ru
Feedback
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Открыть в Telegram
6 813
Подписчики
-224 часа
-127 дней
-3330 день
Архив постов
З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26». 📃
З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26». 📃 ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ: У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы. 1. У ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ ЗАБАРАНІЛІ ЭКРАНЫ Уводзіцца жорсткае правіла гігіены лічбавага развіцця: малым у дзіцячых садках забаронена самастойна і індывідуальна карыстацца смартфонамі, планшэтамі і любымі экраннымі прыладамі. Выключэнне зроблена толькі для дзяцей са адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі. 2. МЕНШ ЗАВУЧВАННЯ – БОЛЬШ ПРАКТЫКІ Міністэрства адукацыі цалкам перапрацавала навучальную праграму ў 1-х і 4-х классах. Афіцыйны ўпор зроблены на «менш дэталяў для запамінання, больш жыццёвых кампетэнцый». Замест сухой тэорыі ўводзяцца практычныя заняткі і камандная праца. 3. ВЯРТАННЕ ПРАДМЕТА «ПРЫРОДА» У 4, 5 і 6 класах пачатковай школы цалкам ліквідуецца падзел на асобныя прыродазнаўчыя навукі. Замест гэтага ўводзіцца адзін вялікі міжпрадметны прадмет – Прырода. На яго выдзяляецца па 3 гадзіны на тыдзень, урокі будуць ставіць здвоенымі блокамі (па 2 гадзіны запар) для правядзення выпрабаванняў і вопытаў. 4. УВЯДЗЕННЕ 6 НОВЫХ ТЭМАТЫЧНЫХ МОДУЛЯЎ Школьная праграма цяпер будзе будавацца вакол актуальных праблем сучаснасці. У навучанне ўкараняюцца шэсць абавязковых блокаў: • Бяспека і абарона (паводзіны ў надзвычайных сітуацыях і падчас вайны); • Медыйны модуль (крытычны аналіз інфармацыі, барацьба з фэйкамі, бяспека ў сетцы і гігіена працы з штучным інтэлектам / AI); • Філасофскі модуль (уменне фармуляваць пытанні і аргументаваць сваё меркаванне); • Эканамічна-фінансавы (фінансавая пісьменнасць і базавыя разлікі); • Кліматычны (экалогія і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя); • Культура (разуменне мастацтва). 5. ЗАПУСК «ТЫДНЯ ПРАЕКТАЎ» У класах з 4 па 8 уводзіцца так званы «тыднёвы праект». У навучальным годзе 2026/2027 школы могуць праводзіць яго па жаданні (факультатыўна), а з наступнага года ён стане строга абавязковым. Цэлы тыдзень дзеці будуць вучыцца працаваць у камандах над вырашэннем адной практычнай задачы. 6. НОВЫ ПРАДМЕТ Edukacja zdrowotna. Новы абавязковы прадмет, які заменіць ранейшыя ўрокі сямейнага жыцця. У межах гэтага курса дзяцей будуць навучаць асновам псіхічнага і фізічнага здароўя, здароваму харчаванню, а таксама палавому выхаванню і сексуальнаму здароўю. 7. З'ЯВІЛАСЯ EDUKACJA OBYWATELSKA Яшчэ адзін новы прадмет, закліканы навучыць падлеткаў грамадзянскім правам, уладкаванню дзяржавы, функцыянаванню лакальных ужондаў і базаваму юрыдычнаму праву ў Польшчы. 8. НОВЫ ФАРМАТ ДАМАШНІХ ЗАДАННЯЎ (4–8 КЛАСЫ) Поўнай адмены дамашніх заданняў у сярэдніх класах няма, але правілы сталі больш мяккімі. Настаўнікам цяпер забаронена ставіць двойкі за памылкі ў дамашніх працах. Замест гэтага яны абавязаны дэталёва правяраць заданні і даваць дзіцяці разгорнуты водгук: што зроблена правільна, а над чым трэба папрацаваць. Аднак сістэматычнае ігнараванне дамашак цяпер афіцыйна будзе зніжаць выніковую гадавую адзнаку. 9. НОВЫЯ СТАНДАРТЫ ФІЗКУЛЬТУРЫ (WF) Польшча цалкам змяняе падыход да ўрокаў фізкультуры. Галоўнай мэтай заняткаў становіцца не здача спартыўных нарматываў на хуткасць і сілу, а агульная рухальная актыўнасць і падбор індывідуальнага віду спорту для кожнага дзіцяці, каб мінімізаваць колькасць медыцынскіх даведак-адмоў ад фізкультуры. 10. ВЕГЕТАРЫЯНСКАЕ МЕНЮ Ў СТАЛОВЫХ Згодна з новымі правіламі, школьныя сталовыя цяпер абавязаны мінімум адзін раз на тыдзень прапаноўваць дзецям цалкам вегетарыянскае абедзеннае меню на аснове бабовых, без выкарыстання жывёльнага мяса і тлушчаў. Таксама звычайнае каровіна малако на абедах афіцыйна дазволілі замяняць раслінным аналагам. Рэформа выглядае прагрэсіўна, але як усе гэтыя новаўвядзенні спрацуюць на практыцы – убачым ужо зусім хутка. Набіраемся цярпення і рыхтуемся да верасня.

