1 273
Підписники
Немає даних24 години
+87 днів
+930 днів
Архів дописів
Менскіх школьнікаў, якія пасля экзамену па гісторыі Беларусі зладзілі флэшмоб і з мацюкамі парвалі экзаменацыйныя білеты па гэтым прадмеце, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі.
+1
Віцебскай ратушы — 250 гадоў!
У 2025 годзе Віцебская ратуша адзначае 250-годдзе з моманту свайго ўзвядзення. Гэты выбітны помнік архітэктуры стаў сімвалам гарадскога самакіравання і важнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска.
Ратуша ўзведзеная ў 1775 годзе на месцы драўлянай будыніны, што згарэла падчас пажару. Яе будаванне звязана з Магдэбургскім правам, якое Віцебск атрымаў яшчэ ў 1597 годзе, што сведчыць пра багатую гісторыю мясцовага самакіравання. Праўда, на момант будаўніцтва Віцебск страціў Магдэьурскае права, бо гэіыя землі былі акупаваныя Расеяй.
Сёння Віцебская ратуша — гэта не толькі помнік архітэктуры, але і частка гісторыка-краязнаўчага музея. З вежы адкрываецца цудоўны від на горад з вышыні птушынага палёту. Ратуша стала сімвалам незалежнасці і культурнай самасвядомасці Віцебска.
Repost from Наша Ніва
Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс
У савецкай Беларусі, як і ў нацысцкай Нямеччыне, прапаганда была адной з галін прамысловасці. На яе працавалі часопісы, газеты і радыёстанцыі. Былі ў гэтай галіны ў Беларусі і свае ўдарнікі. Гэта Лукаш Бэндэ, Алесь Кучар, Якаў Бранштэйн, Янка Ліманоўскі, Фабіян Акінчыц і Уладзіслаў Казлоўскі.
https://nashaniva.com/369587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369587
Repost from Будзьма беларусамі!
«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ўнікальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную Янам Няпрэцкім і ўпершыню надрукаваную ў Нюрнбэргу ў 1749 годзе. Гэта была першая адноўленая за амаль 150 гадоў і найбольш дасканалая мапа ВКЛ пасьля Радзівілаўскай мапы.
Удзельнікі кампаніі абяцаюць новыя нечаканасьці неўзабаве, піша «Радыё Свабода».
І сама карта, і месца яе выданьня сьведчаць, што ўзровень адукацыі ў ВКЛ дазваляў ствараць прадукты, адпаведныя сусьветным стандартам, кажа дасьледнік Аляксей Адамовіч, аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага». Стварэньне карты патрабавала глыбокіх ведаў у картаграфіі, матэматыцы, астраноміі й геадэзіі.
➡️Працяг па спасылцы.🔹 Тут без VPN.
‼️УЖО СЁННЯ ‼️Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў
📆 5 чэрвеня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
На сустрэчы будзе гаворка пра праўду страшнай вайны ад нашых дзядоў і бабуль. Наш госць антраполаг, гісторык, доктар навук Уладзімір Лобач распавядзе пра вайну без прыўкрашання, пафасу і героікі. Немцы, паліцаі, партызаны і людзі пад стрэхамі вясковых хат - усё гэта будзе тэмай нашай размовы.
Запрашаем!
Пра забойства Троцкага і ролю ў гэтым Наума Эйцінгона я неяк пісаў у “Нашай гісторыі”
Чаму Беларусь цікавая ўсяму свету, але свет не цікавы Беларусі? Як беларусаў вывучаюць у Афрыцы, а ў Кітаі нават стварылі даследчы цэнтр! Чаму важна, каб беларускія даследчыкі вывучалі егіпецкія піраміды, плямёны Мая ці старажытны Кітай. Як нашы валуны могуць быць звязаныя з Лацінскай Амерыкай? Пра ўсё гэта Андрэй Казакевіч на канале "Няпростая гістрыя" гутарыць з вядомым беларускім гісторыкам Яўгенам Красуліным. Дагледзьце размову да канца і вы даведаецеся, што аперацыю па ліквідацыі Льва Троцкага ў Мексіцы распрацоўвалі палітычныя забойцы з Беларусі, а пасля яны ж заснавалі цэлую навуку!
Repost from Наша Ніва
Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША
Жыццё Анатоля Занковіча — гэта няпростая гісторыя ХХ стагоддзя, расказаная праз лёс аднаго чалавека. Яго сям’я зазнала раскулачванне, Анатоль давялося пажыць пры паляках, саветах і нацыстах.
Урэшце мужчына эміграваў у ЗША, дзе 40 гадоў адпрацаваў хірургам у Чыкага. Сваю гісторыю ён расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/369019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369019
Repost from De facto. Беларуская навука
У Гродзенскім раёне знайшлі матэрыялы каменнага веку і пахаванне другой паловы XVII стагоддзя
Археалагічныя даследаванні на помніку каля в. Баля Сольная Гродзенскага раёна правялі 21-26 мая супрацоўнікі аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Вашанаў, Марыя Ткачова і Алег Вараненка. Былі атрыманы матэрыялы ад каменнага веку да Новага часу, паведамляе Інстытут гісторыі ў сацсетах.
Найбольш цікавай знаходкай стала пахаванне другой паловы XVII стагоддзя, у якім выяўлены металічны пласціністы нож, а таксама медная манета 1660-х гг. Антрапалагічная экспертыза, зробленая супрацоўнікам аддзела антрапалогіі Інстытута Валянцінай Віннікавай, паказала, што пахавана была жанчына ўзростам 45-50 гадоў.
