cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пытанні і прапановы @belcabinet_bot "Адно акно" @odnooknobysocial_bot Кантакт для СМІ [email protected]

Больше
Рекламные посты
3 150
Подписчики
+424 часа
+47 дней
-230 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

00:46
Видео недоступноПоказать в Telegram
Падтрымка самастойнасці «Белсата» і стратэгія па Беларусі падчас старшынства Польшчы ў ЕС – Галоўныя тэмы абмеркавання падчас сустрэч намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Праўдам і ўпаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацьдзеянні міжнароднай дэзінфармацыі, амбасадарам Томашам Хлонем. Падтрымка і захаванне самастойнасці тэлеканала «Белсат» прыярытэтна для беларускай дэмакратычнай супольнасці. Павел Латушка адзначыў, што тэлеканал «Белсат» робіць значны ўнёсак у супрацьдзеянне прапагандзе рэжыму Лукашэнкі, данясенне да беларусаў аб’ектыўнай, праўдзівай і сумленнай інфармацыі, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы. Падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Праўдам абмеркавана важнасць стратэгіі па Беларусі, асаблівая роля ў ініцыяванні якой належыць Польшчы. Павел Латушка: «Важна рабіць усё, каб не пераўтварыць Беларусь у Паўночную Карэю, каб не закрываліся межы, каб беларусы маглі камунікаваць з ЕС. Так, на жаль, ідзе вайна. Тое, што мы бачым сёння, тыя праблемы, якія ўзнікаюць для нас, для беларусаў, звязаныя з тым, што агрэсію супраць Украіны падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Віна за сітуацыю, якая складваецца сёння, у тым ліку на межах Беларусі – на баку асабіста Лукашэнкі і яго памагатых – менавіта яны падтрымліваюць агрэсію супраць Украіны і менавіта яны займаюцца рэпрэсіямі ўнутры краіны». Падчас сустрэчы абмеркавана старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе з 1 студзеня 2025 года. Адно з першых запланаваных дзеянняў падчас старшынства правядзенне канферэнцыі імя Тадэвуша Касцюшкі, якая адбудзецца ў пачатку наступнага года ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» ў Гданьску. На канферэнцыю будуць запрошаныя прадстаўнікі ўсіх краін-чальцоў ЕС. «Важна, каб падчас гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны рашэнні, накіраваныя на тое, каб паскорыць змены ў Беларусі. Змены, за якія працягваюць змагацца беларусы», адзначыў Павел Латушка. @CabinetBelarus
Показать все...
IMG_5987.MP416.56 MB
👍 22 11🔥 3👏 3👎 1
Саміт НАТА і сустрэчы высокага палітычнага ўзроўню Асноўныя падзеі візіту кіраўніцы Кабінета ў Вашынгтон Падчас саміту НАТА ў Вашынгтоне кіраўніца Кабінета сустрэлася: ☑️ з прэм'ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас, з якой абмеркавалі палітыку ЕС па Беларусі. Кая Калас неўзабаве можа стаць Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС (гэтую пасаду цяпер займае Жазэп Барэль); ☑️ з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі, з якой абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі, працяг падтрымкі для беларускіх незалежных медыя, пытанні індывідуальных санкцый і прыцягнення рэжыму да адказнасці. Жалі запрасіла Ціханоўскую ўзяць удзел у Галіфакскім міжнародным форуме па бяспецы ў Канадзе; ☑️ з міністаркай замежных спраў Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір. Кіраўніца Кабінета распавяла міністарцы пра намаганні дэмакратычных сіл па працягненні рэжыму да адказнасці, пра сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі, заклікала прыкласці намаганні па іх вызваленні і запрасіла Ісландыю падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі; ☑️ з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, з якім сярод іншага гаварылі пра лёс тэлеканала «Белсат» і сітуацыю на мяжы; ☑️ з міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім, з якім абмеркавалі апошнюю хвалю рэпрэсій у Беларусі, мілітарызацыю нашай краіны, правакацыі з боку рэжыму, спробы Расіі паглынуць Беларусь. Дэмакратычная лідарка таксама ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Тыдню паняволеных народаў, у Музеі ахвяр камунізму ў Вашынгтоне. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі, як спадчына таталітарызму ўплывае на цяперашнія падзеі ва Усходняй Еўропе. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША Хакімам Джэфрысам. Ціханоўская заклікала Кангрэс ЗША як мага хутчэй прыняць абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным, культурніцкім ініцыятывам. Ціханоўская і Джэфрыс абмеркавалі супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі для барацьбы з дэзінфармацыяй і падтрымкі беларускіх незалежных медыя. Гаварылі таксама пра закрыццё санкцыйных шчылін, прыцягненне рэжыму да адказнасці. Таксама кіраўніца Кабінета сустракалася з лідаркай беларускага кокусу ў Сенаце ЗША Джын Шахін і брала ўдзел у адным з палітычных тэлешоў ЗША разам з ганаровай спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі. @CabinetBelarus
Показать все...
