en
Feedback
РобімНогі

РобімНогі

Open in Telegram

бег у Беларусі ад 800 метраў да ўльтрамарафона каляндар стартаў | навіны | аналітыка адмін: @rbmnhi інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Show more
1 128
Subscribers
+224 hours
+137 days
+1030 days
Posts Archive
Гэтым летам беларусы не ўдзельнічаюць ва ўнутрырасійскіх легкаатлетычных спаборніцтвах, кшталту чэмпіяната ці кубка Расіі. Здавалася, што гэта цана за перспектыўнае вяртанне беларускіх легкаатлетаў на міжнародную арэну. Але, відаць, прычына больш празаічная. Вось што кіраўнік БФЛА Івана Ціхана распавёў у інтэрв'ю sport5.by: — Недавно Россия закрыла для белорусов возможность участия внутренних соревнованиях. Что случилось? Неужто обиделись? — Не то, что обиделись... Да, этот вопрос поднимался на совместной коллегии министерств спорта Беларуси и России, которая проходила в Бресте. Мы предложили, чтобы белорусские спортсмены участвовали в российских соревнованиях на тех же условиях, что и россияне. Нас услышали. Надеюсь, уже в следующем году этот вопрос будет окончательно решен. До этого делали два протокола. Но, коль мы едины... Хочется, чтобы у наших атлетов были такие же услолвия. Со своей стороны мы все наши соревнования проводим в открытом формате и приглашаем российских спортсменов бороться за медали на равных условиях. Цікава з гэтай нагоды параўнаць прызавыя на чэмпіянатах па лёгкай атлетыцы Беларусі і Расіі: пераможца галоўнага старта сезона ў Расіі заробіць 170 000 расійскіх рублёў (каля 6200 беларускімі), у Беларусі - 800 рублёў. Не вельмі фінансава прывабнымі выглядаюць беларускія старты для топавых расійскіх спартсменаў.

Што па выніках чэмпіяната Беларусі? Нядрэнныя рэзультаты былі паказаны там, дзе была канкурэнцыя. Найбольш выбітныя секунды ў Ангеліны Равіч на 800 м – 2:01.68. Так хутка беларускі не бегалі з часоў Марыны Арзамасавай і Святланы Усовіч. Таксама задаволенай можа быць Таццяна Шабанава, якая перамагла на 1500 м і 3000 м з перашкодамі і ўзяла асабісты рэкорд на 800 м. На мужчынскіх мідл-дыстанцыях не хапіла канкурэнцыі (Ілля Карнавухаў і Вячаслаў Скудны турнір прапускалі) – таму тут вынікі больш сціплыя і адзначыць асабліва няма каго. Чэмпіёны Беларусі ў бегу на вынослівасць-2026: 800 м 🥇Ангеліна Равіч – 2:01.68 (PB) / 1132 пунктаў World Athletics 🥇Дзмітрый Савін – 1:48.44 / 1071 1500 м 🥇Арцём Калачоў – 3:42.9 / 1068 🥇Таццяна Шабанава – 4:21.43 / 1039 5000 м 🥇Павел Небыт – 14:02.26 / 992 🥇Іна Новік – 16:12.93 (PB) / 1026 10000 м 🥇Мікіта Чахоўскі – 29:56.99 (PB) / 959 🥇Ніна Савіна – 34:50.33 / 994 3000 м з/п 🥇Сяргей Карпаў – 8:47.61 / 1046 🥇Таццяна Шабанава – 9:57.30 / 1102 Лепшыя вынікі чэмпіяната, згодна з рэйтынгам World Athletics: 1. Ангеліна Равіч – 1132 (800 м – 2:01.68 (PB)) 2. Таццяна Шабанава – 1102 (3000 м з/п – 9:57.30) Таццяна Шабанава - 1096 (800 м – 2:03.78 (PB)) 3. Іна Новік – 1095 (3000 м з/п – 10:00.13) 1. Дзмітрый Савін – 1071 (800 м – 1:48.44) 2. Арцём Калачоў – 1068 (1500 м – 3:42.9) 3. Ян Слома – 1065 (800 м – 1:48.65)