🇬🇧 Ангельская — адзін з самых папулярных прадметаў у нашым Цэнтры. І гэта не дзіўна: пасля 8 класа ў Польшчы вучні здаюць абавязковы экзамен, часткай якога з’яўляецца замежная мова. Мы падрыхтавалі 15 ангельскіх фраз для вас, якія дакладна спатрэбяцца ў жыцці ⬇️ 🔹 It’s up to you. — Вырашаць табе. 🔹 I’ll figure it out. — Я разбяруся / нешта прыдумаю. 🔹 Sounds good to me. — Мне падыходзіць. 🔹 No worries! — Нічога страшнага! / Не хвалюйся! 🔹 Take your time. — Не спяшайся. 🔹 I didn’t catch that. — Я не пачуў(-ла) / не зразумеў(-ла). 🔹 Could you say that again? — Можаш паўтарыць? 🔹 It doesn’t matter. — Гэта не мае значэння. 🔹 I’m just looking, thanks. — Я проста гляджу, дзякуй. (Вельмі карыснае ў краме.) 🔹 Can I get…? — Можна мне…? (Напрыклад, у кавярні.) 🔹 I’m running late. — Я спазняюся. 🔹 It slipped my mind. — Зусім вылецела з галавы. 🔹 That makes sense. — Гэта лагічна / зразумела. 🔹 Never mind. — Не важна / забудзь. 🔹 Give me a second. — Дай мне хвілінку. Вучымся, практыкуемся і рыхтуемся разам 💛

💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу нек
+3
💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу некалькі важных пытанняў у адным месцы. Нагадваем, што запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл: pomoc.prawna@belaruscenter.eu

⚠️ ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ТЭРМІНЫ ВЫДАЧЫ І ЗАМЕНЫ ДАКУМЕНТАЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ Упраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoz
⚠️ ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ТЭРМІНЫ ВЫДАЧЫ І ЗАМЕНЫ ДАКУМЕНТАЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ Упраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców) паведаміла пра павелічэнне тэрмінаў разгляду заяў на выдачу або замену: 🔹 карты побыту (Karta Pobytu); 🔹 Жэнеўскага праязнога дакумента (Genewski Dokument Podróży). У сувязі са значным павелічэннем колькасці заяў, якія паступаюць ва Упраўленне, цяпер тэрмін іх разгляду складае больш за 2 месяцы. ❗️Асабліва важна: Упраўленне просіць не падаваць заявы раней чым за 2 месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента. Заявы, пададзеныя раней, будуць пакінутыя без разгляду. 📌 Што гэта азначае на практыцы? Улічваючы, што разгляд заявы цяпер займае больш за 2 месяцы, мэтазгодна не адкладаць падачу заявы пасля наступлення двухмесячнага тэрміну. Такім чынам, заяву варта падаць, як толькі да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента застанецца 2 месяцы. Падаваць заяву раней за гэты тэрмін не варта, паколькі яна будзе пакінутая без разгляду. Калі ж падаць яе пазней, адпаведна пазней пачнецца і працэс яе разгляду. Інфармацыя апублікаваная Упраўленнем па справах замежнікаў 10 жніўня 2026 года. Сачыце за тэрмінам дзеяння сваіх дакументаў і своечасова падавайце заявы.

