1 273
Подписчики
Нет данных24 часа
+77 дней
+930 дней
Архив постов
Repost from Беларускі піонэр
#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитектура ХХ - начала ХХI века" (Мінск, выд."Беларусь", 2020):
1. Клінкерная дарога Гомель-Рэчыца.
2. Выкладка на адкосе аўтадарогі.
3. Пункт адпачынку з рэзервуарам для вады.
4. Кіламетровы знак.
5. Знак абмежавання хуткасці.
У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя
Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянскі перыяд сведчаць пра тое, што тут былі пахаваныя людзі з высокім статусам у грамадстве.
https://nashaniva.com/350226
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае
Ён правёў за кратамі больш за паўгода.
https://nashaniva.com/350175
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
Repost from Historyja
+2
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
33 гады таму, 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай краінай: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая ў 1990-м, атрымала статус канстытуцыйнага закона. Коратка тлумачым, як гэта стала рэальнасцю.
24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюць згодна з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны «Аб Дні незалежнасці Украіны» ад 20 лютага 1992 года. Шчыра віншуем! Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Repost from De facto. Беларуская навука
+5
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.
Анонс ад выдавецтва:
Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.
Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!
Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
Хто вельмі шмат дапамагаў гітлераўскай Нямеччыне і кляўся ёй у "трывалай дружбе"
Да 85-годдзя падпісання пакта Молатава-Рыбентропа "Салідарнасць" нагадвае - гэта быў Сталін.
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
Кто очень много помогал гитлеровской Германии и клялся ей в «прочной дружбе»
К 85-летию заключения пакта Молотова-Риббентропа «Салідарнасць» напоминает – это был Сталин: https://d2xtp127735pun.cloudfront.net/post/kto-ochen-mnogo-pomogal-gitlerovskoj-germanii-i-klyalsya-ej-v-prochnoj/202625/
Подписаться на телеграм «Салідарнасці»
23 жніўня ў Еўропе адзначаюць Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Ён быў заснаваны Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе. Датай святкавання абралі дзень падпісання Дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, вядомай як Пакт Молтава-Рыбентропа, і сакрэтнага пратаколу да яго. Гэта адбылося 23 жніўня 1939 года. Дакумент падзяліў Еўропу на сферы ўплыву і падрыхтаваў грунт для пачатку Другой сусветнай вайны.
Як гэты дзень паўплываў на гісторыю Беларусі? Ці варта беларусам адзначаць Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму? Пра гэта разважае доктар палітычных навук, спецыяліст у беларускай палітычнай гісторыі Андрэй Казакевіч.
+3
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго.
Тады ж быў падпісаны сакрэтны пратакол. У ім Масква і Берлін дамаўляліся пра размежаванне сфераў ўплыву. Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва адыходзілі пад кантроль СССР. Пры гэтым перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі.
У выпадку пераўладкавання абласцей Польшчы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Крамлем інтарэс да Бесарабіі, якая была часткай Румыніі. Дагавор аб ненападзе 31 жніўня адначасова ратыфікавалі Вярхоўны Савет СССР і Рэйхстаг Германіі.
Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 г. Германія, а 17 верасня СССР напалі на Польшчу. У выніку польская дзяржава знікла з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Захоняя Украіна былі далучаныя да БССР і УССР.
10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы пагадзіўся на размяшчэнне савецкіх ваенных базаў на сваёй тэрыторыі, а ў якасці кампенсацыі атрымаў Вільню і Віленскую вобласць.
26 лістапада 1939 г. СССР распачаў вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ўлетку 1940 г. савецкія войскі ўвайшлі ў Эстонію, Латвію і Бесарабію.
Наяўнасць сакрэтнага пратаколу да Пакту аб ненападзе ў СССР адмаўлялася да 1989 году. Арыгіналы дакументаў Расея ўпершыню апублікавала толькі ў 2019 годзе.
+3
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Іаахім фон Рыбентроп і Вячаслаў Молатаў падпісалі германа-савецкі Пакт аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа, і дадатковы сакрэтны пратакол да яго.
Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго і не ўваходзіць ні ў якія групіроўкі дзяржаў, якія могуць пагражаць кожнай з краінаў.
Паводле сакрэтнага пратаколу ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзяць у склад Прыбалтыйскіх дзяржаў (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы мусіла стаць мяжой сфер інтарэсаў Германіі і СССР. А перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі.
У выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей у складзе Польшчы мяжа сфер інтарэсаў Германіі і СССР мелася праходзіць па лініі рэк Нарава, Віслы і Сана. Гэта значыць, Заходняя Беларусь і Заходняя Украіны - былыя ўсходнія крэсы Польшчы - пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Масквой інтарэс да Бесарабіі, якая тады была часткай Румыніі.
Пасля падпісання пакту Сталін прамовіў тост за фюрэра Германскага рэйха. Пакт аб ненападзеі быў ратыфікаваны 31 жніўня 1939 г. адначасова Вярхоўным Саветам СССР і Рэйхстагам Германіі.
Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 году Германія напала на Польшчу, а 17 вернасня СССР ударыў у спіну польскай дзяржаве. У выніку Польшчы знікне з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Украіна будуць далучаныя на БССР і УССР.
10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы змушана падпісаў дагавор аб узаемадапамозе. Літва пагадзілася на размяшчэнне савецкай ваеннай базы, а ў якасці кампенсацыі атрымала Вільнюс і Віленскую вобласць.
26 лістапада 1939 г. Масква распачне вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ў чэрвені 1940 г. акупіруе Эстонію і Латвію.
У СССР наяўнасць сакр
Repost from Historyja
+8
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены вядомыя як Пражская вясна.
Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”
Эміграцыя — не новае слова для беларусаў. Хоць яно і загучала актыўней пасля 2020-га года, беларусы і беларускі і раней з'язджалі за мяжу — у пошуках лепшага лёсу ці ў спробах выратаваць жыццё.
Як яны жылі, чаго дамагаліся і як змагаліся з «прапагандай для з'ехаўшых» — пра гэта і шмат што іншае раскажуць нашы вядоўцы Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
+8
19 жніўня 1991 года камуністы паспрабавалі спыніць распад СССР. Яны стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, ізалявалі прэзідэнта Гарбачова і на тры дні ўзялі ўладу ў свае рукі.
Путч сутыкнуўся з масавымі пратэстамі і скончыўся ўжо 21 жніўня. Пратэставалі супраць яго і ў Беларусі — паглядзіце архіўныя фота з мітынгу, які арганізаваў Беларускі Народны Фронт.
Repost from Historyja
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
Repost from ВКЛ
+2
Навiны: Бізнесмены з Масквы плануюць аднавіць сінагогу ў Слоніме.🤔
Пасля рэстаўрацыі сінагога павінна стаць культурным і турыстычным аб'ектам, піша мясцовая газета «Слонімскі Веснік». У лютым 2024 года сінагога была прададзена на аўкцыёне за 42 рублі, і згодна з яго ўмовамі, уладальнік павінен аднавіць будынак на працягу 5 гадоў. Адзіным арганізатарам аўкцыёну сярод расейскіх бізнэсмэнаў. Усе работы па рэстаўрацыі канструкцыі помніка будуць весціся на аснове інфармацыі з гістарычных крыніц. У лісце гаворыцца, што ў памяшканні сінагогі захавалася вельмі шмат арыгінальных элементаў, яны былі адноўлены і адрэстаўраваны.
+2
15 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад № 00486. Гэта быў адзін з шэрагу загадаў НКВД, які раскручваў механізм Вялікага тэрору ў 1937-38 гадах.
Паводле дакументу, ператрусам, арыштам і рэпрэсіям падлягалі члены сем'яў здраднікаў Радзімы, скарочана ЧСЗР - жонкі ўжо асуджаных за антысавецкія і контррэвалюцыйныя злачынствы, а таксама іх дзеці старэйшыя за 15 гадоў. Рэпрэсіям падлягалі нават жонкі, што да арышту былі ў разводзе, але былі датычныя да контррэвалюцыйнай дзейнасці асуджаных, хавалі іх, альбо ведалі аб дзейнасці асуджанага, але не данеслі органам улады. Паводле загаду, жонак і дзяцей мусілі асудзіць не менш як на 5-8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Арышту не падлягалі цяжарныя, жанчыны з груднымі ці хворымі дзецьмі, цяжка ці заразна хворыя. Для іх мерай стрымання абіралі падпіску аб нявыездзе з пільным назіраннем за сям'ёй. Таксама не арыштоўваліся жонкі, якія паведамілі уладам звесткі, якія з'явіліся падставай да распрацоўкі і арышту мужоў.
Значную частку асуджаных ЧСЗР скіроўвалі ў Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы НКВД (АЛЖЗР) у Казахстане.
На здымку асуджаныя жанчыны АЛЖЗР, а таксама былы сакратар Аршанскага райкаму камуністычнай партыі, аўтар шэрагу даносаў Раман Соскін з жонкай Юліяй Соскінай-Цэмехман і дзецьмі. Самога Рамана Соскіна абвінавацілі ва "ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты", і расстралялі 29 чэрвеня 1938 году ў Менску. Ягоную жонку Юлію арыштавалі 26 жніўня 1938 г. за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы" і саслалі на 5 гадоў у Карабалакскі раён Кустанайскай вобласці Казахстану. Іхныя трое дзяцей трапілі ў дзіцячы дом.
У 2017 годзе Лукашэнка перадаў у Казахстан копіі спраў у дачыненні да рэпрэсаваных жонак беларускіх пісьменнікаў, лісты сваякоў рэпрэсаваных жанчын. Сярод іх - і цешча народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. У Казахстане гэтыя дакументы рассакрэчаны, да іх можна атрымаць доступ. Беларусі КДБ па-ранейшаму хавае ад грамадства дакументы, датычныя савецкага тэрору ў 1920-1950-я гады.
