uk
Feedback
РобімНогі

РобімНогі

Відкрити в Telegram

бег у Беларусі ад 800 метраў да ўльтрамарафона каляндар стартаў | навіны | аналітыка адмін: @rbmnhi інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Показати більше
1 116
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+230 день
Архів дописів
Першым беларускім забегам, сертыфікаваным у ITRA, стаў жук-трэйл "Лагойск"-2017. Але сістэмна ітраўскія старты ў Беларусі праводзяцца з 2024 года. Лепшыя вынікі на беларускіх стартах ITRA за ўвесь час: 1. Аляксей Чакур - 731 (Налібакі-2026, 100К) 2. Барыслаў Яравы - 709 (Налібакі-2024, 42К) 3. Іван Лявонаў - 668 (Жук-трэйл Лагойск-2017, 42К) 4. Аляксандр Дзянісаў - 665 (Налібакі-2026, 42К) 5. Дзмітрый Спыну - 664 (Юцкі трэйл-2025, 1 этап эстафеты) 6. Павел Прыгожы - 659 (Жук-трэйл Вясна-2026, 10К) 7. Ігар Гарбуноў - 657 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 8. Аляксей Мардас - 656 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 9. Павел Прыгожы - 649 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 10. Вадзім Малыхін - 646 (Kaspersky Race-2025, 65К) 1. Паліна Бараноўская - 625 (Налібакі-2026, 42К) 2. Юлія Цвірбут - 613 (Зіма партызанская-2021, 68К) 3. Вольга Рагаўцова - 612 (Налібакі-2026, 42К) 4. Мая Тонкіх - 606 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 55К) 5. Ірына Уласевіч - 601 (Бэк'ярд, 2024) 6. Людміла Зенькова - 604 (Kaspersky Race-2025, 65К) 7. Яна Шульжыцкая - 572 (Налібакі-2026, 42К) 8. Алена Зюзіна - 567 (Трэйл Вітаўт-2020, 65К) 9. Святлана Мартысевіч - 564 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 21К) 10. Аксана Сулімчык - 564 (Дарога замкаў-2019, 125К)

"Налібакі-2026" адзначыліся яшчэ і жаночым рэкордам у рэйтынгу ITRA: Паліна Бараноўская прабегла дыстанцыю 43,5 км за 3:31:01
"Налібакі-2026" адзначыліся яшчэ і жаночым рэкордам у рэйтынгу ITRA: Паліна Бараноўская прабегла дыстанцыю 43,5 км за 3:31:01 (тэмп 4:51/км). Такі вынік ёй прынёс 625 балаў ITRA. Папярэдні рэкорд трымаўся больш за 5 гадоў і належыў Юліі Цвірбут.

Чэрвеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-20 сусветнага рэйтынгу адразу тры беларусы: Андрэй Старычэнка — 7-ы (1810,3 км² (+158
+1
Чэрвеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-20 сусветнага рэйтынгу адразу тры беларусы: Андрэй Старычэнка — 7-ы (1810,3 км² (+158 км² за месяц), Руслан Хмяленка — 13-ы (1445,8 км² (+538 км²), Сяргей Таргонскі — 16-ы (1329,6 км² (+199 км²). Таксама ў сотні самых-самых — Вадзім Вайцяховіч — 28-ы (1128,6 км² (+137 км²), Канстанцін konst. run — 79-ы (-20 км²). ✨Каманда Belarus у INTVL замацавалася на шостым радку ў сусветным рэйтынгу — 9237,8 км² (+1248 км² за месяц). Наперадзе толькі Германія, Францыя, Расія, каманды з ЗША і Аўстраліі. У складзе беларускай каманды больш за 100 бегуноў, і далучыцца да яе можа кожны актыўны ўдзельнік INTVL. Хто ўжо ў камандзе, але яшчэ не ў клубным чаце — пішыце @rbmnhi, дадам. Будзем развіваць новае бегавое кам'юніці!