Стаянкі перыяду каменнага-бронзавага вякоў 2-га тысячагоддзя да н.э на ўскраіне вёскі Баля Сольная Гродзенскага раёна адкрыў у 1975 годзе Міхась Чарняўскі. Археалагічны помнік размяшчаецца на левым беразе р. Нёман, пры ўпадзенні р. Зарачанка, на вышыні 4-6 метраў над узроўнем вады.
Repost from Наша Ніва
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага
Набытае MALDZIS выданне выйшла ў свет у першай палове 1790-ых — напрыканцы існавання Вялікага Княства Літоўскага. Карту купілі на сродкі беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба.
https://nashaniva.com/369401
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369401
Repost from Наша Ніва
Археолагі пачалі раскопкі на Заслаўскім замку. У планах — выявіць вялікую браму
Да Дажынак плануюць закансерваваць і музеіфікаваць браму гэтага аднаго з першых бастыённых замкаў стараітальянскага тыпу на Беларусі. Вось што пра яго вядома.
https://nashaniva.com/369380
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369380
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Феміністка, валанцёрка і бабуля беларускай літаратуры — Эліза Ажэшка
🔵Эліза Ажэшка — польская ці беларуская пісьменніца?
🔵Чаму Ажэшка пісала пра жанчын і пры чым тут паўстанне 1863-га? Фемінізм 1870-х — гэта як?
🔵Што такое пазітывізм і хто стаў новым героем літаратуры?
🔵Чаму пра Ажэшку казалі, што яна прыняла юдаізм?
🔵Чаму пісьменніца так і не атрымала Нобелеўскую прэмію і як яе «ўзнагародзіла» Расія?
📺 Эліза Ажэшка і героі яе твораў — у нашым відэа: https://youtu.be/NXSxqxYb8Zk
#смаленневепрука — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.
Repost from Historyja
+1
4 červienia 1918 hoda była apublikavana ”Biełaruskaja gramatyka dla škoł” Branisłava Taraškieviča.
4 чэрвеня 1918 года была апублікавана "Biełaruskaja gramatyka dla škoł" ("Беларуская граматыка для школ") Браніслава Тарашкевіча.
Беларускі рэжым працягвае бальшавіцкія традыцыі
Беларускі ПЭН склаў спіс твораў мастацкай літаратуры, гістарычных прац, навуковых матэрыялаў, якія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уключыла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У спісе — некалькі дзясяткаў кніг па гісторыі беларускіх і замежных аўтараў.
+1
Пачалі са знішчэння кніг
3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР (цэнзурны орган) выдаў сакрэтны загад №33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». У спісе было 421 найменне — кнігі па гісторыі і этнаграфіі, мовазнаўстве, эканоміцы, мастацкія творы т. зв. ворагаў народу.
У пераліку былі і такія творы, як «Культура цукровых буракоў», «Як кашалі плесці», «Сельскагаспадарчае птушкаводства»… нават звычайныя слоўнікі (!) беларускай навуковай тэрміналогіі.
Забароненыя кнігі загадвалася сабраць і знішчыць праз рэзальныя машыны друкарняў альбо спаліць. Справаздачы накіроўваліся ў аддзел Галоўліта у раёнеі у Менск, а таксама у мясцовы аддзел НКВД.
Да 1 жніўня ва ўнутраным двары Менскай турмы НКВД БССР камуністы спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, што не прайшлі цэнзуру. Шэраг іх аўтараў бальшавікі заб'юць уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.
На здымках адзін з загадаў Галоўліту за 29.04.1937 г. Крыніца
Repost from Беларускія аўторкі Вітрыны
Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў
📆 5 чэрвеня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
На сустрэчы будзе гаворка пра праўду страшнай вайны ад нашых дзядоў і бабуль. Наш госць антраполаг, гісторык, доктар навук Уладзімір Лобач распавядзе пра вайну без прыўкрашання, пафасу і героікі. Немцы, паліцаі, партызаны і людзі пад стрэхамі вясковых хат - усё гэта будзе тэмай нашай размовы.
Запрашаем!
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
3 чэрвеня — асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. 37 гадоў таму выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці".
@euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы (гэта было няпроста) і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння.
Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci
Без VPN
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
https://smarturl.click/OLGoz
Беларусь зараз мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.
Яшчэ шэсьць — у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Віцебскай ратушы — 250 гадоў!
У 2025 годзе Віцебская ратуша адзначае 250-годдзе з моманту свайго ўзвядзення. Гэты выбітны помнік архітэктуры стаў сімвалам гарадскога самакіравання і важнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска.
Ратуша ўзведзеная ў 1775 годзе на месцы драўлянай будыніны, што згарэла падчас пажару. Яе будаванне звязана з Магдэбургскім правам, якое Віцебск атрымаў яшчэ ў 1597 годзе, што сведчыць пра багатую гісторыю мясцовага самакіравання.
Сёння Віцебская ратуша — гэта не толькі помнік архітэктуры, але і частка гісторыка-краязнаўчага музея. З вежы адкрываецца ўражлівы від на горад з вышыні птушынага палёту. Ратуша стала сімвалам незалежнасці і культурнай самасвядомасці Віцебска.
Крыніца: Віцебскі кур’ер
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Самаабвешчаны генацыд. Як рэжым праз кіно замацоўвае сваю ўладу
“Беларусьфільм” зняў дылогію “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці”, каб абвінаваціць у фашызме Захад і праціўнікаў рэжыму. @euroradio паглядзела гэты “шэдэўр”: https://euroradio.fm/samaabveshchany-genacyd-yak-rezhym-praz-kino-zamacouvae-svayu-uladu
Спасылка, якая працуе без VPN
