ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 272
المشتركون
+124 ساعات
+17 أيام
-1030 أيام
أرشيف المشاركات
Гісторыка Ігара Мельнікава праваабаронцы прызналі палітвязнем.
Гісторыка Ігара Мельнікава праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Такое рашэнне 23 жніўня прыняў суд Цэнтральнага
Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Такое рашэнне 23 жніўня прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску. Сам гісторык каля шасці месяцаў знаходзіцца за кратамі. Менскі гарадскі суд пачне разглядаць ягоную справу 10 верасня. Ігара Мельнікава абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне складае шэсць гадоў калоніі. Перад затрыманнем гісторык казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай "Пачаць ліквідацыю" пра "гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянтаў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў…" (на здымку). "Экстрэмісцкімі" прызналі кнігі Ігара Мельнікава, "а таксама іх копіі альбо іншыя кніжныя выданні": 1. Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: "Альфа-кніга", 2017. — 328 с.; 2. Мельнікаў, I.B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919−1920 гадах / Ігар Мельнiкаў — Минск: "Альфа — кніга", 2018. — 224 с.; 3. Мельнiкаў, I.B. На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнiкаў. — Мінск: "Альфа — кніга", 2020. — 352 с.

Тэрыторыя Беларусі "пульсавала" ўвесь час яе існавання - то станавілася менш з-за раздзелаў і дагавораў, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласнасць. Дык як жа насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці той гэта «кляновы ліст», які мы абвыклі бачыць на картах і атласах? Якія гарады, якія знаходзяцца зараз за мяжой, калісьці былі цэнтрамі беларускіх раёнаў і абласцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.

У працяг тэмы
+3
У працяг тэмы

#фотабсср Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитекту
#фотабсср Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитектура ХХ - начала ХХI века" (Мінск, выд."Беларусь", 2020): 1. Клінкерная дарога Гомель-Рэчыца. 2. Выкладка на адкосе аўтадарогі. 3. Пункт адпачынку з рэзервуарам для вады. 4. Кіламетровы знак. 5. Знак абмежавання хуткасці.

У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянск
У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянскі перыяд сведчаць пра тое, што тут былі пахаваныя людзі з высокім статусам у грамадстве. https://nashaniva.com/350226 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае Ён правёў за кратамі больш за паўгода. h
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае Ён правёў за кратамі больш за паўгода. https://nashaniva.com/350175 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.

Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.

Repost from Historyja
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
+2
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).

33 гады таму, 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай краінай: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая ў 1990-м, атрымала статус канстытуцыйнага закона. Коратка тлумачым, як гэта стала рэальнасцю.

24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюц
24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюць згодна з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны «Аб Дні незалежнасці Украіны» ад 20 лютага 1992 года. Шчыра віншуем! Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”. Анонс ад выдавецтва: Другі том калектыўнай ман
+5
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”. Анонс ад выдавецтва: Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё. Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана! Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.

Хто вельмі шмат дапамагаў гітлераўскай Нямеччыне і кляўся ёй у "трывалай дружбе" Да 85-годдзя падпісання пакта Молатава-Рыбентропа "Салідарнасць" нагадвае - гэта быў Сталін.

Кто очень много помогал гитлеровской Германии и клялся ей в «прочной дружбе» К 85-летию заключения пакта Молотова-Риббентропа
Кто очень много помогал гитлеровской Германии и клялся ей в «прочной дружбе» К 85-летию заключения пакта Молотова-Риббентропа «Салідарнасць» напоминает – это был Сталин: https://d2xtp127735pun.cloudfront.net/post/kto-ochen-mnogo-pomogal-gitlerovskoj-germanii-i-klyalsya-ej-v-prochnoj/202625/ Подписаться на телеграм «Салідарнасці»

23 жніўня ў Еўропе адзначаюць Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Ён быў заснаваны Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе. Датай святкавання абралі дзень падпісання Дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, вядомай як Пакт Молтава-Рыбентропа, і сакрэтнага пратаколу да яго. Гэта адбылося 23 жніўня 1939 года. Дакумент падзяліў Еўропу на сферы ўплыву і падрыхтаваў грунт для пачатку Другой сусветнай вайны. Як гэты дзень паўплываў на гісторыю Беларусі? Ці варта беларусам адзначаць Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму? Пра гэта разважае доктар палітычных навук, спецыяліст у беларускай палітычнай гісторыі Андрэй Казакевіч.

23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы
+3
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго. Тады ж быў падпісаны сакрэтны пратакол. У ім Масква і Берлін дамаўляліся пра размежаванне сфераў ўплыву. Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва адыходзілі пад кантроль СССР. Пры гэтым перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі. У выпадку пераўладкавання абласцей Польшчы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Крамлем інтарэс да Бесарабіі, якая была часткай Румыніі. Дагавор аб ненападзе 31 жніўня адначасова ратыфікавалі Вярхоўны Савет СССР і Рэйхстаг Германіі. Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 г. Германія, а 17 верасня СССР напалі на Польшчу. У выніку польская дзяржава знікла з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Захоняя Украіна былі далучаныя да БССР і УССР. 10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы пагадзіўся на размяшчэнне савецкіх ваенных базаў на сваёй тэрыторыі, а ў якасці кампенсацыі атрымаў Вільню і Віленскую вобласць. 26 лістапада 1939 г. СССР распачаў вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ўлетку 1940 г. савецкія войскі ўвайшлі ў Эстонію, Латвію і Бесарабію. Наяўнасць сакрэтнага пратаколу да Пакту аб ненападзе ў СССР адмаўлялася да 1989 году. Арыгіналы дакументаў Расея ўпершыню апублікавала толькі ў 2019 годзе.

23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Іаахім фон Рыбентроп і Вячаслаў Молатаў падпісалі германа-с
+3
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Іаахім фон Рыбентроп і Вячаслаў Молатаў падпісалі германа-савецкі Пакт аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа, і дадатковы сакрэтны пратакол да яго. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго і не ўваходзіць ні ў якія групіроўкі дзяржаў, якія могуць пагражаць кожнай з краінаў. Паводле сакрэтнага пратаколу ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзяць у склад Прыбалтыйскіх дзяржаў (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы мусіла стаць мяжой сфер інтарэсаў Германіі і СССР. А перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі. У выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей у складзе Польшчы мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР мелася праходзіць па лініі рэк Нарава, Віслы і Сана. Гэта значыць, Заходняя Беларусь і Заходняя Украіны - былыя ўсходнія крэсы Польшчы - пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Масквой інтарэс да Бесарабіі, якая тады была часткай Румыніі. Пасля падпісання пакту Сталін прамовіў тост за фюрэра Германскага рэйха. Пакт аб ненападзеі быў ратыфікаваны 31 жніўня 1939 г. адначасова Вярхоўным Саветам СССР і Рэйхстагам Германіі. Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 году Германія напала на Польшчу, а 17 вернасня СССР ударыў у спіну польскай дзяржаве. У выніку Польшчы знікне з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Украіна будуць далучаныя на БССР і УССР. 10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы змушана падпісаў дагавор аб узаемадапамозе. Літва пагадзілася на размяшчэнне савецкай ваеннай базы, а ў якасці кампенсацыі атрымала Вільнюс і Віленскую вобласць. 26 лістапада 1939 г. Масква распачне вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ў чэрвені 1940 г. акупіруе Эстонію і Латвію. У СССР наяўнасць сакр

Repost from Historyja
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзя
+8
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены вядомыя як Пражская вясна. Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”