У Мінску на "Дынама" у гэтыя хвіліны праходзіць чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Першыя чэмпіёны ў бегу на трываласць у
+1
У Мінску на "Дынама" у гэтыя хвіліны праходзіць чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Першыя чэмпіёны ў бегу на трываласць ужо вядомы. На 10000 м Мікіта Чахоўскі з вынікам 29:57 (PB) апярэдзіў Уладзіслава Прамава. У жаночым заліку Ніна Савіна была па-за канкурэнцыяй - 34:51. У мужчынскім сціпле ў нас нарэшце з'явілася канкурэнцыя і Сяргей Карпаў другі раз за сезон апярэдзіў Дзмітрыя Іваненку. Вынік Сяргея - 8:47.61. У жаночым сціпле чакана перамагла Таццяна Шабанава - 9:57.30. Сёння і заўтра чэмпіянат працягнецца. Расклад чэмпіяната - на карцінках.

Не "Піўная міля", але таксама нешта вясёлае. Трэба хутчэй за ўсіх прабегчы з келіхам квасу 900 метраў і моцна не расплюхаць.
Не "Піўная міля", але таксама нешта вясёлае. Трэба хутчэй за ўсіх прабегчы з келіхам квасу 900 метраў і моцна не расплюхаць. Рэгіструйцеся, каму цікава)

156 удзельнікаў з Беларусі сабраў учора марафон "Белыя Ночы" ў Санкт-Пецярбурзе. Так шмат беларусаў на замежным марафоне яшчэ не было ніколі. Больш за тое — апошні раз, калі беларускі марафон збіраў большую колькасць удзельнікаў было ў 2015 годзе і гэта быў марафон Гродна-Друскінінкай у 2015 годзе (178 фінішораў). Апроч вялікай колькасці аматараў, марафон сабраў некалькі вельмі хуткіх беларусак. Ніна Савіна бегла свой першы марафон "пасля дэкрэту", а для Ганны Дронь — гэта быў цалкам першы марафон. Вынікі аказаліся годнымі: Ніна стала чацвёртай, Ганна — шостай. Спіс беларусак і беларусаў, якія выбеглі з трох гадзін у Санкт-Пецярбурзе: Ніна Савіна — 2:33:47 Ганна Дронь — 2:39:30 Вераніка Важнік — 2:42:40 Ганна Леванюк — 2:48:11 Вадзім Малыхін — 2:48:42 Аляксандр Гапонік — 2:52:31 Максім Кавалеўскі — 2:56:50 Анатоль Панотчык — 2:58:39

Максім Кавалеўскі – пераможца чэрвеньскага чэленджа #робімногі ў Garmin Connect. Ён прабег за месяц 793 км і працягнуў свою с
Максім Кавалеўскі – пераможца чэрвеньскага чэленджа #робімногі ў Garmin Connect. Ён прабег за месяц 793 км і працягнуў свою серую штодзённых прабежак да 219 дзён. Ліпеньскі чэлендж ужо ідзе! Каб далучыцца да яго падпісвайцеся на акаўнт і прымайце запрашэнне для ўдзелу. Хто ўжо падпісаны - шукайце запрашэнне ў апавяшчэннях!

