Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
6 946
Obunachilar
-724 soatlar
-277 kunlar
-8430 kunlar
Ma'lumot yuklanmoqda...
O'xshash kanallar
Taglar buluti
Ma'lumot yo'q
Muammo bormi? Iltimos, sahifani yangilang yoki bizning qo'llab-quvvatlash boshqaruvchimizga murojaat qiling>.
Kirish va chiqish esdaliklari
---
---
---
---
---
---
Obunachilarni jalb qilish
Iyun '26
Iyun '26
+13
0 kanalda
May '26
+45
4 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+66
2 kanalda
Get PRO
Mart '26
+64
1 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+74
4 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+61
3 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+61
5 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+49
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+69
3 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+78
3 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+93
2 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+56
3 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+52
3 kanalda
Get PRO
May '25
+85
3 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+66
1 kanalda
Get PRO
Mart '25
+80
2 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+107
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+137
1 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+131
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+117
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+98
3 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+122
7 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+114
2 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+124
13 kanalda
Get PRO
Iyun '24
+142
9 kanalda
Get PRO
May '24
+107
5 kanalda
Get PRO
Aprel '24
+272
19 kanalda
Get PRO
Mart '24
+183
15 kanalda
Get PRO
Fevral '24
+156
10 kanalda
Get PRO
Yanvar '24
+284
20 kanalda
Get PRO
Dekabr '23
+199
12 kanalda
Get PRO
Noyabr '23
+148
7 kanalda
Get PRO
Oktabr '23
+143
4 kanalda
Get PRO
Sentabr '23
+283
0 kanalda
Get PRO
Avgust '23
+180
0 kanalda
Get PRO
Iyul '23
+205
0 kanalda
Get PRO
Iyun '23
+112
0 kanalda
Get PRO
May '23
+133
0 kanalda
Get PRO
Aprel '23
+125
0 kanalda
Get PRO
Mart '23
+177
0 kanalda
Get PRO
Fevral '23
+193
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '23
+375
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '22
+201
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '22
+174
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '22
+323
0 kanalda
Get PRO
Sentabr '22
+667
0 kanalda
Get PRO
Avgust '22
+393
0 kanalda
Get PRO
Iyul '22
+278
0 kanalda
Get PRO
Iyun '22
+212
0 kanalda
Get PRO
May '22
+538
0 kanalda
Get PRO
Aprel '22
+1 399
0 kanalda
Get PRO
Mart '22
+2 573
0 kanalda
Get PRO
Fevral '22
+118
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '22
+255
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '21
+147
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '21
+299
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '21
+274
0 kanalda
Get PRO
Sentabr '21
+375
0 kanalda
Get PRO
Avgust '21
+268
0 kanalda
Get PRO
Iyul '21
+252
0 kanalda
Get PRO
Iyun '21
+166
0 kanalda
Get PRO
May '21
+246
0 kanalda
Get PRO
Aprel '21
+303
0 kanalda
Get PRO
Mart '21
+194
0 kanalda
Get PRO
Fevral '21
+163
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '21
+113
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '20
+1 082
0 kanalda
| Sana | Obunachilarni jalb qilish | Esdaliklar | Kanallar | |
| 10 Iyun | +1 | |||
| 09 Iyun | 0 | |||
| 08 Iyun | +2 | |||
| 07 Iyun | +1 | |||
| 06 Iyun | +2 | |||
| 05 Iyun | +1 | |||
| 04 Iyun | +2 | |||
| 03 Iyun | +2 | |||
| 02 Iyun | +2 | |||
| 01 Iyun | 0 |
Kanal postlari
Кацярына Андрэева і Наста Лойка атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы.
Юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці аказалі ім прафесійнае суправаджэнне ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны.
Варта адзначыць, што тэрміны разгляду справы і прыняцце рашэння залежаць выключна ад польскіх дзяржаўных органаў. Аднак якасна падрыхтаваны пакет дакументаў мае вялікае значэнне для ўсёй працэдуры.
