1 273
Підписники
+224 години
+107 днів
+1230 днів
Архів дописів
Repost from Наша Ніва
Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням
@NashaNiva ўважліва прачытала тэкст законапраекта і параўнала яго з тэкстам папярэдняй амністыі, якая адбылася ў 2024 годзе.
https://nashaniva.com/366635
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366635
24-26 красавіка 1991 года ў Воршы рабочыя, якія пратэставалі супраць павышэння цэн і кіруючай камуністычнай партыі СССР, заблакавалі чыгуначныя пуці. Гэтыя падзеі ўнікальныя і не маюць аналагаў у сучаснай гісторыі Беларусі. У 2016 годзе Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі апублікаваў фільм з успамінамі ўдзельнікаў і відавочцаў падзей.
Repost from Филин. Оперативная аналитика и публицистика
Спіс самых выбітных асоб у нашай гісторыі неўзабаве будзе зацверджаны ў Беларусі. Такую інфармацыю агучыў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі і дзеючы дэпутат Вадзім Гігін.
Ідэю ў каментары Филину ацаніў гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч: https://d3so4iawd5sxdu.cloudfront.net/post/gistoryk-skladanne-spisu-samyx-vybitnyx-asob-zagadzya-nyaudalaya-ideya/206841/
Такога болей не было ў гісторыі сучаснай Беларусі. Роўна 34 гады таму беларусы першы і пакуль апошні раз у сучаснай гісторыі краіны арганізавалі забастоўку са спыненнем руху цягнікоў. 24 красавіка 1991 года яны блакіравалі найбуйнейшы ў краіне чыгуначны вузел тры гадзіны, а на наступны дзень — 12 гадзін запар, адрэзаўшы большую частку СССР ад Еўропы. "Люстэрка" расказвае, навошта людзі пачалі гэты страйк, хто за ім стаяў, як на яго рэагавалі ўлады і што прымусіла страйкоўцаў саступіць
‼️УЖО СЁННЯ:‼️ Катынскі расстрэл і Беларусь: ахвяры, архівы, памяць
📆 24 красавіка (чацвер)
⏱️ 18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
85 гадоў таму, увесну 1940 года, НКВД СССР расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных, сярод якіх былі і беларусы. Найбольш вядомае месца гэтых расстрэлаў — Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў — Меднае (Цвер, Расія), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон.
Амаль усе імёны расстраляных у Расеі і ва Украіне сёння вядомыя. Невядомымі застаюцца прозвішчы некалькі тысяч вязняў турмаў Заходняй Беларусі. З дакументаў вынікае, што ўвесну 1940 года на загад з Масквы іх перавезлі ў Менск, дзе іх сляды знікаюць. Навукоўцы і даследчыкі перакананыя, што іх таксама забілі, і адным з магчымых месцаў злачынства сталі менскія Курапаты.
Аб лёсах беларусаў з "катынскага" спісу, пра тое, чаму беларускія ўлады дагэтуль хаваюць дакументы, звязаныя з гэтай трагедыяй, а таксама пра тое, што сёння вядома пра сам "беларускі катынскі спіс", будзем размаўляць на чарговай сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.
Repost from Historyja
+2
24 красавіка 1991 года працоўныя ў Воршы выставілі ўльтыматум: калі не будзе прызначаная надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазіцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі. У 15.30 чыгуначны рух быў заблакаваны. У Воршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу з Менска, Віцебска і Магілёва, увечары 25 красавіка рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.
+5
Як склаліся лёсы стваральнікаў Дому Урада?
На фатаздымках расейскага "Дзяржкаталога" падчас будоўлі і прыняцця Дома Урада прысутнічаюць яго стваральнікі - архітэктар Лангбард, мастакі Манізер і Бродскі, а таксамі кіраўнікі будоўлі: Гурэвіч, Пыжыкаў, Балцін, Хацкевіч, Вассэрман і Глейберман. Інспектаваў будаўніцтва тагачасны старшыня ўрада Галадзед. Як склаўся іх лёс, ці перажылі яны Вялікі тэрор 1937-38 гадоў? Спойлер: мастакоў савецкая ўлада пераважна захавала. А вось большасць выканаўцаў і іх сем'і трапілі ў жорны савецкай рэпрэсіўнай машыны.
Мікалай Галадзед (здымак №1) — тагачасны старшыня Савнаркама БССР. Арыштаваны ў чэрвені 1937-га, скончыў жыццё самагубствам у засценках НКВД 21.06.1937 у Менску. Жонка Вера Сцяпанаўна, як член сям’і «ворага народа», атрымала 8 гадоў лагераў.
