WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Открыть в Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Больше749
Подписчики
Нет данных24 часа
-57 дней
+230 день
Архив постов
Амэрыканскія вайскоўцы наведалі вучэньні «Захад-2025» у Беларусі, — Reuters
Беларускае Мінбароны паведаміла, што афіцэры ЗША прыехалі на адзін з палігонаў, дзе праходзяць супольныя вучэньні РФ і Беларусі. Міністар абароны Хрэйнін заявіў, што амэрыканцам «паказалі ўсё, што цікавіла», але яны адмовіліся гаварыць з прэсай.
Нагадаем, вучэньні пачаліся 12 верасьня на фоне напружанасьці з NATO, празь два дні пасьля таго, як Польшча зьбіла расейскія дроны ў сваім паветравым прасторы.
Як адзначае агенцтва, прысутнасьць вайскоўцаў ЗША стала яшчэ адным сыгналам пацяпленьня дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Менскам: раней Лукашэнка вызваліў 52 зьняволеных, а ЗША часткова зьнялі санкцыі з авіякампаніі Belavia. Таксама абмяркоўваецца аднаўленьне працы амбасады ЗША і гандлёвых сувязяў.
Арышты, адбіраньне маёмасьці, дэпартацыі, палітычныя забойствы, забарона беларускай мовы, ціск на царкву і веру, рэпрэсіі — гэта не прыдумкі сёньняшняга лукашысцкага рэжыму, гэта практыкі генацыду, якія Расея рэалізуе супраць беларусаў ужо больш за 200 год
https://youtu.be/HEfErxy__Mk?feature=shared
Былы палітвязень Вячаслаў Лазараў расказаў пра палітвязьня Андрэя Паднябеннага, які загінуў у лукашыскай турме
«Ёсць людзі, якія знаёмыя з ім. Казалі, што ў яго псіхалагічны стан дастаткова добры. Адназначна, што ён не пайшоў бы на самагубства. Былі людзі, якія знаходзіліся ў ШІЗА ў гэты час. Казалі, што не было такога, каб яго спрабавалі выратаваць, што гэта замоўчвалася. Доўга гэтую інфармацыю прыхоўвалі. У калектыве былі добрыя стасункі».
Зянон Пазьняк: "На жаль Польшча прайграла барацьбу за Беларусь"
Да такой высновы прыйшоў палітык, лідар Руху Вольная Беларусь у сваёй новай публікацыі.
Зянон Пазьняк прыводзіць наступную аргументацыя сваех высноваў:
"1. На жаль Польшча прайграла барацьбу за Беларусь.
2. Прыкмета: -- закрыцьцё мяжы.
3. Паддалася палітыцы заходняга Эўразьвязу, якая ў адносінах да Беларусі, -- памылковая.
4. Беларусь -- важнейшы стратэгічны інтэрас Польшчы.
5. Прыярытэт у беларускай палітыцы аддалі Расеі"
💪 Моц беларускай салідарнасьці
Менш чым за содні для вызваленых палітвязьняў было собрана 80 850 эўраў з запланаваных 50 тысячаў. Збор дагэтуль працягваецца.
Зрабіць сваё ахвяраваньне можна па СПАСЫЛЦЫ.
Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеных
Гэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Сяргей Спарыш, Галіна Дзербыш, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Алена Цімашчук, Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс, Мікалай Хіла, Ілля Дубскі, Андрэй Крылоў, Зміцер Казлоў, Павел Нікіценка, Віталь Бандарук, Якаў Шафарэнка, Яўген Сямёнаў, Глеб Гладкоўскі, Святаслаў Шубіч, Андрэй Сцяпанькоў, Андрэй Хвяскаеў, Аляксей Сіленка, Ігар Цяпцееў, Віктар Уласенка, Цімур Набі Аглы Рызапур, Юлія Фенэр, Алене Раманаўскене, Эдуардас Чарняцявас, Дзмітрый Кавальчук, Томас Рымкус, Данута Сакалаўская, Генадзь Рыхтэр, Івас Шумас, Эмілс Асарс, Кшыштаф Заневіч, Томаш Яцэк Язутэк, Карстэн Фос, Вальдэмар Шміт, Мануэль Расандэр.
