VANDRVM
رفتن به کانال در Telegram
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
نمایش بیشتر5 530
مشترکین
+224 ساعت
+517 روز
+17130 روز
آرشیو پست ها
5 526
11.06 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі
Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 11.06 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
28.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!
Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)
Мы пачнем наша падарожжа ў вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст., рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і дзеючы вадзяны млын XVIII ст.! У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класічны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім беражліва захоўваюць ікону "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам", створаную мастаком Янам Дамелем. У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) у стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па вадзяным млыне ў Жодзішках. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.06 Вішнева. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 21.00
5 526
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
5 526
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 13.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
06.06 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.06 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
+2
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
5 526
10.06 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 3000 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 10.06 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
07.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ"!
Маршрут: Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў (≈400 км)
У МІРЫ агледзім звонку знакаміты замак і зробім шыкоўныя фатаздымкі, а ў ШЧОРСАХ нас будзе чакаць сядзіба Храптовічаў і казачны фальварак МУРАВАНКА. Потым мы накіруемся да знакамітага КРЫЖА ЭВЕЛІНЫ ПУСЛОЎСКАЙ, пад якім спачывае таксама яе сын-паўстанец Адам і дзе вы даведаецеся шчымлівую гісторыю гэтай шляхецкай сям’і. А недалёка ўжо ЛІТОЎКА, што сустрэне нас унікальнай фэнтэзі-сядзібай, і НАВАГРАДАК з замкавай гарой, старажытнымі касьцёламі і курганам Адама Міцкевіча. Пасьля яго – адпачынак на беразе чароўнага возера СЬВІЦЯЗЬ, дзе мы зможам зладзіць пікнік ля вады і набрацца сіл, бо далей нас чакае ТУГАНАВІЦКІ ПАРК са сваімі гісторыямі, таямніцамі, а таксама прыгожымі старымі дрэвамі, якім ёсьць пра што нам распавесьці. Блізкі КАМЕНЬ ФІЛАРЭТАЎ – фінальны пункт нашага падарожжа, месца колішніх таемных сустрэч Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота ды Ігнацыя Дамейкі – ну як тут вершы не пачытаць?!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне фэнтэзі-сядзібы ў Літоўцы. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.06 Літва. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
5 526
05.06. (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "КВЭСТ МІНСКІЯ ЛАБІРЫНТЫ"!
Маршрут: вул. Кірава – пл. Незалежнасьці – вул. Гарадзкі Вал. Адлегласьць: 2452 крокі
Сябры, а ці не прайсьціся нам таямнічымі мінскімі лабірынтамі? Запрашаю вас на гістарычны КВЭСТ па вуліцах таямнічага гораду М., дзе вы будзеце разгадваць загадкі, шукаць зьніклыя архітэктурныя помнікі, знаходзіць скарбы, а яшчэ заўважыце тое, што заўжды было перад вачыма і ў той жа момант было схавана ад вас! Ну а тыя з вас, хто адгадае найбольш загадак, атрымаюць файныя падарункі!
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.06 Квэст. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны.
Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09
Апісаньні экскурсій (48 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.
Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
5 526
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
5 526
09.06 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!
Маршрут: па Вайсковых могілках. Адлегласьць: 1268 крокаў
Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных мінскіх некропаляў. Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як тут стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па цікавых старых могілках.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 09.06 Вайсковыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
20.06 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ"!
Маршрут: Жырмуны – Малое Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Жыбартоўшчына – Дзятлава – Вялікая Сваротва (≈550 км)
Мы пачнем наша падарожжа ў мястэчку ЖЫРМУНЫ, дзе агледзім касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа (1789), палацава-паркавы комплекс Радзівілаў XVIII ст. і таямнічую калону. У МАЛЫМ МАЖЭЙКАВЕ дасьледуем палац Ромераў (1880) у стылі позьняга класіцызму, а ў ВЯЛІКІМ МАЖЭЙКАВЕ – цікавы сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў XVIII ст. У вёсцы ІШЧАЛНА нас будзе чакаць барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1758) і ўнікальны сонечны гадзіньнік XVIII ст., у ЖЫБАРТОЎШЧЫНЕ будзем дасьледваць сядзібу ХІХ ст. роду Дамейкаў, а ў ДЗЯТЛАВЕ пабачым палац Радзівілаў (1751) у стылі ракако і барочны касьцёл Панны Марыі (1646). Напрыканцы ж нашай вандроўкі завітаем у ВЯЛІКУЮ СВАРОТВУ, дзе пабачым сапраўдны цуд – трохкутную Сьвята-Траецкую царкву (1823).
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 20.06 Ігнацы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
5 526
04.06 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.06 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
5 526
08.06 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ"!
Маршрут: цырк – парк Горкага – вул. Фрунзэ – вул. Першамайская – вул. Янкі Купалы. Адлегласьць: 2699 крокаў
Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць былы Губернатарскі сад і яго ваколіцы. Мы пагутарым пра захапляльную гісторыю мінскага цырку, праверым, ці сапраўды раней трава была зеляней, і трапім да прывіду першай мінскай электрастанцыі. Вы даведаецеся, чым правільна карміць качак і як бясьпечна хадзіць у галалёд, наведаеце Алею каханьня і мінскі велатрэк, а яшчэ пабачыце шыкоўны вайсковы шпіталь у стылі кацярынінскага класіцызму, вуліцу Вясёлую і яе казачную забудову, а таксама дом Ахмеда Офлі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 08.06 Сад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
5 526
+9
14.06 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.06 Сядзібы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
5 526
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны.
Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09
Апісаньні экскурсій (48 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.
Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!
5 526
03.06 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы – Оперны тэатар. Адлегласьць: 3000 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, адшукаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, скандальны фантан і каханьне класікаў, каза ў Оперным і прыгожы верш Янішчыц, прыгоды Камілы Марцінкевіч і Мані Вільбушэвіч, шафа Язэпа Драздовіча, мясцовая Санта-Барбара і нават мінская нявеста дацкага караля! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.06 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (48 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
