1 273
Подписчики
+224 часа
+107 дней
+1230 дней
Архив постов
Чэрвеньская разня. Трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР
У чэрвені 1941-га, на чацвёрты дзень пасля пачатку нямецкага ўварвання ў СССР, з Мінска ў бок Магілёва выйшла калона з дзвюх тысяч чалавек. Гэта былі вязні, у асноўным палітычныя. Частку знясіленых людзей супрацоўнікі НКУС забілі яшчэ па дарозе, астатніх было вырашана расстраляць у Чэрвені - гэта горад за 50 кіламетраў ад сталіцы Беларусі. Але некаторыя здолелі збегчы, і дзякуючы ім мы ведаем пра гэтыя страшныя падзеі. Сярод ахвяраў многія былі з Літвы, у тым ліку і высокапастаўленыя палітыкі. Расказваем пра трагедыю, якая ў Літве вядома як «Чэрвеньская разня» ці «Чэрвеньская дарога смерці», а ў Беларусі яе спрабавалі схаваць. "Люстэрка" распавядае падрабязнасці.
Што будавалі немцы ў СССР і хто стварыў аўтамат Калашнікава?
Што ў СССР будавалі “нямецкімі рукамі”? ГЭС, дарогі, прадпрыемствы, фабрыкі, раёны Менска, Кіева, Навасібірска і Масквы... Навошта Маскве нямецкія вучоныя: Хуга Шмайсер, Вернер Грунэр ды іншыя? Да чаго тут ракетныя праекты, атамная бомба і аўтамат Калашнікава? Фельдмаршал Фрыдрых Паўлюс, Эвальд фон Клейст, ас Люфтваффэ Эрых Хартман - што з імі стала? Нязручная для СССР гісторыя пра нямецкіх палонных у праграме "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай.
Кожны трэці ці кожны чацвёрты? Колькі насамрэч загінула ў Беларусі ў другую сусветную
Калі і як з'явіліся лічбы загінулых беларусаў у другой сусветнай вайне? Чаму пры саветах казалі пра кожнага чацвёртага, а сучасная прапаганда - пра кожнага трэцяга загінулага? Ці уваходзяць ў гэтыя лічбы ахвяры Халакосту, загінулыя ў нямецкіх лагерах ці ў эвакуацыі? Зміцер Міцкевіч спрабуе разабрацца ў "Міфах вайны" і арыфметыцы ваенных стратаў.
Repost from Наша Ніва
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску 9 мая падзяліўся звесткамі пра «велізарную працу» Генеральнай пракуратуры па выяўленні ў Беларусі ўсё новых ахвяр Другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён анансаваў, што праз нейкі час ацэнка страт можа пачаць весціся па-новаму.
https://nashaniva.com/367549
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367549
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
+2
Шмат хто лічыць гэтае фота сімвалам перамогі над Германіяй. Але насамрэч гэты здымак — пастаноўка. Фота яшчэ і адрэдагаванае.
Першы савецкі сцяг над Рэйхстагам усталявалі яшчэ 30 красавіка. Але савецкаму кіраўніцтву быў патрэбны прыгожы здымак для прапаганды — не горшы за амерыканскі “Узняцце сцяга на Іозіме” (другое фота).
Тады фатографу Яўгену Халдзею даручылі зрабіць здымак. Ён прыехаў са сцягам і папрасіў салдат пазіраваць. Фота хутка апублікавалі савецкія выданні, але потым яшчэ рэдагавалі.
Напрыклад, у аднаго з салдат прыбралі другі гадзіннік, бо гэта магло быць сведчаннем марадзёрства. Потым упрыгожвалі сцяг і дадалі дым над горадам дзеля большага драматызму.
Адзін просты прыклад таго, як перамогу пачалі выкарыстоўваць у прапагандзе. І робяць гэта дагэтуль дзеля “победобесия”.
Як прапаганда хлусіць аб "Вялікай Айчыннай вайне"
Перамога над фашызмам сапраўды кавалася найперш людзьмі, у тым ліку беларусамі. Але гэтая перамога даўно стала інструмэнтам для прапаганды. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" разбірае галоўныя міфы прапаганды вакол "Вялікай Айчыннай вайны", і разважае, якім чынам зараз улады спрабуюць яе выкарыстоўваць у сваіх мэтах.
Як беларускія ўлады маніпулююць Днём Перамогі
Беларускі інстытут публічнай гісторыі правёў круглы стол, дзе эксперты абмеркавалі, "ці аджыў" сваё Дзень Перамогі і як ставіцца да свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання. Гісторыкі расказалі, як беларускія ўлады выкарыстоўваюць 9 мая для дэманізацыі Украіны і Захаду, замоўчваюць праўду пра вайну, а замест дэманстрацыі памяці і смутку ладзяць парады. Падрабязнасці - у DW.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
+3
"Біць і паліць усіх, не разбірацца". 8 траўня 1943 года савецкія партызаны ўчынілі расправу над жыхарамі вёскі Налібокі.
