WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر751
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
-130 روز
آرشیو پست ها
У выніку расейскай атакі на Кіеў 28-га жніўны загінула 4 дзяцей.
🕯У Кіеве развітваюцца з 2-х гадовай Ангелінай і яе маці Надзеяй, загінуўшымі ў выніку расейскай атакі
Вечны праклён маскоўскім ворагам чалавецтва!
Украіна атрымае ад ЗША зброю, здольную трапляць у цэлі ў глыбіні РФ
Амбасадар ЗША пры НАТО Мэцью Вітакер заявіў у эфіры канала Fox, што Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падвышае вайсковую падтрымку Ўкраіны.
Па словах Вітакера, новая партыя ўзбраеньня коштам амаль мільярд даляраў ужо накіроўваецца ва Ўкраіну.
Эканоміка РФ трашчыць па швах з-за санкцый і вайны
🔸 Эканоміка РФ расьце значна марудней нават за самыя сьціплыя прагнозы. За першыя 7 месяцаў ВУП павялічыўся толькі на 1,1% — гэта ледзь вышэй за ніжнюю мяжу прагнозу ЦБ (1–2%). Паводле вынікаў году рост можа быць яшчэ меншы: аналітыкі называюць лічбу 0,7%, піша Bloomberg.
🔸 Рэгіянальныя бюджэты трэшчаць па швах — дэфіцыт кансалідаванага бюджэту рф у першым паўгодзьдзі 2025-га склаў амаль 5 трлн рублёў ($52 млрд). Напрыклад, толькі ў Якуціі перавыдатак дасягнуў 300%. Пры гэтым на адукацыю і мэдыцыну сродкаў не хапае, а вось выплаты «дабравольцам» на вайну працягваюць расьці, паведамляе СВР Украіны.
🔸 Reuters: Mechel, адна з найбуйнейшых вугальных кампаніяў расеі, адрапартавала пра катастрафічныя вынікі за першае паўгодзьдзе 2025 году. Дабытак вугалю скараціўся амаль на 30%, а чыстыя страты вырасьлі больш чым удвая — да 40,5 млрд рублёў супраць 16,7 млрд годам раней.
Продажы коксавальнага вугалю ўпалі на 15%, энэргетычнага — на 21%. Выручка кампаніі скарацілася на 26% і склала 152,3 млрд руб., а паказьнік EBITDA абваліўся на 83%.
Фінансавае становішча кампаніі таксама пагаршаецца празь велізарныя даўгі: агульная запазычанасьць ужо перавысіла кошт актываў на 139,9 млрд рублёў, а сума абавязаньняў да неадкладнага пагашэньня дасягнула 224,2 млрд. У сваім справаздачаньні кампанія прызнала, што ўласных рэсурсаў для выкананьня гэтых абавязаньняў у яе няма.
Украінскія дроны атакавалі два нафтазаводы ў Расеі
Генштаб УС Украіны пацьвярджае атакі на Краснадарскі і Сызранскі НПЗ.
У ноч на 30 жніўня падраздзяленьні Сіл бесьпілотных сыстэм ва ўзаемадзеяньні з ССА УС Украіны і іншымі складнікамі Сіл абароны паразілі аб'екты ў Краснадарскім краі і Самарскай вобласьці.
«Краснадарскі НПЗ» вырабляе нафтапрадукты аб'ёмам 3 млн тон у год, а аб'ёмы перапрацоўкі на «Сызранскім НПЗ» станам на жнівень 2025 года складалі 8,5 млн тон у год.
Абодва аб'екты бяруць удзел у забеспячэньні ўзброенных сілаў РФ.
+5
У Нясьвіжы праходзіць выстава твораў беларускіх майстроў, вывезеных у маскоўскі палон у XVII ст. Маскоўцам такія вышыні ня сьніліся
У Нясьвіжскім замку цяпер выстаўлены творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву ў другой палове XVII стагоддзя. У вырабах беларускіх разьбяроў і цаніннікаў (кафляроў), зробленых ужо ў расейскім палоне, яскрава праявілася знаёмая нам пышнасьць барока.