У дадзеным выпадку дакументы былі падрыхтаваныя і пададзеныя ў поўным аб'ёме, што дазволіла пазбегнуць дадатковых запытаў і неабходнасці дапаўняць справу падчас яе разгляду.
Кацярына Андрэева правяла за кратамі 5,5 гадоў за сваю прафесійную журналісцкую дзейнасць. У лістападзе 2020 года яна вяла прамы эфір з «Плошчы Пераменаў», дзе сілавікі жорстка разганялі ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту.
Наста Лойка правяла ў зняволенні 4,5 гады за праваабарончую дзейнасць. Яна працягвала дапамагаць людзям у Беларусі нават тады, калі гэта было звязана з сур'ёзнымі рызыкамі для асабістай свабоды.
Для людзей, якія прайшлі праз палітычны пераслед, турму і вымушаную эміграцыю, міжнародная абарона — гэта не проста юрыдычны статус. Гэта бяспека, стабільнасць і магчымасць пачаць новы этап жыцця.
Мы вельмі ўдзячныя Кацярыне і Насце за тое, што яны далі згоду расказаць пра атрыманне міжнароднай абароны і дазволілі выкарыстаць свой прыклад у інфармацыйнай дзейнасці ЦБС.
Большасць беларусаў, якім Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае ў пытаннях міжнароднай абароны, не гатовыя публічна паведамляць пра свой новы статус. Мы ставімся да гэтага з поўнай павагай і разуменнем — і гэта абсалютна нармальна.
Аднак менавіта таму нам не заўсёды лёгка паказаць грамадству вынікі гэтай працы праз рэальныя чалавечыя гісторыі. Лічбы і статыстыка важныя, але вельмі часта людзі лепш разумеюць значэнне такой дапамогі, калі бачаць канкрэтныя прыклады і канкрэтныя гісторыі людзей, якім удалося атрымаць абарону і пачаць новы этап жыцця.
Менавіта таму мы асабліва ўдзячныя тым, хто пагаджаецца адкрыта падзяліцца сваім досведам.
Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае дапамагаць беларусам у пытаннях міжнароднай абароны, легалізацыі і адаптацыі ў Польшчы.
Запісацца на юрыдычную кансультацыю па пытаннях атрымання міжнароднай абароны можна праз электронную пошту:
📩 pomoc.prawna@belaruscenter.eu
Мы працягваем працаваць для вас.
| 2 | З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатырох дзён тут адбываліся сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, размовы пра літаратуру, культуру, памяць і сучасную Беларусь.
Гэта быў час сустрэч, новых знаёмстваў, важных дыскусій і сотняў размоў вакол беларускай кнігі📖
Ад усяго сэрца дзякуем нашаму галоўнаму партнёру — Інстытуту беларускай кнігі @inbelknigi за супольную працу, дзякуючы якой беларускі стэнд стаў адной з важных культурных прастор кірмашу 💙.
Шчыра дзякуем @Kamunikat, @PENBelarus, Połackija Łabirynty за такую якасную супрацу, за падтрымку і прадстаўленне беларускай літаратуры на міжнароднай пляцоўцы.
Дзякуем беларускім выдавецтвам, якія прадставілі свае кнігі на стэндзе, а таксама ўсім аўтарам, чые творы ў гэтыя дні знайшлі новых чытачоў.
Дзякуючы вам наведвальнікі кірмашу мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, адкрыць для сябе новыя імёны, набыць кнігі на беларускай мове і пераканацца, што беларуская кніжная культура працягвае жыць, развівацца і заставацца важнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы.
📚 📖 Беларускую кнігу немагчыма адмяніць, пакуль ёсць тыя, хто яе піша, выдае, чытае і падтрымлівае 🫶 | 1 081 |
| 3 | 🌈 Дзяцінства — мары без страху!
