fa
Feedback
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

رفتن به کانال در Telegram
6 757
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-77 روز
-3830 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26
اکتبر '26
+13
در 0 کانال‌ها
سپتامبر '26
+46
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+61
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+50
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+38
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+45
در 4 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+66
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+64
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+74
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+61
در 3 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+61
در 5 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+49
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+69
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+78
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+93
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+56
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+52
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+85
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+66
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+80
در 2 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+107
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+137
در 1 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+131
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+117
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+98
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+122
در 7 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+114
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+124
در 13 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+142
در 9 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+107
در 5 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+272
در 19 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+183
در 15 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+156
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+284
در 20 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+199
در 12 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+148
در 7 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+143
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+283
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+180
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+205
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+112
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+133
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+125
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+177
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+193
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+375
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+201
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+174
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+323
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+667
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+393
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+278
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+212
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+538
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+1 399
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+2 573
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+118
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+255
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+147
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+299
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+274
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+375
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+268
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+252
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+166
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+246
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+303
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+194
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+163
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+113
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+1 082
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
07 اکتبر+3
06 اکتبر+3
05 اکتبر+3
04 اکتبر0
03 اکتبر+1
02 اکتبر+1
01 اکتبر+2
پست‌های کانال
🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінамі. На што бацькам варта звяртаць увагу, распавядае дзіцячая псіхалагіня ЦБС Святлана. Часта менавіта бацькі першымі заўважаюць, што дзіця стала паводзіць сябе інакш: 🔹 часцей плача ці злуецца; 🔹 замыкаецца ў сабе; 🔹 канфліктуе з аднагодкамі; 🔹 сутыкаецца з цяжкасцямі ў школе; 🔹 не хоча гаварыць пра тое, што адчувае. За такімі паводзінамі можа стаяць трывога, страх, крыўда, стрэс, адчуванне адзіноты ці неразумення. Дзіця можа яшчэ не ўмець назваць свае эмоцыі — і тады яно «гаворыць» пра іх паводзінамі. Асаблівую ўвагу варта звярнуць, калі дзіцяці складана спраўляцца з эмоцыямі, адаптавацца да змен, будаваць адносіны з іншымі або калі вас проста непакоіць яго стан. Пры гэтым важна не спяшацца «выпраўляць» дзіця. Значна важней паспрабаваць зразумець, што з ім адбываецца і чаму. Гэта дапамагае дзіцяці паступова лепш разумець свае эмоцыі і знаходзіць спосабы спраўляцца з тым, што яго турбуе. А бацькам — лепш разумець і падтрымліваць сваё дзіця. 💛

2
📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларус
📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на другую сустрэчу з цыклу бясплатных практычных заняткаў па карыстанні электроннымі сэрвісамі ў Польшчы. На першай сустрэчы мы разабраліся, што такое Profil Zaufany, для чаго ён патрэбны і як яго стварыць. Гэтым разам галоўная тэма — mObywatel. Разам усталюем дадатак на смартфон, актывуем яго і крок за крокам навучымся карыстацца асноўнымі функцыямі. Падчас сустрэчы разбярэм: ▶️ як усталяваць і актываваць mObywatel; ▶️ якія дакументы даступныя ў дадатку; ▶️ як карыстацца mDowód; ▶️ дзе знайсці свае дадзеныя і электронныя дакументы; ▶️ якія функцыі mObywatel могуць спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці; ▶️ як бяспечна карыстацца дадаткам. 🏥 Таксама разам усталюем і наладзім дадатак mojeIKP (Internetowe Konto Pacjenta), каб ён быў гатовы да выкарыстання. А ўжо на трэцяй сустрэчы асобна і падрабязна разбяром магчымасці IKP: электронныя рэцэпты, накіраванні, інфармацыю пра лячэнне і іншыя функцыі. 📱 Важна: вазьміце з сабой смартфон — гэта практычныя заняткі, таму ўсё будзем рабіць разам. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці ul. Oleandrów 6/2, Warszawa 📅 7 кастрычніка (серада) 🕜 13:30 📌 Працягласць — каля 2 гадзін 📝 Удзел БЯСПЛАТНЫ. Запрашаем!