Лонгрыд на выхадныя — інтэрв’ю з Аляксеем Чакурам, пераможцам ультрамарафона "Налібакі" з рэкордным ITRA-рейтынгам, паказаным
Лонгрыд на выхадныя —  інтэрв’ю з Аляксеем Чакурам, пераможцам ультрамарафона "Налібакі" з рэкордным ITRA-рейтынгам, паказаным у межах адной гонкі ў Беларусі — 731. Дыстанцыю ў 102,2 км Аляксей прабег за 8:19:14 (тэмп 4:53/км). Тут шмат як агульнай філасофіі ультрамарафона, так і канкрэтных лайфхакаў для аматараў ультры. Вось кароткая вытрымка з інтэрв’ю, а поўны тэкст чытайце на сайце праекта TRUNK:
Ультра — это про стратегию, план, ментальную выносливость, оптимизацию питания и умение адаптироваться. Ты постоянно принимаешь решения, подстраиваешься под ситуацию, думаешь, как вылезти из очередного микро- или макро-кризиса. Мне это интересно — здесь много переменных. В ультре очень многое решает голова. Нужно заранее принять, что много часов подряд тебе будет тяжело. Местами — очень тяжело. И в такие моменты важно помнить, что пройти через всё это — исключительно твой собственный выбор.

Пачалася рэгістрацыя на новы старт ад Федэрацыі прыгодніцкіх гонак - "Купалле". Для бегуноў у праграме - начныя 7 км і 15 км,
Пачалася рэгістрацыя на новы старт ад Федэрацыі прыгодніцкіх гонак - "Купалле". Для бегуноў у праграме - начныя 7 км і 15 км, дзённыя 7 км і 25 км, дзіцячы 1 км. Будзе асобны залік на двухдзённым забегу начныя 7 км + дзённыя 7 км.

Сталі вядомы новыя маршруты "Гарадзенскай вандроўкі". Забег пройдзе 21 чэрвеня. Перарэгістрацыя слотаў і пазначэнне клуба для
+1
Сталі вядомы новыя маршруты "Гарадзенскай вандроўкі". Забег пройдзе 21 чэрвеня. Перарэгістрацыя слотаў і пазначэнне клуба для каманднага заліку даступна да 12 чэрвеня.

Пасля першых трох этапаў Беларускай Нацыянальнай лігі ITRA (Ice Trail, Жук-трэйл Вясна, Налібакі) лідзіруюць Марыя Сікора (15
Пасля першых трох этапаў Беларускай Нацыянальнай лігі ITRA (Ice Trail, Жук-трэйл Вясна, Налібакі) лідзіруюць Марыя Сікора (1563 балаў) і Ігар Місючэнка (1529 балаў). ТОП-5 самых лепшых вынікаў БНЛ ITRA-2026, паказаных на адным забегу: 🥇Аляксей Чакур (на фота) - 731 (Налібакі, 100K) 🥈Аляксандр Дзянісаў - 665 (Налібакі, 42K) 🥉Павел Прыгожы - 659 (Жук-трэйл Вясна, 10К) 4. Уладзімір Лысенка - 641 (Жук-трэйл Вясна, 10К) 5. Дзяніс Міхнюк - 634 (Налібакі, 100К) 🥇Паліна Бараноўская - 625 (Налібакі, 42K) 🥈Вольга Рагаўцова - 612 (Налібакі, 42K) 🥉Яна Шульжыцкая - 572 (Налібакі, 42K) 4. Кацярына Малейчук - 564 (Жук-трэйл Вясна, 10К) 5. Аліна Сакавец - 562 (Жук-трэйл Вясна, 10К) Наступным беларускім стартам ITRA стане Фестываль "Купалле", які пройдзе на 11-12 ліпеня ў Смалявіцкім раёне.

