ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 272
المشتركون
+124 ساعات
+17 أيام
-1030 أيام
أرشيف المشاركات
Выступ Уладзіміра Караткевіча на юбілейным вечары з нагоды ягонага 50-годдзя. Дом літаратара, 1980 год.

40 гадоў таму, 25 ліпеня 1984 года, у Менску памёр класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакла
40 гадоў таму, 25 ліпеня 1984 года, у Менску памёр класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык і сцэнарыст Уладзімір Караткевіч. Караткевіч - адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Ён быў аўтарам шэрагу чароўных аповесцяў і раманаў, прясякнутых неімавернай любоўю да сваёй радзімы. Караткевіч першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанрру гістарычнага дэтэктыву. Сярод яго найбольш вядомых твораў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

У Першую сусветную, якая пачалася 110 гадоў таму, расейскія генералы выкарыстоўвалі тактыку выпаленай зямлі. Адступаючы, расейскае войска змушала жыхароў Беларусі эвакуявацца ў глыбінную Расею. А хаты і ўсё дабро паліла, каб ускладніць жыццё ворагу. У 1915 годзе ў бежанства вывезлі 1,2 мільёна жыхароў Беларусі. 400 тысяч з іх загіне ад хвароб, голаду і злачынстваў. Гэта была адна з самых страшных трагедый у нашай гісторыі.

Repost from Historyja
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў журналіст Павел Шарамет.

30 гадоў назад Аляксандр Лукашэнка прыносіў сваю першую прысягу ў Авальнай залі Дому ўраду на фоне бел-чырвона-белага сцяга і
30 гадоў назад Аляксандр Лукашэнка прыносіў сваю першую прысягу ў Авальнай залі Дому ўраду на фоне бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» – тады гэта былі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. На афіцыйным сайце Лукашэнкі здымкаў і відэа з таго моманту, відавочна, няма, інакш ягоныя інфармацыйныя рэсурсы паводле сённяшняга «заканадаўства» трэба было б прызнаць экстрэмісцкімі. Вось так знікла частка нашай гісторыі.

20 ліпеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка прынёс сваю першую прысягу. Далей былі перапісванне Канстытуцыі, русіфікацыя, пашырэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, фальсіфікацыі на выбарах і маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Карэспандэнт ВВС Аліна Ісачэнка расказвае, як Аляксандр Лукашэнка, які пачаў сваю кар'еру як сумленны гаспадарнік і змагар з карупцыяй, ператварыўся ў ізгоя міжнароднай палітыкі, уцягнутага ў вайну Расеі з Украінай.

Чаму старажытную назву Менск змянілі на Мінск і пры чым тут расейцы. Мікіта Мелказёраў працягвае разбірацца ў цікавых старонках беларускай гісторыі на канале "Загляне сонца". Спойлер - афіцыйнага тлумачэння гэтаму няма.

Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусветнай вайны? І ці варта святкаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодздзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.

Беларускі інстытут публічнай гісторыі зарэгістраваны ў Польшчы Беларускія гісторыкі і даследчыкі ў выгнанні зарэгістравалі ў
Беларускі інстытут публічнай гісторыі зарэгістраваны ў Польшчы Беларускія гісторыкі і даследчыкі ў выгнанні зарэгістравалі ў Польшчы ўласную грамадскую арганізацыю - "Беларускі інстытут публічнай гісторыі". Рашэнне аб рэгістрацыі прыняў акруговы суд Варшавы 4 ліпеня. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста. Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі - падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву у Беларусі і на міжнародным узроўні. Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўвайшоў шэраг спецыялістаў у галіне гісторыі. У траўні арганізацыя стварыла ўласныя тэлеграм і youtube каналы.

Уніяцкі ордэн базыльянаў - адзіны манаскі ордэн, што быў заснаваны на беларускіх землях. Некалі магутны і ўплывовы, ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні. У тым ліку знакаміты і сёння манастыр у Жыровічах. Аб тым, як узнік базыльянскі ордэн, якія былі самыя знакамітыя базыльянскія манастыры, адкуль паходзілі і чым займаліся манахі-базыльяне ў падкаце "Так склалася гістарычна" распавядае кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў!

Назва Грунвальд стала часткаю гістарычнай сьвядомасьці беларусаў: „Пагоня на Грунвальд“ — раман Кастуся Тарасава і памятны зн
+3
Назва Грунвальд стала часткаю гістарычнай сьвядомасьці беларусаў: „Пагоня на Грунвальд“ — раман Кастуся Тарасава і памятны знак у Горадні, „Грунвальд“ — і легендарны беларускамоўны дзіцячы летнік, і патрыятычная дзіцячая гульня, у якой дужаюцца „коньнікі“… Але ад пачатку гэтая падзея па-беларуску звалася інакш — бітва пад Дуброўнам. FB Толькі пра мову