1 355
3
Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, каб упэўнена справіцца з экзаменам 📚
Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, каб упэўнена справіцца з экзаменам 📚 А пакуль яны вучацца, вырашылі падзяліцца крыху ведамі і з вамі 😉 Сабралі некалькі папулярных англійскіх выразаў, якія можна пачуць у жывой мове, і падабралі да іх беларускія адпаведнікі. 🔸 Go big or go home → Або пан, або прапаў. 🔸 The ball is in your court → Цяпер твой ход. 🔸 Not my first rodeo → Не першы раз замужам. 🔸 Easier said than done → Лёгка сказаць, ды цяжка зрабіць. 🔸 It is what it is → Што ёсць, тое ёсць. Магчыма, сёння і ў вашай скарбонцы англійскай з’явіцца нешта новае 🫶
1 973
4
ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разглядаць знакамітыя мясціны, а шукаць жа
ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разглядаць знакамітыя мясціны, а шукаць жанчын, якія стаялі за вялікімі гісторыямі. Аўтарская экскурсія «Cherchez la femme» («Шукайце жанчыну») — гэта прагулка па Кракаўскім Прадмесці, гісторыі вядомых асобаў, размова пра ролю жанчын у часы, калі іх правы былі вельмі абмежаваныя, і, вядома, пяць гісторый пра каханне ❤️ Паспрабуем даведацца, што звязвае Каперніка, Шапэна, Марыю Кюры, Марыю Валевскую і каралеву Марыю Людвіку Ганзага. 📅 3 кастрычніка 🕐 13:00 📍 ля помніка Каперніку Krakowskie Przedmieście, Warszawa Далучайцеся — будзем знаёміцца з Варшавай і яе гісторыямі разам 💛
2 724
5
🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для дарослых з узроўнем A1. 📅 Старт — 25 вер+1
🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для дарослых з узроўнем A1. 📅 Старт — 25 верасня Заняткі: аўторак і пятніца 🕠 Пачатак: 17:30 Група падыдзе тым, хто ўжо мае базавыя веды англійскай: ведае простыя словы і выразы, крыху знаёмы з граматыкай, але хоча сістэматызаваць веды, пашырыць слоўнікавы запас і больш упэўнена карыстацца мовай. ❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Калі даўно хацелі вярнуцца да англійскай і нарэшце пачаць размаўляць больш упэўнена — далучайцеся! 📩 Для запісу пішыце ў Telegram @cbs_education.
2 333
6
📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і Profil Zaufany? Запрашаем людзей с+1
📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і Profil Zaufany? Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на бясплатны цыкл практычных заняткаў, дзе будзем разам разбірацца з электроннымі сэрвісамі ў Польшчы. Усё — простай мовай і на канкрэтных прыкладах. Не хвалюйцеся, калі не вельмі ўпэўнена карыстаецеся смартфонам: будзем праходзіць кожны крок разам, спрабаваць на практыцы і адказваць на пытанні. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці ul. Oleandrów 6/2, Варшава 📅 23 верасня — першая сустрэча 🕜 Пачатак у 13:30 ⏱ Працягласць — каля 2 гадзін Наступныя сустрэчы: 7 і 21 кастрычніка. 📝 Удзел бясплатны, уваход вольны. Прыходзьце самі і раскажыце тым, каму гэтыя веды могуць спатрэбіцца 💛
2 125
7
У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікіх групах і ў спакойнай, падтрымліва
У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікіх групах і ў спакойнай, падтрымліваючай атмасферы. І зараз у нас ёсць вольныя месцы ў групе для пачаткоўцаў. Яна падыдзе тым, хто робіць першыя крокі ў польскай: будзем разбірацца з асновамі, папаўняць слоўнікавы запас і паступова пераходзіць да жывой размовы. 🗓 Заняткі праходзяць па серадах і пятніцах у дзённы час. Хочаце далучыцца? Для запісу пішыце ў Telegram @cbs_education. Do zobaczenia! 💛🇵🇱