Змены ў беларускім рэйтынгу ITRA на 10 км, паўмарафоне, марафоне, 50 км, 50 міляў, 100 км, 100 міляў за апошнія паўгады: 10К 1. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 702 2. (1) Дзмітрый Спыну - 641 (-3) 3. (4) Павел Прыгожы - 639 (+13) 4. (2) Аляксей Мардас - 637 (-1) 5. (3) Ігар Гарбуноў - 631 (-3) 1. (1) Вольга Мартыненкава - 599 (+15) 2. (new) Паліна Грынько - 552 3. (new) Кацярына Малейчук - 547 4. (new) Аліна Сакавец - 545 5. (2) Крысціна Баландзіна - 544 Half Marathon 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 791 (-4) 2. (new) Валянцін Малькоў - 736 3. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 715 4. (3) Дзяніс Шулья - 710 5. (new) Аляксей Шванц - 683 1. (1) Алена Паборцава - 645 (-3) 2. (4) Вольга Мартыненкава - 608 (+50) 3. (2) Аляксандра Чэркас - 569 (-3) 4. (3) Ганна Паўлава - 566 (-3) 5. (new) Вольга Рагаўцова - 561 Marathon 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 701 2. (3) Ян Хадаровіч - 670 (-4) 3. (5) Даніла Качанка - 648 4. (4) Аляксей Шванц - 648 (0) 4. (new) Аляксандр Дзянісаў - 645 1. (1) Алена Паборцава - 670 (-3) 2. (2) Аляксандра Чэркас - 611 3. (new) Паліна Бараноўская - 606 4. (new) Яна Шульжыцкая - 554 5. (new) Аляксандра Бяльковіч - 552 50К 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 844 (-1) 2. (3) Барыслаў Яравы - 678 (-3) 3. (4) Аляксандр Есючэня - 663 (-3) 4. (new) Аляксей Крысянкоў - 655 5. (5) Валянцін Малькоў - 652 1. (1) Алена Паборцава - 693 2. (2) Кацярына Кліменка - 610 (-4) 3. (4) Людміла Зенькова - 585 4. (3) Мая Тонкіх - 582 (-3) 5. (5) Ганна Арочка - 552 (-3) 50М 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 801 (-4) 2. (new) Аляксандр Есючэня - 684 3. (2) Валер Барысенка - 608 (-3) 4. (3) Дзмітрый Кавалёнак - 606 (-3) 5. (new) Дзяніс Жданаў - 586 1. (1) Алена Паборцава - 671 2. (2) Юлія Цвірбут - 638 3. (3) Алёна Канашэвіч - 503 4. (new) Вольга Барташэвіч - 477 100К 1. (2) Аляксей Чакур - 709 (+75) 2. (1) Валянцін Малькоў - 692 3. (new) Дзяніс Міхнюк - 614 4. (3) Аляксандр Есючэня - 611 (-3) 5. (4) Віталь Саскавец - 606 (-3) 1. (1) Алена Паборцава - 681 (-3) 2. (2) Ірына Уласевіч - 574 (-3) 3. (3) Вольга Краснапольская - 541 (-3) 4. (4) Алена Зюзіна - 499 (-2) 5. (new) Вольга Канавальчык - 485 100М 1. (1) Аляксей Гудзімчык - 607 (-3) 2. (2) Вадзім Малыхін - 592 (-3) 3. (new) Сяргей Блашко - 567 4. (3) Яўген Марозаў - 556 (-3) 5. (4) Дзяніс Міхнюк - 542 (-2) 1. (1) Алена Зюзіна - 447 (-2)

Беларускі рэйтынг ITRA на 1 ліпеня 2026-га. У дужках пазначаны змены за апошнія паўгады: 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 844 (-1
Беларускі рэйтынг ITRA на 1 ліпеня 2026-га. У дужках пазначаны змены за апошнія паўгады: 1. (1) Уладзімір Якубоўскі - 844 (-1) 2. (5) Валянцін Малькоў (на фота) - 736 (+39) 3. (new) Канстанцін Мядзведзеў - 720 4. (3) Дзяніс Шулья - 710 5. (new) Аляксей Чакур - 709 6. (10) Аляксандр Есючэня - 684 (+22) 7. (9) Аляксей Шванц - 683 (+12) 8. (7) Барыслаў Яравы - 678 (-3) 9. (6) Дзмітрый Кавалёнак - 675 (-8) 10. (8) Ігар Загідулін - 674 1. (1) Алена Паборцава - 700 (-1) 2. (2) Юлія Цвірбут - 638 3. (7) Вольга Мартыненкава - 613 (+29) 4. (4) Аляксандра Чэркас - 611 5. (3) Кацярына Кліменка - 610 (-4) 6. (new) Паліна Бараноўская - 606 7. (5) Людміла Зенькова - 585 8. (5) Мая Тонкіх - 582 (-3) 9. (8) Ірына Уласевіч - 574 (-3) 10. (9) Ганна Паўлава - 566 (-3)