Нядзеля, 9 жніўня 2020 года стала паваротным момантам у найноўшай гісторыі Беларусі. Фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах пр
Нядзеля, 9 жніўня 2020 года стала паваротным момантам у найноўшай гісторыі Беларусі. Фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах прывялі да беспрэцэдэнтных масавых пратэстаў. На вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі сотні тысяч людзей. Улады адказалі гвалтам. Сілавікі збівалі і кідалі за краты мірных пратэстоўцаў, якія патрабавалі пераліку галасоў і сумленных выбараў. 9 жніўня – стаў днём нашай перамогі, якую скралі. Гэты дзень паказаў большасці нашых суайчыннікаў сапраўднае аблічча беларускага рэжыму – нечалавечае, жорсткае і беспрынцыпнае. Рэпрэсіі, якія ахапілі ўсю краіну, прывялі да таго, што пасля 2020 года з Беларусі, па розных падліках, выехала каля паўмільёна чалавек. Большасць з гэтых людзей апынуліся ў Польшчы. Менавіта пасля жнівеньскіх падзей 2020 года быў створаны Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Мінула ўжо 6 гадоў. І мы ўсцяж дапамагаем адаптавацца да жыцця за мяжой тым, хто збег ад рэпрэсій на Радзіме. Час ідзе. Але мы нічога не забылі. Мы памятаем, дзеля чаго выходзілі на вуліцы, і верым, што яшчэ абавязкова вернемся ў вольную Беларусь. З Днём Нашай Перамогі! 🫶🏼

Нагадваем, што ў нас можна набыць беларускія кнігі ❤️‍🔥 📚У ЦБС знаходзіцца кніжная крама “Камунікат”. Шмат літаратуры на роднай мове і для дзяцей і для дарослых. Працуе з 15:00 па 19:00 з панядзелка па пятніцу. Завітвайце да наспа кнігі! 🫶🏼

📚 Нагадваем! У Цэнтры Беларускай Салідарнасці на пастаяннай аснове праходзяць бясплатныя курсы польскай мовы для былых паліт
📚 Нагадваем! У Цэнтры Беларускай Салідарнасці на пастаяннай аснове праходзяць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітзняволеных. Незалежна ад вашага ўзроўню ведання польскай мовы, вы зможаце падабраць групу, якая будзе адпавядаць вашым патрэбам, і займацца ў камфортнай атмасферы. 🧑‍🏫 Мы прапануем: • афлайн заняткі ў Варшаве; • анлайн заняткі, да якіх можна далучыцца з любой кропкі Польшчы. 📌 Набор у групы ідзе ўвесь час. Запрашаем далучыцца! 📝 Запісацца можна праз: Telegram: @cbs_education Або па тэлефоне: +48694532858 ❗️Перад пачаткам навучання кожны ўдзельнік праходзіць кароткую размову з выкладчыцай для вызначэння ўзроўню ведання польскай мовы.

У польскіх дзіцячых садках больш не будуць публікаваць фота дзяцей у сацыяльных сетках. Сейм Польшчы прыняў маштабныя змены ў
У польскіх дзіцячых садках больш не будуць публікаваць фота дзяцей у сацыяльных сетках. Сейм Польшчы прыняў маштабныя змены ў заканадаўства, якія ўзмацняюць абарону дзяцей у лічбавай прасторы. Што гэта азначае для бацькоў? 🔸 дзіцячыя садкі і яслі больш не змогуць публікаваць фота і відэа дзяцей на сваіх сайтах ці ў сацсетках для рэкламы або справаздач; 🔸 фатаграфіі будуць перадавацца толькі праз закрытыя платформы або асабіста на пошту бацькам; 🔸 калі вам даслалі здымак, на якім ёсць чужыя дзеці, размяшчаць такое фота ў сваіх сацсетках без дазволу іх бацькоў таксама нельга. Такія меры звязаныя з імклівым развіццём штучнага інтэлекту і ростам рызык выкарыстання дзіцячых фатаграфій ашуканцамі. Польскія ўлады лічаць, што прыватнасць дзяцей павінна быць максімальна абароненая.Яшчэ адна важная навіна: новыя правілы прадугледжваюць больш жорсткія патрабаванні і да дзіцячага харчавання. Меню ў яслях і дзіцячых садках будуць складаць паводле сучасных медычных стандартаў, у тым ліку з абмежаваннем колькасці цукру і солі. Галоўная мэта рэформы – зрабіць знаходжанне дзяцей у яслях і дзіцячых садках не толькі камфортным, але і больш бяспечным. Першакрыніца Dziennik Gazeta Prawna.

