтва, адзінага ў сваім родзе на тэрыторыі краіны.
Раней чатыры скульптурныя надмагіллі (эгіфія) проста гарызантальна ляжалі адна побач з іншай не нейкай платформе. У прынцыпе, такі тып надмагільных помнікаў таксама вядомы ў Еўропе, але беларускі помнік выглядаў іначай.
Надмагіллі патрапілі ў музейную калекцыю з францысканскага касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, якімі валодалі магнаты Сапегі. Запрасіў манахаў-францысканцаў у свой радавы маёнтак, дзе быў заснаваны кляштар, падканцлер літоўскі Павел Стэфан Сапега (1565-1635).
Сапега быў аж чатыры разы жанаты: з Рэгінай Дыбоўскай, з Альжбетай Веселен (толькі ад яе меў дзяцей, які скончылі або ў манастыры, або памерлі дзяўчынамі), з Кацярынай Гаслаўскай і, нарэшце, з Соф’яй Даніловіч.
Сапега памёр у 1635 годзе, верагодна, што прыкладна ў гэты час у касцёле быў пабудаваны вялікі і багаты надмагільны помнік у рэнесансным стылі, для яго самога і трох ягоных жонак, якія спачылі раней.
Першапачаткова скульптуры размяшчалі амаль вертыкальна, фігуры паказаны быццам ляжаць на баку, на вялікай падушцы, падпёршы галаву левай рукой. У руках жанчын кнігі, а Павел Сапега па тагачаснай модзе паказаны ў парадным даспеху. Выкананне фігур, як пішуць мастацтвазнаўцы, адзначаецца высокім майстэрствам.
На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася іншых скульптурных надмагілляў такога плану, як было ў Гальшанах, якія б маглі даць уяўленне пра першапачатковы выгляд помніка. Але захавалася надмагілле іншага прадстаўніка роду Сапегаў, які таксама быў пахаваны разам з жонкамі.
У віленскім касцёле Святога Міхаіла, дзе сёння працуе музей касцельных каштоўнасцей, знаходзіцца яруснае архітэктурнае надмагілле канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак. Вышыня помніка складае каля 10 м, па цэнтры яго ляжыць мармуровая фігура самога Льва Сапегі, а каля падножжа - жонак Альжбеты з Радзівілаў і Дароты з Фірлеяў.
Гэтыя два надмагіллі яднае не толькі імя Сапегаў, сумеснае пахаванне мужа з жонкамі, але мастацкае падабенства скульптур і час стварэння - Леў Сапега памёр у 1633 годзе, усяго на два гады раней за Паўла Сапегу.
Выяў надмагільнага помніка ў Гальшанах не захавалася. Але ёсць яго апісанне ў інвентары 1675 года: "Збоку надмагілле (epitaphium) вельмі прыгожае накшталт алтара, у чыёй структуры тры асобы нявест, а сам [фундатар] чацвёрты ляжыць угары. У той жа структуры дзевяць алебастравых асоб, а таксама два анёлкі". Вельмі падобна да апісання помніка ў віленскім касцёле.
Андрэй Шулаеў публікуе таксама выяву балясы з гербам Сапегаў “Ліс”, якая была частка агароджы помніка ў Гальшанах і сёння мусіць захоўвацца недзе ў музеі.
Repost from De facto. Беларуская навука
+1
Знаёмім са зместам чарговага (11/2024) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса", які дэманструе, як музейшчыкі Беларусі і Расіі ад безвыходнасці развіваюць міжсобку супрацу.
Repost from Historyja
+1
18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка - камуністычны савецкі дзеяч, расеец, кіраўнік савецкай Беларусі (БССР), Першы сакратар ЦК Камуністычнай Партыі Беларусі ў перыяд 1938-1947. Панамарэнка нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на Кубані.
У час сваёго кіравання Панамарэнка напісаў справаздачу "О белорусском языке, литературе и писателях" у якой раскрытыкаваў адрозненне беларускіх слоў ад расейскіх і абвінаваціў яшчэ не забітых беларускіх пісьменнікаў у "профашистских" настроях, якія паводле расейскага камуніста вялі "контр-революционную националистическую работу".
У Менску па сённяшні дзень ёсць вуліца Панамарэнкі.
21 год таму ў Варшаве ва ўзросце 65 гадоў пайшоў з жыцця ўраджэнец беларускай Шчучыншчыны, былы вучань Гродзенскай музычна-педагагічнай вучэльні Чэслаў Антонавіч Выдрыцкі. Ён жа — адзін з самых знакамітых польскіх музыкаў, легенда року, спявак, кампазітар і аўтар песень Чэслаў Юліюш Выджыцкі, які праславіўся на ўвесь свет пад псеўданімам Чэслаў Немэн. У разгары яго кар'еры польскія выданні прызнавалі яго найлепшым вакалістам, самым папулярным спеваком, а ў 1999-м назвалі «лепшым польскім артыстам усіх часоў». Як гэтага дабіўся выхадзец з Беларусі? "Зеркало" расказвае, навошта сям'і Немэна давялося пакінуць радзіму, чаму яго творчасць раздражняла камуністычныя ўлады Польшчы, на якія здзелкі з сумленнем яму даводзілася ісці, каб не патрапіць у чорныя спісы, — і як ён, нягледзячы на гэта, напісаў песню, якая стала сімвалам імкнення палякаў да пераменам.
Repost from De facto. Беларуская навука
Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва
Пра гэта беларускі архівіст Юрый Снапкоўскі піша ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Аляксандр Лапа (1802 - 1869) быў прадстаўніком каталіцкага шляхецкага роду. Падчас паўстання ў 1863 годзе яго добраахвотная адстаўка з пасады маршалка дваранства Мінскага генерал-губернатара супала з пераходам Міхаіла Мураўёва на пасаду Віленскага генерал-губернатара, што прыцягнула ўвагу апошняга.
Мураўёў выдаў загад аб арышце Лапы, падазраючы яго ў недастатковай лаяльнасці і нават падтрымцы сабатажу з боку чыноўнікаў. Арышт і ссылка на Урал не толькі сталі прычынай сыходу Лапы з грамадска-палітычнай арэны імперыі, але і прадвызначылі яго сацыяльна-эканамічную маргіналізацыю і, у пэўным сэнсе, смерць.
Таксама гэта падзея паставіла кропку ў існаванні інстытута выбараў маршалкаў шляхты ў заходнім рэгіёне імперыі і паклала пачатак гвалтоўнаму паслабленню ролі польскага землеўладання, адзначае Юрый Снапкоўскі.