1 993
8
Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ўзросту. Запрашаем людзей старэйшага
Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ўзросту. Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на цыкл бясплатных практычных заняткаў, прысвечаных карыстанню электроннымі дзяржаўнымі і медыцынскімі сэрвісамі ў Польшчы. На занятках вы навучыцеся: ▶️карыстацца Profil Zaufany і дадаткам mObywatel; ▶️ карыстацца электроннымі дзяржаўнымі сэрвісамі; ▶️ падаваць заявы і атрымліваць неабходныя даведкі анлайн; ▶️ карыстацца Internetowym Kontem Pacjenta (IKP); ▶️ запісвацца да лекараў праз Інтэрнэт; ▶️ знаходзіць электронныя рэцэпты і накіраванні; ▶️ аплочваць падаткі і мясцовыя зборы анлайн; ▶️ бяспечна карыстацца электроннымі дакументамі і захоўваць свае даныя. 📍 Месца правядзення: Цэнтр Беларускай Салідарнасці ul. Oleandrów 6/2, Варшава 📅 Першы занятак: 23 верасня 🕜 Пачатак: 13:30 (Працягласць каля 2 гадзін) Наступныя сустрэчы адбудуцца 7 і 21 кастрычніка. Для ўдзелу не патрэбныя спецыяльныя веды або ўпэўненае валоданне смартфонам. Усё будзем паказваць на практычных прыкладах, а ўдзельнікі змогуць самастойна паўтарыць неабходныя дзеянні і задаць пытанні. 📝 Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя: @cbs_education
2 743
9
🇵🇱 Адкрываем набор у новую групу польскай мовы для падлеткаў 12+! Запрашаем на бясплатныя заняткі дзяцей былых палітвязняў.
🇵🇱 Адкрываем набор у новую групу польскай мовы для падлеткаў 12+! Запрашаем на бясплатныя заняткі дзяцей былых палітвязняў. На занятках будзем вывучаць польскую мову, больш размаўляць, пашыраць слоўнікавы запас і дапамагаць падлеткам адчуваць сябе больш упэўнена ў польскамоўным асяроддзі. 📅 Калі: кожны аўторак ⏰ Час: 17:00–18:40 📚 Два заняткі па 45 хвілін + перапынак 10 хвілін 👧🧑 Узрост: 12+ Удзел бясплатны. 📩 Запіс і дадатковая інфармацыя: Telegram @cbs_education Будзем рады бачыць у нашай школцы! 💛
2 459
10
❣️Нагадваем, што ў нас можна атрымаць бясплатную канцэлярыю да школы для дзяцей былых палітвязняў. Калі вы плануеце прыйсці д
❣️Нагадваем, што ў нас можна атрымаць бясплатную канцэлярыю да школы для дзяцей былых палітвязняў. Калі вы плануеце прыйсці да нас па канц.тавары, то напішыце ў ТГ: 📩 @cbs_education каб мы разумелі ў які час вы будзеце. Чакаем вас! 🫶🏼
2 023
11
🧸 Раздача рэчаў ад фонду «Прытуляй мяне»! Дарагія сябры! Многія ведаюць нас як фонд, які дапамагае былым палітвязням з часов
🧸 Раздача рэчаў ад фонду «Прытуляй мяне»! Дарагія сябры! Многія ведаюць нас як фонд, які дапамагае былым палітвязням з часовым жытлом. Але наша дзейнасць значна шырэйшая. 💙 Фонд «Прытуляй мяне» падтрымлівае людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Мы дапамагаем беларусам, якія выязждаюць з Беларусі па рэпрэссіях, з адзеннем, абуткам, пасцельнай бялізнай, прадуктамі, інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкай. І гэта толькі частка таго, чым мы займаемся. Запрашаем усіх, каму патрэбна дапамога, на бясплатную раздачу рэчаў. 📅 13 верасня (нядзеля) 🕛 12:00 📍 Варшава, Karczunkowska 24C У гэты дзень можна будзе бясплатна атрымаць: 👕 жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне; 👟 абутак; 🛏️ пасцельную бялізну; 🛌 падушкі і коўдры; 🏠 іншыя карысныя рэчы для дома. Калі вы ведаеце людзей, якім гэта можа быць патрэбна, калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй. ❤️ Не словам, а справай. Разам мы можам зрабіць яшчэ больш дабра!