🇬🇧 Ангельская мова для васьмікласнікаў Рыхтуемся да экзамену разам! Калі ваша дзіця пераходзіць у 8 клас і хоча ўпэўнена і
🇬🇧 Ангельская мова для васьмікласнікаў Рыхтуемся да экзамену разам! Калі ваша дзіця пераходзіць у 8 клас і хоча ўпэўнена і без стрэсу здаць экзамен па ангельскай мове — запрашаем яго на бясплатны курс падрыхтоўкі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці. 📅 Пачатак: 28 ліпеня 2026 года. ↔️ Працягласць: 9 месяцаў 🕠 Аўторак і пятніца 17:30–19:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) На занятках мы: ✔️ сістэматызуем веды; ✔️ адпрацуем усе тыпы экзаменацыйных заданняў; ✔️ дапаможам адчуць сябе ўпэўнена перад экзаменам. 📩 Запіс абавязковы: Telegram: @cbs_education 📞 +48694532858 (па тэл. запісацца можна ў гадзіны працы школы з 14.00 да 20.00) 💡Колькасць месцаў абмежаваная.

🎨 Нагадваем, што кожную сераду ў ЦБС праходзіць студыя малявання для дзяцей і падлеткаў 10–14 гадоў. Падчас заняткаў удзельн
+4
🎨 Нагадваем, што кожную сераду ў ЦБС праходзіць студыя малявання для дзяцей і падлеткаў 10–14 гадоў. Падчас заняткаў удзельнікі вывучаюць асновы акадэмічнага малюнка і жывапісу, кампазіцыю, колеразнаўства, розныя мастацкія тэхнікі, развіваюць назіральнасць, творчае мысленне і ўласны мастацкі стыль. Заняткі падыходзяць як тым, хто ўжо займаецца маляваннем, так і тым, хто хоча сур'ёзна развіваць свае здольнасці або плануе навучанне ў мастацкім напрамку. 📅 Кожную сераду 🕔 17:00–18:30 Калі вы хочаце далучыцца да заняткаў, атрымаць дадатковую інфармацыю або запісацца, звяртайцеся: 📩 Telegram: @cbs_kontakt 📞 Тэлефон: +48 666 918 712

🎥 📷 Не забараніць сацыяльныя сеткі, а навучыць карыстацца імі разумна. У свеце, дзе сацыяльныя сеткі сталі часткай жыцця дз
🎥 📷 Не забараніць сацыяльныя сеткі, а навучыць карыстацца імі разумна. У свеце, дзе сацыяльныя сеткі сталі часткай жыцця дзяцей і падлеткаў, важна не проста абмежаваць экранны час, а навучыць карыстацца імі разумна, бяспечна і творча. Школа блогінга ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці пад кіраўніцтвам Лізы Ветравай — гэта месца, дзе дзеці і падлеткі вучацца ствараць сучасны кантэнт, працаваць у камандзе, развіваць крэатыўнасць і ўпэўнена адчуваць сябе перад камерай. 1️⃣ Група для дзяцей 9–13 гадоў: На занятках дзеці будуць: ✨ прыдумваць ідэі для сваіх ролікаў; 🎥 здымаць і мантаваць відэа на смартфоне; 🎤 вучыцца ўпэўнена выступаць перад камерай; 🤝 працаваць у камандзе; 🛡️ пазнаёмяцца з асновамі бяспечных паводзін у інтэрнэце: абарона асабістых дадзеных, прыватнасць, кібербулінг, хейт і лічбавы след. 📅 Заняткі па суботах 🕚 11:00–12:30 📣 Старт — 11 ліпеня 2️⃣ Група для падлеткаў 14–17 гадоў: Удзельнікі будуць: 🎬 ствараць сцэнарыі і здымаць сучасныя відэа; 📱 удасканальваць навыкі мантажу і працы з кадрам; 🎙️ вучыцца расказваць гісторыі і браць інтэрв'ю; 🌟 развіваць асабісты брэнд і творчыя праекты; 🛡️ вывучаць лічбавую бяспеку, адказную камунікацыю ў інтэрнэце і правілы бяспечнага карыстання сацыяльнымі сеткамі. 📅 Заняткі кожную сераду 🕠 17:30–19:00 📣 Старт — 15 ліпеня 📍Цэнтр Беларускай Салідарнасці Oleandrów 6/2, Варшава Абавязковы папярэдні запіс: ➡️ праз наш тэлэграм: @cbs_kontakt ➡️ па тэл: +48666918712 Колькасць месцаў абмежаваная.

