ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

VANDRVM

VANDRVM

Открыть в Telegram

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Больше
6 539
Подписчики
+424 часа
+127 дней
+29730 дней

Загружаем данные

Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
окт. '26
октябрь '26
+325
в 0 каналах
сентябрь '26
+143
в 0 каналах
Get PRO
август '26
+297
в 0 каналах
Get PRO
июль '26
+357
в 0 каналах
Get PRO
июнь '26
+264
в 0 каналах
Get PRO
май '26
+227
в 1 каналах
Get PRO
апрель '26
+366
в 0 каналах
Get PRO
март '26
+480
в 0 каналах
Get PRO
февраль '26
+320
в 0 каналах
Get PRO
январь '26
+110
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '25
+69
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+102
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '25
+66
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+92
в 0 каналах
Get PRO
август '25
+295
в 0 каналах
Get PRO
июль '25
+220
в 1 каналах
Get PRO
июнь '25
+174
в 0 каналах
Get PRO
май '25
+224
в 0 каналах
Get PRO
апрель '25
+208
в 0 каналах
Get PRO
март '25
+210
в 0 каналах
Get PRO
февраль '25
+146
в 0 каналах
Get PRO
январь '25
+87
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '24
+74
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+86
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '24
+75
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+103
в 3 каналах
Get PRO
август '24
+284
в 1 каналах
Get PRO
июль '24
+224
в 0 каналах
Get PRO
июнь '24
+91
в 0 каналах
Get PRO
май '24
+71
в 1 каналах
Get PRO
апрель '24
+72
в 0 каналах
Get PRO
март '24
+61
в 0 каналах
Get PRO
февраль '24
+76
в 0 каналах
Get PRO
январь '24
+26
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '23
+23
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+35
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '23
+22
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+49
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+65
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+87
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+88
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+57
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+63
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+50
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+65
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+46
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+41
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+126
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+69
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+86
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+247
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+431
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+396
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+483
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+288
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+505
в 0 каналах
Get PRO
февраль '22
+23
в 0 каналах
Get PRO
январь '22
+55
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '21
+28
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '21
+29
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '21
+58
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '21
+66
в 0 каналах
Get PRO
август '21
+101
в 0 каналах
Get PRO
июль '21
+132
в 0 каналах
Get PRO
июнь '21
+63
в 0 каналах
Get PRO
май '21
+324
в 0 каналах
Дата
Привлечение подписчиков
Упоминания
Каналы
26 октября+6
25 октября+7
24 октября+3
23 октября+5
22 октября+2
21 октября+2
20 октября+6
19 октября+2
18 октября+6
17 октября+7
16 октября+6
15 октября+5
14 октября+10
13 октября+3
12 октября+3
11 октября+20
10 октября+19
09 октября+34
08 октября+133
07 октября+4
06 октября+9
05 октября+4
04 октября+8
03 октября+5
02 октября+8
01 октября+8
Посты канала
🍁Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ў суботу па восеньскай Беларусі🍂 🏰Бабруйск – Красны Бераг – Жылічы⛪️ 🚍450 км🚌 😱14 гад
+4
🍁Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ў суботу па восеньскай Беларусі🍂 🏰Бабруйск – Красны Бераг – Жылічы⛪️ 🚍450 км🚌 😱14 гадзін у дарозе🤣 🚶‍♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 21463🚶‍♂️ 👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌 🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜

2
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"! Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км) Праз
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!   Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км)   Праз прыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Еўфрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
601
3
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁+4
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
942
4
12.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервя
12.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!   Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км)   У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). У ГАЛЬШАНАХ паловім прывідаў у рэнесансным замку XVI ст. і барочным касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля (1618). У ГЕРВЯТАХ будзем зьдзіўляцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там нэагатычны Траецкі касьцёл (1903)!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне гальшанскага замку з экскурсіяй і тэатралізаваным прадстаўленьнем, а таксама экскурсія і канцэрт арганнай музыкі ў Гервятах. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 20.00
1 017
5
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"! Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 19
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!   Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 1963 крокі   На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Мінску. Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу вякоў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос маньчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і, канешне ж, будзе прывід – куды без яго?!   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
925
6
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"! Маршрут: па Вайсковых могілках. Адлег
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!   Маршрут: па Вайсковых могілках. Адлегласьць: 1268 крокаў   Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных мінскіх некропаляў.  Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як тут стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па цікавых старых могілках.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 14.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
780
7
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ"! Маршрут: па музеі валуноў. Адлегласьць: 1710 крокаў Па
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ"!   Маршрут: па музеі валуноў. Адлегласьць: 1710 крокаў   Падчас гэтай экскурсіі мы наведаем адзін з самых незвычайных музеяў. Тут захоўваюцца 2134 валуны, прывезеныя з усёй краіны. Старажытныя і таямнічыя – кожны зь іх мае сваю гісторыю і лёс. Вас чакае аповед пра 5 ледавікоў і жывёльны сьвет тых часін. Мы пагаворым пра самыя вялікія беларускія валуны, знакамітыя Барысавы камяні, вы пабачыце былыя язычніцкія алтары, валуны-ахвярнікі, старадаўнія малюнкі, астранамічныя валуны і камяні-сьледавікі, пачуеце легенды пра валун Дзед і крыж Стэфана Баторыя, а яшчэ паблукаеце па ўнікальнай карце Беларусі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 12.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
841
8
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"! Маршрут: па Усходніх могілках. Адлегла
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"!   Маршрут: па Усходніх могілках. Адлегласьць: 876 крокаў   Працягваем дасьледваць цікавыя мінскія некропалі. Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Стэфанія Станюта, Уладзімер Мулявін, Яўгенія Янішчыц, Генадзь Бураўкін, Пётар Машэраў і шмат іншых знакамітых беларусаў пахавана тут – мы наведаем іх магілы і пагаворым пра лёсы гэтых людзей і іх унёсак у гісторыю і культуру Беларусі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
837
9
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвята
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!   Маршрут:  Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)   У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
909
10
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны. Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09 Апісаньні экскурсій (49 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры. Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
931
11
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"! Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 19
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!   Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 1963 крокі   На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Мінску. Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу вякоў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос маньчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і, канешне ж, будзе прывід – куды без яго?!   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
961
12
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!   Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)   У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
987
13
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"! Маршрут: па Вайсковых могілках. Адлег
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!   Маршрут: па Вайсковых могілках. Адлегласьць: 1268 крокаў   Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных мінскіх некропаляў.  Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як тут стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па цікавых старых могілках.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 14.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
1 065
14
26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыр
26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"!   Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км)   У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
1 024
15
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ"! Маршрут: па музеі валуноў. Адлегласьць: 1710 крокаў Па
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ"!   Маршрут: па музеі валуноў. Адлегласьць: 1710 крокаў   Падчас гэтай экскурсіі мы наведаем адзін з самых незвычайных музеяў. Тут захоўваюцца 2134 валуны, прывезеныя з усёй краіны. Старажытныя і таямнічыя – кожны зь іх мае сваю гісторыю і лёс. Вас чакае аповед пра 5 ледавікоў і жывёльны сьвет тых часін. Мы пагаворым пра самыя вялікія беларускія валуны, знакамітыя Барысавы камяні, вы пабачыце былыя язычніцкія алтары, валуны-ахвярнікі, старадаўнія малюнкі, астранамічныя валуны і камяні-сьледавікі, пачуеце легенды пра валун Дзед і крыж Стэфана Баторыя, а яшчэ паблукаеце па ўнікальнай карце Беларусі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 12.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
1 272
16
25.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок
25.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!   Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)   У ЛІДЗЕ вас чакае экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1323), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгажэйшая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Мінейкаў (1939). Далей мы наведаем велічны Петрапаўлаўскі касьцёл (1674) у мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне з экскурсіямі музеяў у Лідзе, Жалудку, Шчучыне і Старых Васілішках. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
1 222
17
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а р
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе! Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця. Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
1 158
18
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"! Маршрут: па Усходніх могілках. Адлегла
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"!   Маршрут: па Усходніх могілках. Адлегласьць: 876 крокаў   Працягваем дасьледваць цікавыя мінскія некропалі. Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Стэфанія Станюта, Уладзімер Мулявін, Яўгенія Янішчыц, Генадзь Бураўкін, Пётар Машэраў і шмат іншых знакамітых беларусаў пахавана тут – мы наведаем іх магілы і пагаворым пра лёсы гэтых людзей і іх унёсак у гісторыю і культуру Беларусі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
1 383
19
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"! Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км) Праз
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!   Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км)   Праз прыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Еўфрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: дата і назва экскурсіі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
1 364
20
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"! Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 19
25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!   Маршрут: па Лошыцкім парку. Адлегласьць: 1963 крокі   На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Мінску. Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу вякоў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос маньчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і, канешне ж, будзе прывід – куды без яго?!   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.10 Лошыца, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.   Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
1 329