2 986
12
🧸 Раздача рэчаў ад фонду «Прытуляй мяне»! Дарагія сябры! Многія ведаюць нас як фонд, які дапамагае былым палітвязням з часов
🧸 Раздача рэчаў ад фонду «Прытуляй мяне»! Дарагія сябры! Многія ведаюць нас як фонд, які дапамагае былым палітвязням з часовым жытлом. Але наша дзейнасць значна шырэйшая. 💙 Фонд «Прытуляй мяне» падтрымлівае людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Мы дапамагаем беларусам, якія выязждаюць з Беларусі па рэпрэссіях, з адзеннем, абуткам, пасцельнай бялізнай, прадуктамі, інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкай. І гэта толькі частка таго, чым мы займаемся. Запрашаем усіх, каму патрэбна дапамога, на бясплатную раздачу рэчаў. 📅 1 жніўня (субота) 🕛 12:00 📍 Варшава, Karczunkowska 24C У гэты дзень можна будзе бясплатна атрымаць: 👕 жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне; 👟 абутак; 🛏️ пасцельную бялізну; 🛌 падушкі і коўдры; 🏠 іншыя карысныя рэчы для дома. Калі вы ведаеце людзей, якім гэта можа быць патрэбна, калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй. ❤️ Не словам, а справай. Разам мы можам зрабіць яшчэ больш дабра!
405
13
📚 Нашая школа — гэта месца, дзе вучацца, развіваюцца і добра праводзяць час разам. Для нас важна, каб у дзяцей была магчымас
📚 Нашая школа — гэта месца, дзе вучацца, развіваюцца і добра праводзяць час разам. Для нас важна, каб у дзяцей была магчымасць атрымліваць веды і неабходную падтрымку, рыхтавацца да экзаменаў, займацца творчасцю, спрабаваць новае і знаходзіць сяброў. Менавіта таму ў ЦБС працуюць адукацыйныя і творчыя заняткі для дзяцей і падлеткаў — ад моў і падрыхтоўкі да экзаменаў да малявання, блогінгу і бяспекі ў інтэрнэце. Мы робім усё гэта для вас і хочам, каб наша школа заставалася месцам, куды хочацца прыходзіць 💛 Калі хочаце даведацца больш пра заняткі або далучыцца — пішыце нам у Telegram: @cbs_education
2 669
14
З 3 верасня 2026 года ў Польшчы пачала дзейнічаць чарговая частка зменаў у заканадаўстве, якое рэгулюе правілы кіравання тран
З 3 верасня 2026 года ў Польшчы пачала дзейнічаць чарговая частка зменаў у заканадаўстве, якое рэгулюе правілы кіравання транспартнымі сродкамі. Новыя нормы датычацца як вопытных кіроўцаў, так і тых, хто ўпершыню атрымлівае правы катэгорыі B. ГАЛОЎНАЕ ЗМЯНЕННЕ ДЛЯ ВОПЫТНЫХ КІРОЎЦАЎ Калі права кіравання было часова затрымана, але чалавек усё роўна сеў за руль у перыяд дзеяння такога рашэння, наступствы цяпер могуць быць значна больш сур'ёзнымі. У такой сітуацыі права кіравання можа быць цалкам адклікана на 5 гадоў. Пасля заканчэння гэтага перыяду правы не аднаўляюцца аўтаматычна — для іх атрымання давядзецца зноў выканаць неабходныя патрабаванні і здаць дзяржаўны экзамен 🚘. Раней у падобнай сітуацыі тэрмін затрымання правоў мог быць падоўжаны. ШТО ВАЖНА ВЕДАЦЬ ПАЧАТКОЎЦАМ Для асоб, якія ўпершыню атрымалі права кіравання катэгорыі B, уводзіцца выпрабавальны тэрмін (okres próbny): ➡️ для асоб, якія атрымалі правы пасля 18 гадоў, — 2 гады; ➡️ для тых, хто атрымаў правы ва ўзросце 17 гадоў, — 3 гады, але не даўжэй чым да дасягнення 20-гадовага ўзросту. 