📚 Адкрываем набор на бясплатны курс падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы пасля 8 класа! Экзамен па матэматыцы — абавязковы
📚 Адкрываем набор на бясплатны курс падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы пасля 8 класа! Экзамен па матэматыцы — абавязковы для кожнага вучня 8 класа польскай школы. Яго вынікі маюць важнае значэнне пры паступленні ў ліцэй, тэхнікум або іншую школу пасля заканчэння 8 класа. Каб дапамагчы беларускім дзецям упэўнена падрыхтавацца да гэтага экзамену, Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на бясплатны 10-месячны курс падрыхтоўкі. На працягу 10 месяцаў вучні будуць паслядоўна вывучаць усе неабходныя тэмы, разбіраць заданні, якія сустракаюцца на экзамене і замацоўваць свае веды. 📍 Афлайн-група 📅 з 8 ліпеня да канца красавіка 🗓️ серада — 18:30–20:00 🗓️ субота — 14:00–15:30 📍 Месца: Варшава, ul. Oleandrów 6/2 💻 Анлайн-група 📅 з 7 ліпеня да канца красавіка 🗓️ аўторак — 18:00–19:40 🗓️ пятніца — 17:00–18:40 ✅ Удзел бясплатны. 👨‍🎓 Курс прызначаны выключна для вучняў 8 класа. 📲 Запісацца можна: • праз Telegram: @cbs_kontakt • па тэлефоне: +48666918712 ❗ Колькасць месцаў абмежаваная. ⚠️ Просім адказна ставіцца да ўдзелу ў курсе. Рэгулярнае наведванне ўсіх заняткаў з'яўляецца абавязковай умовай. У выпадку сістэматычных пропускаў без уважлівай прычыны ўдзельнік будзе адлічаны з курса, а яго месца атрымае дзіця са спісу чакання.

🚀 НАБОР НА КУРС SOCIAL MEDIA MARKETING выключна для былых палітычных зняволеных з Беларусі. Цэнтр Беларускай Салідарнасці ад
🚀 НАБОР НА КУРС SOCIAL MEDIA MARKETING выключна для былых палітычных зняволеных з Беларусі. Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на 6-месячную адукацыйную праграму Social Media Marketing, якая дапаможа атрымаць сучасныя практычныя навыкі ў сферы лічбавых камунікацый, падрыхтавацца да працаўладкавання, развіваць уласную дзейнасць або рэалізоўваць свае праекты. 📍 Месца правядзення: ЦБС, ul. Oleandrów 6/2, Warszawa 📅 Пачатак навучання: 6 ліпеня 2026 года 🕒 Заняткі: панядзелак і чацвер 17:30–19:00 📚 Агульная працягласць праграмы: 162 навучальныя гадзіны 💰 Удзел бясплатны. Навучанне будзе праводзіць практыкуючая спецыялістка ў сферы Social Media Marketing — Ліза Ветрава. Падчас курса ўдзельнікі будуць вывучаць: • асновы маркетынгу; • аналіз аўдыторыі і яе паводзін; • стратэгічнае планаванне кантэнту; • стварэнне тэкставага і відэакантэнту; • сцэнарную і візуальную працу; • асновы фота- і відэапрадакшну; • мантаж і падрыхтоўку матэрыялаў для сацыяльных сетак; • кантэнт-маркетынг і варонкі продажаў; • арганічнае прасоўванне; • таргетаваную рэкламу; • аналітыку і ацэнку эфектыўнасці; • асновы працы Social Media Marketing-спецыяліста. Таксама ў праграме запланаваныя сустрэчы з практыкуючымі экспертамі ў сферах відэапрадакшну, візуальных камунікацый, маркетынгу і платнага прасоўвання. ❗️УВАГА ❗️ Як адбываецца адбор? 1️⃣ Запоўніце анкету ўдзельніка ПА СПАСЫЛЦЫ. Гэты этап абавязковы! Прыём заявак — да 22.06.2026 уключна. 2️⃣ Пасля разгляду анкет кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаны на кароткае сумоўе. Запрашэнні на сумоўе будуць накіраваныя да 26.06.2026 3️⃣ Пра канчатковыя вынікі адбору адабраным удзельнікам паведамяць да 30.06.2026 У сувязі з вялікай колькасцю планаваных заявак арганізатары будуць звязвацца толькі з кандыдатамі, якія пройдуць папярэдні адбор і будуць запрошаны на сумоўе. 📩 Пытанні па праграме: Telegram: @cbs_kontakt