На групавым здымку (№2)— камісія па адкрыцці Дома Урада. Злева направа:
Іосіф Лангбард — пазней пабудаваў у Менску акруговы Дом афіцэраў (1934—1939), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1934—1937), галоўны корпус АН БССР (1939), Дом Саветаў у Магілёве (1937—1939). У 1935—1950 гадах выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. У 1937 годзе атрымаў Гран-пры Сусветнай выставы ў Парыжы. З 1939 года — прафесар. Сябра Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. У тым жа годзе памёр у Ленінградзе сваёй смерцю.
Гурэвіч, Пыжыкаў — імёны і лёсы абодвух высветліць не ўдалося.
Аўгуст Балцін — старшыня камісіі, тагачасны намеснік старшыні СНК БССР. Арыштаваны 4.09.1937, асуджаны ў 1940 годзе на 10 гадоў лагераў.
Аляксандр Хацкевіч — у 1925–26 гг. наркам унутраных спраў. У 1937 годзе за «шпіянаж» асуджаны да расстрэлу, расстраляны, па іншых звестках загінуў у ГУЛАГу ў 1943 годзе. Жонка Лідзія Уладзіміраўна, як член сям’і «ворага народа», асуджаная на 8 гадоў лагераў.
Саул Вассэрман (таксама на здымку №3) — дырэктар Белдзярбуда і начальнік будаўнічых работ, у 1938 годзе наркам камунальнай гаспадаркі БССР. Расстраляны ў Менску 29 чэрвеня 1938 года. Жонка Ганна Маркаўна, як член сям’і «ворага народа», атрымала 5 гадоў лагераў.
Б.С. Глейберман (таксама на здымку №4) — дырэктара будоўлі, лёс высветліць не ўдалося.
Мацвей Манізер (здымак №5) - разам з Лангбардам распрацаваў помнік Леніну, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1933), Народны мастак СССР (1958). Акадэмік Акадэміі мастаўцваў СССР (1947) і яе віцэ-прэзідэнт (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій. Памёр у Маскве ў 1966 годзе сваёй смерцю.
Ісаак Бродскі (здымак №6) - кіраўнік афармлення залы паседжанняў, канферэнзалы і інш., мастак. Памёр сваёй смерцю ў 1939 годзе у Ленінградзе.
+4
Дом Урада — як "вывеска на Захад"
Расейскі "Дзяржкаталог" апублікаваў фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі будаўніцтва і адкрыцця Дома Урада ў Менску з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга.
На здымках зафіксаваныя розныя этапы будаўніцтва — ад закладкі падмуркаў да гатовага аб’екта. Дом Урада ўзводзіўся цалкам уручную ў сціслыя тэрміны - цягам чатырох гадоў з 1930 па 1934 год. У гэта час актыўна вялася барацьба з кулацтвам, а ў рэспубліцы бракавала будаўнічых матэрыялаў і прадуктаў харчавання.
Дома Урада быў першым сталічным "хмарачосам". Ён меўся выконваць ролю савецкай "вывескі на Захад" і падкрэсліваць дасягненні савецкага ладу жыцця.
Між тым, 15 студзеня 1939 года спецыяльны карэспандэнт "Крестьянской газеты" В. Кажарынаў накіраваў вельмі крытычны закрыты ліст адказнаму сакратару выдання П. Вінакураву. Аўтар падкрэсліў, што Дом Урада - гэта найлепшы будынак Менска, дзе месціліся Вярхоўны Савет, Саўнаркам і амаль усе наркаматы БССР. Аднак яго добра відаць з тэрыторыі Польшчы (усяго 30 км), таму можна абстраляць прамым навядзеннем. А гэта, паводле Кажарынава, "праца ворагаў народа".
Нягледзячы, што хваля Вялікага тэрора ўжо спала, а "ворагі ў асноўным разгромленыя і выкарчаваныя", спецкарэспандэнту было відавочна, што "засталіся яшчэ некаторыя карэньчыкі, што працягваюць сваю гнюсную дзейнасць".
Праявы дзейнасці ворагаў ён пабачыў не толькі ў занядбаных маставых і тратуарах, дзе лёд не скалываецца, снег не прыбіраецца, але і ў гасцініцы "Беларусь". Тут спыняліся замежнікі, пры гэтым адзіны тэлефон вісіць на часовых дротах, а святло рэгулярна адключаецца. Аднак ні лямпаў, ні свечак гасцям не даюць, спасылаючыся на "вогненебяспечнасць", а супрацоўнікі гатэля паводзяць сябе груба.
