1 273
Подписчики
Нет данных24 часа
+77 дней
+930 дней
Архив постов
Прадстаўляем вашай увазе тэкст маніторынга гістарычнай палітыкі ў Беларусі за май-ліпень 2024 года, які падрыхтаваў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
У ходзе маніторынга аналізавалася, як гістарычная праблематыка інтэрпрэтуецца СМІ, у першую чаргу, дзяржаўнымі. Аналізаваны час якраз быў насычаны важнымі камемаратыўнымі падзеямі: Дзень Перамогі, Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, Дзень Незалежнасці, плюс 30-годззе прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
У ходзе маніторынга пры тым было адзначана, што паступова гістарычная тэматыка саступае на другі план у параўнанні з 2021-22 гадамі, у значнай ступені кансервуюцца тыя формы інтэрпрэтацыі мінулага, якія былі тады выпрацаваны.
З інавацый можна адзначыць, што да распаўсюду тэмы генацыду беларускага народа падключылася беларускае МЗС, якое прыцягнула сетку сваіх кантактаў. Згортванне ўсяго мінулага да перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў дзяржаўных СМІ дасягнула ў гэты час максімальнага ўзроўню, і разам з тым практычна ўсе выказванні беларускіх чыноўнікаў зводзяецца да рытуальных формулаў абвінавачвання “калектыўнага Захаду” у перапісванні гісторыі. Такім чынам, хоць на ўзроўні дэкларацый выказваецца падтрымка Расіі ў яе агрэсіўнай вайне.
Асобная рыса гэтага часу, што беларускія недзяржаўныя СМІ ўсё больш актыўна працуюць у рэжыме супрацьдзеяння беларускай дзяржаўнай прапагандзе, пры гэтым удала выкарыстоўвае інтэлектуальныя рэсурсы беларускай эміграцыі, і часам удала грае на апярэджанне.
Як ураджэнец са Смілавічаў Хаім Суцін стаў сусветна вядомым мастаком. Пра лёс і творчасць мастака распавядае гісторык Андрусь Унучак.
+2
❗️Унікальную пасавую накладку часоў вікінгаў знайшла падчас раскопак на Шуміліншчыне экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. 🔥Навукоўцы працавалі ў другой палове ліпеня - пачатку жніўня ў аграгарадку Кардон. Там і была выяўлена унікальная знаходка. Пра гэта паведаміў кіраўнік экспедыцыі, археолаг, кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў.
“Дакладна такіх жа накладак беларускія археолагі не знаходзілі, але па стылі выканання яна блізкая да той, якую мы знайшлі падчас раскопак у Верхнім замку Полацку ў 2022 годзе”, - падкрэсліў археолаг.
Навукоўцы мяркуюць, што накладка належыць да кола скандынаўскіх старажытнасцяў. Яна выкананая ў “звярыным стылі”. Артэфакт знайшлі побач са слядамі былых будынкаў.
Гарадзішча Кардон - адно з найбуйнейшых паселішчаў эпохі вікінгаў у Беларусі. Яго росквіт звязаны з актыўным выкарыстаннем у IX - пачатку XI стагоддзяў "шляху з варагаў у грэкі". Цяперашняя экспедыцыя працягнула даследаванні, завершаныя ў 2018 годзе. Іх мэтай быў пошук жылых дамоў, вытворчых комплексаў і пацверджанняў, што побач з паселішчам знаходзілася "бухта дракараў" вікінгаў. Выявіць сляды бухты не ўдалася, але рэшткі некалькіх пабудоў і печаў навукоўцы знайшлі.
❗️Унікальную пасавую накладку часоў вікінгаў знайшла падчас раскопак у Шумілінскім раёне
экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 🔥Навукоўцы працавалі ў другой палове ліпеня - пачатку жніўня ў аграгарадку Кардон Шумілінскага раёна, дзе і была выяўлена унікальная знаходка. Пра гэта паведаміў кіраўнік кіраўніка экспедыцыі, археолаг, кандыдат гістарычных навук. Марат Клімаў.
- Дакладна такіх жа накладак беларускія археолагі не знаходзілі, але па стылі выканання яна блізкая да той, якую мы знайшлі падчас раскопак у Верхнім замку Полацка ў 2022 годзе.