📚Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасную беларускую культурную прастору ў Польшчы. Журналіс
📚Ужо шмат гадоў Яраслаў Іванюк робіць тое, без чаго цяжка ўявіць сучасную беларускую культурную прастору ў Польшчы. Журналіст, выдавец, заснавальнік Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org — праекта, які захоўвае і адкрывае беларускае слова для тысячы чытачоў ва ўсім свеце. Але гэтым разам мы запрашаем вас не на прэзентацыю кнігі. Галоўным героем сустрэчы стане сам Яраслаў Іванюк. Мы пагаворым пра яго жыццёвы шлях, пра людзей, якія сустракаліся на гэтым шляху, пра беларускую мову і культуру, пра кнігі, што натхняюць, пра выбары, якія даводзіцца рабіць, і пра тое, што дапамагае заставацца верным сваёй справе нават у самыя складаныя часы. ☕ Гэта будзе шчырая, цёплая і нефармальная размова — без сцэны і пафасу, затое з гісторыямі, успамінамі, развагамі і магчымасцю задаць свае пытанні. ❤️ Запрашаем усіх, хто любіць беларускую культуру, цікавіцца літаратурай, мовай і гісторыямі людзей, якія сваёй працай захоўваюць Беларусь незалежна ад межаў і адлегласцей. 📅 19 чэрвеня (пятніца) 🕕 18:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава (Oleandrów 6/2) 🎟 Уваход вольны. Будзем рады бачыць кожнага. Прыходзьце паслухаць, паразмаўляць і правесці вечар у добрай беларускай кампаніі.

Кацярына Андрэева і Наста Лойка атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці аказалі ім праф
Кацярына Андрэева і Наста Лойка атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці аказалі ім прафесійнае суправаджэнне ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны. Варта адзначыць, што тэрміны разгляду справы і прыняцце рашэння залежаць выключна ад польскіх дзяржаўных органаў. Аднак якасна падрыхтаваны пакет дакументаў мае вялікае значэнне для ўсёй працэдуры. У дадзеным выпадку дакументы былі падрыхтаваныя і пададзеныя ў поўным аб'ёме, што дазволіла пазбегнуць дадатковых запытаў і неабходнасці дапаўняць справу падчас яе разгляду. Кацярына Андрэева правяла за кратамі 5,5 гадоў за сваю прафесійную журналісцкую дзейнасць. У лістападзе 2020 года яна вяла прамы эфір з «Плошчы Пераменаў», дзе сілавікі жорстка разганялі ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Наста Лойка правяла ў зняволенні 4,5 гады за праваабарончую дзейнасць. Яна працягвала дапамагаць людзям у Беларусі нават тады, калі гэта было звязана з сур'ёзнымі рызыкамі для асабістай свабоды. Для людзей, якія прайшлі праз палітычны пераслед, турму і вымушаную эміграцыю, міжнародная абарона — гэта не проста юрыдычны статус. Гэта бяспека, стабільнасць і магчымасць пачаць новы этап жыцця. Мы вельмі ўдзячныя Кацярыне і Насце за тое, што яны далі згоду расказаць пра атрыманне міжнароднай абароны і дазволілі выкарыстаць свой прыклад у інфармацыйнай дзейнасці ЦБС. Большасць беларусаў, якім Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае ў пытаннях міжнароднай абароны, не гатовыя публічна паведамляць пра свой новы статус. Мы ставімся да гэтага з поўнай павагай і разуменнем — і гэта абсалютна нармальна. Аднак менавіта таму нам не заўсёды лёгка паказаць грамадству вынікі гэтай працы праз рэальныя чалавечыя гісторыі. Лічбы і статыстыка важныя, але вельмі часта людзі лепш разумеюць значэнне такой дапамогі, калі бачаць канкрэтныя прыклады і канкрэтныя гісторыі людзей, якім удалося атрымаць абарону і пачаць новы этап жыцця. Менавіта таму мы асабліва ўдзячныя тым, хто пагаджаецца адкрыта падзяліцца сваім досведам. Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае дапамагаць беларусам у пытаннях міжнароднай абароны, легалізацыі і адаптацыі ў Польшчы. Запісацца на юрыдычную кансультацыю па пытаннях атрымання міжнароднай абароны можна праз электронную пошту: 📩 pomoc.prawna@belaruscenter.eu Мы працягваем працаваць для вас.