Абсалютна еўрапейскае барока, гэта асабліва добра бачна па мастацкіх асаблівасьцях царскіх варот з круглымі медальёнамі. Медальёны абрамляюць мудрагелістыя завіткі, з патоўшчанымі краямі, акруглымі адтулінамі і радамі круглых караляў. Гэты арнамент вядомы ў Беларусі па помніках сярэдзіны XVII стагоддзя.
Беларускія майстры былі гвалтоўна вывезеныя ў Масковію ў выніку зьнішчальнай вайны маскалёў супраць Вялікага Княства Літоўскага ў 1654-1667 гадах. Тады нашая краіна страціла да 50% насельніцтва. А вайна ўвайшла ў беларускую гісторыю як "Патоп".
Сёньня — Дзень памяці абаронцаў Украіны. Дзень, калі мы ўспамінаем і шануем нашых загінулых герояў беларусаў, што загінулі, баронячы Украіну ад супольнага ворага, Расеі.
Уначы расейскія ракеты зьнішчылі цэлы пяціпавярховы жылы дом у Кіеве
Загінула 18 чалавек. Сярод іх 4 дзіця.
+2
Унікальную кнігу 1651 году «Вялікае майстэрства артылерыі» набыла ініцыятыва Maldzis з дапамогай мэцэнатаў
Праца, напісаная рукой беларуса Казіміра Семяновіча, зьяўляецца помнікам навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусьветнага значэньня, гаворыцца на сайце ініцыятывы.
Выдадзеная ў Амстэрдаме на францускай мове кніга ўтрымлівае 22 гравюры, больш за 200 малюнкаў і схем, створаных па эскізах Семяновіча. Прадмова да выданьня стала апошнім тэкстам у жыцьці аўтара.
«Семяновіч — зорка першай велічыні ў беларускай навуцы. Ягоныя распрацоўкі застаюцца асновай для сучаснага ракетабудаваньня», — адзначыў апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня.
Набыцьцё стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы беларускіх бізнэсмэнаў Паўла Данэйкі, Івана Шылы й іншых мэцэнатаў, якія пажадалі застацца ананімнымі.
Плануецца, што рэдкасная кніга будзе выстаўляцца за мяжой, а затым вернецца ў Беларусь для перадачы ў Віцебскі абласны краязнаўчы музэй.
СМІ, прапаганда і незалежнасьць: як фармуецца грамадская сьвядомасьць у Беларусі
Артыкул Натальлі Крывашэй, у якім аналізуецца і параўноўваецца прапаганда, яе наратывы і мэтады, супраць нацыянальных сілаў і асабіста Зянона Пазьняка з канца 80-х і па сёньняшні дзень.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2997
Беларуская эмігрантка стала чэмпіёнкай Польшчы па бегу
Бягуньня Крысціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы па бегу на 100 метраў. Гэта яе першы залаты медаль на рэспубліканскіх спаборніцтвах Польшчы.
Чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы праходзіў у горадзе Быдгашч. Ціманоўская адолела стометроўку за 11,38 секунды. Бліжэйшую суперніцу яна абышла на 0,06 секунды.
Топавая спрынтарка Эва Свабода, якая раней выйгравала чэмпіянаты Польшчы, не ўдзельнічала ў забегу праз траўму.
Ціманоўская пакінула Беларусь пасьля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе. Яна перабралася ў Польшчу і змяніла спартыўнае грамадзянства, каб выступаць за гэту краіну.