Па словах археолага, у выніку раскопак выявілі сляды некалькіх пабудоў і печаў, а побач з адным з былых будынкаў знайшлі ўнікальную пасавую накладку, якая належыць колу скандынаўскіх старажытнасцяў, выкананая ў «звярыным стылі»:
Гарадзішча Кардон - адно з найбуйнейшых паселішчаў эпохі вікінгаў у Беларусі. Яго росквіт звязана з актыўным выкарыстаннем у IX - пачатку XI стагоддзяў "шляху з варагаў у грэкі". Гэты археалагічны комплекс вучоныя вывучалі раней. Цяперашняя экспедыцыя аднавіла даследаванні, завершаныя ў 2018 годзе. Мэтай даследаванняў быў пошук жылых дамоў, вытворчых комплексаў і пацверджанняў таго, што побач з паселішчам знаходзілася "бухта дракараў" вікінгаў. У пошуках бухты дапамагалі дайверы клуба "Марскі Пегас", але прамых доказаў не знайшлі, адзначыў Марат Клімаў.
+9
Аршаншчына і яе жыхары праз абъектыў нямецкіх фатографаў-аматараў. Каляровыя здымкі зробленыя жаўнерамі Вермахту ў жніўні 1941 года і апублікаваныя на сайце Берлінскага лічбавага музею.
Першыя выбары, якія сфальсіфікаваў Лукашэнка. Знікненне Ганчара. Хітрасць Ярмошынай
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі ўжо 30 гадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы маштабнай сістэме фальсіфікацый, якая задзейнічае ўсю моц уладнай вертыкалі: ад чыноўнікаў урада да простых настаўнікаў.
Менавіта яна дазволіла дзесяцігоддзямі падманваць мільёны беларусаў, многія з якіх нават не падазравалі, што іх галасы літаральна раствараліся ў паветры.
Пра тое, як будаваўся падмурак для першых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2001 годзе - у новым міні-фільме «Салідарнасці»:
+3
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі".
Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР.
Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду.
Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі
19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры.
У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў.
Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці.
На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
9 жніўня 2022 года пайшоў з жыцця адзін з апошніх кіраўнікоў БССР Мікалай Слюнькоў.
На час яго кіравання 1983-87 гг. прыйшлося шмат вызначальных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі: пачатак Перабудовы ў СССР, аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Падрабязней пра асобу 16-га першага сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, ягоную ролю ў палітычным і гаспадарчым жыцці БССР можна даведацца з размовы з Дзянісам Марціновічам, аўтарам палітычнай біяграфіі Мікалаі Слюнькова.
Repost from Белсат
🤯 Мінадукацыі выкінула БНР з формаў беларускай дзяржаўнасці
У новай метадычцы, якую Міністэрства адукацыі штогод публікуе перад пачаткам новага навучальнага года, змены, заўважае t.me/motolkohelp .
Адным з асноўных новаўвядзенняў у навучальных праграмах па гісторыі Беларусі з'яўляецца патрабаванне да вучняў ведаць асноўныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
☝️ Аднак БНР адтуль выключаная.
Паводле новай метадычкі ад Мінадукацыі, пасля знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі беларуская дзяржаўнасць была аформленая праз стварэнне ССРБ.
Навукоўцы Інстытуту гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі краіны, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук. З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўстанавіць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча. Навукоўцы цягам некалькіх дзесяцігоддзяў даследуюць востраў і іх намаганні ўвянчаліся поспехам.
"Гэтыя помнікі каштоўныя тым, што з'яўляюцца "чыстымі", гэта значыць на іх няма напластаванняў пазнейшых культур і яны не змяшаныя паміж сабой. Даследаванне такіх помнікаў дазваляе атрымаць поўную карціну пра помнік без чужародных прымешак. Гэта важна для разумення стратэгій жыццядзейнасці людзей той эпохі і іх тэхналагічных магчымасцей", – расказаў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства Інстытуту гісторыі Аляксандр Вашанаў.
Даследчыкі зрабілі ДНК-аналіз, які паказаў, што адзін з касцякоў адносіцца да эпохі ранняга жалезнага веку (Днепра-дзвінская культура), другі - да эпохі позняга неаліту (культура шнуравай керамікі) і яшчэ адно пахаванне адносіцца да кундскай культуры. Гаворка ідзе аб дзявятым тысячагоддзі да нашай эры, гэта значыць пахаванню можа быць 11 тысяч гадоў.