0,0 ПРАМІЛЕ На працягу ўсяго выпрабавальнага тэрміну для пачаткоўцаў дзейнічае прынцып поўнай цвярозасці — 0,0 праміле алкаголю. Для астатніх кіроўцаў у Польшчы мяжа стану пасля ўжывання алкаголю пачынаецца з 0,2 праміле. ШТРАФНЫЯ БАЛЫ Калі падчас выпрабавальнага тэрміну кіроўца перавысіць 12 штрафных балаў (punkty karne), ён будзе абавязаны прайсці практычнае навучанне па пытаннях небяспекі ў дарожным руху. Асабліва строгія правілы дзейнічаюць на працягу першага года пасля атрымання правоў: перавышэнне 20 штрафных балаў можа прывесці да поўнага адклікання права кіравання. За асобныя сур'ёзныя парушэнні правілаў або злачынствы супраць бяспекі дарожнага руху наступствы падчас выпрабавальнага тэрміну таксама будуць значна больш жорсткімі. ВАЖНА ДЛЯ 17-ГАДОВЫХ КІРОЎЦАЎ Магчымасць атрымаць права кіравання катэгорыі B з 17 гадоў дзейнічае ў Польшчы ўжо з 3 сакавіка 2026 года. Да дасягнення 18 гадоў такое права дазваляе кіраваць аўтамабілем толькі на тэрыторыі Польшчы. Акрамя таго, на працягу першых 6 месяцаў пасля атрымання правоў, але не даўжэй чым да 18-годдзя, малады кіроўца павінен ездзіць у прысутнасці дарослага пасажыра, які знаходзіцца на пярэднім сядзенні. Такі чалавек павінен: ➡️ мець не менш за 25 гадоў; ➡️ бесперапынна валодаць правамі катэгорыі B не менш за 5 гадоў; ➡️ не мець і на працягу апошніх 5 гадоў не мець забароны на кіраванне транспартнымі сродкамі; ➡️ быць цалкам цвярозым і не знаходзіцца пад уздзеяннем рэчываў, якія дзейнічаюць падобна да алкаголю. Новыя правілы ўжо дзейнічаюць, таму раім звярнуць на іх увагу ўсім, хто кіруе аўтамабілем у Польшчы або толькі плануе атрымліваць правы.
3 403
15
Будзь журналістам новага пакалення. Не спазніся на новы набор «Журфака па суботах» — хутка дэдлайн! Навучанне пройдзе ў Варша
Будзь журналістам новага пакалення. Не спазніся на новы набор «Журфака па суботах» — хутка дэдлайн! Навучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеш працаваць з рэальнымі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад журналістаў і ствараць матэрыялы для беларускіх рэдакцый.  «Журфак» для цябе, калі ты: ▪️пачынаеш шлях у прафесіі; ▪️ужо працуеш, але хочаш атрымаць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў; ▪️пасля пераезду хочаш вярнуцца ў прафесію або змяніць ролю ў рэдакцыі; ▪️пішаш, здымаеш, працуеш з сацсеткамі, але хочаш разумець увесь журналісцкі працэс. Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.   Навучанне будзе працягвацца 10 суботаў. 📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падай заяўку да 11 верасня. 📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падай заяўку да 11 верасня.
2 639
16
+1
بدون متن...