24👏 6👍 4🔥 3👎 1
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з намесніцай міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкай Масціцкай-Дэндыс У сустрэчы таксама прымаў удзел спецпасланнік па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Артур Міхальскі. Размова вялася аб лёсе тэлеканала «Белсат», падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, правядзенні канферэнцыі імя Тадэвуша Касцюшкі (у гэтым годзе адзначаецца 230-ая гадавіна паўстання пад яго кіраўніцтвам), неабходнасці выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў, шляхах вызвалення палітычных зняволеных. Аліна Коўшык: «Мы робім усё магчымае, каб захаваць тэлеканал «Белсат» і зрабіць яго працу яшчэ больш эфектыўнай». @CabinetBelarus
Показать все...
👍 27 11🔥 3👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Кіраўніца Кабінета прывітала запуск Венскага механізму АБСЕ ў дачыненні да Беларусі Святлана Ціханоўская: «Мы ўдзячныя за салідарнасць, вітаем запуск механізму, заклікаем міжнародныя арганізацыі прыкласці ўсе намаганні па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі. Гэты крок з'яўляецца важным і своечасовым адказам на працяглыя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць беларусаў». Венскі механізм запусцілі 38 краін АБСЕ. З ініцыятывай запуску выступіла група «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ. У межах механізму АБСЕ патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі даць адказы на пытанні: калі будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі міжнародныя арганізацыі атрымаюць доступ да палітзняволеных, калі будуць забяспечаныя іх правы. @CabinetBelarus
Показать все...
👍 31 9👏 4🔥 2👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Беларусь згадваецца ў дэкларацыі Вашынгтонскага саміту НАТА. Чаму гэта важна? Каментуе в.а. прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка: «Мы вітаем прыняцце дэкларацыі Вашынгтонскага саміту НАТА, які збіраўся з нагоды 75-годдзя стварэння арганізацыі. Такія дэкларацыі з’яўляюцца дакументамі высокага палітычнага ўзроўню, адрозніваюцца збалансаванасцю і ўтрымліваюць дыпламатычныя ацэнкі таго, што робіць арганізацыя, як да яе ставіцца знешні свет, як гэтая арганізацыя рыхтуецца да новых выклікаў і пагроз. І таму такі дакумент вельмі важны для ўсіх тых, хто займаецца пытаннямі міжнароднай бяспекі. Варта адзначыць, што на гэты саміт была запрошаная беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай. І беларускі голас быў чутны ў кулуарах гэтай вельмі важнай палітычнай падзеі. Знайшлося ў гэтай дэкларацыі і месца для Беларусі. Адзначу, што два гады таму Беларусі прысвячаўся толькі адзін сказ. Год таму Беларусь згадвалася ў трох радках. Сёння гэта ўжо два пункты. Гэта сведчыць аб адным: міжнародная супольнасць прыходзіць да высновы, што Беларусь, на жаль, пераўтварылася з донара еўрапейскай бяспекі, якой яна раней лічылася, у пагрозу для рэгіянальнай бяспекі. Увесь цывілізаваны свет сёння лічыць Беларусь такой пагрозай на падставе таго, што на яе тэрыторыі можа быць размешчаная расійская ядзерная зброя. З-за рыторыкі Лукашэнкі і яго генералаў. З-за падтрымкі рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта тэзіс прасоўваў Кабінет, а таксама яго кіраўніца, калі ўпершыню сустракалася з генеральным сакратаром НАТА ў Бруселі. Гэтая выснова з’яўляецца вынікам бесперспектыўнай палітыкі, якую вядзе рэжым Лукашэнкі». @CabinetBelarus
Показать все...
👍 31 8🔥 4👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
«Мы, беларусы, павінны паставіць Алесю помнік» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык – да гадавіны смерці Алеся Пушкіна: «У гэты дзень я, як і многія, прыгадваю трагедыю, якая здарылася з Алесем Пушкіным. За сваё змаганне ён заплаціў найвышэйшую цану. Заплаціў жыццём. Дыктатарскія ўлады – ганьба ім – кінулі Алеся за краты, падарвалі яго здароўе і ў крытычны момант не аказалі яму належнай медычнай дапамогі. Алесь Пушкін не проста мастак. Ён сімвал барацьбы за вольную, незалежную, цудоўную, мастацкую Беларусь. Нават у самыя цяжкія моманты – нават калі мастака ўжо няма – мастацтва захоўвае сваю сілу. Мы, беларусы, павінны паставіць Алесю помнік. Пра Алеся ведаюць ледзь не ва ўсіх кутках свету. Я вельмі радая, што яго карціна зараз знаходзіцца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Антверпене, што міністры культуры краін ЕС змаглі пачуць гісторыю жыцця нязломнага беларускага жывапісца, перформера, акцыяніста Алеся Пушкіна. Я вельмі ўдзячная Беларускай Радзе культуры, якая збірае інфармацыю пра творы Алеся. І я перакананая, што калісьці ў вёсцы Бобр не проста залунае бела-чырвона-белы сцяг, але і будзе створаны музей, прысвечаны жыццю і творчасці нашага выбітнага беларуса». @CabinetBelarus
Показать все...