Актуалізаваны спіс masters-рэкордаў Беларусі на 5000 м і 10000 м: 5000 м 🏃‍♀️ W35+ 16.33,89 Вольга Краўцова (1981, Гродна) 18.07.2019 Брэст W40+ 19.38,21 Кацярына Прус (1982, Мазыр) 20.06.2025 Мінск W45+ 21.11,15 Святлана Ленкавец (1970, Гродна) 18.06.2017 Гродна W50+ / W55+/ W60+/ W65+ 22.11,89 Наталля Цярэнцьева (1961, Віцебск) 28.06.2026 Мінск 5000 м 🏃‍♂️ М35+ 14.07,66 Азат Ракіпаў (1968) 18.06.2005 Стамбул М40+ 14.41,36 Азат Ракіпаў (1968) 21.05.2011 Брэст М45+ 15.56,50 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 03.08.1991 Масква М50 / М55+ 16.43,44 Ігар Долбік (1958, Мінск) 26.09.2015 Ліён М60+ 17.25,90 Леанід Гісаў (1940, Бабруйск) 19.07.2000 С. Пецярбург М65+ 19.59,75 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 18.06.2017 Гродна М70+ 21.50,46 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 18.06.2017 Гродна М75+ 23.36,98 Аляксандр Цімафеенка (1939, Маладзечна) 18.06.2017 Гродна М80+ 30.10,14 Віктар Кучынскі (1936, Магілёў) 17.06.2018 Гродна М85+ 38.58,60 Віктар Кучынскі (1936, Магілёў) 08.08.2021 Мінск 10000 м🏃‍♀️ W 35+ 32.54,98 Анастасія Іванова (1982, Мінск) 10.06.2017 Мінск W 40+ 40.36,84 Наталля Цыцорына (1979, Гродна) 29.06.2019 Гродна W 45+ / W 50+ / W 55+ / W 60+/ W 65+ 45.28,77 Наталля Цярэнцьева (1961, Віцебск) 27.06.2026 Мінск 10000 м 🏃‍♂️ М 35+ 29.40,64 Уладзіслаў Прамаў (1984, Гомель) 16.08.2022 Мінск М 40+ 29.42,84 Азат Ракіпаў (1968) 7.07.2011 М 45+ 32.47,19 Уладзімір Суддзенкоў (1946, Магілёў) 21.07.1991 Турку М50+ 33.45,1 Генадзь Жаўронак (Беразіно, 1972) 20.07.2024 Мінск М 55+ 34.40,25 Ігар Долбік (1958, Мінск) 26.09.2015 Ліён М 60+ 37.46,23 Аляксандр Рымашэўскі (1957, Гатава) 17.06.2017 Гродна М 65+ 39.38,10 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 17.06.2017 Гродна М 70+ 44.20,74 Барыс Марцем'янаў (1951, Жлобін) 22.07.2023 Мінск М 75+ 46.48,15 Міхаіл Кожан (1946, Полацк) 17.07.2022 Мінск М 80+ 56.35,64 Аляксандр Цімафеенка (1939, Маладзечна) 17.07.2022 Мінск

Пяцёрка за 22.11,89 і дзясятка за 45.28,77. У свае 65 Наталля Цярэнцьева працягвае бегаць усё хутчэй і зносіць masters-рэкорд
Пяцёрка за 22.11,89 і дзясятка за 45.28,77. У свае 65 Наталля Цярэнцьева працягвае бегаць усё хутчэй і зносіць masters-рэкорды Беларусі. Вынік на 5000 м - цяпер гэта рэкорд у чатырох узроставых катэгорыях, пачынаючы ад 50+, а вынік на 10000 м - у пяці, пачынаючы ад 45+.

Рэбрэндынг Мінскага паўмарафона не выклікаў ВАУ-эфекту ва ўдзельнікаў 😢
+1
Рэбрэндынг Мінскага паўмарафона не выклікаў ВАУ-эфекту ва ўдзельнікаў 😢