Раскрытыкаваў Кажарынаў працу Саўнаркама БССР і Менскага гарсавета, адзначыўшы непразрыстасць прыняцця рашэнняў без удзелу спецыялістаў і уліку меркаванняў профільных арганізацый.
Аўтар таксама ўзгадаў, што ў горадзе няма дроў, ва ўстановах холадна, але чыноўнікам гэта абыякавава. Ён пісаў і пра жыллёвы крызіс: людзей масава высяляюць, а з боку ўладаў няма ні выразнай дапамогі, ні спачування. Сама ж улада, на думку Кажарынава, выглядала забюракратызаванай і адарванай ад насельніцтва.
Асобна спецкар звярнуў увагу на паніку сярод насельніцтва: на фоне чутак пра падзеі ў Чэхаславакіі (неўзабаве Германія анэксіруе гэтую краіну) людзі пачалі масава скупляць соль, керасін, здымаць грошы з банкаў. У Менску панавала атмасфера незадаволенасці і падазрэнняў.
У брудзе, безкультур’і, грубасці, недаступнасці "начальства", кепскім абслугоўванні — Менск, калі і з’яўляўся "вывескай на Захад", то зусім не той, якой хацелася б бачыць яе савецкай уладзе, рэзюмаваў журналіст і выказаў падазрэнне аб наяўнасці нейкай нераскрытай сілы, якая "заботліва сее незадаволенасць, нараканні, азлабленні".
Дакумент трапіў на стол першага сакратара ЦК КП(б) БССР Панцеляймона Панамарэнкі. Той наклаў рэзалюцыю: "Звярніце ўвагу на пытанні, паднятыя Кажарынавым". Але хутчэй за ўсё, улада так і засталася абыякавай і адарванай ад жыхароў.
Вызваліцелі ці гвалтаўнікі? Драма Усходняй Прусіі, 1944-45
Пра што не казалі ў савецкіх кнігах і фільмах пра вайну датычна “вызвалення” Усходняй Прусіі? Хто і чаму забараніў эвакуацыю мірнага насельніцтва? Які лёс чакаў тых, хто застаўся: сотні тысяч жанчын і дзяцей? Чаму ўказ маршала Ракасоўскага пра “карэктныя паводзіны” не працаваў? Што стала з савецкімі афіцэрамі, якія баранілі нямецкіх жанчын і падлеткаў? Голад, гвалт, рабункі, п’янства – страшная праўда той пары, якая доўгі час была тэмай табу. Падрабязнасці – у чарговым выпуску "Трызуб і Пагрня" з Кацярынай Ваданосавай.
Як вы ставіцеся да выключэння Расеі і Беларусі з мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю канца Другой сусветнай вайны?
Амбасадараў Расеі і Беларусі не запрасілі на мерапрыемства ў нямецкі парламент з нагоды канца Другой сусветнай вайны
Парламент Германіі выключыў паслоў Расеі і Беларусі са спіса гасцей на спецыяльнае пасяджэнне 8 траўня, прысвечанае 80-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Гэтае рашэнне падкрэслівае дыскамфорт у Германіі наконт ролі Расеі ў вызваленні Еўропы ад нацысцкага тэрору ў юбілейны год, улічваючы, што Уладзімір Пуцін выкарыстаў спадчыну Другой сусветнай вайны для апраўдання свайго ўварвання ва Украіну, паведамляе Reuters. Прадстаўнікі іншых пасольстваў далучацца да нямецкіх заканадаўцаў.
У пачатку красавіка нямецкі Фонд мемарыяльных комплексаў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора не дазволіў беларускім дыпламатам прыняць ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення гэтых канцэнтрацыйных лагераў. Беларускі МЗС заявіў назваў гэтае рашэнне "цынічным" і падкрэсліў, што яно "па сваёй сутнасці з'яўляецца працягам палітыкі дзялення людзей па нацыянальнаму прызнаку". Афіцыйным прадстаўнікам Беларусі і Расеі пачалі адмаўляць ва ўдзеле ў памятных акцыях у былых канцэнтрацыйных лагерах пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.
Як музыка стала аб’яднаўчай сілай і надзеяй для беларусаў падчас пратэстаў 2020 года, і як улады расправіліся з пратэстнымі музыкамі. Аб гэтым фільм журналіста і музычнага крытыка Міхаіла Козырава.
Катынскі расстрэл і Беларусь: ахвяры, архівы, памяць
📆 24 красавіка (чацвер)
⏱️ 18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
85 гадоў таму, увесну 1940 года, НКВД СССР расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных, сярод якіх былі і беларусы. Найбольш вядомае месца гэтых расстрэлаў — Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў — Меднае (Цвер, Расія), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон.