1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Гэта дата, якая нагадвае нам: дзяцінства — гэта не проста ўзрост. Гэта права на бяспеку, свабоду, клопат і магчымасць марыць без страху. ❤️
Для тысяч беларускіх дзяцей апошнія гады праходзяць у вымушанай эміграцыі, разлуцы з роднымі, чаканні і няпэўнасці.
Некаторыя растуць далёка ад дому. Іншыя — без магчымасці бачыць бацькоў праз палітычныя рэпрэсіі.
У гэты дзень мы гаворым не толькі пра радасць і ўсмешкі.
Мы гаворым пра адказнасць дарослых — зрабіць усё магчымае, каб дзеці не станавіліся закладнікамі абставінаў і чужых рашэнняў.
✨ Кожнае дзіця заслугоўвае дзяцінства, у якім ёсць месца для гульняў, сяброўства, адкрыццяў і пачуцця, што свет — гэта бяспечнае месца.
Няхай у жыцці кожнага дзіцяці будзе больш нагодаў для шчырага смеху, чым для трывогі.
🤍 І няхай побач заўсёды будуць людзі, якія дапамогуць паверыць у сябе і стануць сапраўднай апорай у жыцці. | 1 921 |
| 4 | Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈
У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей!
Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту!
Што вас чакае?
🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы;
🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей;
🔅 творчыя майстар-класы;
🔅 музычныя выступы;
🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы;
🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 🌞
📍Калі: нядзеля, 31 траўня, 11:00
📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6).
📍Уваход вольны.
Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем!
Будзем ствараць свята разам 💛
Арганізатары івэнту: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, Беларускі дом у Варшаве, суполка Беларусы Варшавы, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў "Да Волі", партнёрскія ініцыятывы і валанцёры. | 2 118 |
| 5 | Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.
Дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці і Інстытуту беларускай кнігі беларускія незалежныя аўтары і выдавецтвы маюць магчымасць прадставіць свае кнігі, праекты і культурныя ініцыятывы на адной з найбуйнейшых літаратурных падзей рэгіёну.
▶️ Беларускі стэнд працуе цягам усяго кірмашу — з 28 да 31 мая.
🗒 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру, мову, культуру, памяць, свабоду слова і сучаснае незалежнае кнігавыданне.
Гэта важная магчымасць для беларускай культуры гучаць у міжнароднай прасторы, сустракацца з чытачамі і будаваць новыя культурныя сувязі.
📍 PGE Narodowy
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00 | 1 963 |
| 6 | 28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5).
Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу — з 28 да 31 мая. Кірмаш праходзіць на 📍 PGE Narodowy:
28.05.2026 r. | 10:00 – 18:00
29.05.2026 r. | 10:00 – 19:00
30.05.2026 r. | 10:00 – 19:00
31.05.2026 r. | 10:00 – 17:00
У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі.
Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ➡️ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ⬅️ | 2 674 |
| 7 | 📢 Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу для сеньёраў!
Запіс на сустрэчу абавязковы!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на сустрэчу з прадстаўнікамі NFZ — Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы.
Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца:
▶️ як карыстацца медыцынскай дапамогай у рамках NFZ
▶️ як запісвацца да лекараў і спецыялістаў
▶️ дзе шукаць неабходную медыцынскую інфармацыю і падтрымку
▶️ якія правы маюць пацыенты ў Польшчы
▶️ якімі бясплатнымі медыцынскімі паслугамі могуць карыстацца сеньёры
▶️ якія праграмы прафілактыкі і падтрымкі здароўя дзейнічаюць для людзей старэйшага ўзросту ўзросту
💬 Падчас сустрэчы будзе забяспечаны пераклад на беларускую мову, а таксама магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам NFZ.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава
📅 28 мая
🕚 11:00
Працягласць сустрэчы — каля 1,5 гадзіны
Запісацца можна праз Тэлеграм: @cbs_kontakt
Будзем радыя бачыць вас!
Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй у межах праграмы CERV «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады. | 2 585 |
| 8 | 31.05.2026, 12:00
📚 Літаратуразнаўца ў турме. Сустрэча з Аляксандрам Фядутам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Фядутам — літаратуразнаўцам, палітолагам і аўтарам кнігі «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты» і напісанай у следчым ізалятары КДБ.
📍 31.05.2026 | 12:00
Гэта будзе размова не толькі пра адзін з найважнейшых твораў беларускай літаратуры, але і пра досвед зняволення, лёс інтэлектуала ў аўтарытарнай дзяржаве, памяць, унутраны супраціў і літаратуру як прастору свабоды.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Полацкія Лабірынты».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie. | 2 742 |
| 9 | 📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki».
Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці.
📍 31.05.2026 | 13:00
У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie. | 2 397 |
| 10 | 📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki».
Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці.
📍 31.05.2026 | 13:00
У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie. | 0 |
| 11 | Дарагія сябры ❤️
Да нас у ЦБС працягваюць звяртацца былыя палітвязняволеныя, якія толькі нядаўна былі вымушаныя пакінуць Беларусь і прыехаць у Польшчу. Сярод іх — сем’і з дзецьмі, людзі, якія пачынаюць жыццё нанова і часта маюць патрэбу ў самых базавых рэчах.
Наш буцік з вопраткай і абуткам працягвае працаваць і падтрымліваць тых, каму гэта цяпер асабліва неабходна.
Сёння нам вельмі патрэбныя:
▶️ мужчынскае і жаночае адзенне на вясну 👗👕
▶️ мужчынскі і жаночы абутак 👠👞
▶️ дзіцячае адзенне і абутак 👟
Калі ў вас ёсць чыстыя і акуратныя рэчы ў добрым стане, якімі вы гатовыя падзяліцца — мы будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку ❤️
Вашыя рэчы могуць стаць для кагосьці важнай дапамогай і адчуваннем таго, што яны не засталіся сам-насам са сваёй сітуацыяй.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагае 😊 | 2 973 |
| 12 | З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць
Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 У рамках кірмашу, 29 траўня адбудзецца сустрэча з
Алесем Бяляцкім — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, праваабаронцам і пісьменнікам.
📍 Галоўная заля
🕑 29.05.2026 | 14:00
Сустрэча прысвечаная кнізе «Алесь» (Połackija Łabirynty) — гэта ўнікальная магчымасць пачуць асабістае сведчанне пра жыццё, барацьбу і сілу слова ў часы рэпрэсій.
Размова закране шлях Алеся Бяляцкага, яго дзейнасць і значэнне літаратуры як формы супраціву.
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00 – 18:00
29.05.2026 | 10:00 – 19:00
30.05.2026 | 10:00 – 19:00
31.05.2026 | 10:00 – 17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток:
Падрабязнасці і ўваход. | 2 802 |
| 13 | Беларусь, якую будуць чытаць. І слухаць.
28–31 траўня
📍PGE Narodowy
📍Salon Wolna Białoruś (11/D5)
Гэта не “яшчэ адзін стэнд”.
Гэта месца, дзе Беларусь прадстаўлена моцна, дакладна і без кампрамісаў — праз кнігі, аўтараў і жывую размову.
На стэндзе выступіць Алесь Бяляцкі.
Чалавек, якога ведае свет.
Чалавек, якога слухаюць.
І ён будзе тут — у прамым кантакце з людзьмі.
📚 Хто будзе прадстаўлены
На стэндзе — выдавецтвы, якія працуюць з беларускай тэмай сёння:
Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч, «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media
а таксама:
▶️выданні Варшаўскага ўніверсітэта
▶️Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
▶️фонд Kamunikat.org
▶️кнігі, выдадзеныя ў Беларусі
🔥 Праграма
— аўтарскія сустрэчы
— аўтограф-сесіі
— адкрытыя размовы
Сярод гасцей:
Аляксандр Фядута, Дарота Міхалюк, Уладзімір Арлоў
Гэта не пра колькасць. Гэта пра ўзровень, кантэкст і сэнс.
