ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 273
Подписчики
Нет данных24 часа
+87 дней
+930 дней
Архив постов
Пра гісторыю Беларусі нянудна Павел Валатовіч — беларус, які ўжо амаль чвэрць стагоддзя жыве ў Амерыцы, але не губляе сувязі з радзімай. Павел па адукацыі гісторык, аўтар кніг пра гісторыю рок-гурта «Нейра Дзюбель», а таксама пра злачынныя мясціны Мінска 90-х. Летась выйшаў першы том яго кнігі па найноўшай гісторыі Беларусі. Кніга выйшла пад назвай #IMBY, што можна вытлумачыць як «Я — беларус» або, ў амерыканскай інтэрпрэтацыі, — «На маім заднім двары». Цяпер Павел запусціў новы канал з той жа назвай, дзе распавядае пра найбольш важныя, з яго пункту гледжання, падзеі ў Беларусі. Чаму ўзнікла ідэя спачатку напісаць кнігу, а потым запусціць YouTube-канал у фармаце журналіста Леаніда Парфёнава «Намедні»? Ці атрымалася трапіць у фармат? Чаму гісторыя - гэта не толькі пра палітыку? Чаму распавесці пра першыя 15 год незалежнасці Беларусі аказалася прасцей, чым пра наступныя 15? Якія галоўныя падзеі ў гісторыі нашай краіны? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у нашай размове.

‼️Ужо сення‼️ Прэзэнтацыю кнігі пра гісторыю ножнага шпурляка (футболу) журналіста Арцёма Сізінцава 📆 22 траўня ⏰ 18.30 📍Варшава, ul. Wileńska 23 Гэта маштабная работа пра гісторыю ножнага шпурляку на Аршаншчыне, якая таксама закранае агульны дыскурс разьвіцьця віду ў Беларусі.

Беларусы ў міжваеннай Латвіі 📆 24 траўня (субота) ⏰ 13:00 (мясцовы час) 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) З
Беларусы ў міжваеннай Латвіі 📆 24 траўня (субота) ⏰ 13:00 (мясцовы час) 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) Запрашаем на чарговую сустрэчу "Кавы з гісторыкам". Гэтым разам вы даведаецеся, што прымусіла тысячы беларусаў шукаць лепшай долі ў Балтыі. Якія формы і магчымасці мела беларуская асвета, палітычнае і культурнае жыццё ў міжваеннай Латвіі. Паразмаўляем пра механіку эміграцыйнага руху і стаўленне латвійскага грамадства да эмігрантаў. Прасочым уплыў міграцыі на паўсядзённае жыццё, паводзіны і звычкі сялян за мяжой і на радзіме. Выступоўца: Юры Грыбоўскі — гісторык, прафесар, доктар навук. Запрашаем далучыцца да размовы!

З нагоды Дня палітвязня прыводзім цалкам апошні верш забітага камуністамі Міхася Чарота «Прысяга» Верш аб асабістай невінават
З нагоды Дня палітвязня прыводзім цалкам апошні верш забітага камуністамі Міхася Чарота «Прысяга» Верш аб асабістай невінаватасці паэта. Гэты тэкст Чарот напісаў на сцяне менскай унутранай турмы НКВД. Там яго ўбачыў і запомніў другі паэт, асуджаны камуністамі ў 1940-м на 8 гадоў лагераў, а ў 1949-м паўторана арыштаваны і сасланы Мікалай Хведаровіч. Вось, што ўзгадваў Хведаровіч: «У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзіночную камеру. Уважліва агледзеў сцены ў пошуках надпісаў - і вось у куце прачытаў тэкст верша, надрапаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім каханым паэтам і сябрам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы». Прысяга Я не чакаў І не гадаў, Бо жыў з адкрытаю душою, Што стрэне лютая бяда, Падружыць з допытам, З турмою. Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, Кажу вам — я не вінаваты!» 1937 год.

Repost from Historyja
21 траўня 2021 года ў звяволенні ў калоніі ў Шклове загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Патрыёт, актывіст і дзеяч, які звярта
+3
21 траўня 2021 года ў звяволенні ў калоніі ў Шклове загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Патрыёт, актывіст і дзеяч, які звяртаў увагу на важнасць гістарычнай памяці.

