uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 273
Підписники
Немає даних24 години
+87 днів
+930 днів
Архів дописів
У цэнтры Гародні абвалілася сцяна старажытнага дома: будынак знаходзіўся на рэканструкцыі Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам Раскопкі гарадзішча на Менцы, якое і было летапісным Менскам, далі магчымасць дакладна вызначыць, калі будавалася сталіца Беларусі. Адкрыццё стала вынікам супрацы археолагаў і батанікаў. https://nashaniva.com/368941

Беларусь выключылі з апякунскай рады нямецкага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня» https://smarturl.click/13wVY Пра гэта п
Беларусь выключылі з апякунскай рады нямецкага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня» https://smarturl.click/13wVY Пра гэта паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў. тПаводле яго слоў, якія прыводзіць выданьне Deutsche Welle, такое рашэньне было прынятае 24 сакавіка 2025 году, пасьля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацьвердзілі дэпутаты Бундэстагу. «Новыя нормы дазваляюць прыпыніць членства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйныя рызыкі або рызыкі бясьпекі. У выніку сяброўства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 году», — адзначыў Макееў.

"Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства" Кніга Лявона Карповіча выдавецтва Kamunikat.org — гэта незвычайнае падарожжа
"Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства" Кніга Лявона Карповіча выдавецтва Kamunikat.org — гэта незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна шмат ілюстрацый у выглядзе паштовых выданняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй ВКЛ і для філатэлістаў, як дапаможнік па стварэнні калекцыі Лавон Карповіч - беларускі краязнаўца і філатэліст. Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку „Беларускія паштовыя маркі: ад пачатку да эміграцыі і Незалежнасьці”, „Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”, „Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”. Кніга налічвае 208 добра ілюстраваных старонак. Набыць яе можна па спасылцы.

Repost from Historyja
Як у Беларусі разрывалі беларускі сцяг У траўні 1995 года адбыўся незаконны рэферэндум, у якім таксама было пытанне аб змене сімвалаў. Без чакання на афіцыйнае ўвядзенне ў сілу незаконных законаў, кіраўнік справамі Лукашэнкі Іван Ціцянкоў (таксама як Лукашэнка былы кіраўнік саўгаса з Магілёўшчыны) з таварышамі дэманстратыўна з даху Дома ўраду зняў і разарваў на кавалкі нацыянальны беларускі сцяг.

Затрыманні і ціск: як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій? Пра тое, чаму ўлады змагаюцца з аўтарамі Вікіпедыі і як цяпе
Затрыманні і ціск: як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій? Пра тое, чаму ўлады змагаюцца з аўтарамі Вікіпедыі і як цяпер абнаўляецца самая папулярная анлайн-энцыклапедыя, @euroradio пагутарыла з яе рэдактарам. Чытаць тут: euroradio.fm/zatrymanni-i-cisk-yak-zhyve-belaruskaya-vikipedyya-padchas-represiy А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Разбіраемся ў магнацкіх родах ВКЛ У іх была ўлада, якая і не снілася некаторым каралям. Іх імёны былі звязаныя са шматлікімі бітвамі, важнымі палітычнымі рашэннямі і галоўнымі законамі краіны. Магнацкія і княжацкія роды былі рухавікамі ў палітыцы, гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага. PALATNO расказвае пра Радзівілаў, Сапегаў, Астрожскіх і іншыя роды.

На Менцы стартаваў археалагічны сезон: ужо знайшлі шыла X стагоддзя Археалагічны сезон традыцыйна адкрыўся раскопкамі ўчастка
На Менцы стартаваў археалагічны сезон: ужо знайшлі шыла X стагоддзя Археалагічны сезон традыцыйна адкрыўся раскопкамі ўчастка, звязанага з ювелірным рамяством. Да даследавання далучыліся студэнты-практыканты Універсітэта культуры. Ужо ў першыя дні раскопак зафіксаваны значныя знаходкі: знойдзена жалезнае шыла, якое датуецца X стагоддзем (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі ў пятніцу 30 мая. Артэфакт можа быць звязаны з ювелірнай або гарбарнай вытворчасцю, што пацвярджае гіпотэзу аб рамеснай зоне на тэрыторыі комплексу. Раней навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка. Таксама нагадваем, што валанцёраў запрашаюць далучыцца да Асавецкай археалагічнай экспедыцыі, якая адбудзецца з 28 ліпеня па 10 жніўня.