Сёння паразважаем пра недамеры на беларускіх забегах. З'ява гэта ў нас частая і, відаць па ўсім, хранічная. Тут толькі хрэстаматыйныя прыклады: 📌Магілёўскі марафон са статусам чэмпіяната Беларусі-2022 працягласцю менш за 41 км; 📌Шумны One Run-2025 у Мінску з паўмарафонам карацейшым амаль на 1 км (там пераможца прабег хутчэй за рэкорд Беларусі); 📌Дэбютны Гомельскі марафон-2025 з недаборам мінімум у паўкіламетры Нядаўняя апытанка паказала, што дакладная дыстанцыя на шашэйных забегах важная для 77% бегуноў, а для паловы сярод іх - яна крытычна важная. Не дзіўна, што недамеры балюча б'юць па рэпутацыі стартаў. Прыклад: Магілёў выправіў сваю марафонскую дыстанцыю ўжо на наступны год, але асадачак застаўся, і дагэтуль многімі гэты старт успрымаецца як старт з недамерам. У канцы траўня адпаведна ў Мінску і Брэсце прайшлі One Run і "Забег "Першых" - два старта, якія нефармальна прэтэндуюць на статус галоўнага беларускага веснавога паўмарафона. Да One Run пытанні ўжо меліся з 2025-га года, але гэтым разам арганізатары запэўнівалі, што будзе роўненька 21097 м. Не атрымалася. На выхадзе - недамер у 300-400 метраў. У Брэсце ў 2025-м было ўсё нядрэнна, але гэтым разам і тут быў прыблізна такі ж недамер, як у Мінску. Плюс дыстанцыі-спадарожнікі ў 5,5 км і 10,5 км пераўтварыліся ў 6,3 км і 10,8 км (асобнае пытанне, чаму арганізатары не могуць зрабіць папулярныя сярод аматараў бегу дыстанцыі ў 5 км і 10 км?!). У выніку два гады запар самым папулярным марафонам сярод беларусаў становіцца замежны старт (у 2024 - Маскоўскі, у 2025 - "Белыя Ночы" ў Санкт-Пецярбурзе), а напрыклад, на міжнародны марафон у Асіповічах збіраецца менш беларускіх бегуноў, чым у Чыкага. І ўсё гэта адбываецца на фоне таго, што ва ўсіх суседніх краінах расце колькасць сертыфікаваных шашэйных дыстанцый (на дадзены момант у Расіі такіх 64, ва Украіне - 42, у Польшчы і Латвіі - па 38, у Літве - 22). У Беларусі ж застаецца ўсяго адна сертыфікаваная траса - Мінскі паўмарафон, а большасць беларускіх арганізатараў не лічыць прыярытэтам адмерыць дакладную дыстанцыю. Цікава, ці бачаць арганізатары беларускіх забегаў гэту праблему і калі нарэшце звернуць на яе ўвагу?

Дзмітрый Найдзёнаў - пераможца травеньскага чэленджу #робімногі ў Garmin Connect! Яго вынік - 553 км. Усяго ў траўні ў анлайн
+1
Дзмітрый Найдзёнаў - пераможца травеньскага чэленджу #робімногі ў Garmin Connect! Яго вынік - 553 км. Усяго ў траўні ў анлайн-спаборніцтве прымалі ўдзел 137 чалавек. Чэрвеньскі чэлендж ужо ідзе! Каб далучыцца да яго падпісвайцеся на акаўнт і прымайце запрашэнне для ўдзелу. Хто ўжо падпісаны - шукайце запрашэнне ў апавяшчэннях!