Неафіцыйны клубны залік "Гарадзенскай вандроўкі-2026": 1. Run4Fun - 2:23:41 2. OlympiaGymRun - 2:24:38 3. Аматар - 2:35:41 4. LFK group - 2:45:14 5. Arza Running Club - 2:45:46 6. ProRun - 2:46:16 7. RunStudio - 2:48:03 8. Dovydko club - 2:51:26 9. I-RUN - 2:58:20 10. Beltamozhservice - 3:02:14 11. Cadence - 3:02:51 12. AIR Team - 3:04:15 13. Potok. run - 3:04:47 14. Падабайка-RUN - 3:07:49 15. VeRUN - 3:10:52 16. Azot running - 3:21:12 17. Ваўкі - 3:27:16 18. Adept Running Club - 3:28:22 19. Levadarun - 3:30:48 20. Daily Sport Club - 3:35:21 Перамогу на "Гарадзенскай вандроўцы" атрымала каманда Run4Fun, якая на хвіліну апярэдзіла леташніх пераможцаў - OlympiaGymRun. На трэцім месцы - клуб "Аматар". Сярод іншых цікавостак: ✨самымі хуткімі школамі бегу ў Гародні-2026 сталі Arza running, ProRun і RunStudio; ✨LFK group сабраў больш хуткі склад за Падабайку-RUN. Залік неафіцыйны. Тут дапускаліся розныя назвы аднаго клубу (напрыклад, I-run Brest і I-RUN), што забаронена рэгламентам. Вынікі бегуноў, якія былі адзначаны дзьвюма камандамі (напрыклад, "Вікторыя" і "Падабайка-Run"), альбо не пазначаны ніводнай камандай - у залік не пайшлі. Па гэтай спасылцы можна знайсці падрабязную раскладку па камандах. Калі заўважылі недакладнасць - пішыце, падпраўлю. Па гэтай спасылцы можна ўбачыць неафіцыйныя вынікі мінулага года.

"Гарадзенская вандроўка-2026" сабрала рэкордную для сябе колькасць фінішораў – 1352 (+226 да мінулага года). Прызёры 10 км: �
"Гарадзенская вандроўка-2026" сабрала рэкордную для сябе колькасць фінішораў – 1352 (+226 да мінулага года). Прызёры 10 км: 🥇Уладзіслаў Прамаў – 32:32 🥈Сяргей Краўчэня – 32:59 🥉Арцём Чэмбровіч – 33:16 🥇Ганна Лятун – 36:57 🥈Ганна Дронь – 37:55 🥉Анастасія Дашкевіч – 38:08

Профіль дыстанцыі 10 км на "Гарадзенскай вандроўкі". Схема трасы - тут. Агульны набор будзе каля 110 метраў, з якога асноўная
Профіль дыстанцыі 10 км на "Гарадзенскай вандроўкі". Схема трасы - тут. Агульны набор будзе каля 110 метраў, з якога асноўная частка прыйдзецца на фінальную чвэрць дыстанцыі. Пітныя пункты на 5 км і 8,7 км. Абяцаецца спёка.

Кампанія А1 запусціла традыцыйны летні спартыўна-дабрачынны праект, да якога могуць далучацца аматары фізкультуры і спорту. К
Кампанія А1 запусціла традыцыйны летні спартыўна-дабрачынны праект, да якога могуць далучацца аматары фізкультуры і спорту. Кожную вашу хвіліну, прысвечаную ЗЛЖ, кампанія абяцае канвертаваць у грошы для дабрачыннага фонда. Праект пад назвай "Алімпійскі дзень у адным рытме з А1" пройдзе з 15 па 27 чэрвеня і скончыцца Вялікім спартыўным фестывалем на стадыёне "Дынама". Усе падрабязнасці тут.

Першым беларускім забегам, сертыфікаваным у ITRA, стаў жук-трэйл "Лагойск"-2017. Але сістэмна ітраўскія старты ў Беларусі праводзяцца з 2024 года. Лепшыя вынікі на беларускіх стартах ITRA за ўвесь час: 1. Аляксей Чакур - 731 (Налібакі-2026, 100К) 2. Барыслаў Яравы - 709 (Налібакі-2024, 42К) 3. Іван Лявонаў - 668 (Жук-трэйл Лагойск-2017, 42К) 4. Аляксандр Дзянісаў - 665 (Налібакі-2026, 42К) 5. Дзмітрый Спыну - 664 (Юцкі трэйл-2025, 1 этап эстафеты) 6. Павел Прыгожы - 659 (Жук-трэйл Вясна-2026, 10К) 7. Ігар Гарбуноў - 657 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 8. Аляксей Мардас - 656 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 9. Павел Прыгожы - 649 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 10К) 10. Вадзім Малыхін - 646 (Kaspersky Race-2025, 65К) 1. Паліна Бараноўская - 625 (Налібакі-2026, 42К) 2. Юлія Цвірбут - 613 (Зіма партызанская-2021, 68К) 3. Вольга Рагаўцова - 612 (Налібакі-2026, 42К) 4. Мая Тонкіх - 606 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 55К) 5. Ірына Уласевіч - 601 (Бэк'ярд, 2024) 6. Людміла Зенькова - 604 (Kaspersky Race-2025, 65К) 7. Яна Шульжыцкая - 572 (Налібакі-2026, 42К) 8. Алена Зюзіна - 567 (Трэйл Вітаўт-2020, 65К) 9. Святлана Мартысевіч - 564 (Жук-трэйл Лагойск-2024, 21К) 10. Аксана Сулімчык - 564 (Дарога замкаў-2019, 125К)