Repost from Historyja
30 траўня 1999 года на Нямізе здарылася трагедыя.
30 траўня 1999 года на Нямізе здарылася трагедыя.

Замест ешывы - Еўраопт? У пасёлку Радунь прадалі старую ешыву. Цяпер уласнік можа перабудаваць яе для сваіх патрэб. Падрабязн
Замест ешывы - Еўраопт? У пасёлку Радунь прадалі старую ешыву. Цяпер уласнік можа перабудаваць яе для сваіх патрэб. Падрабязней на Hrodna.live.

Repost from Спадчына
У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. Прама сёння бульдозерам руйнавалі драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45. Дом, які як лічыцца быў пабудаваны ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа, быў узяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года. З Дзяржаўнага спісу гэта і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма. У пачатку вясны мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы. Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае. Крыніца #Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства

Repost from Спадчына
У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. Прама сёння бульдозерам руйнавалі драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45. Дом, які як лічыцца быў пабудаваны ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа, быў узяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года. З Дзяржаўнага спісу гэта і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма. У пачатку вясны мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы. Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае. Крыніца #Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства

У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча 🔺 Акцыя памяці адбылася на месцы ягонай гібелі.
+2
У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча 🔺 Акцыя памяці адбылася на месцы ягонай гібелі. Арганізавала падзею Беларуская прастора «Робім разам». Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/u-varsav-usanavali-pamjac-stanislava-bulak-bulachovica/

Repost from Historyja
Беларус - ахоўнік Сталіна Мікалай Уласік нарадзіўся 22 траўня 1896 года ў вёсцы пад Слонімам. Рабіў кар'еру ў чэкісцкіх струк
+3
Беларус - ахоўнік Сталіна Мікалай Уласік нарадзіўся 22 траўня 1896 года ў вёсцы пад Слонімам. Рабіў кар'еру ў чэкісцкіх структурах. Ужо ў 1927 годзе ўзначаліў спецахову Крамля ды фактычна самога Сталіна. Уласік з 1931 года быў таксама целаахоўнікам Сталіна, найдаўжэй з усіх іншых. У 1952 годзе зняты з пасады і праз нейкі час арыштаваны, у 1956 годзе памілаваны. Памёр у сталіцы сваёй савецкай радзімы - у Маскве.

5 гадоў таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. На мітынгу блогера ў Гродне адбылася правакацыя, праз хвіліну з'явіўся АМАП. З таго часу Ціханоўскага трымаюць за кратамі. За спробу паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах яго пакаралі 18-цю гадамі калоніі.

Repost from Новы Час
Дэфіцыт гародніны ў СССР. Дасье ў карыкатурах Цяперашні прыкметны ажыятаж вакол бульбы верагодна таксама абумоўлены калектыўн
Дэфіцыт гародніны ў СССР. Дасье ў карыкатурах Цяперашні прыкметны ажыятаж вакол бульбы верагодна таксама абумоўлены калектыўнай памяццю пра часы СССР, калі дэфіцыт памідораў, бульбы, цыбулі і да т.п. быў звычайнай справай. Тагачасная прапаганда любіла адлюстроўваць савецкія рэаліі як нейкі спажывецкі рай, дзе працоўным былі даступныя ўсе тавары. У рамках гэтага шаблону ствараліся многія графічныя агітацыйныя матэрыялы. Больш карыкатур тут Спасылка без VPN