Дзе бяжым гэтым летам?
Anonymous voting

Пытанне да тых, хто бегае трэйлы. Наколькі для вас важна, каб забег быў сертыфікаваны ў ITRA?
Anonymous voting

Пытанне да тых, хто бегае шашу. Наколькі для вас важна, каб дыстанцыя адпавядала заяўленай?
Anonymous voting

Жалезныя людзі "Налібак-2026". Пераможцы ультрамарафона, працягласцю ў 102,2 км: 🥇Аляксей Чакур - 8:19:14 (тэмп - 4:53/км)🔥 🥈Дзяніс Міхнюк (I-RUN) - 9:35:32 🥉Юрый Папоў (Вікторыя) - 9:47:06 🥇Вольга Канавальчык (Arza Running Club) - 12:09:44 🥈Алена Піменава (Running Vitebsk) - 12:34:38 🥉Ірына Кулакова - 14:56:18 🎥 Instagram

One Run у Мінску сабраў 1846 фінішораў (+82 у параўнанні з мінулым годам) і стаў самым масавым беларускім забегам-2026. 21 км
One Run у Мінску сабраў 1846 фінішораў (+82 у параўнанні з мінулым годам) і стаў самым масавым беларускім забегам-2026. 21 км 🥇Уладзіслаў Прамаў (OLYMPIAGYMRUN) - 1:04:35 (на фота) 🥈Сяргей Карпаў - 1:06:29 🥉Руслан Верамейчык (LapRunClub) - 1:07:21 🥇Ганна Дронь (Dovydko Running Club) - 1:16:15 🥈Марына Даманцэвіч (MD Run) - 1:17:57 🥉Ганна Леванюк (Dovydko Running Club) - 1:20:04 10 км 🥇Мікіта Чахоўскі -30:57 🥈Аляксандр Шусцік - 31:04 🥉Дарэк Дуда (Pro Team Elite) - 32:04 🥇Кацярына Карнеенка (Газпром трансгаз) - 34:29 🥈Анастасія Дашкевіч (ProRun) - 37:08 🥉Крысціна Баландзіна - 37:26 P.S. Здаецца, і ў гэтым годзе на дыстанцыях быў недамер🙁, хоць і не такі відавочны як ў 2025-м. 📸Instagram

☀️Сонца, смага, пыл, ⛺️намёт, трэйл, 🔦начны забег. Адмыслова для тых, хто любіць спалучаць вандроўкі і бег - каляндар беларускіх летніх забегаў. 6-7/06 🛻 Заеча паляна (Лепельскі р-н) 6/06 🚙 Забегі ў межах IRONLADY & MANSTAR MINSK 13/06 🚙🔗 Звіняць цымбалы і гармонік (Паставы) 20/06 🚙 Віцебскі велафэст (Віцебскі р-н) 21/06 🚙 🔗 Гарадзенская вандроўка (Гродна) 27/06 🛻 Налібоцкія сцежкі (Валожынскі р-н) 27-28/06 🏎 Masters Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы (Мінск) 3-5/07 🚜 Каменны востраў (Полацкі р-н) 4/07 🚜 Орша Х-Трэйл 4/07 🛻 Палесская сцежка (Петрыкаўскі р-н) 11-12/07 🚜 〽️ Фестываль Купалле (Мінскі р-н) 18/07 🚙 Вішнёвы забег (Глыбокае) 19/07 🚙 Прабег памяці З. Калабанава (Мінск) 25/07 🚙 Забегі ў межах Мінскага трыятлона 25/07 💦🛻Водны забег. Пяць азёр (Мядзел) 1/08 🚙🫏 Твой забег. MankoFest (Паставы) 1-2/08 🚜 Чорнае возера (Полацкі р-н) 15/08 🚙🫏 Старажытны горад (Полацк) 15/08 🛻 Арэса-трэйл (Любаньскі р-н) 22/08 🚙 🐪Марафон "Вясёлка" (Мінск) 29/08 🛻 Шахцёр-трэйл (Салігорск) 🏎 - л/а дарожка 🚙 - шаша, крос 🛻 - трэйл-крос 🚜 - трэйл-трэйл 🫏 - паўмарафон 🐪 - марафон 🐫 - ультрамарафон 〽️ - старт ITRA 🔗 - клубны залік, эстафета

Пра тое, як прайшоў забег Wings for Life для самых трывалых удзельнікаў з Беларусі Яўгена Шчабятуна і Святланы Мартысевіч рас
Пра тое, як прайшоў забег Wings for Life для самых трывалых удзельнікаў з Беларусі Яўгена Шчабятуна і Святланы Мартысевіч распавядае праект TRUNK. Прыемнага чытання!