ПАРАЛЕЛІ Палітзняволеная Ларыса Шчыракова — былая журналістка і грамадская актывістка з Гомля. 31 жніўня 2023 г. суддзя Мікалай Доля асудзіў яе на 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. 22 верасня таго ж году МУС унесла жанчыну ў "спіс экстрэмістаў". Ларыса таксама займалася ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных у сталінскія часы на Гомельшчыне, збірала матэрыялы, успаміны людзей. Ейны прадзед Рыгор Кавальчук таксама быў рэпрэсаваны. У 1937 годзе яго арыштавалі, абвінавацілі ў паклёпе на савецкую уладу і прысудзілі 10 год лагераў. Далейшы ягоны лёс невядомы.

Сумны дзень народзінаў Радыё "Свабода" 20 траўня 1954 года ў Мюнхене пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё Вызваленне (зара
Сумны дзень народзінаў Радыё "Свабода" 20 траўня 1954 года ў Мюнхене пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё Вызваленне (зараз Беларуская служба Радыё "Свабода"). Падчас "халоднай" вайны станцыя была адным з галоўных каналаў распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі ў СССР. Такім каналам яна заставалася і ў незалежнай Беларусі. На жаль, сёння, праз 71 год пасля стварэння, медыя вымушана змагацца за выжыванне. У сакавіку Агенцтва глабальных медыя ЗША (USAGM) абвясціла пра спыненне фінансавання для Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля распараджэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У выніку некаторыя знакавыя праекты "Свабоды", у тым ліку відэападкаст «Гісторыя на Свабодзе», апынуліся на вымушанай паўзе. Створаная "Свабодай" «Картатэка Сталіна» са спісамі рэпрэсаваных жыхароў Беларусі дасяжная тут і тут. Аб перспектывах праектаў мы запыталіся ў кіраўніцтва радыёстанцыі і пачулі: «Пра перспектывы сказаць нічога не можам».

Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота Гэта ўраджэнец Бабруйска Віктар Эмануілавіч Быхоўскі (справа). Падчас Вял
+1
Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота Гэта ўраджэнец Бабруйска Віктар Эмануілавіч Быхоўскі (справа). Падчас Вялікага тэрора ў 1937-38 гг. ён узначальваў сакрэтна-палтычны аддзел НКВД БССР, які займаўся беларускімі нацыяналістамі. У адным з дакументаў у Архіве актаў новых запісана, што менавіта Быхоўскі "вёў справы на беларускага паэта Чарота і атрымаў паказанні як на “ворагаў” народа і былых беларускіх нацыяналістаў і ўдзельнікаў антысавецкай змовы". Адзін з калегаў ахарактарызаваў Быхоўскага "як садыста і ліпача, здольнага сфабрыкаваць любую справу". За катаванні арыштаваных і фальсіфікацыі спраў у 1939 г. асуджаны на 10 гадоў лагераў. Міхася Чарота арыштавалі 24 студзеня 1937 г. Пасля шматлікіх допытаў і катаванняў ён прызнаў віну. Расстралялі творцу ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. У яго камеры пазней знайшлі на муры апошні верш паэта: "Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты! "

Repost from Спадчына
У Малых Сяхновічах, якімі род Касцюшкаў валодаў некалькі стагоддзяў, знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны беларускай ску
+4
У Малых Сяхновічах, якімі род Касцюшкаў валодаў некалькі стагоддзяў, знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны беларускай скульптаркай Бальбінай Відацкай-Світыч яшчэ ў 1932 годзе і пастаўлены на тэрыторыі былой сядзібы ў 1988 годзе. На здымках з раёнкі за 7 мая 2025 года замест помніка клубма. З сайта раённага музея, каля якога стаяў помнік, прыбралі любыя згадкі пра Касцюшку, хоць дзеля ўшанавання яго асобы ён і быў створаны! Была цэлая зала, прысвечаная Касцюшкам, а цяпер няма? Адзін з самых вядомых у свеце людзей, якіх калі-небудзь нараджала беларуская зямля. Няўжо нехта думае, што зможа праславіць свой край хоць бы на дзясятую долю? Пакуль атрымліваецца толькі ганьбіцца на ўвесь свет. #знішчэнне #МалыяСяхновічы #сядзібы

Як хрысціянства трапляла ў Русь і Беларусь? "Аповесць мінулых гадоў" сцвярджае, што кіеўскі князь Уладзімір пастанавіў хрысціцца, запрасіў прадстаўнікоў розных рэлігіяў і выбраў Візантыю. Але ўся гэтая гісторыя – няпраўда. Як насамрэч адбылося хрышчэнне Русі ў 988 годзе? Цімох Акудрвіч у новай праграме "Вусы Скарыны" распавядае, як гэта магло быць.

Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі журналіста Арцёма Сізінцава „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“! 📆 22 траўня ⏰ 18.30 📍Варшава, ul. Wile
Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі журналіста Арцёма Сізінцава „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“! 📆 22 траўня ⏰ 18.30 📍Варшава, ul. Wileńska 23 📆1 чэрвеня ⏰16:00 📍Вільня, Vilniaus, 20 Гэта маштабная работа пра гісторыю ножнага шпурляку (футболу) на Аршаншчыне, якая таксама закранае агульны дыскурс разьвіцьця віду ў Беларусі. На прэзэнтацыі згадаем розныя аспэкты, якія сустракаюцца ў кнізе: гісторыю Воршы і мясцовых клюбаў, сьмешныя моманты з паядынкаў, жаночы футбол, стадыёны, вядомых гульцоў... Будзе магчымасьць задаць пытаньні аўтару і выдаўцам, падзяліцца сваім досьведам і прыдбаць кнігу.

Юбілей «Аршанскага маладняка». Сёлета спаўняецца 100 гадоў знакамітаму часопісу. «Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі ч
Юбілей «Аршанскага маладняка». Сёлета спаўняецца 100 гадоў знакамітаму часопісу. «Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925–1928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб’яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з 1923 па 1928 гады. Першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі. Агулам выйшла 7 нумароў «Аршанскага маладняка». У 1926 большая частка рэдакцыі часопіса апынулася ў Горках, дзе была заснавана Горацкая студыя Аршанскай філіі «Маладняка». Такім чынам з трэцяга нумара часопіс пачаў друкавацца ў Горках. У «Аршанскім маладняку» публікаваліся апавяданні, вершы і іншыя тэксты маладых і таленавітых беларускіх творцаў. Сярод іншых, Максіма Гарэцкага, Тодара Кляшторнага, Алеся Дземідовіча, Алеся Вечара і многіх іншых. Працяг матэрыяла ў нас на сайце.

Як праваслаўныя святары выжывалі ў БССР у 1930-х Пра гэта піша Віктар Кулічэнка ў часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных нав
Як праваслаўныя святары выжывалі ў БССР у 1930-х Пра гэта піша Віктар Кулічэнка ў часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» (том 69). У перыяд паміж 1934 і 1937 гг. святары чаргавалі перыяды адсідкі і знаходжання на волі і маглі выконваць сакраменты-таінствы – нелегальныя хрышчэнні, адпяванні, шлюбы. Гэта былі незаконныя заробкі, цэрквы былі зачыненыя (на здымку – Вазнясенскі сабор у Оршы). Спыненне сакраментаў было немагчыма нават пры поўнай ізаляцыі ўсяго духавенства: іх пачалі ажыццяўлялі асобы, якія не мелі на гэта права. НКУС БССР у студзені 1937 г. налічвала каля 100 дзейных і не маючых прыходу святароў. Яшчэ было каля 300, якія знялі сан. У чэрвені 1938 г. на ўліку ў НКУС знаходзілася 15 «папоў», з іх 13 знялі сан, каля 400 было расстраляна або асуджана. Пасля 17 верасня 1939 г., калі адбылося ўз'яднанне заходніх і ўсходніх беларускіх земляў, змагацца трэба было з новымі тысячамі клірыкаў і мільёнамі вернікаў. Абмежаваць у новых умовах эканамічны складнік рэлігійнай дзейнасці было немагчыма.

Партыя аматараў піва, Радыё Бі-Эй, пашпарт незалежнай Беларусі. Гісторык Павел Валатовіч на сваім канале #IMBY заспавядае пра чарговы, 1993 год незалежнай Беларусі. Глядзіце новы выпуск пра найноўшую гісторыю нашай краіны.