Цэлую беларускую сям'ю кінулі ў калонію на 5 гадоў за відэа з заклікам спыніць міліцэйскі гвалт
Як піша Вясна, сям'ю з трох чалавек мінскага бізнэсмена Саўрыцкага асудзілі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). У лістападзе мінулага года Генадзя, Ірыну і іх дачку Віялету асудзілі да пяці гадоў калоніі. Цяпер жанчыны адбываюць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4, а былы бізнэсмен — у магілёўскай калоніі № 15. Прысуд вынес суддзя Міхаіл Макарэвіч. Дзяржабвінавачванне па справе падтрымлівала сумнавядомая пракурорка Аліна Касьянчык.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, у чым канкрэтна абвінавацілі сям'ю. Нагодай для суровага пакарання стаў створаны сям'ёй відэаролік летам 2020 года з заклікам спыніць гвалт.
«Хочу обратиться к правоохранительным органам, которые давали присягу охранять и защищать свой народ, а вы избиваете и запугиваете нас. Кто же дает вам такие приказы, избивать свой народ, чтобы держать нас в страхе...»
Азэрбайджан знаходзіўся пад акупацыяй у часы СССР, — Аліеў у інтэрвію Al Arabiya
Паводле ягоных словаў, Савецкі Саюз перашкодзіў Азэрбайджану разьвівацца як дэмакратычнай рэспубліцы, акупаваўшы яго ў 1920 годзе. Адказваючы на пытаньне пра калідор у Нахічэвань, Аліеў адзначыў, што рэгіён стаў анклявам з-за таго, што СССР адабраў у Азэрбайджану Заходні Зангезур і перадаў яго Армэніі ў 1920 годзе.
«Калі ў 1917 годзе абвалілася Расейская імпэрыя, у Азэрбайджане была абвешчаная Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка. Гэта была першая дэмакратычная рэспубліка ў мусульманскім сьвеце, заснаваная ў траўні 1918 году. Яна праіснавала да красавіка 1920 году, калі расейскае войска ўварвалася ў Азэрбайджан і акупавала яго», — падкрэсьліў Аліеў.
Прэзыдэнт Азэрбайджану дадаў, што тыя, хто зрабіў рэвалюцыю ў 1917 годзе, падманулі народ сваімі абяцаньнямі пра свабоду.
«Мы стварылі сваю ўласную дзяржаву, але бальшавікі адабралі яе ў нас», — сказаў Аліеў.
Лічбавы канцлагер: у дварах Менску ўсталююць 19 тысяч камэраў. Гэта ў 10 разоў больш, чым цяпер
На шматкватэрных жылых дамах Менску плянуецца ўсталяваць каля 19 тысяч камэраў відэаназіраньня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на генэральную дырэктарку сталічнага ЖКГ Марыну Тоўсьцік. Цяпер пад відэакантролем знаходзяцца 435 менскіх дамоў — за імі сочаць 2 тысячы камэраў.
Новыя камэры будуць накіраваныя на ўваходы ў пад’езды, прыдамавыя тэрыторыі (у тым ліку дзіцячыя пляцоўкі) і пляцоўкі для вывазу сьмецьця. Паводле ўладаў, гэта патрэбна, каб ЖКГ не абвінавачвалі ў нізкай якасьці паслугаў, каб кантраляваць вываз адходаў, прыбіраньне двароў, паркоўкі, а таксама «сачыць за парадкам і бясьпекай».
Гэта будуць «інтэлектуальныя» камэры з машынным зрокам і штучным інтэлектам. Сыстэма будзе працаваць кругласутачна з удзелам апэратараў і ў аўтаматычным рэжыме. Спачатку ШІ навучаць фіксаваць ключавыя падзеі, далей функцыянал будуць пашыраць.
Відэаназіральны праект рэалізуецца сумесна з «Белтэлекамам». У кампаніі адзначаюць, што маюць неабходныя тэхналягічныя магутнасьці і досьвед: яны ўжо ўкаранялі цэнтралізаваную інфармацыйную сыстэму аховы здароўя, праекты відэаназіраньня ва ўстановах адукацыі і ўжо згаданыя дваровыя камэры.