1
17
7 верасня Цэнтру Беларускай Салідарнасці спаўняецца 6 гадоў 🎆 Шэсць гадоў — гэта ўжо не проста дата. Гэта тысячы людзей, гіс+9
7 верасня Цэнтру Беларускай Салідарнасці спаўняецца 6 гадоў 🎆 Шэсць гадоў — гэта ўжо не проста дата. Гэта тысячы людзей, гісторый, рашэнняў і спраў, з якіх крок за крокам складвалася гісторыя ЦБС. Напярэдадні дня нараджэння мы хочам азірнуцца назад і паказаць, што насамрэч стаіць за гэтымі шасцю гадамі. І пачынаем са Школы ЦБС 📚 За шэсць гадоў праз Школу прайшлі больш за 2 000 дзяцей. І гэта: ✏️ Тысячы бясплатных заняткаў і кансультацый, ✏️ адукацыйныя і творчыя праграмы, ✏️ псіхалагічная падтрымка, ✏️ дапамога дзецям са спектрам аўтызму, ✏️ падтрымка дзяцей, якія сутыкнуліся з наступствамі рэпрэсій, вымушанай міграцыі і вайны. Але лічбы — гэта толькі частка гэтай гісторыі. За кожнай з іх — Дзіця. Сям’я. Давер. І шэсць гадоў працы, дзякуючы якой Школа ЦБС стала месцам, куды дзеці прыходзяць вучыцца, развівацца, знаходзіць сяброў і адчуваць сябе ў бяспецы. Сёння расказваем гісторыю Школы ЦБС — праз факты, лічбы і тое, што немагчыма вымераць статыстыкай ❤️ ПэСэ: Асобны дзякуй нашым настаўнікам і валанцёрам 🫶🏻
3 702
18
З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26». 📃
З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26». 📃 ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ: У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы. 1. У ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ ЗАБАРАНІЛІ ЭКРАНЫ Уводзіцца жорсткае правіла гігіены лічбавага развіцця: малым у дзіцячых садках забаронена самастойна і індывідуальна карыстацца смартфонамі, планшэтамі і любымі экраннымі прыладамі. Выключэнне зроблена толькі для дзяцей са адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі. 2. МЕНШ ЗАВУЧВАННЯ – БОЛЬШ ПРАКТЫКІ Міністэрства адукацыі цалкам перапрацавала навучальную праграму ў 1-х і 4-х классах. Афіцыйны ўпор зроблены на «менш дэталяў для запамінання, больш жыццёвых кампетэнцый». Замест сухой тэорыі ўводзяцца практычныя заняткі і камандная праца. 3. ВЯРТАННЕ ПРАДМЕТА «ПРЫРОДА» У 4, 5 і 6 класах пачатковай школы цалкам ліквідуецца падзел на асобныя прыродазнаўчыя навукі. Замест гэтага ўводзіцца адзін вялікі міжпрадметны прадмет – Прырода. На яго выдзяляецца па 3 гадзіны на тыдзень, урокі будуць ставіць здвоенымі блокамі (па 2 гадзіны запар) для правядзення выпрабаванняў і вопытаў. 4. УВЯДЗЕННЕ 6 НОВЫХ ТЭМАТЫЧНЫХ МОДУЛЯЎ Школьная праграма цяпер будзе будавацца вакол актуальных праблем сучаснасці. У навучанне ўкараняюцца шэсць абавязковых блокаў: • Бяспека і абарона (паводзіны ў надзвычайных сітуацыях і падчас вайны); • Медыйны модуль (крытычны аналіз інфармацыі, барацьба з фэйкамі, бяспека ў сетцы і гігіена працы з штучным інтэлектам / AI); • Філасофскі модуль (уменне фармуляваць пытанні і аргументаваць сваё меркаванне); • Эканамічна-фінансавы (фінансавая пісьменнасць і базавыя разлікі); • Кліматычны (экалогія і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя); • Культура (разуменне мастацтва). 5. ЗАПУСК «ТЫДНЯ ПРАЕКТАЎ» У класах з 4 па 8 уводзіцца так званы «тыднёвы праект». У навучальным годзе 2026/2027 школы могуць праводзіць яго па жаданні (факультатыўна), а з наступнага года ён стане строга абавязковым. Цэлы тыдзень дзеці будуць вучыцца працаваць у камандах над вырашэннем адной практычнай задачы. 