Манументальная карціна знакамітага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» 1878 года. У цэнтры палатна – літоўскі князь Віт
+3
Манументальная карціна знакамітага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» 1878 года. У цэнтры палатна – літоўскі князь Вітаўт без брані і шлема, у чырвоным жупане, з мітрай на галаве. У раскінутых і ўзнесеных руках трымае меч і шчыт у пераможным жэсце. З левага боку на кані і ў белым плашчы – крыжацкі магістр Ульрых фон Юнгінген. Ён загіне на поле бітвы. У правым верхнім куце карціны каля лесу на кані можна пабачыць Ягайлу. Мастак намаляваў яго не перыферыіі, нібыта хацеў паказаць другасную ролю польскага караля на поле бітвы. Падчас Другой сусветнай вайны Гебельс загадаў знішчыць карціну, абвясціўшы ўзнагароду ў 10 млн марак за інфармацыю аб яе месцазнаходжанні. Але карціну схавалі, а некалькі чалавек былі пакараныя за адмову раскрыць знаходжанне схованкі. Велічэзнае палатно амаль у 42 м2 знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

614 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася бітва паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднаным войскам ВКЛ
+6
614 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася бітва паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднаным войскам ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам Вітаўта і Ягайлы. Ордэн атрымаў моцную паразу, пасля якой не здолеў адрадзіцца. У выніку была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі. Сёлета ў Польшчы ў 26 раз адзначалі ўгодкі адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. У яе аднаўленні ўдзельнічала каля 1200 рэканструктараў. Відовішча паглядзелі каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку з Беларусі. Здымкі radioolsztyn.pl

У сярэдзіне 90-х Беларусь знаходзілася за крок ад парламенцкай рэспублікі, а лёс прэзідэнта вісеў на валаску. У які момант час свабоды ў Беларусі скончыўся, грамадзяне страцілі кантроль над дзяржавай, а краіна пагрузілася ў аўтарытарызм, глядзіце па спасылцы.

Год таму, 11 ліпеня, у турме N1 загінуў беларускі мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін. Тату Алеся на творы Уладзімір
+4
Год таму, 11 ліпеня, у турме N1 загінуў беларускі мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін. Тату Алеся на творы Уладзіміра Караткевіча. Са збораў Беларускага архіву. Пачатак 2000-х.

У палку новых відэапраектаў прыбыло: на ютубе пачаў выходзіць гістарычны падкаст на беларускай мове «Гістфак». Падкаст з’яўляецца адным з прадуктаў PALATNO Media, а вядучыя ў ім — Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч. БАЖ пагутарыў пра праект з менеджаркай PALATNO Зояй Хруцкай.

Repost from Цыганкоў
(працяг папярэдняга допіса) У мяне і тады і зараз было ўражаньне, што за Пазьняка галасавала ня столькі беларускамоўная творчая інтэлігенцыя (якой проста статыстычна мала, і, магчыма, значная частка яе галасавала за Шушкевіча), а людзі, якія бачылі ў ім «моцную руку, якая навядзе парадак» (плюс рэгіянальны каталіцкі чыньнік, як паказвае мапа галасаваньня па раёнах, тая самая Вэйшнорыя). А цяпер глядзіце, што адбылося ў другім туры. У першым Кебіч набраў 17 працэнтаў, а ў другім...14!) Лукашэнка – у першым 45, у другім 80. Унікальная сытуацыя ў сусьветнай гісторыі, калі кандыдат выходзіць у другі тур і там набірае менш чым у першым! То бок, па-першае, згуляў чыньнік перабяганьня да пераможцы, добра вядомы ў сацыялёгіі. А па-другое, аб’ектыўна трэба канстатаваць, што ў другім туры за Лукашэнку масава галасавалі і электарат Пазьняка, і нават Шушкевіча (нават ня гледзячы на меншую яўку, частка з гэтых амаль 23 працэнтаў, аддадзеных за Пазьняка --12.8 -- і Шушкевіча (9.9), пайшла і прагаласавала за Лукашэнку ў другім туры). Антынамэнклятурныя, антыўрадавыя электараты Лукашэнкі і Пазьняка ў пэўным працэнце скрыжоўваліся. Проста Лукашэнка ў сваім патасе пайшоў далей, за межы прыстойнага («Я пасаджу Кебіча», «у сваіх крадзеных палацах не схаваецеся», «каля карыта ўсе рохкаюць аднолькава – і правыя і левыя») – і перацягнуў гэты антыўладны электарат на сябе.