З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатыр
+8
З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатырох дзён тут адбываліся сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, размовы пра літаратуру, культуру, памяць і сучасную Беларусь. Гэта быў час сустрэч, новых знаёмстваў, важных дыскусій і сотняў размоў вакол беларускай кнігі📖 Ад усяго сэрца дзякуем нашаму галоўнаму партнёру — Інстытуту беларускай кнігі @inbelknigi за супольную працу, дзякуючы якой беларускі стэнд стаў адной з важных культурных прастор кірмашу 💙. Шчыра дзякуем @Kamunikat, @PENBelarus, Połackija Łabirynty за такую якасную супрацу, за падтрымку і прадстаўленне беларускай літаратуры на міжнароднай пляцоўцы. Дзякуем беларускім выдавецтвам, якія прадставілі свае кнігі на стэндзе, а таксама ўсім аўтарам, чые творы ў гэтыя дні знайшлі новых чытачоў. Дзякуючы вам наведвальнікі кірмашу мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, адкрыць для сябе новыя імёны, набыць кнігі на беларускай мове і пераканацца, што беларуская кніжная культура працягвае жыць, развівацца і заставацца важнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы. 📚 📖 Беларускую кнігу немагчыма адмяніць, пакуль ёсць тыя, хто яе піша, выдае, чытае і падтрымлівае 🫶

🌈 Дзяцінства — мары без страху! 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта дата, якая нагадва
🌈 Дзяцінства — мары без страху! 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта дата, якая нагадвае нам: дзяцінства — гэта не проста ўзрост. Гэта права на бяспеку, свабоду, клопат і магчымасць марыць без страху. ❤️ Для тысяч беларускіх дзяцей апошнія гады праходзяць у вымушанай эміграцыі, разлуцы з роднымі, чаканні і няпэўнасці. Некаторыя растуць далёка ад дому. Іншыя — без магчымасці бачыць бацькоў праз палітычныя рэпрэсіі. У гэты дзень мы гаворым не толькі пра радасць і ўсмешкі. Мы гаворым пра адказнасць дарослых — зрабіць усё магчымае, каб дзеці не станавіліся закладнікамі абставінаў і чужых рашэнняў. ✨ Кожнае дзіця заслугоўвае дзяцінства, у якім ёсць месца для гульняў, сяброўства, адкрыццяў і пачуцця, што свет — гэта бяспечнае месца. Няхай у жыцці кожнага дзіцяці будзе больш нагодаў для шчырага смеху, чым для трывогі. 🤍 І няхай побач заўсёды будуць людзі, якія дапамогуць паверыць у сябе і стануць сапраўднай апорай у жыцці.

Repost from N/a
Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈 У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае с
Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈 У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей! Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту! Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 🌞 📍Калі: нядзеля, 31 траўня, 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны. Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам 💛 Арганізатары івэнту: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, Беларускі дом у Варшаве, суполка Беларусы Варшавы, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў "Да Волі", партнёрскія ініцыятывы і валанцёры.

Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнародн
+5
Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. Дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці і Інстытуту беларускай кнігі беларускія незалежныя аўтары і выдавецтвы маюць магчымасць прадставіць свае кнігі, праекты і культурныя ініцыятывы на адной з найбуйнейшых літаратурных падзей рэгіёну. ▶️ Беларускі стэнд працуе цягам усяго кірмашу — з 28 да 31 мая. 🗒 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру, мову, культуру, памяць, свабоду слова і сучаснае незалежнае кнігавыданне. Гэта важная магчымасць для беларускай культуры гучаць у міжнароднай прасторы, сустракацца з чытачамі і будаваць новыя культурныя сувязі. 📍 PGE Narodowy 28.05.2026 | 10:00–18:00 29.05.2026 | 10:00–19:00 30.05.2026 | 10:00–19:00 31.05.2026 | 10:00–17:00

28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5). Белару
28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5). Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу — з 28 да 31 мая. Кірмаш праходзіць на 📍 PGE Narodowy: 28.05.2026 r. | 10:00 – 18:00 29.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 30.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 31.05.2026 r. | 10:00 – 17:00 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі. Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ➡️ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ⬅️