6. НОВЫ ПРАДМЕТ Edukacja zdrowotna. Новы абавязковы прадмет, які заменіць ранейшыя ўрокі сямейнага жыцця. У межах гэтага курса дзяцей будуць навучаць асновам псіхічнага і фізічнага здароўя, здароваму харчаванню, а таксама палавому выхаванню і сексуальнаму здароўю. 7. З'ЯВІЛАСЯ EDUKACJA OBYWATELSKA Яшчэ адзін новы прадмет, закліканы навучыць падлеткаў грамадзянскім правам, уладкаванню дзяржавы, функцыянаванню лакальных ужондаў і базаваму юрыдычнаму праву ў Польшчы. 8. НОВЫ ФАРМАТ ДАМАШНІХ ЗАДАННЯЎ (4–8 КЛАСЫ) Поўнай адмены дамашніх заданняў у сярэдніх класах няма, але правілы сталі больш мяккімі. Настаўнікам цяпер забаронена ставіць двойкі за памылкі ў дамашніх працах. Замест гэтага яны абавязаны дэталёва правяраць заданні і даваць дзіцяці разгорнуты водгук: што зроблена правільна, а над чым трэба папрацаваць. Аднак сістэматычнае ігнараванне дамашак цяпер афіцыйна будзе зніжаць выніковую гадавую адзнаку. 9. НОВЫЯ СТАНДАРТЫ ФІЗКУЛЬТУРЫ (WF) Польшча цалкам змяняе падыход да ўрокаў фізкультуры. Галоўнай мэтай заняткаў становіцца не здача спартыўных нарматываў на хуткасць і сілу, а агульная рухальная актыўнасць і падбор індывідуальнага віду спорту для кожнага дзіцяці, каб мінімізаваць колькасць медыцынскіх даведак-адмоў ад фізкультуры. 10. ВЕГЕТАРЫЯНСКАЕ МЕНЮ Ў СТАЛОВЫХ Згодна з новымі правіламі, школьныя сталовыя цяпер абавязаны мінімум адзін раз на тыдзень прапаноўваць дзецям цалкам вегетарыянскае абедзеннае меню на аснове бабовых, без выкарыстання жывёльнага мяса і тлушчаў. Таксама звычайнае каровіна малако на абедах афіцыйна дазволілі замяняць раслінным аналагам. Рэформа выглядае прагрэсіўна, але як усе гэтыя новаўвядзенні спрацуюць на практыцы – убачым ужо зусім хутка. Набіраемся цярпення і рыхтуемся да верасня.
3 611
19
🇬🇧 Ангельская — адзін з самых папулярных прадметаў у нашым Цэнтры. І гэта не дзіўна: пасля 8 класа ў Польшчы вучні здаюць абавязковы экзамен, часткай якога з’яўляецца замежная мова. Мы падрыхтавалі 15 ангельскіх фраз для вас, якія дакладна спатрэбяцца ў жыцці ⬇️ 🔹 It’s up to you. — Вырашаць табе. 🔹 I’ll figure it out. — Я разбяруся / нешта прыдумаю. 🔹 Sounds good to me. — Мне падыходзіць. 🔹 No worries! — Нічога страшнага! / Не хвалюйся! 🔹 Take your time. — Не спяшайся. 🔹 I didn’t catch that. — Я не пачуў(-ла) / не зразумеў(-ла). 🔹 Could you say that again? — Можаш паўтарыць? 🔹 It doesn’t matter. — Гэта не мае значэння. 🔹 I’m just looking, thanks. — Я проста гляджу, дзякуй. (Вельмі карыснае ў краме.) 🔹 Can I get…? — Можна мне…? (Напрыклад, у кавярні.) 🔹 I’m running late. — Я спазняюся. 🔹 It slipped my mind. — Зусім вылецела з галавы. 🔹 That makes sense. — Гэта лагічна / зразумела. 🔹 Never mind. — Не важна / забудзь. 🔹 Give me a second. — Дай мне хвілінку. Вучымся, практыкуемся і рыхтуемся разам 💛
3 093
20
💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу нек+3
💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу некалькі важных пытанняў у адным месцы. Нагадваем, што запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл: pomoc.prawna@belaruscenter.eu
2 883