Repost from Цыганкоў
Так, сёньня 30 гадоў Некалькі розных успамінаў, рэфлексіяў і думак з нагоды сёньняшняй сумнай даты – 30 год таму адбыўся другі тур першых прэзыдэнцкіх выбараў. 1.Як толькі былі прызначаны выбары, каманда Зянона Пазьняка адной з першых абвесьціла пра стварэньне ініцыятыўнай групы. Памятаю, падыходжу я да аднаго з намесьнікаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і кажу яму – можа, варта не сьпяшацца, можа варта весьці перамовы з іншымі – Шушкевічам, Карпенкам – пра кааліцыю і вылучэньне нейкага адзінага кандыдата. Ён мне адказвае, што ў гэтым няма патрэбы, мы ідзем самастойна. Я кажу – «ну дык Зянон жа ўсё роўна не выйграе». Ён – «можа і не выйграе, а можа і выйграе. Але 40 працэнтаў, якія ён набярэ ў другім туры, будуць важнай вехай для далейшай палітыкі, у наступным годзе парлямэнцкія выбары». Можна, канешне, іранізаваць наконт таго, наколькі неадэкватна на той момант БНФ (ды ня толькі БНФ, вядома) ацэньваў беларускае грамадзтва. Аднак у абарону такога погляду (пра 40 працэнтаў) скажу, што калі б не было Лукашэнкі, то гэта і быў бы найбольш верагодны сцэнар --што ў другі тур выходзяць Кебіч і Пазьняк, альбо Кебіч і Шушкевіч. 2. Калі пасьля прыняцьця Канстытуцыі даволі хутка прынялі закон аб выбарах прэзыдэнта, то Сяргей Навумчык даў мне яркі камэнтар з такой цытатай – «гэта закон аб выбарах прэзыдэнтам Вячаслава Кебіча». Ня гледзячы на ўвесь шумны антыкарупцыйны даклад, Лукашэнку ніхто не ўспрымаў у якасьці рэальнага канкурэнта на прэзыдэнцкіх выбараў. Разважалі хіба пра тое, у каго ён забярэ галасы. Дарэчы, сам Сяргей Навумчык якраз адзін з нямногіх бачыў у Лу рэальную пагрозу, нядаўна на Юцюбе Свабоды была вельмі цікавая размова зь ім Дзьмітра Гурневіча. Гурневіч настойліва задаваў пытаньні, чаму БНФ падчас выбарчай кампаніі амаль не нападаў на Лукашэнку, а толькі на Кебіча. Навумчык адказваў, што апазыцыя яшчэ раней, у 1993-м, патрабавала пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў. Але адно іншаму не перашкаджае, і факт у тым, што ў выбарчай кампаніі Пазьняка фактычна гучала толькі крытыка намэнклятуры і злодзеяў ва ўрадзе Кебіча, Лукашэнку амаль не чаплялі. Больш за тое, як мне распавядалі людзі з тагачаснага фронтаўскага кіраўніцтва, у пэўны момант яны пачалі пераконваць Зянона, што трэба пачаць выступаць і супраць Лукашэнкі, на што ён доўга не пагаджаўся, не бачачы ў гэтым вялікага сэнсу. Але і гэта можна патлумачыць! (Бачыце, як я люблю апраўдваць нейкія памылкі людзей. Хутчэй, не апраўдваць, а тлумачыць абставіны, месца і матывы, якія да іх прыводзілі). Рэч у тым, што Лукашэнка сапраўды не ўяўляўся пагрозай па многіх прычынах. Спачатку не было зразумела, ці зьбярэ ён подпісы, бо ў яго не было толкам каманды, потым яго маглі не зарэгістраваць, бо ён падаў дакумэнты ў ЦВК з памылкамі. І да самага апошняга моманту ў Лукашэнкі не было пераможнага рэйтынгу, што і фіксавалі сацыёлягі. Рэйтынг пачаў радыкальна расьці ў траўні-чэрвені – я думаю, з-за двух падзеяў. Па-першае, тое, што Кебічу так і не ўдалося падпісаць «рублёвую зону», на чым будавалася ў значнай ступені ягоная кампанія – а людзі ж чакалі, што разбагацеюць на абмене беларускіх зайчыкаў на расейскія рублі. І па-другое, «замах» на Лукашэнку ў Лёзна, якія адбыўся за тыдзень да першага туру выбараў. 3. Добра памятаю нататкі ў газэце Свабода Алеся Бяляцкага, які зьбіраў подпісы за Пазьняка і дзяліўся сваімі ўражаньнямі. Сярод іншага, яго зьдзіўлялі людзі, якія падпісваліся за Зянона, а потым пыталіся – «а падкажыце, дзе можна падпісацца за Лукашэнку?» Я сам тады рабіў у Менску вулічныя апытаньні для Associated Press (так, я быў першым карэспандэнтам АР у Беларусі, і гэта на той момант было адной з маіх пяці працаў:) і мне казалі, што будуць галасаваць за Пазьняка і рускамоўны міліцыянт ("Пазьняк навядзе парадак") і рускамоўны чыноўнік (сказаў, што працуе ў нейкім міністэрстве, і галасуе за Пазьняка, бо ён за Эўропу).

30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 году, адбыўся другі тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія сваб
30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 году, адбыўся другі тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія свабодныя, дэмакратычныя і празрыстыя прэзідэнцкія выбары. Тады беларусы выбіралі паміж дзеючым прэм'ерам, былым камуністычным апаратчыкам Вячаславам Кебічам і старшынёй антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, а раней дырэктарам саўгаса «Гарадзец» Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні перамог.