Repost from Наша Ніва
Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затры
Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 мая, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў. Гэта ўжо не першы такі выдатак. https://nashaniva.com/368138 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368138

17 траўня 1934 года расстраляны Алесь Салагуб Алесь нарадзіўся на Вілейшчыне, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Там ак
17 траўня 1934 года расстраляны Алесь Салагуб Алесь нарадзіўся на Вілейшчыне, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Там акурат пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі, далучыўся да БСРГ (“Грамады”). Сядзеў у сумнавядомай турме Лукішкі ў Вільні, якую зведала багата нашых палітыкаў і паэтаў таго часу. Салагуб – яскравы прадстаўнік заходнебеларускай турэмнай паэзіі (як Максім Танк ці Міхась Васілёк). Ужо ў паваенны час быў выдадзены ягоны “Лукішскі дзённік”. Друкаваўся таксама ў “Студэнцкай думцы”, “Маланцы”, “Беларускай ніве” ды інш. У 1928-м нелегальна перайшоў мяжу з БССР. У тыя гады ў Саюзе да паліт-перабежчыкаў ставіліся яшчэ паблажліва. У 1931-м Алесь нават скончыў БДУ, паступіў у Аспірантуру пры АН БССР. Пісаў для “Звязды”, “Полымя рэвалюцыі”, выпусціў зборнік турэмнай паэзіі. У 1933 Салагуб быў арыштаваны па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”. Расстраляны. Рэабелітаваны ў 1956-м.

+3
⚡️Новая маліна – на канале! Госць – гісторык Віктар ЯКУБАЎ, з якім мы паразмаўлялі пра тое, як беларусы 500 гадоў біліся з Масквой. За гэты час было больш за 20 войнаў, сярод якіх былі бліскучыя перамогі, а, калі верыць крыніцам, то Альгерд нават меў магчымасць захапіць Крэмль. Асобная частка – пра тое, як рускія ваявалі, навошта вынішчалі гарады, чаму Іван Жахлівы – маньяк і як выглядала бітва тых часоў (спойлер: вы будзеце здзіўленыя). Некалькі сцвярджэнняў, якія вам спадабаюцца: ▪️ беларусы – вяршыня эвалюцыі; ▪️ беларусы – найстрашнейшы вораг. Фініш – несуцяшальны прагноз на тое, што будзе з сітуацыяй у Беларусі далей, калі за аснову браць гістарычны досвед. Але неяк прарвёмся! Прышпільвайцеся – будзе цікава! 🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі: https://youtu.be/yZ1cPI-OPpY?si=HVq53wv2zlYoOcay

Repost from Спадчына
Галоўная сінагога канца XVI - пачатку XVII стагоддзя — адно з найстарэйшых збудаванняў у Мінску, якое дажыло да XX стагоддзя.
+1
Галоўная сінагога канца XVI - пачатку XVII стагоддзя — адно з найстарэйшых збудаванняў у Мінску, якое дажыло да XX стагоддзя. У 1920-я гг. гэты помнік архітэктуры даследаваўся спецыялістамі Інстытута Беларускай Культуры. У выніку ён быў приняты пад дзяржаўную ахову ў 1926 г. У час Другой сусветнай вайны будынак Мінскай галоўнай сінагогі не быў пашкоджаны. Пасля вайны яго аднойчы даследавалі спецыялісты аддзела па ахове помнікаў Камітэта па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, і ў 1947 г. ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў архітэктуры Беларускай ССР рэспубліканскага значэння. Нягледзячы на ахоўны статус, у 1965 г. гэты помнік гісторыі і архітэктуры быў разбураны пры рэканструкцыі вул. Няміга. Як успамінаў архітэктар С. Мусінскі (1920-2008), канчатковую кропку ў яго лёсе паставіў асабіста першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў. У XXI ст. большая частка мураваных падземных кан-струкцый будынка Мінскай галоўнай сінагогі, хоць яны мелі статус помніка археалогіі, была знішчана нават без правядзення адпаведных археалагічных даследаванняў, а ўсё для таго, каб пабудаваць на іх месцы многаўзроў- невы гараж стаянку. #Мінск #сінагогі #знішчэнне

Сумныя паралелі
Сумныя паралелі

Репатриации „Kwestia polska” na sowieckiej Białorusi - Okupacja sowiecka Przystanek Historia https://przystanekhistoria.pl/pa2/tematy/okupacja-sowiecka/87517,Kwestia-polska-na-sowieckiej-Bialorusi.html