Расейскія карнікі перарэзалі ўкраінскаму ваеннапалоннаму горла: ён 5 дзён поўз да сваіх пазыцыяў і выжыў
Як піша «Суспільне», 33-гадовы нацгвардзеец Уладзіслаў трапіў у палон пад Пакроўскам. Акупанты катавалі яго і іншых байцоў, зьдзекваліся зь іх, а самога Уладзіслава з перарэзаным горлам кінулі ў яму разам з сямю таварышамі. Яго палічылі мёртвым.
«Ён распавядаў, што першым палонным — яны былі з выведкі — выколвалі вочы, адразалі губы, мужчынскія органы, вушы, нос», — кажа брат Уладзіслава Яўген.
Выкарыстаўшы асколак бутэлькі, ён перарэзаў вяроўкі і амаль пяць дзён паўз да сваіх пазыцыяў, перавязаўшы горла анучай. 17 жніўня яго ў цяжкім стане даставілі ў шпіталь на Дняпроўшчыне.
Уладзіслаў таксама страціў магчымасьць гаварыць праз цяжкае раненне. Лекары адзначаюць, што ў яго была каласальная страта крыві, але ўжо зрабілі апэрацыю і запэўніваюць — з часам голас удасца аднавіць.
Пасьля перажытага ён усё ж такі плянуе вярнуцца на фронт. Але, паводле словаў брата Яўгена, больш за ўсё Уладзіслаў марыць сустрэцца са сваёй 4-гадовай дачкой.
+2
У барацьбе з маскоўскімі акупантамі загінуў яшчэ адзін беларускі герой
Беларускі добраахвотнік «Месяц» загінуў 19 жніўня. Сёньня ў Кіеве адбылося развітаньне з героем.
«З глыбокім шкадаваньнем і смуткам паведамляем: загінуў пабрацім нашых таварышаў, з групы, якая знаходзілася пад нашай падтрымкай, — з пазыўным «Месяц». У Беларусі ён быў актыўным удзельнікам пратэстаў супраць дыктатуры, неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям за сваю пазіцыю», — паведамляюць валанцёры.
"Месяц" ваяваў у складзе УСУ з 2023 года. Спачатку — як баявы медык, ратуючы жыцьці пад Бахмутам, затым служыў у роце агнявой падтрымкі, пазней — у сапёрным падраздзяленьні. З 2024 года ён служыў у мінамётным падраздзяленьні — менавіта там і загінуў.
«У мінамётцы ён займаўся разлікамі і вельмі нам дапамагаў, — успамінае яго пабрацім. — Яго амаль немагчыма замяніць. Ён навучаў людзей сапёрнай справе, медыцыне, заўсёды правяраў аптэчкі і лекі. На ім трымалася многае важнае — ад аналізу стральбы да складаных разлікаў. Часта менавіта ён знаходзіў прычыны, чаму стральба «не ідзе» — ці з-за паломкі мінамёта, ці з-за недахопу мін».
+4
Беларуская супольнасьць Бэльгіі адзначыла важную гістарычную падзею — Дзень абвяшчэньня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
Акцэнт быў зроблены на падтрымку нацыянальнай культуры і мовы, а таксама на аб’яднаньне беларускай дыяспары.
Таленавітая сям’я Бартосік-Карпіловіч стала галоўным акцэнтам сьвята. Яе ўдзел у мерапрыемстве быў асабліва значным, паколькі яны прадстаўляюць традыцыі і сучасныя тэндэнцыі беларускай культуры для захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Разам напісалі паштоўкі палітвязьням.
Атмасфера святкаваньня была напоўнена цеплынёй і ўзаемадапамогай.
ЗВАРОТ
Да 34-х угодкаў аднаўленьня Незалежнасьці
Дарагія мае суродзічы беларусы!!
Надыходзяць 34-я ўгодкі таго дня, калі 25-га жніўня 1991-га году беларусы аднавілі самае дарагое, што ёсьць у кожнага народа – Незалежнасьць.
