ru
Feedback
VANDRVM

VANDRVM

Открыть в Telegram

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Больше
6 188
Подписчики
+324 часа
+397 дней
+23530 день
Архив постов
VANDRVM
6 188
04.10 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА"! Маршрут: Заслаўе – Глыбокае – Германовічы –
+9
04.10 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА"! Маршрут: Заслаўе – Глыбокае – Германовічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні (≈520 км) У ЗАСЛАЎІ пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі з творамі Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых мастакоў. У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама таямнічыя падзямельлі Марыінскага (1654) касьцёлу. У ГЕРМАНОВІЧАХ нас чакае касьцёл Перамяненьня Пана (1787) і музей Язэпа Драздовіча, што месьціцца ў палацы Шырынаў XVIII ст. У ЛУЖКАХ дасьледуем старажытную сінагогу, у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з прыгажэнным вадаспадам, касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 r. і сядзібу Плятэраў XVIII ст. У ЗАДАРОЖЖЫ падзівімся на нэагатычны касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1910). У ЛІПЛЯНЯХ наведаем магілу Язэпа Драздовіча. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў музей маляванкі ў Заслаўі, у кармеліцкія падзямельлі ў Глыбокім, музей Язэпа Драздовіча ў Германовічах. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.10 Драздовіч. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 23.00

VANDRVM
6 188
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"! Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзяся
+9
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!   Маршрут:  Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)   ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па ашмянскім краязнаўчым музеі і сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.09 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 18.00

VANDRVM
6 188
02.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Першамайская – парк
02.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 2249 крокаў   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 02.09 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
01.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ"! Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ра
01.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ"!   Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл. Адлегласьць: 2522 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь мінскімі казкамі, легендамі і паданьнямі. Вы даведаецеся, чаму быў пабудаваны Чырвоны касьцёл, калі ў горадзе зьявіўся савецкі эратызм, хто такая Ундзіна і як яна паўплывала на генафонд беларусаў. Дазнаецеся, як было скорана сэрца Алісы Селязьнёвай, якім чынам звычайны экскаватаршчык знайшоў найбагацейшы скарб у гісторыі Мінску, дзе ў горадзе была самая непрыстойная шыльда, а таксама які юбілей даў назву Юбілейнай плошчы і пры чым тут цмок зь яго пячорай і вуліцай Мельнікайтэ.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 01.09 Казкі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
26.08 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"! Маршрут: помнік Максіму Багдановічу –
26.08 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!   Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі   Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.08 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 188
31.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"! Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегл
31.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!   Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 31.08 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а р
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе! Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця. Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09

VANDRVM
6 188
25.08 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Камсамольская – ву
25.08 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі   Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.08 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з ванд
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.   25.08 (аўторак) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   26.08 (серада) 19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК   27.08 (чацьвер) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)   28.08 (пятніца) 19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ   29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)   30.08 (нядзеля) 16.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+) 18.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ 20.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ   31.08 (панядзелак) 19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ   01.09 (аўторак) 19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ   02.09 (серада) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)   03.09 (чацьвер) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   04.09 (пятніца) 19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК   05.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)   06.09 (нядзеля) 17.00 – ПРЫГОДЫ МІНСКІХ ШКАЛЯРОЎ 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)   07.09 (панядзелак) 19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ   08.09 (аўторак) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)   09.09 (серада) 19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК   10.09 (чацьвер) 19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ   11.09 (пятніца) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   12.09 (субота) 16.30 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ 18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)   13.09 (нядзеля) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)   14.09 (панядзелак) 19.00 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА   15.09 (аўторак) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)   16.09 (серада) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)   17.09 (чацьвер) 19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   18.09 (пятніца) 19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК   19.09 (субота) 17.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ 19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ   20.09 (нядзеля) 18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   26.09 (субота) 16.30 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК 18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)   03.10 (субота) 16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)   04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)   17.10 (субота) 16.30 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ   18.10 (нядзеля) 16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)   24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)   25.10 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ 14.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 16.30 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ   21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)   22.11 (нядзеля) 10.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+) 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)   28.11 (субота) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ 14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК   29.11 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 14.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ   05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)   06.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК 14.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ   12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)   13.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+) 14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ   19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)   20.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ

VANDRVM
6 188
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт. 29.08 (субота) АРХІ
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.   29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)   05.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)   13.09 (нядзеля) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)   04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)   24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)   21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)   05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)   12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)   19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)   25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)   26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)   20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)   10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)   24.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)   01.05 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)   08.05 (субота) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)   15.05 (субота) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)   22.05 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын) 29.05 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)   05.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)   12.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)   19.06 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)   14.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)

VANDRVM
6 188
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 188
28.08 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"! Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прад
28.08 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!   Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.08 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
05.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"! Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодк
+9
05.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"!   Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы (≈670 км)   Мястэчка САР’Я ўразіць самым прыгожым касьцёлам Беларусі – Панны Марыі (1857). У ЛЯВОНПАЛІ пабачым драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і знакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r. Далей нас чакае ДРУЯ з Барысавым камянём XII ст., касьцёлам Найсьв. Тройцы (1646), Еўрасаюзам праз Дзьвіну і самымі прыгожымі на Беларусі габрэйскімі могілкамі. Пасьля рушым да СЛАБОДКІ, знакамітай нэараманскім касьцёлам Божага Провіду (1903), а затым наведаем ОПСУ, дзе месьціцца палац Плятэраў (1904). Напрыканцы ж нашай вандроўкі мы завітаем у чароўныя ВІДЗЫ і пабачым неверагодны нэагатычны Траецкі касьцёл (1914), які анікога не пакіне абыякавым!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.09 ВІДЗЫ. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 22.00

VANDRVM
6 188
24.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"! Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегл
24.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!   Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.08 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"! Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багда
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!   Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў   Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 20.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"! Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Пе
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!   Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі   Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Ракаўскае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"! Маршрут: Траецкае прадм. – Оперн
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!   Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3063 крокі   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Праменад 3. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 16.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 188
29.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"! Маршрут: Масты – Шылавічы – Г
+9
29.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"! Маршрут: Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава (≈650 км) У мястэчку МАСТЫ мы пабачым… мост! Але ня просты, а самы доўгі падвесны пешаходны мост Беларусі, што цягнецца 193 метры над Нёманам! У ШЫЛАВІЧАХ нас чакае пекны нэагатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1914), а ў ГНЕЗНА – старажытны гатычны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, што збудаваны ў 1524 року! У блізкім мястэчку МСЬЦІБАВА знаходзіцца нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1922), а далей мы наведаем мястэчка СЬВІСЛАЧ, дзе пабачым помнікі К. Каліноўскаму і Р. Траўгуту, а таксама знакамітую сьвіслацкую гімназію (1803) і падмуркі сядзібы Тышкевічаў XVIII ст. У ПОРАЗАВЕ пабачым палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў «Багудзенкі», а ў ГРЫНЯВІЧАХ нас чакаюць загадкавы франьцішканскі касьцёл XVIII ст. і цікавы каталіцкі некропаль. Напрыканцы ж вандроўкі завітаем у мястэчка ЛЫСКАВА, дзе паблукаем па старой брукаванцы, зірнем на позьнебарочны касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянераў XVIII ст., наведаем магілу славутага паэта Франьцішка Карпіньскага, адчуем подых гісторыі старой Літвы. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 29.08 Лыскава. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 23.00

VANDRVM
6 188
🌼Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы сёньня па летняй Беларусі🌸 🏰Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты⛪️ 🚍370 км🚌 😱11,5 гадз
+3
🌼Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы сёньня па летняй Беларусі🌸 🏰Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты⛪️ 🚍370 км🚌 😱11,5 гадзін у дарозе🤣 🚶‍♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 14200🚶‍♂️ 👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌 🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