ar
Feedback
VANDRVM

VANDRVM

الذهاب إلى القناة على Telegram

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

إظهار المزيد
6 227
المشتركون
-324 ساعات
+97 أيام
+10530 أيام
أرشيف المشاركات
VANDRVM
6 227
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁

VANDRVM
6 227
19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ТАТАРСКІ"! Маршрут: гатэль "Юбілейны" – пр-т Пераможцаў – пр-т Машэрава
19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ТАТАРСКІ"!   Маршрут: гатэль "Юбілейны" – пр-т Пераможцаў – пр-т Машэрава – Саборны мячэт. Адлегласьць: 3504 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з татарскімі старонкамі гісторыі Мінску. Мы пачнем нашу вандроўку ў самым сэрцы былой Татарскай слабады – на тым месцы, дзе калісьці стаяў найпрыгажэйшы мячэт у стылі каірскай маўрытанікі. Вы даведаецеся, хто такія татары, як яны патрапілі на землі Беларусі і якім чынам засталіся на старонках яе гісторыі. Таксама вас чакае аповед пра лепшую цяжкую кавалерыю ў гісторыі Эўропы – знакамітых крылатых гусараў, бо і тут татарскі сьлед! А напрыканцы вандроўкі мы апынемся каля Саборнага мячэту і наведаем старажытныя татарскія могілкі – мізар.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.09 Татарскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"! Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм
19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!   Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.09 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 17.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"! Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм
+1

Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а р
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе! Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская. Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця. Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09

VANDRVM
6 227
15.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"! Маршрут: Траецкае прадм. – Оперн
15.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!   Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3230 крокаў   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 15.09 Праменад 3. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁

VANDRVM
6 227
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны. Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09 Апісаньні экскурсій (49 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры. Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!

VANDRVM
6 227
20.09 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"! Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкаг
20.09 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"!   Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкага – вул. Гарадзкі Вал – вул. Рэвалюцыйная – Катэдра. Адлегласьць: 1996 крокаў   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды і паданьні вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа. Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзіцца самая вялікая мінская сінагога? На ўсе гэтыя пытаньні вы атрымаеце адказы, а таксама паблукаеце па старажытных вуліцах, пасьмяецеся з анекдатычных выпадкаў мінскай (і ня толькі) гісторыі, а напрыканцы вандроўкі патрапіце ў езуіцкі калегіюм XVIII ст. і станеце ягонымі вучнямі!   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 20.09 Легенды. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
14.09 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА"! Маршрут: засакрэчаны (магчыма пл. Незалежнасьці
14.09 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА"!   Маршрут: засакрэчаны (магчыма пл. Незалежнасьці – Пішчалаўскі замак – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды). Адлегласьць: залежыць ад наяўнасьці пагоні (прыблізна 1988 крокаў)   Гэта вандроўка па Мінску 1910–1920-х гг. Праз старонкі кніг Пясецкага бачна гісторыя Беларусі таго перыяду, калі сьвет зьмяняўся, дзяржавы руйнаваліся, а жыцьцё было насычаным і вельмі небясьпечным! На час вандроўкі вы ператворыцеся ў сапраўдных шпіёнаў і кантрабандыстаў! Мы зьбяромся ля Чырвонага касьцёлу, дзе сустрэчы сваім інфарматарам прызначаў сам Пясецкі, і будзем збываць ваш кантрабандны тавар, уцякаць, здабываць новы тавар і выпраўляцца ў зваротны шлях да мястэчка Ракава – сапраўднай сталіцы кантрабандыстаў таго часу!   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.09 Пясецкі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км) У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС… АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 21.11 Ракаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 16.00

VANDRVM
6 227
24.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск (≈45
24.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск (≈450 км) "При слове "Бобруйск" собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом…" Першым пунктам нашага падарожжа стане мястэчка ЖЫЛІЧЫ, што зьдзівіць велічным палацава-паркавым комплексам роду Булгакаў (1830). Вёска КРАСНЫ БЕРАГ запомніцца вам шыкоўным палацам Козел-Паклеўскіх ХІХ ст. і мемарыялам у памяць аб дзецях – ахвярах ІІ сусьветнай вайны. Напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем цудоўнае і высокакультурнае месца БАБРУЙСК, дзе агледзім знакамітую крэпасьць (ХІХ ст.), езуіцкі касьцёл (1780), незвычайны асабняк купчыхі Кацнэльсон (1912) і парадаксальны касьцёл Панны Марыі (1906), а таксама пабачым сінагогу (1901) і вясёлыя помнікі бабрам. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 130 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Жылічах і Красным Беразе. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.10 Жылічы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 07.30 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 21.00

VANDRVM
6 227
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁

VANDRVM
6 227
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"! Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзяся
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!   Маршрут:  Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)   ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па ашмянскім краязнаўчым музеі і сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.09 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 18.00

VANDRVM
6 227
12.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ"! Маршрут: парк ім. Я. Купалы – вул. Інтэрнацыянальная
12.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ"!   Маршрут: парк ім. Я. Купалы – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды – пл. 8 Сакавіка. Адлегласьць: 2377 крокаў   Праз вакенца старых карцін мы зазірнем у мінскае мінулае. Менавіта гэтыя маўклівыя, але здольныя шмат распавесьці палотны будуць нашымі праваднікамі ў сьвет старадаўняга Мінску. Так давайце выправімся ў падарожжа па  палотнах славутых Валенція Ваньковіча, Юзафа Пешкі, Яна Дамеля, Напалеона Орды, Фердынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Мая Данцыга, Меера Аксельрода, Віктара Сташчанюка, Язэпа Драздовіча і ня толькі! Вы пабачыце замкавыя муры і ўтульныя вуліцы, велічныя касьцёлы і цэрквы, паўсядзённае жыцьцё старажытнага гораду.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.09 Мастакі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁
Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁

VANDRVM
6 227
18.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"! Маршрут: помнік Максіму Багдановічу –
18.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!   Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі   Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 18.09 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 227
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"! Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзяся
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!   Маршрут:  Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)   ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па ашмянскім краязнаўчым музеі і сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.09 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 18.00

VANDRVM
6 227
11.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Камсамольская – ву
11.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 1999 крокаў   Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 11.09 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!