🔥 Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл паведаміў аб скасаваньні санкцыяў супраць кампаніі “Белавія” і аб намеры аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску
«Мы хочам вярнуць наша пасольства ў Менск. Мы хочам, каб паміж нашымі краінамі разьвіваліся эканамічныя дачыненьні, разьвіваўся гандаль. Калі нейкія разыходжаньні і рознагалосьсі паміж нашымі краінамі ёсьць, то няхай яны застаюцца недзе ўнізе. Іх ня трэба выцягваць на паверхню. Мы гатовы, і прэзыдэнт Трамп гатовы зрабіць усё для таго, каб нашы ўзаемаадносіны нармалізаваць канчаткова», – працытавала БелТА прадстаўніка амэрыканскага прэзыдэнта.
Сярод вызваленых палітвязьняў — 14 грамадзянаў іншых краін
Сярод іх шэсьць грамадзян Літвы, па двое грамадзян Польшчы, Латвіі і Нямеччыны, а таксама па аднаму грамадзяніну Францыі і Вялікабрытаніі.
⚡️Вызваленыя 52 палітвязні — іх вывезлі ў Літву
11 верасьня адразу 52 палітзняволеныя былі вызваленыя з беларускіх турмаў і прымусова вывезеныя ў Літву. Вядома, што сярод вызваленых шэсьць грамадзянаў Літвы.
"Няма для чалавека нічога даражэй за вольнасьць" — так пісаў у прадмове да Статуту ВКЛ 1588 году яго стваральнік Леў Сапега
Мы, беларусы, маем маем глыбокія традыцыі права і законнасьці. Некалі нашая магутная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае была лідарам Эўропы па прагрэсіўнасьці права, а Статуты ВКЛ з'яўляліся ўзорам для іншых краінаў і дзейнічалі амаль 300 гадоў.
https://youtu.be/pDkB-bT9t40?feature=shared
🔥 Байцы ГУР уразілі карабель ЧФ РФ пад Наварасійскам
Пра гэта ў чацьвер, 11 верасьня, паведамілі ў ГУР МОУ.
У Расеі ўсяго чатыры такія караблі.
Карабель праекта MPSV07 Чарнаморскага флоту Расеі, які выконваў радыёэлектронную разьведку ля бухты Наварасійска,
каштаваў каля $60 млн.
Удар баявым бесьпілотнікам прыйшоўся ў раён капітанскага мастка — там знаходзілася абсталяваньне сувязі і навігацыі.
Няма падставаў сьцьвярджаць, што мы знаходзімся ў стане вайны, — Дональд Туск пра атаку расейскіх дронаў.
За ноч было зафіксавана 19 уварваньняў у паветраную прастору Польшчы, значная частка дронаў заляцела з тэрыторыі Беларусі, — прэм’ер-міністар Польшчы Туск.
Тым часам галоўнакамандуючы НАТО, генэрал ВПС ЗША Аляксей Грынкевіч, заявіў, што Альянс «хутка і рашуча адрэагаваў на сытуацыю, прадэманстраваўшы здольнасьць і рашучасьць бараніць тэрыторыю саюзьнікаў».
Ён дадаў, што гэта быў першы выпадак, калі самалёты НАТО ўступілі ў бой з патэнцыйнай пагрозай у паветранай прасторы саюзьнікаў.
Беларусь перадала інфармацыю Польшчы пра "заблукаўшыя дроны" і зьбіла некаторыя БПЛА, — Міністэрства абароны Беларусі
«Дзякуючы гэтаму Польшча здолела апэратыўна адрэагаваць, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы», — гаворыцца ў заяве ведамства.
НАТА ня разглядае парушэньне паветранае прасторы Польшчы расейскімі дронамі як атаку, — Reuters
Агенцтва са спасылкай на крыніцу ў Альянсе піша, што адначасова папярэднія дадзеныя сьведчаць: уварваньне ў паветраную прастору Польшчы было наўмысным.