Пра Беларусь, якая не знікае —
а становіцца мацнейшай і гучнейшай.
🤝 Арганізатары
Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Інстытут беларускай кнігі пры падтрымцы Centrum Mieroszewskiego.
📣 Для медыя
Калі вам патрэбны:
— героі, якія маюць вагу
— тэмы, якія маюць значэнне
— падзея, якую немагчыма ігнараваць 👉гэта ваш пункт у Варшаве.
📅 28–31 траўня
📍 PGE Narodowy
📍 Стэнд 11/D5
Salon Wolna Białoruś — тут Беларусь гаворыць сама за сябе. | 3 445 |
| 14 | 📚 У ЦБС адкрываецца кнігарня «Камунікату»!
У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з @kamunikat, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюджваннем беларускай літаратуры.
«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
📍 Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30
💶 Уваход вольны
Сярод гасцей:
✨ Уладзімір Арлоў — класік беларускай літаратуры
✨ Яраслаў Іванюк — заснавальнік фонду «Камунікат»
✨ Прадстаўнікі іншых выдавецтваў
💬 У вечар адкрыцця:
▶️ сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
▶️ размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
▶️ магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.
🤍 Кнігарня Kamunikat.org ЦБС — гэта не проста крама, а новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве.
Чакаем вас! | 0 |
| 15 | 📢 Як атрымаць сацыяльную дапамогу ў Польшчы?
📅 29 красавіка | 11:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2
Калі вы не да канца разумееце, на якую дапамогу можаце разлічваць у Польшчы — гэтая сустрэча для вас.
Разам з прадстаўнікамі OPS Śródmieście (гарадскі цэнтр сацыяльнай дапамогі) паспрабуем проста і зразумела разабрацца:
▶️ якія выплаты і падтрымка існуюць
▶️ як падаваць заявы і з чаго пачаць
▶️ хто такі сацыяльны работнік і як ён можа дапамагчы
▶️ што ёсць для сеньёраў
💬 Можна будзе задаць свае пытанні — без фармальнасцей і «нязручных» тэм.
У першую чаргу сустрэча разлічана на людзей старэйшага ўзросту (58+).
📝 Удзел бясплатны
📲 Рэгістрацыя абавязковая: @cbs_kontakt ці асабіста ў ЦБС. | 0 |
| 16 | Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэта людзі, якім не хапае самых базавых рэчаў — адзення і абутку.
Мы працягваем падтрымліваць іх, дапамагаючы аднавіць паўсядзённае жыццё і вярнуць адчуванне стабільнасці і бяспекі.
☀️ З надыходам вясны і лета мы асабліва востра адчуваем недахоп:
— лёгкага летняга/вясенняга адзення, як мужчынскага так і жаночага
— абутку мужчынскага і жаночага
Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся.
Гэтая дапамога сапраўды даходзіць да людзей, якім яна неабходная.
📌 Важна:
Мы прымаем толькі чыстыя, акуратныя і цэлыя рэчы, у стане, прыдатным да выкарыстання.
Калі ласка, ставіцеся да гэтага з павагай — дапамога павінна падтрымліваць, а не зневажаць.
Таксама калі ў вас ёсць магчымасць, то вы можаце набыць падарункавыя сэртыфікаты (на адзенне, абутак і інш.). Гэта дазваляе людзям самастойна выбраць неабходныя рэчы і адчуваць сябе ўпэўнена. (Мы гарантуем справаздачнасць).
Прынесці рэчы вы можаце да нас:
📍 Варшава, Цэнтр беларускай салідарнасці, ul.Oleandrów 6-2
🕘 Пн–Сб: 09:00–20:00
Звязацца з намі можна праз:
Telegram: @cbs_kontakt ці наш Instagram: cbs_help
Дзякуй вам вялікі за вашу падтрымку ❤️ | 0 |
| 17 | 📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy)
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Беларусі і Украіны на інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі Упраўлення працы г. Варшавы.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава
🗓 15 красавіка
🕚 11:00
Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канкрэтная інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання і даступных формах падтрымкі для замежнікаў.