Удзел праваслаўных салдат арміі Андэрса ў бітве за Монтэ-Касіна 📆 29 мая 2025 г. (чацвер) ⏰18:00 📍Białystok, ul. Św. Mikoła
Удзел праваслаўных салдат арміі Андэрса ў бітве за Монтэ-Касіна 📆 29 мая 2025 г. (чацвер) ⏰18:00 📍Białystok, ul. Św. Mikołaja 5. Праваслаўны культурны цэнтр. Запрашаем на лекцыю прафесара Варшаўскага ўніверсітэту Юрыя Грыбоўскага. Гаворка пойдзе пра колькасны, нацыянальны склад жаўнераў Арміі Андэрса праваслаўнага веравызнання, у тым ліку пра беларусаў, пра іх подзвігі на полі бою, а таксама пра пасляваенныя лёсы як тых, хто застаўся на эміграцыі, і тых, хто вярнуўся на радзіму і стаў ахвярай сталінскій рэпрэсій. Выступ адбудзецца на польскай мове.

Як БССР і Польшча праводзілі абмены людзей у 1921 - 1939 гадах Пра гэта піша Вольга Бароўская ў адным з мінулагодніх нумароў
Як БССР і Польшча праводзілі абмены людзей у 1921 - 1939 гадах Пра гэта піша Вольга Бароўская ў адным з мінулагодніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». Польскі бок, перш за ўсё, цікавіўся выдачай ксяндзоў і разведчыкаў, савецкі – членаў КПП і дыверсантаў. У сакавіку 1923 г. падпісалі «Дагавор аб персанальным абмене паміж Польшчай, Расіяй (Беларуссю) і Украінай», які прадугледжваў абмен «340 на 340». З-за разнагалоссяў лічбы істотна змяняліся, але абмен закрануў сотні чалавек. Затым быў працяг. У красавіку 1924-га Польшча атрымала 107 чалавек, савецкі бок – 33. Ноччу на 1 лютага 1925 г. на ст. Коласава адбыўся абмен «67 на 208». У студзені 1928-га – «9 на 31». У 1932-м прынялі два апошніх спіса абмену: у Польшчу прыехалі 18 ксяндзоў і сем’і палонных. Ад практыкі не адмовіліся нават пасля інцыдэнта на ст. Коласава ў сакавіку 1925-га, калі адзін з ахоўцаў з польскага боку забіў членаў КПП Багінскага і Вечаркевіча і абмен не адбыўся. Варшава адмаўляла спланаваную акцыю, ахоўцу асудзілі.

Ліцвінізм: адкуль ногі растуць Філосаф, палітолаг, доктар Пётр Рудкоўскі ў эфіры Еўрарадыё разважае, што такое "ліцвінізм", дзе яго карані, і чаму ён так палохае літоўцаў.

Расстрэл антысавецкіх партызан 28 траўня 1921 г. за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы
+7
Расстрэл антысавецкіх партызан 28 траўня 1921 г. за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Месца расстрэлу невядомае. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў. Атрад дзейнічаў з лета 1920 г. Яго кіраўнік — 53-гадовы ўладальнік хутара Антонаўка Казімір Сляскі (на здымку — у шапцы і паліто) — гуртаваў моладзь з суседніх вёсак, пераважна рыма-католікаў. Усіх абвінавацілі ў сувязях з Польшчай, нападах на чырвонаармейскія абозы і забойстве савецкіх актывістаў. Справу вёў следчы Цітоў. З нянавісцю ён запісаў у абвінаваўчым заключэнні: «Сляскі асабіста з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў сярод моладзі ісці за “Айчыну” і ахвяраваць сваім жыццём і дабром дзеля дасягнення панскага царства Беларусі». У памяць пра бацьку сын Сляскага пазней усталяваў у адным з касцёлаў Варшавы памятную шыльду. У 1992 г. ўсе асуджаныя былі рэабілітаваныя. Здымкі са справы: AAN, ф. 2478, с. 651.