🏃‍♀️🏃‍♂️30 мая на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода пройдзе МТЗ RUN. Дыстанцыі - 8 км, 4 км, 1 км (сямейны забег). Забе
🏃‍♀️🏃‍♂️30 мая на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода пройдзе МТЗ RUN. Дыстанцыі - 8 км, 4 км, 1 км (сямейны забег). Забег прымеркаваны да 80-годдзя прадпрыемства. Удзел бясплатны. Падрабязнасці - тут.

Травеньскі дайджэст INTVL-навін (частка 2): ✨Каманда Belarus у INTVL займае шосты радок у сусветным рэйтынгу - 7990,8 км² (+8
Травеньскі дайджэст INTVL-навін (частка 2): ✨Каманда Belarus у INTVL займае шосты радок у сусветным рэйтынгу - 7990,8 км² (+895 км² за месяц). Наперадзе толькі Германія, Францыя, Расія, каманды з ЗША і Аўстраліі. У складзе беларускай каманды зараз 116 чалавек (+19 за месяц), і далучыцца да яе можа кожны актыўны ўдзельнік INTVL. ✨Створаны чат каманды Belarus у INTVL. Запрашаюцца ўсе, хто бегае за каманду! Напішыце ў асабістыя @rbmnhi, хто жадае далучыцца - будзем развіваць новае бегавое кам'юніці!

Травеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-100 сусветнага рэйтынгу сярод беларусаў: Андрэй Старычэнка - 8-ы (1652,1 км² (- 45 км
Травеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-100 сусветнага рэйтынгу сярод беларусаў: Андрэй Старычэнка - 8-ы (1652,1 км² (- 45 км² за месяц), Сяргей Таргонскі - 20-ы (1130,9 км² (+198 км²), Руслан Хмяленка - 28-ы (907,4 км² (-20 км²), Вадзім Вайцяховіч - 30-ы (891 км² (+140 км²), Канстанцін Konst. run - 61-ы (681 км²), Аляксей Сінякоў - 89-ы (567,3 км² (- 91 км²). ✨Канстанцін Konst. run зрабіў адразу дзве рэкордныя прабежкі ў INTVL. Спачатку прабег 100 км па Мінскаму і Дзяржынскаму раёнах і захапіў больш за 338 км², а потым прабег 102 км вакол Віцебска і захапіў больш за 319 км². Папярэдні рэкорд належыў Андрэю Старычэнка - ён за прабежку ў 64 км па Бешанковічскім раёне захапіў 204 км². ✨ Усяго ў INTVL зарэгістравана 931 (+74 за месяц) аматараў бегу з Беларусі.

Wings for Life прайшоў сёння ва ўсім свеце. У Беларусі гэтым разам забег прайшоў у анлайн-фармаце, але гэта не зашкодзіла рос
+1
Wings for Life прайшоў сёння ва ўсім свеце. У Беларусі гэтым разам забег прайшоў у анлайн-фармаце, але гэта не зашкодзіла росту колькасці ўдзельнікаў. Сёлета ў забегу паўдзельнічалі 249 беларусаў і беларусак (2025 - 190 удзельнікаў, 2024 - 105). Гэтым разам Святлана Мартысевіч прабегла 38,94 км - гэта новы рэкорд спаборніцтваў сярод беларусак. Сярод мужчын самы хуткі - Яўген Шчабятун (43,36 км). ТОП-10 самых трывалых прадстаўнікоў Беларусі - на карцінках.