Амаль усе імёны расстраляных у Расеі і ва Украіне сёння вядомыя. Невядомымі застаюцца прозвішчы некалькі тысяч вязняў турмаў Заходняй Беларусі. З дакументаў вынікае, што ўвесну 1940 года на загад з Масквы іх перавезлі ў Менск, дзе іх сляды знікаюць. Навукоўцы і даследчыкі перакананыя, што іх таксама забілі, і адным з магчымых месцаў злачынства сталі менскія Курапаты.
Аб лёсах беларусаў з "катынскага" спісу, пра тое, чаму беларускія ўлады дагэтуль хаваюць дакументы, звязаныя з гэтай трагедыяй, а таксама пра тое, што сёння вядома пра сам "беларускі катынскі спіс", будзем размаўляць на чарговай сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.
Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Польска-брытанская даследчая група па культурнай спадчыне Беларусі Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Repost from Наша Ніва
«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш
Модных булак, пазалочаных яек ды інстаграмных кошыкаў яшчэ не было, але былі свае адметныя рытуалы рыхтавання да свята, новыя хусткі, якімі хваліліся, святочныя песні і традыцыі, перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
@belsat сабраў велікодныя ўспаміны з розных куткоў Беларусі, як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму.
https://nashaniva.com/366242
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366242
Вы фарбуеце яйкі на Вялікдзень?
"Люстэрка" тлумачыць, адкуль узялася гэтая традыцыя, дзе яйкі фарбуюць іржавымі цвікамі і чым пісанка адрозніваецца ад капанкі.
Вызвалялі ці рабавалі Беларусь?
У новым выпуску праграмы "Няпростая гісторыя" размова пойдзе пра Казацтва.
Чым з'яўляецца гэты феномен для беларускай гісторыі? Наколькі казакі былі сваімі для беларусаў і якую ролю адыгралі ў нашым мінулым? Якія віды казакоў былі і чаму некаторым з іх можна было б паставіць помнік у нашай краіне?
Пра казацтва ў ВКЛ і на землях Беларусі размова з вядомым беларускім гісторыкам Віктарым Якубавым
Repost from Хартия-97%
Германия исключила Беларусь из мероприятий к 80-летию окончания Второй мировой войны.
Послов РФ также исключили:
https://qmt6jx-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/qmt6jx.c97.org/ru/news/2025/4/17/637377/
Лекцыя Аляксея Братачкіна у межах Беларускага калёквіума Ферн-Універсітэта ў Хагене “Грамадзянская навука, публічная гісторыя і аўтарытарызм”
Як ствараюцца гістарычныя веды ў аўтарытарным кантэксце? Як працуе грамадская функцыя навукі ва ўмовах аўтарытарызму, ці магчымы ўдзел грамадзян у з'яўленні інфраструктуры грамадзянскай навукі і самой «грамадзянскай навукі»? Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў Беларусі, перажыўшы некалькі пікаў «лібералізацыі» і ўмацавання аўтарытарызму, — адзін з кейсаў для аналізу. Прэзентацыя будзе прысвечана двум перыядам найноўшай гісторыі Беларусі — канцу 1980-х — першай палове 1990-х і 2010-2020 гадам, а таксама абмяркуе сувязі паміж вытворчасцю гістарычных ведаў, грамадскімі рухамі і аўтарытарнай цэнзурай.
Мадэратар дыскусіі: праф. д-р Сайман Льюіс (Брэменскі ўніверсітэт). Мова: англійская
Дата: 28 красавіка 2025 г.
Анлайн-спасылка
Repost from De facto. Беларуская навука
Ушачы аказаліся на 500 гадоў старэйшымі: археолагі знайшлі сляды паселішча X–XI стагоддзяў
Падчас руціннага археалагічнага абследавання перад будаўніцтвам газаправода ў самым цэнтры Ушачаў навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН знайшлі сляды старажытнага паселішча, якое існавала тут яшчэ ў X–XI стагоддзях. А ў іх выявілі фрагменты ганчарнай і ляпной керамікі, а таксама бронзавы наканечнік шыйнай грыўні.
«Раней лічылася, што Ушачы ўпершыню згадваюцца толькі ў XVI стагоддзі ў складзе Полацкага ваяводства. Але цяпер аказалася, што людзі жылі тут на 500 гадоў раней. Гэта мяняе ўяўленне пра гісторыю засялення гэтых земляў», – адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Марат Клімаў.
Аднак помнік гісторыі знаходзіцца на месцы сучасных агародаў жыхароў райцэнтра (на здымку) – з-за гэтага, на жаль, даследаванне можа сутыкнуцца з цяжкасцямі, дадаў навуковец.