Тэмы сустрэчы:
• магчымасці працаўладкавання ў Варшаве
• формы падтрымкі, якія прапануе Упраўленне працы
• бясплатныя курсы і кансультацыйныя паслугі
• праграмы актывізацыі для людзей сталага ўзросту і замежнікаў
• як шукаць працу і падрыхтавацца да працаўладкавання
• дзе атрымліваць актуальную інфармацыю і дапамогу
Сустрэча мае практычны характар — удзельнікі змогуць задаць пытанні і атрымаць канкрэтныя адказы, звязаныя з уласнай сітуацыяй.
📝 Удзел бясплатны
📲 Рэгістрацыя абавязковая:
Telegram: @cbs_kontakt
ці праз наш Instagram: cbs_help
🔹 Запрашаюцца людзі 58+ з Беларусі і Украіны
———
Праект фінансуецца / датацыя прадастаўлена Еўрапейскай Камісіяй у рамках Праграмы роўных правоў, якая рэалізуецца за кошт сродкаў праграмы CERV, фінансаванай Еўрапейскай Камісіяй у рамках праграмы «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады. | 0 |
| 18 | 🇵🇱 Нагадваем: у ЦБС праходзяць курсы польскай мовы, прызначаныя для былых палітычных зняволеных з Беларусі,
якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў.
📚 Як праходзяць заняткі:
• афлайн у цэнтры Варшавы (ЦБС)
• 2 разы на тыдзень
• групы да 12 чалавек
🌐 Перыядычна адкрываем анлайн-групы
для тых, хто жыве па-за Варшавай
📲 Як далучыцца:
Напішыце ў Telegram:
👉 @cbs_kontakt ці ў нашым інстаграме: cbs_help
Там можна:
• даведацца пра наяўнасць месцаў
• запісацца ў групу
• стаць у чаргу на наступны набор
✨ Гэта не толькі пра мову
Гэта пра больш спакойную адаптацыю, упэўненасць і магчымасць адчуваць сябе свабодней у штодзённым жыцці. | 0 |
| 19 | Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі.
Мы працуем у выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай.
1. ⚖️ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
На сённяшні дзень наш ключавы прыярытэт — былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення.
Мы аказваем:
• дапамогу ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы
• кансультацыі па легалізацыі знаходжання
• падтрымку ў пытаннях дакументаў і прававога статусу
📩 Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл:
pomoc.prawna@belaruscenter.eu
2. 🎓 АДУКАЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ
Для дарослых:
• курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных
(для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў)
• праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы)
Для дзяцей:
• арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам
• арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных
• падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка)
• студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы
📲 Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram:
@cbs_kontakt
3. 🤝 САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА
ЦБС — гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці.
У нас можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце.
Мы прадастаўляем:
- бясплатную вопратку і абутак 👠👕
- пры наяўнасці тэхніку і касметыку 📱🪒
- прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі 🏠🙏
❗ ВАЖНА
Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў.
Мы будуем устойлівую сістэму падтрымкі — без ілюзій, але з адказнасцю і павагай да кожнага чалавека. | 0 |
| 20 | 25 сакавіка. Дзень Волі.
Гэта не пра мінулае.
І дакладна не пра «калі-небудзь».
Гэта пра выбар —
быць сабой. Гаварыць. Не маўчаць.
Пра людзей, якія больш не пытаюцца,
ці можна.
І пра дзяцей, якія малююць Беларусь
не так, як «трэба»,
а так, як адчуваюць.
🤍Без дазволу.
❤️Без страху.
🤍Без тлумачэнняў.
Тут няма ідэальнай формы —
затое ёсць тое, што не падробіш.
І пакуль гэта ёсць —
гэта не спыніць.
Жыве Беларусь! | 0 |
Endi mavjud! Telegram Tadqiqoti 2025 — yilning asosiy insaytlari 