Аднаўленьне Незалежнасьці адбылося ў выніку намаганьняў палітычнага авангарду нацыянальнай дэмакратыі – Беларускага Народнага Фронту. Аднак за 25 жніўня 1991 году былі стагодзьдзі змаганьня нашых продкаў, усіх тых, хто не зьмірыўся з пакаваньнем спачатку царскай, а потым камуністычнай імпэрыі.
34 гады – пакаленьне людзкога жыцьця на зямлі. Як шмат мы маглі б асягнуць за гэты час! Беларусь магла б быць краінай, зь якой лічыліся б і суседзі, і ўвесь сьвет. Краінай заможнай і шчасьлівай, якая была б нашай супольнай Бацькаўшчынай. Краінай, пра якую марылі пакаленьні папярэднія, якія клалі жыцьці сваіх лепшых сыноў і дачок у змаганьні з акупантамі.
На жаль, месца чужых захопнікаў заняў дыктатар, які ня толькі ня любіць зямлі, якую здабыў хлусьнёй, але якой ён гатовы гандляваць, каб утрымаць узурпаваную ім уладу.
Здраджаны народ застаецца ў няволі, дыктатар пры падтрымцы Масквы разгарнуў супраць яго татальны тэрор, і сотні тысячаў беларусаў ня маюць іншага выйсьця, як шукаць прытулку на чужыне.
Але не запозна, дарагія мае суродзічы, думаць пра нашых продкаў, пра нашыя карані, і пра будучыню!
Мы – і ў Беларусі, і ў дыяспары – мусім берагчы нашую культуру, шанаваць нашую спадчыну, ня страчваць нашага пачуцьця прыналежнасьці да зямлі, на якой наш народ пражыў больш за тысячагодзьдзе. Можам і павінны, як казаў наш вялікі паэта – каб не ўмерці – захоўваць нашу мову
Раскіданыя па ўсім сьвеце, мы маем доступ да іншых народаў. Кожны чужынец кругом нас мусіць ведаць, што мы – беларусы, чаму мы пакінулі свой край, як моцна мы яго любім і як шчыра жадаем, каб ён пазбыўся дыктатуры.
У 2020-м годзе вы паказалі сьвету, што вы жывы народ, што жадаеце самі вырашаць свой лёс! Вы зрабілі вялізарную справу – але праца гэтая ня скончаная!
Нягледзячы на вымушаную эміграцыю сотняў тысяч беларусаў, мы застаемся адзіным народам – тыя, хто на Бацькаўшчыне і тыя, хто на чужыне. Дарагія беларусы замежжа, давайце навязваць сувязі з суродзічамі, якія нешта робяць, а такіх між намі шмат! Далучайцеся да міжэтнічных арганізацыяў у краінах дзе пражываеце! Бярыце ўдзел у іхнім жыцьці, каб яны ведалі, што ёсьць на сьвеце цудоўныя людзі – беларусы!
Дарагія мае суродзічы! Зь верай і надзеяй у сэрцы, мы дачакаемся ўласнай і вольнай на векі дзяржавы. Але для гэтага мы мусім адкласьці пакуль што крытыкі адны другіх. Ня час цяпер беларусам біцца паміж сабой. Бо залёгка было б двум дыктатарам – Пуціну і Лукашэнку – зьнішчыць нас да апошняга.
Мусім зразумець што мы толькі тады асягнем нашую мэту, калі будзем зьяднанай нацыяй. Калі нас будзе дзесяць мільёнаў патрыётаў, якія будуць цаніць волю і людзкую годнасьць!
Ўсе народы ведаюць каштоўнасьць нацыянальнай еднасьці ў часы пагрозы іх існаваньню. Не давайце расейскім агрэсарам спадзявацца, што ім зноў удасца захапіць нас, як яны намагаюцца захапіць суседнюю нам дзяржаву.
Нам Бог даў кавалак зямлі, каб мы цанілі і баранілі яго. Не дазвольце злодзеям зноў адабраць яго ў вас, пакідаючы вас зноў сіротамі ў сябе дома.
Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Жнівень 2025.