49👍 8👏 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Ціханоўская заклікала Сікорскага захаваць «Белсат» і змякчыць умовы правозу тавараў для фізічных асоб Падчас публічнага форуму НАТА кіраўніца Кабінета сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Абмеркавалі: ▪️сітуацыю з «Белсат»: Ціханоўская распавяла пра крытычную важнасць і ўнікальнасць тэлеканала, заклікала міністра працягнуць яго падтрымку і захаваць яго незалежнасць; ▪️сітуацыю на мяжы. Сікорскі распавёў, што сур'ёзна разглядаецца закрыццё мяжы для грузаперавозак. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага злучэння; ▪️абмежаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы, у прыватнасці, пры правозе рэчаў і тавараў для асабістага карыстання. Кіраўніца Кабінета звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асоб; ▪️неабходнасць працягу выдачы віз, як гуманітарных, так і звычайных; ▪️лёс Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх незаконна асуджаных; ▪️бягучы саміт НАТА, супольныя мерапрыемствы падчас генасамблеі ААН, а таксама правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году. @CabinetBelarus
Показать все...
👍 31 10🤔 4🔥 2👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Латушка: «Лукашэнка павінен пайсці на саступкі» Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў сітуацыю вакол пунктаў пропуску праз польска-беларускую мяжу: «Мы неаднаразова звярталіся да польскага боку аб неабходнасці прымянення жорсткага падыходу для таго, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі пайсці на саступкі: вызваліць палітычных зняволеных і спыніць міграцыйную вайну. Таму зараз важна, акрамя спынення гібрыднай агрэсіі рэжыму з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў, ставіць пытанне аб вызваленні максімальнай колькасці палітычных зняволеных у Беларусі. Думаю, развіццё падзей будзе залежаць шмат у чым ад пазіцыі Кітая і ад устойлівасці падыходу Польшчы дабіцца пастаўленых мэт. Безумоўна, рэжым Лукашэнкі атрымае (акрамя далейшых іміджавых страт, хаця яму яны ўжо шмат у чым абыякавыя) і эканамічныя наступствы, калі памежныя пераходы будуць закрытыя. Але эканамічныя наступствы прыйдуць толькі пасля перакрыцця ўсіх грузавых памежных пераходаў. Лукашэнка знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, калі з аднаго боку ёсць запыт Кітая з просьбай растлумачыць, што адбываецца на мяжы, а з другога боку пастаўлены ўльтыматум урада Польшчы, які ўжо фактычна рэалізуецца. Па-першае, на 33 гадзіны быў прыпынены транзіт грузаў праз чыгуначны памежны пункт пропуску «Малашэвічы»; па-другое, ужо зараз замаруджана афармленне тавараў, якія перавозяцца грузавым аўтамабільным транспартам праз памежны пераход «Казловічы». Лукашэнка павінен пайсці на саступкі». Акрамя мер па закрыцці грузавых зносін, каманда НАУ ў мэтах вызвалення палітвязняў таксама прапаноўвала прыняць праваабарончы санкцыйны пакет, накіраваны супраць тавараў, аналагі якіх вырабляюцца пенітэнцыярнай сістэмай Беларусі. Трэба адзначыць, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і НАУ заўсёды выступалі супраць закрыцця пераходаў для пасажырскага транспарту. Мы за тое, каб аддзяляць злачынны рэжым ад беларускага грамадства. @CabinetBelarus
Показать все...
👍 29 5🤔 4🔥 2👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Як вярнуцца да паўнавартаснага жыцця пасля зняволення? Служба «Адно Акно» пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета і ініцыятыва «Вольныя» падрыхтавалі гайд для палітзняволеных, які вызваліліся. У гайдзе і кароткім чэк-лісце да яго можна знайсці адказы на пытанні, як аднавіць дакументы, знайсці працу і атрымаць медыцынскую дапамогу, як і навошта звяртацца да праваабаронцаў, як з'ехаць, калі ёсць пагроза пераследу і інш. Нагадаем, што служба «Адно Акно» працягвае серыю бясплатных юрыдычных кансультацый для беларусаў і беларусак. Наступнае дзяжурства адвакаткі на гарачай лініі службы пройдзе 26 ліпеня з 13:00 да 15:00 (па беларускім часе). Таксама можна пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка паступова на іх адкажа. Усе спосабы сувязі – па спасылцы (з Беларусі з VPN). @CabinetBelarus
Показать все...
👍 13 8👎 1👏 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Кіраўніца Кабінета наведае Вашынгтон, дзе возьме ўдзел у публічным форуме НАТА па запрашэнні генсакратара арганізацыі Енса Столтэнберга У маі беларуская лідарка мела сустрэчу з кіраўніцтвам НАТА і выступала перад Паўночнаатлантычнай радай у Бруселі. Дэмакратычная лідарка абмяркуе: ▪️важную ролю нашай краіны для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны; ▪️бягучую сітуацыю ў Беларусі і актуальныя праблемы для краіны; ▪️гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі і інш. @CabinetBelarus
Показать все...
38👍 10🔥 6👏 4👎 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.