"На сёння мы можам казаць, што гэта самае старажытнае пахаванне на тэрыторыі Беларусі. Больш ранніх чалавечых астанкаў у нас няма", - падкрэсліў Аляксандр Вашанаў.
+4
Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі — важная частка культурнай спадчыны краіны. Яны маюць значны турыстычны патэнцыял, увасабляюць нашу багатую гісторыю, а многія з іх валодаюць і мемарыяльным значэннем.
🔵 Як складаўся лёс сядзібна-паркавых комплексаў у постсавецкай Беларусі?
🔵 З якіх крыніц фінансавалася аднаўленне і рэстаўрацыя сядзіб і што змяняецца?
🔵 Як на сядзібна-паркавыя комплексы ўплывае прыватызацыя і якія новыя пагрозы ім узнікаюць?
➡️ Разбор са мноствам прыкладаў і ілюстрацый глядзіце ў новым артыкуле «Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі пасля 1991 года: узлёт ці падзенне?»
Repost from Historyja
6 жніўня 1965 года нарадзіўся мастак, актывіст і палітзняволены Алесь Пушкін.
Пушкін удзельнічаў у беларускім руху яшчэ ў 1980-я, у тым ліку ў Беларускім Народным Фронце. Да таго падчас службы ў войску вёў дзённік на беларускай мове, які быў прызнаны антысавецкім у выніку даносу іншага беларуса. Пушкін быў вядомы шматлікімі перформансамі, у тым ліку антысавецкім да Дня Незалежнасці (Волі) у 1989 годзе. Ужо ў час г.зв. незалежнасці працягваў сваю мастацкую дзейнасць з нацыянальным і палітычным кантэкстам, за што неаднаразова арыштоўваўся.
У перыяд 2021-2022 пан Алесь быў затрыманы і асуджаны па справе выявы антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Дня 11 ліпеня 2023 стала вядома пра смерць Пушкіна ў няволі.
5 жніўня 1918 года партыя эсэраў (сацыялістаў-рэвалюцыянераў) пачала антыбальшавіцкае паўстанне ў Воршы.
Гомельский историк в архиве Кракова нашел один из самых старых оттисков почтового штемпеля Гродно.
Это частное письмо, которое было написано 14 октября 1778 года в Гродно шляхтичем А. Шукевичем и отправлено в Вильно конюшему смоленскому (придворному, который заведовал лошадьми и конюшнями) Юзефу Мошевскому.
1 жніўня адзначаюцца 80-я ўгодкі Варшаўскага паўстання, якое выбухнула ў 1944 годзе. Гэта быў адзін з найбуйнейшых збройных чынаў антынацыскага падполля ў акупаваных гарадах Еўропы. Удзел у баях узялі каля 50 тысяч паўстанцаў. Замест планаваных некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за 2 месяцы. Побач з палякамі ваявалі і беларусы. Напрыклад, батальён Арміі Краёвай з-пад Стоўбцаў, у складзе якога было амаль 30% беларусаў, маршам прайшоў да польскай сталіцы і змагаўся ў адным з раёнаў гораду – на Жалібожы. Аб удзеле беларусаў у Варшаўскім паўстанні распавядае гісторык Юрый Грыбоўскі.
Толькі з ліпеня 1937 г. да лістапада 1938 г. НКВД БССР арыштаваў не менш як 54 845 чалавек, з іх не менш як 27 391 было расстраляна. Аб тым, якія ліміты па арыштах і расстрэлах беларускія чэкісты атрымалі з Масквы, і як яны спаборнічалі за падвышэнне гэтых лімітаў, у 2019 годзе пісала гісторык Ірына Раманава. Узгадваем гэты артыкул.
Карэкцыі беларускай гісторыі будзе праводзіцца адкрыта ад імя арганізацыі, заснаванай Упраўленьнем справамі прэзыдэнта РФ.
Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі плануе заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве з Навукова-практычным цэнтрам праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Беларусі. Раней такое пагадненне з беларускай пракуратурай падпісаў кіраўнік фонду "Гістарычная памяць" Аляксандр Дзюкаў. Аб тым, што адбываецца Reform.news пагаварыў са старэйшым экспертам iSANS Янам Аўсеюшкіным.
Repost from Historyja
31 ліпеня 1920 года адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ (БССР). Саветы чарговы раз (пасля першай ССРБ і ЛітБел) заявілі аб утварэнні падкантрольнай Маскве "рэспублікі" са словам "Беларусь/Беларуская" у назве.