"Налібакі-2026" адзначыліся яшчэ і жаночым рэкордам у рэйтынгу ITRA: Паліна Бараноўская прабегла дыстанцыю 43,5 км за 3:31:01
"Налібакі-2026" адзначыліся яшчэ і жаночым рэкордам у рэйтынгу ITRA: Паліна Бараноўская прабегла дыстанцыю 43,5 км за 3:31:01 (тэмп 4:51/км). Такі вынік ёй прынёс 625 балаў ITRA. Папярэдні рэкорд трымаўся больш за 5 гадоў і належыў Юліі Цвірбут.

Чэрвеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-20 сусветнага рэйтынгу адразу тры беларусы: Андрэй Старычэнка — 7-ы (1810,3 км² (+158
+1
Чэрвеньскі дайджэст INTVL-навін: ✨У ТОП-20 сусветнага рэйтынгу адразу тры беларусы: Андрэй Старычэнка — 7-ы (1810,3 км² (+158 км² за месяц), Руслан Хмяленка — 13-ы (1445,8 км² (+538 км²), Сяргей Таргонскі — 16-ы (1329,6 км² (+199 км²). Таксама ў сотні самых-самых — Вадзім Вайцяховіч — 28-ы (1128,6 км² (+137 км²), Канстанцін konst. run — 79-ы (-20 км²). ✨Каманда Belarus у INTVL замацавалася на шостым радку ў сусветным рэйтынгу — 9237,8 км² (+1248 км² за месяц). Наперадзе толькі Германія, Францыя, Расія, каманды з ЗША і Аўстраліі. У складзе беларускай каманды больш за 100 бегуноў, і далучыцца да яе можа кожны актыўны ўдзельнік INTVL. Хто ўжо ў камандзе, але яшчэ не ў клубным чаце — пішыце @rbmnhi, дадам. Будзем развіваць новае бегавое кам'юніці!

Лонгрыд на выхадныя — інтэрв’ю з Аляксеем Чакурам, пераможцам ультрамарафона "Налібакі" з рэкордным ITRA-рейтынгам, паказаным
Лонгрыд на выхадныя —  інтэрв’ю з Аляксеем Чакурам, пераможцам ультрамарафона "Налібакі" з рэкордным ITRA-рейтынгам, паказаным у межах адной гонкі ў Беларусі — 731. Дыстанцыю ў 102,2 км Аляксей прабег за 8:19:14 (тэмп 4:53/км). Тут шмат як агульнай філасофіі ультрамарафона, так і канкрэтных лайфхакаў для аматараў ультры. Вось кароткая вытрымка з інтэрв’ю, а поўны тэкст чытайце на сайце праекта TRUNK:
Ультра — это про стратегию, план, ментальную выносливость, оптимизацию питания и умение адаптироваться. Ты постоянно принимаешь решения, подстраиваешься под ситуацию, думаешь, как вылезти из очередного микро- или макро-кризиса. Мне это интересно — здесь много переменных. В ультре очень многое решает голова. Нужно заранее принять, что много часов подряд тебе будет тяжело. Местами — очень тяжело. И в такие моменты важно помнить, что пройти через всё это — исключительно твой собственный выбор.

Пачалася рэгістрацыя на новы старт ад Федэрацыі прыгодніцкіх гонак - "Купалле". Для бегуноў у праграме - начныя 7 км і 15 км,
Пачалася рэгістрацыя на новы старт ад Федэрацыі прыгодніцкіх гонак - "Купалле". Для бегуноў у праграме - начныя 7 км і 15 км, дзённыя 7 км і 25 км, дзіцячы 1 км. Будзе асобны залік на двухдзённым забегу начныя 7 км + дзённыя 7 км.