Праз супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай забілі 128 чалавек. Жыхарка вёскі Марыя Адамцэвіч распавядала @euroradio:
"І адзін выняў пісталет, партызан, і кажа: "І ты такі ж сукін сын, самааховец". І нашага застрэліў. І тады ўжо бамбілі, усю вёску спалілі".
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
80 гадоў таму Германія падпісала Акт аб капітуляцыі. На гэтым скончылася еўрапейская частка Другой сусветнай вайны.
У Еўропе гэтую дату адзначаюць не як у Беларусі ці Расіі: без вайсковых парадаў, з шанаваннем памяці ахвяр вайны і, вядома ж, без “можам паўтарыць”.
Што стане з Днём Перамогі, калі ў Беларусі зменіцца ўлада? Адказваюць гісторыкі
Сёння, 8 траўня, адзначаецца 80-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. У гэты дзень, у 1945 годзе, быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Трэцяга рэйха. Канец баявых дзеянняў у Еўропе быў устаноўлены на 23:01. Але чаму ў СССР Дзень перамогі адзначалі 9 траўня? Расейскія і лукашэнкаўскія прапаганды спрабуюць падвесці пад гэта ідэалогію. Спойлер: ніякай ідэалогіі тады не было. Каментар гісторыка Паўла Церашковіча.
Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў
📆 10 траўня
⏱️13:00
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)
Як вайну бачылі і перажывалі жыхары беларускіх вёсак — як успрымалі людзей са зброяй, каго з іх называлі добрымі, а каго — злымі. Даведаемся, як у іх успамінах выглядаюць Халакост, калабарацыя і супраціў.
На гэтыя пытанні пад час чарговай сустрэчу ў межах "Кавы з гісторыкам" адкажа Уладзімір Лобач, антраполаг, гісторык, доктар навук. Запрашаем!
Repost from Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE
Беларуская дыяспара ў Варшаве запрашае далучыцца да мерапрыемства, прысвечанага 85-й гадавіне смерці генэрала Булак-Балаховіча.
10 траўня а 12:00 адбудзецца ушанаваньне памяці на месцы гібелі генэрала й аповед гісторыка аб яго жыцьці й дзейнасьці па адрасе: Paryska 27, Saska Kępa
📍 Адрас: Paryska 27, Saska Kępa
🗓 10 траўня
🕙 12:00 субота
💬 Сувязь: @robimrazamadmin
📞 Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam
Онлайн-дыскусія: "80 гадоў пасля завяршэння Другой сусветнай вайны: палітыка памяці ў Беларусі і Расеі"
📆 14 траўня.(серада)
⏰19:30 (па Менску)
Мовы: беларуская і нямецкая з сімультанным перакладам.
Рэгістрацыя па спасылцы:
Якую ролю адыгрывае «Дзень Перамогі» ў сучаснай культуры памяці Беларусі і Расеі? Як выкарыстоўваецца Другая сусветная вайна ў палітычных мэтах — асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне? Як з цягам часу змяніліся практыкі, датычныя культуры памяці? Ці сапраўды зварот да «барацьбы з фашызмам» такі эфектыўны, як гэта прадстаўляецца, — і калі так, чаму? Якія адрозненні і падабенствы ў гістарычнай палітыцы і палітыцы памяці ў Беларусі і Расеі?
Уступнае слова Таццяна Астроўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург
Эксперты:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, сябра БІПГ
Міша Габовіч, Ёганэс Гутэнберг Універсітэт Майнца
Мадэрацыя Крысціянэ Янэке, Цэнтар ваеннай гісторыі і сацыяльных навук бундэсвера ў Патсдаме
Васіль Быкаў – адзін з найвядомейшых пісьменнікаў пра другую сусветную вайну. "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Дажыць да світання" і іншыя яго творы былі экранізаваны. Як Быкаў стаў вялікім і чаму ў СССР яго не пасадзілі? Гісторыя да 9 траўня ад "Вусы Скарыны".
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім? - дыскусія гісторыкаў
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?
Круглы стол гісторыкаў
📅 5 траўня
⏰18:00 (цэнтральнаеўрапейскі час)
🌐 он-лайн
Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага Інстытута публічнай гісторыі
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва)
Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія)
Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча)
Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва)
Мадэратар: Павел Баркоўскі, філосаф, сябра рады БІПГ, в.а. Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПКБ
Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна па спасылцы
Новая спасылка на дыскусію https://www.youtube.com/live/jJoHAyNLn2M?si=mDEeI4RFHwVymr1d
Мы пачынаем. Далучайцеся https://youtube.com/live/XAWGG38CFTI?feature=share
‼️Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?
Круглы стол гісторыкаў
📅 5 траўня
⏰18:00 (цэнтральнаеўрапейскі час)
🌐 он-лайн
Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага Інстытута публічнай гісторыі
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва)
Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія)
Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча)
Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва)
Мадэратар: Павел Баркоўкі, філосаф, сябра рады БІПГ, в.а. Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПКБ
Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна па спасылцы