У матэрыяле выданьня таксама гаворыцца, што для зьбіцьця 10 расейскіх дронаў над Польшчай былі задзейнічаныя:
▪️ польскія зьнішчальнікі F-16;
▪️ нідэрляндзкія F-35;
▪️ італьянскія самалёты-разьведчыкі AWACS;
▪️ самалёты-запраўшчыкі ў паветры, якія эксплюатуюцца супольна НАТА.
+2
Уначы Расея атакавала дронамі Польшчу — краіну-чальца НАТА
Дзясяткі расейскіх дронаў уначы атакавалі Польшчу. Як паведамляецца, усе дроны былі зьнішчаныя пры дапамозе авіяцыі і СПА. У неба ўздымаліся зьнішчальнікі.
Нагадаем, што ў чацьвер Польшча зачыняе наземную мяжу з Беларусьсю.
❗️Стала вядома, што палітвязень Андрэй Паднябесны скончыў жыцьцё самагубствам
Паводле яго маці, Андрэя знайшлі павешаным у калёніі. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Аднакласніках»:
«Андрэй умудрыўся павесіцца незразумела на чым у ШЫЗО калёніі пятнашкі».
Палітвязьню было 36 год, ён меў жонку і дваіх малых дзяцей.
Урадавы палац у Непале ахоплены агнём
У Катманду гарыць Сінгха Дурбар, будынак непальскага ўраду, падпалены пратэстоўцамі. Па дадзеных выданьня Online Khabar, усе важныя дакумэнты згарэлі.
Таксама стала вядома, што жонка былога прэм’ер-міністра Непалу памерла пасьля нападу пратэстоўцаў на іх дом.
Жанчына была замкнёная ўнутры і падпаленая, паведамляюць СМІ. Атрымаўшы цяжкія апёкі, жонка былога кіраўніка ўраду памерла ў шпіталі.
У жніўні Вярхоўны суд Непалу пастанавіў, што анлайн-сэрвісы павінны быць узяты пад дзяржаўны нагляд з мэтай барацьбы з «распаўсюджваньнем дэзінфармацыі ў інтэрнэце». На пачатку верасьня ўлады краіны заблякавалі YouTube, X (раней Twitter), Reddit, LinkedIn, WhatsApp, Facebook, Instagram і іншыя сацсеткі.
Дзесяткі тысяч жыхароў выйшлі на акцыі пратэсту. У сутыкненьнях з сілавікамі, якія ўжывалі сьлёзатачывы газ, гумовыя і баявыя кулямёты, загінула не менш за 19 чалавек, больш за 500 атрымалі раненьні. У сталіцы Катманду часова зачынілі аэрапорт і адмянілі ўсе рэйсы, улады таксама ўвялі камэнданцкую гадзіну і прыпынілі працу школ.
Увечары 8 верасьня ўрад Непалу распарадзіўся аднавіць працу сацсетак. Аднак пратэсты не скончыліся: каля парлямэнту зноў зьявіліся дэманстранты, скандуючы антыўрадавыя лозунгі. Паступілі паведамленьні, што пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парлямэнту і падпалілі яго.
Акрамя таго, дэманстранты падпалілі рэзыдэнцыі некалькіх палітыкаў, у тым ліку прэм’ер-міністра Шармы Олі і прэзыдэнта краіны. На фоне пратэстаў у адстаўку падаў міністар унутраных спраў Рамеш Лехак, а 9 верасьня — сам прэм’ер-міністар.
У СМІ мітынгі назвалі «Рэвалюцыяй пакаленьня Z», бо сярод пратэстоўцаў дамінавалі моладзь і студэнты.
❗️Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларусьсю на час вучэньняў
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск паведаміў, што 11 верасьня ад 00:00 польска-беларуская мяжа будзе закрытая.
Якім чынам закрыцьцё мяжы для простых беларусаў паўплывае на ход вучэньняў, не тлумачыцца.
Актывістку Святлану Каваленка, якая пратэставала супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею, асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»
Сьвятлане быў інкрымінаваны арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На мінулым тыдні Святлану дадалі ў «спіс экстрэмістаў».
Раней Каваленку перасьледавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расійскай Федэрацыяй у 2019 годзе.
